Прамысловасць. Шляхі зносін. Гандаль

Фінансы i крэдыт. Уніфікацыя мер даўжыні i вагі.У канцы XVIII - па­чатку XIX ст. у фінансава-грашовай сістэме Расійскай імперыі - важным інструменце ўплыву дзяржавы на эканоміку - склалася цяжкая сітуацыя. Увядзенне папяровых грашовых знакаў - асігнацый, якія атрымалі хаджэн-не з 1769 г., прывяло да ўзрастання інфляцыйных працэсаў. На беларускія губерні вольнае абарачэнне банкаўскіх асігнацый было распаўсюджана паводле указу ад 8 лютага 1795 г. Курс асігнацый у адносінах да срэбнай мане-ты падаў з кожным годам. У 1814-1815 гг. ён знізіўся да 20 кап. срэбрам - найбольш нізкага ўзроўню ў XIX ст.3

Інфляцыя стрымлівала развіццё капіталістычных адносін, гандлю i крэдыту. Грашовая рэформа 1839-1843 гг., якую правёў міністр фінансаў Я. Канкрын, усталявала сістэму срэбнага монаметалізму з абарачэннем

_____________

1 Лысенко М.Г. Крестьянское движение в Восточной Белоруссии в 1825-1860 гг. (по материалам Могилевской губ.). С.20-21; Фридман М.Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. С.56-57.

2Палонскі А. Сялянскі рух у Гродзенскай губ. перад рэформай 1861 г. С.46-47.

3Бумажные денежные знаки России и СССР. М., 1991. С.27.

118

устойлівых папяровых грашовых знакаў1. Яна амаль што на дзесяць гадоў стабілізавала грашовае абарачэнне i з'явілася імпульсам хуткага развіцця таварна-грашовых адносін2.

У банкаўскай справе захоўвалася дзяржаўная манаполія. Паводле ўказаў ад 15 лістапада 1776 г., 8 снежня 1824 г., 22 сакавіка 1844 г. на Бела­русь была распаўсюджана дзейнасць Дваранскага i Дзяржаўнага камерцыйных банкаў, дазволена арганізацыя пазыковых кас. Аднак гэтыя меры мелі выразны саслоўны характар і тычыліся толькі памешчыкаў. На арганізацыю прамысловай вытворчасці ў гэты перыяд крэдытная сістэма з прычыны сваёй неразвітасці істотнага ўплыву не аказвала.

Страхавая справа ў Беларусі пачынаючы з 20-40-х гг. XIX ст. была прадстаўлена аперацыямі расійскіх страхавых таварыстваў (двух супрацьпажарных, страхавання капіталу i даходаў, марскога, рачнога i сухапутнага транспарту i інш.). У адрозненне ад банкаўскай страхавая справа з першых крокаў з'яўлялася выключна капіталістычнай, прыватнапрадпры-мальніцкай ініцыятывай.

Уніфікацыі беларускага i расійскага рынкаў садзейнічала ўвядзенне адзіных мер даўжыні i вагі. У Расійскай імперыі такая стандартызацыя была пачата ў канцы XVIII ст. паводле указу 29 красавіка 1797 г. 28 лістапада 1824 г. Камітэт міністраў прыняў рашэнне аб выкарыстанні ў Падольскай, Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Валынскай губернях i Беластоцкай вобласці толькі тых мер даўжыні i вагі, якія былі ўстаноўлены для ўсёй дзяржавы. Аб гэтым было загадана паведаміць па губернях, з амбонаў цэркваў i касцёлаў3. Аляксандр I пацвердзіў гэты загад указам ад 30 сакавіка 1825 г. Хаця атрыманне ўзорных мер даўжыні i вагі зацягнулася аж да пачатку 30-х гг., агульнарасійскія адзіныя меры даўжыні i вагі паступова ўвайшлі ў побыт беларускіх губерняў.

3 1830 г. пачала ажыццяўляцца афіцыйная палітыка абароны правоў вытворцаў шляхам дзяржаўнага зацвярджэння прамысловых клеймаў. Яна была накіравана супраць пранікнення на рынак падробак i няякаснай прадукцыі. Усяго з 1830 па 1860 г. права на клеймаванне сваёй прадукцыі атрымаў 51 беларускі прадпрымальнік4.

Увядзенне адзіных мер даўжыні i вагі, разам з абаронай правоў вытворцаў, паклала пачатак стандартызацыі - неад'емнай рысы індустрыяльнага грамадства.

Прадпрымальніцтва. У прамысловасці Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. найболыпыя эканамічныя поспехі былі дасягнуты ў сферы дваранскага прадпрымальніцтва. У першай чвэрці XIX ст. новыя прадпрыемствы адкрывалі буйныя землеўласнікі, галоўным чынам расійскага паходжання. Намаганні дваран-прадпрымальнікаў гэтага часу нагадвалі рэформы А.Тызенгаўза ў апошнія гады Рэчы Паспалітай. Яны ўяўлялі сабой кангламераты розных мануфактур, арыентаваліся на патрэбы дзяржавы i вышэйшых колаў грамадства. Ix існаванне, як правіла, было не болын працяглым, чым жыццё ix уладальнікаў.

____________

1Русский рубль. Два века истории ХІХ-ХХ вв. М., 1994. С.55.

2 Таранков В.И. Ценные бумаги государства Российского. М.; Тольятти. 1992. С.49.

3ДГАБ у Гродне, ф.2, воп.11, спр.387, арк.4.

4 Падлічана па: Систематический указатель фабрикантов, заводчиков и торговых фирм, заявивших свои клейма в Департамент торговли и мануфактур. СПб., 1884.

119

Графу Р. Пацёмкіну ў Крычаўскім графстве належала суднаверф, канат­ная i парусінавая мануфактуры. Акрамя таго, ён запрасіў з Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў майстра П. Нардштэйна, шведа па паходжанні, з дапамогай якога заснаваў у Дубровенскім старостве гадзіннікавую мануфактуру, адну з першых у Расійскай імперыі. Там жа працавалі суконная ману­фактура i мануфактура па вытворчасці пазументаў. Другі фаварыт Кацярыны II - граф С.Зорыч заснаваў у Шклоўскім маёнтку гарбарную, канатную, парусінавую, суконную i шаўкаткацкую мануфактуры. Адзін з бліжэйшых да імператара Аляксандра I прыдворных, правадзейны тайны саветнік М.Навасільцаў трымаў у Слоніме суконную i дывановую мануфактуры. Дзяржаўны канцлер граф М.Румянцаў меў у Гомельскай эканоміі два віна-курныя заводы, тры гуты, тры ткацкія фабрыкі, дзве піваварні, медзяны i ліцейны завод, свечкавы, гарбарны, ільнотрапальны, цагельны, вапнавы i кафляны заводы, сыраварню, шматлікія млыны, кузні і лесапільні.

Другі перыяд дваранскага прадпрымальніцтва пачаўся з 20-х гг. XIX ст. У ім актыўна ўдзельнічалі сярэднія i дробныя землеўладальнікі, шляхта мясцовага паходжання. Гэты перыяд характарызаваўся спецыялізацыяй вытворчасці, узнікненнем новых галін прамысловасці, укараненнем удасканаленага абсталявання i паравых машын, спалучэннем ма­нуфактуры i фабричных формаў арганізацыі вытворчасці, цеснай сувяззю не толькі са знешнім, але i з унутраным гандлем. Дваранскія прадпрыемствы такога тыпу былі падрыхтаваны да дзейнасці ва ўмовах капіталістычнага грамадства.

Дваранская прамысловасць з'яўлялася спосабам утылізацыі сельскагаспадарчай сыравіны, якая выраблялася ў маёнтках, i выкарыстання лясных багаццяў. Такім чынам, прыгонніцкая сельская гаспадарка спалучалася з арганізацыйна-тэхнічнымі формамі перадавой капіталістычнай індустрыі. Напрыклад, маёнткі Пуслоўскіх, паводле вобразнага выказвання М. Улашчыка, уяўлялі сабой своеасаблівы камбінат, дзе сыравіна (зерне, бульба, воўна, руда) перараблялася ў розную прамысловую прадукцыю, якая мела шырокі рынак збыту1.

Дваранскія прадпрыемствы развіваліся ў адзінстве са сваёй асновай - маёнткам. У той жа час пры пашырэнні дваранскай прамысловасці, асабліва пры змене мануфактуры фабрыкай, уласнай сыравіны не хапала. Узнікла шматбаковая сувязь феадальнай, прыгоннай па сваёй аснове гаспадаркі з рынкам: праз рэалізацыю сваёй прадукцыі i праз набыццё на рынку сыравіны і прамысловага абсталявання. Змянілася і сутнасць адносін з прыгоннымі. Па-першае, дваране-прадпрымальнікі заахвочвалі сялян за плату займацца вытворчасцю сыравіны для сваіх прадпрыемстваў (напрыклад, цукровых буракоў, хмелю, балотных руд)2. Па-другое, яны выкарыстоўваліся ў якасці рабочых на прамысловых прадпрыемствах або ў залік паншчыны ці за асобную плату. Прыгонныя, як правіла, працавалі разам з вольнанаёмнымі i часта побач з замежнымі майстрамі. Ix звязваў адзіны працэс капіталістычнай вытворчасці.

_______________

1 Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С.273-274.

2Башкевич Н.О. О разведении хмеля в Западной России, особенно в губерниях Виленской. Ковенской, Гродненской и Минской // Журнал сельского хозяйства и овцеводства. 1850. №9. С.199-203.

120

Другарадную ролю ў агульным развіцці прамысловасці адыгрывалі эканамічныя намаганні купцоў i мяшчан. За адзінкавымі выключэннямі (Альбрэхтаўскі стэарынава-свечкавы i млынны завод, пінскі паравы млын, слонімская медзеапрацовачная фабрыка) ім належалі дробныя i сярэднія прадпрыемствы. У той жа час у дарэформеннай Беларусі паступова ішоў працэс накаплення купецка-мяшчанскага капіталу.

Невялікую, але даволі стабільную нішу ў прамысловай вытворчасці займалі прадпрымальнікі замежнага паходжання. Ix эканамічныя поспехі базіраваліся на веданні заходнееўрапейскай тэхналогіі i арганізацыі працы. Як правіла, уладальнік такога прадпрыемства быў яго галоўным майстрам1.

Новая капіталістычная сістэма гаспадарання ў корані супярэчыла феадальнаму ладу. Яна паклала пачатак разлажэнню саслоўна-феадальнай структуры. Асабліва ярка гэта выявілася ў з'яўленні новых магчымасцей для самага масавага i бяспраўнага феадальнага саслоўя - сялянства. 7 лістапада 1782 г. з'явіўся указ "О дозволении крестьянам в Белоруссии при но­вой ревизии записываться в купечество". Ён тычыўся толькі дзяржаўных сялян, аднак надалей быў падтрыманы палажэннем аб "переходе казенных поселян в городские сословия" (24 кастрычніка 1804 г.), "Дополнительны­ми правилами для дозволения крестьянам производить разными товарами торговлю с получением на сие право свидетельств и с платежом определен­ных пошлин" (29 снежня 1812 г.) і, нарэшце, указам ад 28 снежня 1818 г. "О распространении права учреждать фабрики и заводы на всех казенных, удельных, помещичьих крестьян и вольных хлебопашцев".

У беларускай гістарыяграфіі пытанне аб развіцці сялянскага прадпрымальніцтва ў першай палове XIX ст. не разглядалася наогул. Аднак прыклады такой дзейнасці ёсць. Так, прыгонны графа М.Румянцава Трыфан Кажа-мякін у 1815 г. заключыў з гомельскай вотчыннай канторай дамову навыраб i пастаўку для эканоміі 500 тыс. штук цэглы коштам 6 руб. за тысячу2. Другі прыгонны графа Васіль Прывалаў пазычыў на год у гомельскай эканоміі 1 тыс. руб. "для торгового промысла". Яму даручылі адвезці на продаж у Кёнігсберг 6 тыс. пудоў пянькі, 101 пуд лою, 11 пудоў свечак з лою i 10 пудоў воўны. Зімовая дарога ішла спачатку на Вілейку, а па вясне водным шляхам - на Кёнігсберг3. Справы ў В.Прывалава ішлі, відаць, някепска, бо ён i далей вёў актыўную камерцыйную дзейнасць у Прусіі, цэнтральных i ўкраінскіх губернях Расійскай імперыі. Яшчэ адзін прыгонны гомельскага маёнтка Няфёд Рымараў у 1822 г. за "вольную" для сябе i сваей сям'і заплаціў графу 5 тыс. руб.4

У пачатку 40-х гг. прыгонны селянін графа Паскевіча Купрыян Макараў з в. Гародня Гомельская Беліцкага павета меў 60 коней з вупражжу, якіх ён пазычыў свайму брату Захару для паездкі ў Варшаву "по извозчицким де­лам"5. Хаця сялянскае прадпрымальніцтва не атрымала значнага распаўсюджання, нават яго адзінкавыя прыклады сведчаць аб пранікненні бур­жуазных адносін у беларускае грамадства.

____________

1Кіштымаў А. Удзел замежных прадпрымальнікаў і фінансістаў у развіцці прамысловасці i транспарту Беларусі (канец XVIII - пачатак XIX ст.) // Штогоднік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 1999. Мн., 1999. С.58.

2НГАБ, ф.3014, воп.1, спр.25, арк.27-28.

3Там жа, спр.23, арк.9-11.

4 Там жа, спр.53, арк.32 адв.

5Там жа, спр.57, арк.86-86 адв.

121

Формы прамысловасці. Пачатак прамысловага перавароту.Для беларускай прамысловасці была характэрна дробнатаварная вытворчасць у форме рамяства i дробнакапіталістычных прадпрыемстваў. Да катэгорыі дробных капіталістычных прадпрыемстваў звычайна адносяць прадпрыемствы з колькасцю работнікаў ад 5 да 16, без паравога рухавіка, з гадавой вы-творчасцю не менш чым 1 тыс. руб. У Беларусі ў 1796 г. дробныя прадпрыемствы складалі прыкладна 99 %, у 1860 г. - 96% усіх прадпрыемстваў1. Паводле падлікаў М.Болбаса, у 1860 г. у Беларусі налічвалася 7,8 тыс. дробных капіталістычных прадпрыемстваў з 23,4 тыс. рабочых i сумай вытворчасці 14,1 млн руб.2

Рамеснікі працавалі ў асноўным на заказ. Прадукцыя дробнатаварнай вытворчасці паступала на мясцовыя - гарадскія, местачковыя i сельскія кірмашы i базары.

Таксама працягвалася развіццё мануфактурнай вытворчасці са спалучэннем прымусовай i вольнанаёмнай працы. Па сутнасці сваіх вытворчых сіл мануфактура супярэчыла феадальнаму спосабу вытворчасці. У 1860 г. мануфактуры Беларусі складалі 0,5 % колькасці прамысловых прадпрыемстваў, канцэнтравалі 7,7 % рабочых i далі 7,4 % прадукцыі ўсёй прамысловасці3.

Далейшае пашырэнне вытворчасці патрабавала новай энергетыкі, a ўдасканаленне тэхналогіі - непарыўнасці вытворчага працэсу. У Беларусь прыйшоў час прамысловага перавароту. Яго сутнасць заключалася ў выцясненні ручной працы сістэмай машын і механізмаў. Прамысловы пераварот сведчыў аб якасна новай ступені ў эвалюцыі эканомікі. Пасля з'яўлення

____________________________

1БолбасМ.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.). Мн., 1966. С.54.

2Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии. 1860-1900. Мн., 1978. С.59.

3Тамжа. С.67.

122

фабрычнай, машыннай індустрыі гэты працэс набываў незваротны характар.

Першы паравы рухавік у Беларусі з'явіўся на Хомскай фабрыцы (Кобрынскі павет) памешчыка В.Пуслоўскага. У 1823 г. Хомская фабрыка размяшчалася ў мураваных i драўляных пабудовах, мела 44 ткацкія станы, па­равы рухавік, вадзяны i конскі рухавікі. Сыравіна (1778 пудоў воўны) ішла як з уладанняў Пуслоўскага, так i набывалася. За год на фабрыцы было выраблена 59 725 аршынаў сукна, прададзена 51 950 аршынаў. На фабрыцы працавалі трое майстроў-замежнікаў i 481 рабочы з прыгонных сялян1.

У 1818 г. граф М.Румянцаў ухваліў прапанову механіка Гомельскай эканоміі англічаніна А. Сміта аб будаўніцтве паравой лесапільні і парахода. Чарцяжы, абсталяванне i паравы рухавік за 20 тыс. руб. заказалі на пецярбургскім заводзе К.Берда. У 1824 г. адбылося выпрабаванне парахода. Так у Беларусі быў пакладзены пачатак выкарыстанню паравых рухавікоў на транспарце2.

Да сярэдзіны 50-х гг. XIX ст. паравыя машыны меліся ва ўсіх галінах беларускай прамысловасці, за выключэннем сілікатнай. Паводле падлікаў М.Болбаса, у 1860 г. у Беларусі было 76 прадпрыемстваў з паравымі ру-хавікамі і паравымі катламі агульнай магутнасцю ў 1117 к.с. i сумай вытворчасці 1926 тыс. руб. Хаця на фабрыках працавала ўдвая менш рабочых, чым на мануфактурах, фабрычная прадукцыя па кошту амаль на 1/5 пераўзыходзіла мануфактурную3. Гэта дае магчымасць зрабіць выснову аб тым, што ў мануфактурна-фабрычнай прамысловасці Беларусі машынная вытворчасць стала пануючай яшчэ да адмены прыгоннага права.

3 пачаткам прамысловага перавароту вынаходніцтва пачалі прызнаваць відам інтэлектуальнай уласнасці i яно атрымала юрыдычную абарону. У Расійскай імперыі аўтарскія правы вынаходніка сталі ахоўвацца на падставе царскага маніфеста ад 17 чэрвеня 1812 г. шляхам выдачы дзяржаўных прывілеяў. 3 беларускіх вынаходнікаў першы афіцыйны прывілей (67-ы ў Расійскай імперыі) атрымаў пінскі павятовы прадвадзіцель дваранства А. Скірмунт "за ўдасканальванне спосабу выпарвання цукровага сіропу". Прывілей быў выдадзены 10 снежня 1830 г. тэрмінам на 10 гадоў4.

Тэхнічнае абнаўленне беларускай народнай гаспадаркі ішло бесперапынна, з выкарыстаннем як замежнага, так i ўласнага вопыту. У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расійскай імперыі, дзе прамысловы пераварот пачаўся ў баваўнянай прамысловасці, у Беларусі лідэрам тэхнічнага прагрэсу ў першай палове XIX ст. з'яўляліся асобныя прадпрыемствы суконнай i харчовай прамысловасці.

Галіновая структура прамысловасці.Прамысловасць Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. у асноўным абапіралася на мясцовую сыравіннуго базу. Гэта i вызначыла развіццё яе вядучых галін - харчасмакавай i тэкстыльнай.

Галоўнай галіной не толькі харчовай, але i ўсёй прамысловасці дарэформеннай Беларусі было вінакурства. Гэтаму спрыялі некалькі прычын.

____________

1НГАБ у Гродне, ф.1, воп.2, спр.97, арк.25-25 адв.

2 Кіштымаў А. Гомельскі маёнтак графа М.П. Румянцава: вопыт гаспадарання // Беларускі гістарычны часопіс. 1995. №1. С.23.

3Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии. 1860-1900. С.75.

4 Указатель хронологический, предметный и алфавитный выданных в России привилегий (За исключением выданных по Департаменту сельского хозяйства). С 1814 по 1866 г. СПб., 1866. С. 11.

123

Па-першае, выключная манаполія на вінакурства, якая належала дваранам: так званае прапінацыйнае права, права на "вольнае вінакурства", што існавала з часоў Рэчы Паспалітай i было захавана царскімі ўладамі. Па-другое, наяўнасць таннай сыравіны, працоўнай сілы i абсталявання. Пачынаючы з 30-х гг. XIX ст. сыравінная база пашыралася за кошт шырокага выкарыстання бульбы. Па-трэцяе, спажывецкі рынак быў побач з вытворчасцю - у пер­шую чаргу ўласныя сяляне. Такая кан'юнктура рынку рабіла вінакурства вельмі прыбытковай i дынамічнай галіной. У 1796 г. у Беларусі працавала 7,5 тыс. бровараў з 13,5 тыс. сезонных рабочых з гадавой вытворчасцю 2562 тыс. вядзёр 40-градуснай гарэлкі1.

Не абышоў вінакурства i тэхнічны прагрэс. 3 30-х гг. XIX ст. адбываецца паступовая замена агнявога спосабу вінакурства паравым, што на 1/3 павялічыла вытворчасць. Як вынік, пры адносным змяншэнні колькасці вінакурных заводаў ix сярэдні памер i вытворчасць узраслі больш чым у тры разы.

Новай i таксама выключна дваранскай галіной харчовай прамысловасці стала вытворчасць цукру. Вядомым беларускім цукразаводчыкам быў А. Скірмунт, які пабудаваў у 1830 г. першы ў Беларусі Моладаўскі (Кобрынскі павет) цукровы завод (існаваў па 1848 г.). У 1860 г. ён заснаваў завод у Парэччы (Пінскі павет), найбольш тэхнічна дасканалае прадпрыемства гэтага профілю ў Беларусі2.

У мукамольнай прамысловасці былі прадстаўлены ўладальнікі прадпрыемстваў з усіх саслоўяў i ўсе формы арганізацыі вытворчасці: дробнатаварная, мануфактурная i фабрычная. У 1796 г. дзейнічалі 1184 мука-мольныя прадпрыемствы з 1400 рабочымі, гадавым перамолам 843 тыс. пудоў зерня. Да 1860 г. ix колькасць узрасла да 1834, а гадавы перамол - да 2956 тыс. пудоў3. У 1841 г. пачаў працаваць першы ў Беларусі паравы млын (Магілёў)4. Пазней такія млыны з'явіліся ў Пінску і Віцебску. Ix уладальнікамі былі як дваране, так i купцы (Пінск). Тытунёвыя прадпрыемст­вы належалі купцам i мяшчанам i размяшчаліся толькі ў гарадах.

Пачынаючы з другой чвэрці XIX ст. вельмі хуткаразвіваліся такія новыя для Беларусі галіны прамысловасці, як свечкавая i мылаварная. Па памерах вытворчасці і дасканаласці тэхнічнага абсталявання значна вызначаўся Альбрэхтаўскі стэарынава-свечкавы i мылаварны завод варшаўскага купца Р.Ботэ (наваколле Шнека) - адно з лепшых прадпрыемстваў у Еўропе5. Асноўную сыравіну для вытворчасці - лой - набывалі намесцы ці прывозілі з Украіны. Гатовую прадукцыю збывалі ў беларускіх, польскіх i ўкраінскіх губернях. У 1860 г. завод вырабіў 10 тыс. пудоў стэарынавых свечак, 3 тыс. пудоў свечак з лою, 5 тыс. пудоў мыла на агульную суму 139,5 тыс. руб.6

Таксама назіраўся даволі стойкі рост гарбарнай прамысловасці. Але яе пашырэнне мела экстэнсіўны характар i не суправаджалася ўзбуйненнем прадпрыемстваў новымі тэхналогіямі i ўдасканаленнем абсталявання.

____________

1Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.). С.121,122.

2 Киштымов А. Скирмунты: династия предринимателей // Деловой вестник. 1994. №9-10. С.32.

3Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.). С.121,122.

4 Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму. Мн., 1935. Т.2. С.121; Дембовецкий А.С. Опыт описания Могилевской губернии. Кн.2. Могилев, 1884. С.185.

5 Недошвин И. Очерк развития стеаринового производства в России // Записки Казанского экономического общества. 1858. №10. С.41.

63еленский И. Минская губерния. СПб., 1864. 4.2. С.254-255.

124

У тэкстыльнай прамысловасці ў канцы XVIII- пачатку XIXст. панава-ла вытворчасць палатняных, з 20-х гг. XIX ст. - ваўняных тканін. Да ліку лепшых прадпрыемстваў Беларусі належалі Альбярцінская суконная фао-рыка Пуслоўскага (Слонімскі павет) i Парэцкая суконная фаорыка памешчыка Скірмунта (Пінскі павет)

Попыт на металічныя вырабы разам з высокімі цэнамі на прывазное жа­леза прывёў да кароткачасовага ўздыму беларускай чорнай металургіі. 3 1828 па 1860 г. колькасць выплаўленага i пераробленага ў Беларусі жалеза ўзрасла з 5,3 тыс. да 245 тыс. пудоў, а сума вытворчасці - з 10,8 тыс. да 569,1 тыс. руб.1 Найбольш стабільна працавалі металургічныя і металаапрацоўчыя прадпрыемствы Храптовіча ў Вішневе (Ашмянскі павет), Барысаўшчынскі металургічны завод (Барысаўскі павет), Старынкаўскі чыгунаплавільны i машынабудаўнічы завод памешчыка Бенкендорфа (Чэрыкаўскі павет)2.

Істотных змен не адбылося ў традыцыйнай для Беларусі сілікатнай прамысловасці (шкляныя, цагельныя, кафельныя, ганчарныя i вапнавыя прад­прыемствы). Большасць з ix адносілася да дробнай прамысловасці. Выключэнне складала шкляная, дзе пераважала мануфактурная вытворчасць.

На перапрацоўцы лясных багаццяў Беларусі базіраваліся шматлікія галіны лясной прамысловасці: лесапілаванне, вытворчасць будаўнічага гон­ту, суднабудаўніцтва, экіпажнае майстэрства, паташныя, дзягцярныя, сма-лакурныя i шкіпінарныя прадпрыемствы. lx развіццё ў значнай меры вызначалася зменамі кан'юнктуры рынку i тэхналогіі.

Водныя i сухапутныя шляхі зносін.У канцы XVIII - першай палове XIX ст. беларускія губерні, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, мелі больш развітую сістэму шляхоў зносін. Гэта з'явілася вынікам інтэнсіўнага будаўніцтва водных i сухапутных шляхоў.

3 1817 г. у Расійскай імперыі пачалося будаўніцтва шашэйных дарог. Да 60-х гг. XIX ст. праз Беларусь прайшлі такія важныя сухапутныя шляхі, як шаша Брэст - Варшава (будаўніцтва скончылася ў 1823 г., працягласць 177 вёрст), Масква - Брэст (1849 г., 1000 вёрст), Віцебск - Смаленск (1855 г., 286 вёрст), Бабруйская шаша (Магілёў - Бабруйск, 1850 г., 107 вёрст)3. Шаша з Пецярбурга ў Кіеў, што прайшла праз беларускія землі, атрымала афіцыйную назву Беларускага тракта.

Не менш інтэнсіўна вялося будаўніцтва водных шляхоў зносін. У1799 г. пачаліся работы па паляпшэнню Агінскага канала. 3 1804 г. рух па каналу аднавіўся. У сярэдзіне XIX ст. па Агінскай воднай сістэме штогод праходзіла да 200 суднаў i больш за 500 плытоў4.

Таксама быў рэканструяваны і Каралеўскі канал, які ад 9 снежня 1846 г. пачаў звацца Дняпроўска-Бугскім. Яго важнае значэнне неаднаразова адзначала ваеннае міністэрства5.

У 1797 г. імператар Павел I зацвердзіў праект будаўніцтва Бярэзінскай сістэмы, якая злучыл а басейны Дняпра i Заходняй Дзвіны. У 1805 г. па нова-

_____________

1Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.). С.152.

2 Киштымов АЛ. Урал и судьбы черной металлургии Беларуси в XIX в. // Развитие металлургического производства на Урале. Екатеринбург, 2001. С.71-73.

3 Кудрявцев А.С. Очерки истории дорожного строительства в СССР (дооктябрьский период). М., 1951. С.153.

4Гершельман Э.Ф. Исторический очерк внутренних сообщений. СПб., 1892. С.67-68.

5Там жа. С.68.

126

му воднаму шляху пачалася першая навігацыя1. Апрача праходу суднау за гэты год па сістэме былі сплаўлены 5667 мачтавых дрэў, болып за 32 тыс. бярвенняў будаўнічага лесу i каля 11 тыс. брусоў з дуба2.3 мэтай паляпшэння ўмоў суднаходства i лесасплаву гідратэхнічныя збудаванні сістэмы неад-наразова перабудоўваліся. Так, у 1810 г. толькі на рамонце Лепельскага шлюза было занята 3 тыс. рабочых3.

Мытныя спрэчкі паміж Прусіяй і Расійскай імперыяй у першаи чвэрці XIX ст. прывялі да рашэння злучыць Неман i Віслу водным шляхам у абыход прускіх зямель. Так узнік праект Аўгустоўскай воднай сістэмы на стыку беларускіх і польскіх губерняў4. Яе будаўніцтва вялося ў 1824 - 1839 гг., агульныя затраты склалі больш за 2 млн руб. Да будаўніцтва чыгунак па Аўгустоўскай воднай сістэме (акрамя лесасплаву) праходзіла да 400 суднау штогод5. Тэта сістэма была найбольш тэхнічна дасканалай (мураваныя шлюзы), найменш - Бярэзінская.

Працягласць i тэхнічны стан водных сістэм Беларусі выглядалі наступным чынам (табл. 4)6:

Табліца 4. Водныя сістэмы Беларусі

Назва Працягласць у вёрстах Пдратэхнічныя зоудаванні
Агінская (ад вусця Піны да вусця Шчары) Бярэзінская (ад вусця Бярэзіны да вусця Улы) Дняпроўска-Бугская (ад вусця Прыпяці да вусця Заходняга Буга) Аўгустоўская (ад Немана да ўпадзення Нары ў Заходні Буг)   292,53   514,523   1010,977   354,15 10 щлюзаў, 13 разборных плацін   13 шлюзаў   22 шлюзы     18 шлюзаў

У выніку ў першай палове XIX ст. амаль усе буйныя рэкі Беларусі былі злучаны штучнымі воднымі шляхамі. К пачатку 60-х гг. даўжыня судна-ходных шляхоў па пяці беларускіх губернях складала каля 4 тыс. км, а сплаўных - прыкладна ўдвая больш7. . .

У Беларусі вялося не толькі паляпшэнне водных шляхоу. Будаваліся i новыя сродкі зносін - параходы. Так, у снежні 1836 г. у Бабруйску пачалося будаўніцтва двух параходаў магутнасцю па 50 к.с. кожны для суднаходнаи кампаніі, якая атрымала ад улад прывілей на дзесяць годау для тага, као наладзіць параходны рух паміж Барысавам, Бабруйскам, Кіевам і Краменчугом па Бярэзіне і Дняпру8.

_______________

1 Обозрение главных водяных сообщений в России. СПб., 1841. С.36.

2Гершелъман Э.Ф. Исторический очерк внутренних сообщений. С.69.

3НГАБ, ф.2695, воп.З, спр.8, арк.12-12 адв.

4 Житков СМ. Исторический обзор устройства и содержания водных путей и портов России за столетний период. 1798-1898 гг. СПб., 1900. С.109.

5Гершел$ман Э.Ф. Исторический очерк внутренних сообщений. С.70.

6 Мейен В.Ф. Россия в дорожном отношении. СПб., 1902. Т.1. С.125-127.

7Там жа (падлічана аўтарам).

8Журнал Министерства внутренних дел. 1831. №1. С.203-204.

127

У дарэформенны перыяд па беларускіх рэках плавала 20 паравых суднаў1. У канцы XVIII ст. у Беларусі з'явілася рэгулярная паштовая сувязь. 3 1781 г. існавалі тры віды паштовых адпраўленняў - пісьмы (лісты), пасылкі і грошы. 3 1848 r. уводзіліся паштовыя скрынкі для збору карэспандэнцыі і так званыя "штэмпельныя куверты", якія падрыхтавалі пераход да марачнай аплаты паштовых адпраўленняў. Першая тэлеграфная кантора адкрылася ў 1846 г. у Гродне. К пачатку 60-х гг. XIX ст. даўжыня тэлеграфных ліній у Беларусі дасягнула прыкладна 2 тыс. вёрст.

Унутраны i знешні гандаль.Развіццё гандлёвых адносін у канцы XVIII -першай палове XIX ст. характарызуецца нарастанием крызісу сярэдневяковых формаў гандлю, яго спецыялізацыяй і з'яўленнем новага тыпу ўдзельнікаў рынку, больш цесна звязаных з вытворчасцю. Гэта сведчыла аб заняпадзе натуральнай феадальнай гаспадаркі і развіцці капіталістычнага рынку.

У першай палове XIX ст. гандаль ажыццяўляўся ў асноўным па водных шляхах. У1844 г. па рэках Беларусі было правезена грузаў на 8,8 млн руб., a ў 1860 г. - на 18 млн руб.2 Асабліва павялічыўся сплаў лесу - асноўнага экс-партнага тавару Беларусь У балтыйскія парты ішоў толькі адборны лес; паўднёвы лясны рынак XIX ст. быў больш універсальны - там бралі ўсе гатункі лесу. У сярэдзіне XIX ст. толькі па Бярэзінскай воднай сістэме сплаўлялася штогод лесу больш чым на 750 тыс. руб., па каналу Агінскага -больш чым на 700 тыс. руб.3

Па колькасці кірмашоў вылучаліся Магілёўская, Мінская i Гродзенская губерні. Віцебская губерня саступала ім па колькасці кірмашоў, але па суме прададзеных тавараў стаяла нароўні з іншымі губернямі4. Буйнейшымі на ўсходзе былі Бешанковіцкі i Гомельскі, у цэнтры - Мінскі, на захадзе - Пры-бораўскі, Зэльвенскі i Свіслацкі кірмашы.

Важнай мерай, якая падтрымлівала развіццё не толькі гандлю, але i ўсёй эканомікі, з'яўлялася дзяржаўная мытная палітыка. Пратэкцыянісцкі курс, якога Расійская імперыя прытрымлівалася ў 1822-1850 гг., павінен быў садзейнічаць станаўленню капіталістычных тэндэнцый у развіцці гаспадаркі i ўмацаваць уплыў яе знешнегандлёвых сувязей на сусветным рынку.

У той жа час паміж Царствам Польскім i асноўнай часткай Расійскай імперыі існавала мытная мяжа. Менавіта яе адмена паводле указу ад 21 кра­савка 1850 г. прывяла да значнага памяншэння абароту самага буйнога кірмаша ў дарэформеннай Беларусі. Ён праходзіў штогод з 25 чэрвеня на працягу месяца. 3 1845 г. прывоз тавараў на Зэльвенскі кірмаш перавышаў 1 млн руб., продаж дасягаў 600 тыс. руб. Пік гандлю прыпаў на 1851 г. (пры­воз - 1598 237 руб., продаж - 473 267 руб.). У наступным годзе сума прывозу знізілася амаль удвая (729 307 руб.), хаця сума рэалізаваных тавараў знізілася не намнога (усяго 318 429 руб.). Пазней сума прывозу вагалася ад 400 тыс. да 720 тыс. руб., а продажу - ад 200 тыс. да 380 тыс. руб. У сярэдзіне XIX ст. на Зэльвенскім кірмашы гандлявалі больш чым 200 крам, а таксама вёўся разносны гандаль i з вазоў5.

______________

1БолбасМ.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.). С.23.

2Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.498.

3 Бабицкий. О лесных промыслах в Минской губернии // Журнал Министерства государственных имуществ. 1851. Кн.10. С.53, 54.

4Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII -первой половине XIX века. С. 106.

5Бобровский П. Гродненская губерния. СПб., 1863. 4.2. Приложения. С.170, 173.

 

 

Развіццё капіталістычных адносін у Беларусі мела свае характэрныя рысы i нацыянальныя асаблівасці. Як i ў эпоху феадалізму, зыходнай базай для развіцця эканомікі з'яўляліся сельская гаспадарка i веска. Менавіта там былі сканцэнтраваны эканамічная ініцыятыва, асноўныя фінансавыя, сыравінныя i працоўныя рэсурсы. У сельскай мясцовасці разгортвалася i атрыманая ў спадчыну ад феадалізму гандлёвая дзейнасць у форме перыядычнага кірмашовага гандлю. Гарады i гарадская эканоміка ў працэсе зараджэння капіталізму ў Беларусі выконвалі дапаможную ролю. Беларуская "мадэль" генезісу капіталізму рэалізавалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай нацыя-нальнай дзяржавы i адпаведна ўласнай дзяржаўнай эканамічнай ініцыятывы.

Гарады i мястэчкі

Агульнае становішча, катэгорыі, адміністрацыйныя i грамадскія функцыі гарадоў i мястэчак.Асноўныя зрухі ў жыцці беларускіх гарадскіх паселішчаў канца XVIII - 50-х гг. XIX ст. звязаны са змяненнем ix адміністрацыйнага статуса. Адпаведна законам Расійскай імперыі яе гарады падзяляліся на губернскія, павятовыя i так званыя заштатныя. У залежнасці ад катэгорыі горад атрымліваў адпаведную сістэму гарадскога кіравання i належны статус.

Шматлікія змены ў адміністрацыйным дзяленні беларускіх зямель вялі да істотных перамен у становішчы беларускіх гарадоў. Браслаў, Брэст, Мсціслаў i Навагрудак атрымалі статус павятовых гарадоў. Старажытны Полацк i Слонім, першапачаткова выдзеленыя як губернскія, у хуткім часе таксама апынуліся сярод павятовых. Нясвіж нядоўга прабыў павятовым горадам i перайшоў у разрад заштатных.

Захавалася значэнне Вільні як агульнага цэнтра Беларусі i Літвы. Гэтаму садзейнічаў статус Віленскага генерал-губернатарства, сканцэнтраванне там адміністрацыйнай улады i культурнага жыцця.

Натэрыторыі Беларусі царызм сустрэўся саз'явай, не вядомай расійскаму гарадскому жыццю з канца XVII ст., - існаваннем прыватнаўласніцкіх гарадоў. Захоўванне часткі беларускіх гарадоў i большасці беларускіх мяс­тэчак у прыватнай уласнасці было адметнай рысай беларускай гісторыі. Спробы прыватных уладальнікаў, у асноўных новых, з вышэйшых колаў расійскага дваранства, наладзіць эканамічнае жыццё падуладных гарадскіх пунктаў мелі частковы поспех (Крычаў, Чачэрск, Шклоў). Выключэннем з'яўляўся толькі Гомель1.

Царскія ўлады праводзілі палітыку выкупу ў казну прыв&тнаўласніцкіх гарадоў, у першую чаргу тых, якія сталі афіцыйнымі адміністрацыйнымі адзінкамі. Гэта не заўсёды супадала з інтарэсамі ix уладальнікаў, якія імкнул іся захаваць магчымасць выкарыстоўваць феадальныя метады эксплуатацыі падуладных гараджан, што адмоўна адбівалася на гарадскім жыцці.

Як правіла, казна пры выкупе кампенсавала былому ўладальніку горада суму прыбытку ад яго. Да канца 30-х гг. XIX ст. толькі пяць з 43 гарадоў Беларуci заставаліся прыватнаўласніцкімі. У 1843 г. былi выкуплены Ашмяны, у 1846 г. - Слуцк, у 50-х гг. - Друя, Сянно i Нясвіж.

Разам з гарадамі істотную ролю ў эканамічным жыцці Беларусі адыгрывалі мястэчкі. Ад вёсак ix адрознівала права на вядзенне гандлю, рамёстваў i

_____________

1 Кіштымаў A. Гомельскі маёнтак графа М.П.Румянцава: вопыт гаспадарання // Беларускі гістарычны часопіс. 1995. №1. С. 20-27.

129

кірмашную дзейнасць: ад гарадоў - адсутнасць сістэмы гарадскога самакіра-вання i гарадскіх правоў для местачковага насельніцтва.

Па рысах свайго эканамічнага жыцця мястэчкі некалькі нагадвалі велікарускія слабоды i пасады. Істотнай розніцай было тое, што болышасць беларускіх мястэчак знаходзілася ў прыватнай уласнасці памешчыкаў, улада якіх падмяняла ўсе спецыфічныя адміністрацыйныя гарадскія ўстановы.

У параўнанні з гарадамі мястэчкі наогул не адыгрывалі адміністрацыйнай ролі, значна саступалі ім па развіццю прамысловасці. Разам з тым местачковае рамяство ў агульным выглядзе магчыма параўнаць з гарадскім, а гандлёвае значэнне шэрагу мястэчак не толькі не саступала гарадам, a іншы раз i пераболынвала памеры гарадскога гандлю (напрыклад, у такіх мястэчках, як Бешанковічы, Зэльва, Прыборава, Свіслач, Стоўбцы, Целяханы).

Гарадское насельніцтва.Сярод гарадскіх жыхароў сустракаліся прад-стаўнікі практычнаўсіх саслоўяў феадальнага грамадства. У табл. 5 адлюстравана сацыяльная структура гарадскога насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў (паводле даных адміністрацыйнага ўліку)1.

Табліца 5. Сацыяльная структура гарадскога насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў

ГГод Дваране, % Духавен-ства, % Грамадзяне, % Вайскоўцы, % Сяляне, % Разначынцы, % Усяго, тыс. чалавек
7,6(5,1) 1,5(2,4) 82,1 49,6) 1,4 (7,8) 5,4 (27,9) 2,0 (7,1) 191,7
5,9 (5,2) 1,3(1,6) 74,5 54,7) 12,3 (14,1) 2,5 (20,2) 3,5 (4,2) 495,8

Існаванне купцоў i мяшчан было самым непасрэдным чынам звязана з гарадскім жыццём i нарождана ім. Менавіта яны складалі той пласт гарад­скога насельніцтва, які называўся "грамадзяне" або "гарадское грамадзянст-ва". Грамадзяне, хаця i не з'яўляліся самымі высокімі па свайму статусу сярод усіх катэгорый насельніцтва, што пражывалі ў гарадах, тым не менш вызначалі лад гарадскога жыцця.

У цэлым удзельная вага гарадскога насельніцтва ў беларускіх губернях была прыкладна ў паўтара раза вышэй, чым па ўсёй еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. Аднак гэта не сведчыла аб больш высокім узроўні ролі гарадоў у беларускай эканоміцы, а гарадскога насельніцтва - у грамадскім жыцці. Колькасць беларускіх грамадзян складалася ў асноўным за кошт мяшчанства, а купецкая праслойка была нязначнай, намнога ніжэйшай, чым агульны паказчык па Еўрапейскай Расіі2. Гэта звязана з тым, што фарміраванне гарадскога насельніцтва Беларусі ішло не столькі шляхам эканамічнага развіцця гарадскога жыцця, колькі з'яўлялася вынікам юрыдычна-адміністрацыйнага прымусу з боку царскіх улад, адлюстраванага ў сістэме абмежаваных законаў для яўрэйскага насельніцтва.

Працэс вымывания оеларускага i наогул хрысціянскага насельніцтва гарадоў Беларусі, які пачаўся яшчэ ў Рэчы Паспалітай, працягваўся. Так, у Мінскай губерні ў 1803 г. сярод насельніцтва мужчынскага полу куп-

_______________

1 Миронов Б.Н. Русский город в 1740-1860-е годы: демографическое, социальное и экономическое развитие. Л., 1990. С.258 (у дужках дадзены адпаведныя лічбы па ўсёй еўрапейскай частцы Расійскай імперыі).

2Рындзюнский П.Г. Городское гражданство дореформенной России. М, 1958. С.296.

130

цоў-хрысціян налічвалася 297 чалавек, купцоў-яўрэяў - 248, мяшчан i цэхавых адпаведна - 9367 i 13 989 чалавек1. Паводле даных 10-й рэвізіі (1857) у гэтай губерні з 2946 асоб купецкага звання было 2627 (89 %) яўрэяў. У1860 г. у дзесяці павятовых гарадах Мінскай губерні з 395 купецкіх крам яўрэі валодалі 377, з 1325 мяшчанскіх крам - 12492. Падобнае становішча назіралася i ў іншых беларускіх гарадах.

Новыя змены ў нацыянальным складзе насельніцтва беларускіх гарадоў звязаны са з'яўлекнем пласта рускага насельніцтва - чыноўніцтва, афіцэрства, часткі дваранства i асобных прадстаўнікоў купецтва. Але спробы ца-рызму русіфікаваць беларускі горад асаблівага поспеху не мелі. Новыя ўладальнікі маёнткаў, як правіла, нядоўга затрымліваліся на беларускай зямлі. "Добранадзейных" рускіх чыноўнікаў катастрафічна не хапала. Вайскоўцы не з'яўляліся пастаянным гарадскім насельніцтвам i перамяшчаліся разам з войскамі. Шэраг указаў (ад 17 ліпеня 1832 г., 3 жніўня 1834 г., 24 снежня 1841 г., 28 сакавіка 1849 г.), накіраваных на прыцягненне на беларускія землі рускага i ўкраінскага купецтва, таксама не меў поспеху.

Нягледзячы на юрыдычную абарону i наяўнасць саслоўных правоў, становішча купецтва нярэдка знаходзілася ў залежнасці ад стаўлення да ix прадстаўнікоў мясцовых улад. Асабліва яскрава гэта праяўлялася ў адносінах да асоб, якія перайшлі ў купецтва з ніжэйшых саслоўяў.

Нярэдка яшчэ больш пакутвалі ад самавольства мясцовых улад мяшчане. Нездарма 22 лютага 1860 г. з'явіўся указ "О воспрещении подвергать, без судебного приговора, телесному наказанию однодворцев и граждан Запад­ных губерний".

Гараджане былі замацаваны за пэўным горадам i ix пераезд у іншы горад быў звязаны з працяглай i цяжкай працэдурай. Гэта значна абмяжоўвала вядзенне гандлёва-эканамічнай дзейнасці. Для атрымання пашпарта, які дазваляў часовае адбыццё з горада, гараджанін павінен быў заплаціць цалкам за ўвесь тэрмін адлучкі грашоаыя подаці, дзяржаўныя i мясцовыя. Такім чынам, стваралася супярэчнасць паміж правам купцоў вышэйшых (1-й i 2-й) гільдый на вольны гандаль ва ўсіх гарадах Расійскай імперыі i ix звязанасцю з пашпартнай сістэмай.

Аднак, нягледзячы на шматлікія абмежаванні, юрыдычна i фактычна правы гарадскога насельніцтва забяспечваліся значна лепш, чым правы ся-лян, асабліва сялян прыгонных. Галоўнае - прызнавалася недатыкальнасць нерухомай i рухомай маёмасці купцоў i мяшчан.

Гарадское самакіраваіше. Надаткі i павіннасці гараджан.У XVIII ст. дастаткова выразна выяўляецца анахранізм сярэдневяковага магдэбургскага права, якое працягвала дзейнічаць у большасці беларускіх гарадоў. Магдэбургскае права, якое існавала на беларускіх землях яшчэ з канца XIV ст., не адпавядала сацыяльна-эканамічным патрабаванням новага часу i не магло вывесці беларускія гарады з працяглага перыяду заняпаду, які пачаўся ў другой палове XVII ст. У спробах мадэрнізаваць Рэч Паспалітую яе ўлады ішлі па шляху адмены магдэбургскага права. 3 1776 г. яно захавалася толькі ў некаторых дзяржаўных беларускіх гарадах: Брэсце, Ваўкавыску, Гродне, Лідзе, Мінску, Мазыры, Навагрудку i Пінску.

Новыя расійскія ўлады ў адносінах да юрыдычнага становішча гарадоў i гараджан праводзілі даволі запаволеную i непаслядоўную палітыку, у кан-

_____________

1 Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Украіны (далей - ЦДГА Украіны), ф.533, воп. 1, спр. 1676, арк.З.

2 Зеленский И. Минская губерния. СПб., 1864. 4.2. С.289.

131

чатковым выніку накіраваную да уніфікацыі беларускага гарадскога самакіравання з агульнарасійскім. Гэта адбывалася на падставе "Жалованной грамоты на права и выгоды городам Российской империи" 1785 г. Разам з тым пры другім падзеле Рэчы Паспалітай Кацярына II распарадзілася ў сваім указе ад 8 кастрычніка 1792 г.: "Города оставить на своих правах и при­вилегиях на первый случай и каждому из них не препятствуйте просить нас о подтверждении оных".

Насельніцтва беларускіх гарадоў выступала прыхільнікам ураўноўван-ня ў правах з гараджанамі расійскіх губерняў, таму што ix становішча i эканамічныя інтарэсы яўна прайгравалі пры захаванні старой, сярэдневяковаи юрысдыкцыі i сістэмы гарадскога самакіравання. Вядома, напрыклад, што жыхары Мінска i ад ix імя "ўсе астатнія Мінскай губерні купцы i мяшчане" прасілі распаўсюдзіць на ix агульнарасійскія парадкі. У пачатку XIX ст. ix просьбу падтрымаў i мінскі губернатар1.

Увядзенне ў беларускіх гарадах новых нормаў гарадскога самакіравання з'яўлялася часткай расцягнутага амаль на паўстагоддзе працэсу уніфікацыі мясцовага заканадаўства з расійскім і, такім чынам, уключэння Беларусі ў адзіную юрьгдычную прастору Расійскай імперыі. Цалкам тэты працэс так i не быў завершаны.

Асноўнымі пастаяннымі катэгорыямі гараджан былі купцы i мяшчане. Паводле расійскага заканадаўства пасля рэформы 1775 г. купецтва абкладалася дзяржаўнымі падаткамі ў форме гільдзейскіх плацяжоў замест падуш­нага падатку. Гільдзейскія плацяжы ў памеры 1 % ад абвешчанага капіталу плаціліся індывідуальна, без грамадскай раскладкі. У 1775 г. мінімальная цана пасведчання купца 1-й гільдыі складала 100 руб., 2-й - 10 руб., 3-й -5 руб. У 1812 г. кошт гільдзейскіх пасведчанняў павысілі: для купцоў 1-й гільдыі мінімум складаў 2375 руб., 2-й - 950 руб., 3-й - 380 руб. Некаторае паніжэнне цаны гільдзейскіх пасведчанняў адбылося па "Дадатковаму пастанаўленню аб гільдыях" 1824 г. Да 1839 г., калі цэны пасведчанняў былі ўсталяваны ў срэбнай манеце, яны былі наступнымі: для 1-й гільдыі -660 руб., 2-й - 264 руб., 3-й - ад 30 да 66 руб.2

Мяшчане пасля рэформы 1775 г. засталіся пры старой сістэме абкладання: яны выплачвалі падвоены падушны падатак. Ён таксама ўзрастаў: у канцы XVIII ст. бралі 2 руб. 50 кап. асігнацыямі, у 1812 г. - па 8 руб. Дадаткова да падушнага збору па указах 181611818 гг. збіраліся грошы на уладкаванне шляхоў зносін (спачатку па 25 кап., потым па 30 кап.). У1839 г. падушны па­датак для мяшчан еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, у тым ліку і Бела­руси быў устаноўлены 2 руб. 38 кап. срэбрам3.

Для мяшчан існавалі і натуральныя павіннасці: фурманкавыя, дарож-ныя, кватэрны пастой i інш. У гэтым ix становішча амаль што не адрознівалася ад сялянскага. Раз-пораз такія павіннасці пераводзіліся на грошы i гaраджане ад ix адкупаліся.

Пасля 1775 г. купецтва атрымала вызваленне ад пастаўкі рэкрутаў. Мяшчане не мелі такой ільготы і неслі рэкруцкую павіннасць аднолькава з сялянамі.

Рамеснікі (майстры, чаляднікі і вучні) былі падзелены на цэхі. Кіраванне кожным цэхам канцэнтравалася ва ўправе, якая выбіралася на сходзе майстроў. Чалядніцкія ўправы загадвалі справамі чаляднікаў. На чале ўсіх

__________

1ЦДГА Украіны, ф.533, воп.1, спр.1592, арк.1-3.

2 Рындзюнский П.Г. Городское гражданство дореформенной России. С.293.

3Там жа. С.293-294.

132

цэхаў стаяў рамесны галава, які выконваў ролю прадстаўніка рамеснікаў ва ўсіх гарадскіх установах.

Яўрэйскае насельніцтва гарадоў i мястэчак Беларусі да 1844 г. падначальвалася кагалу, які ведаў усімі гаспадарчымі i адміністрацыйнымі спра­вамі яўрэйскай абшчыны. Існавалі i дадатковыя падаткі для яўрэяў.

У цэлым сістэма гарадскога самакіравання была вельмі складанай i цалкам знаходзілася ў падначаленні i пад кантролем адміністрацыі ўсіх рангаў, ад генерал-губернатара да квартальнага наглядчыка. Непасрэдную адказнасць за стан гарадоў неслі граданачальнікі i паліцмайстры, якім падпарадкоўваліся гарадскія чыноўнікі i паліцэйскія чыны.

Эканамічнае развіццё гарадскіх паселішчаў.У параўнанні з эпохай развітога феадалізму сярод стымулаў, якія абумоўлівалі эканамічнае развіццё гарадскіх паселішчаў у канцы XVIII - першай палове XIX ст., істотных змен не адбылося. Урбанізацыя не стала адной з асноўных рыс развіцця грамадства, гарадскі рынак абслугоўваў у асноўным толькі гарадскія патрэбы, гарадская эканоміка не прэтэндавала на вядучае месца ў эканамічным жыцці Беларусі.

Больш значнае развіццё ў гарадскіх паселішчах рамяства i дробнатавар-най вытворчасці было звязана не з глыбокімі эканамічнымі прычынамі, a ca штучнай канцэнтрацыяй у гарадах i мястэчках яўрэйскага насельніцтва. Гэты сегмент рынку, па-першае, не меў дастатковага капіталу для арганізацыі сярэдніх i буйных прадпрыемстваў; па-другое, спажываў тое, што вырабляў; па-трэцяе, меў патрэбу ў пашырэнні сістэмы пастаяннага гандлю. Менавіта гэтым тлумачыцца значны рост колькасці рамеснікаў i рамесных майстэрняў, выдачы пасведчанняў на права вядзення гандлю i адкрыццё но­вых крам.

Гарадскі кірмашовы гандаль па сваіх абаротах, тэрмінах правядзення, перыядычнасці i маштабах прыцягнення тавараў, гандляроў i пакупнікоў не складаў колькі-небудзь значную канкурэнцыю кірмашам, якія праводзіліся ў сельскай мясцовасці. Гэта вызначалася слабасцю гарадской вытворчасці, нязначным уплывам на месцы гандлю шляхоў зносін i пераважнай колькасцю прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гандлёвым звароце. Толькі галоўны кірмаш губернскага горада Мінска значна адрозніваўся сваімі памерамі i год ад году пашыраў сваю дзейнасць. Паводле указу ад 23 студзеня 1806 г. тэрмін правядзення Мінскага кантрактавага кірмашу быў прадоўжаны амаль на дзесяць дзён. Указ ад 4 лютага 1832 г. вызначыў для правядзення Мінскага кірмашу цэлы месяц - з 25 мая па 25 чэрвеня. Але i гэта не сведчыла аб значным патэнцыяле горада. Па свайму характару Мінскі кантрактавы кірмаш прызначаўся ў болыпай меры для пакупкі, продажу i здачы у арэнду маёнткаў, а таксама ўзаемных грашовых разлікаў і фінансавых аперацый, а не для непасрэднага вядзення ганлёвай дзейнасці. Такім чынам, у якасці кірмашовага цэнтра Мінск быў абраны з-за свайго зручнага геаграфічнага становішча.

У 1858 г. у гарадах Беларусі налічвалася 15,6 тыс. рамеснікаў. З улікам местачковых рамеснікаў ix агульная лічба складала прыкладна 32-33 тыс.. пераважна яўрэяў (да 2/3 ад агульнай колькасці)1. Асноўная частка ра-меснікаў гарадоў і мястэчак працавала на заказ.

Развіццё гарадской прамысловасці было звязана або з гарадскімі патрэ-бамі (сілікатная, лесапільная і іншыя прадпрыемствы, што абслугоўвалі будаўніцтва), або з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны (гарбар-

_________

1 Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.). С.50, 51.

133

ная, мылаварная i свечкавая прамысловасць, буйныя млыны). Новай галіной прамысловасці, звязанай выключна з гарадамі, стала тытунёвая, ра­зам з яе спадарожнай вытворчасцю - гільзавай. Яна базіравалася на прывазной сыравіне i канцэнтравалася ў руках яўрэйскіх прадпрымальнікаў. Першае тытунёвае прадпрыемства было зарэгістравана ў Віцебску ў 1818 г.1 Затым назіраўся буйны рост гэтай галіны. Толькі ў Мінску ў 1849 г. налічвалася 18 тытунёвых "фабрык", якія належалі яўрэям з гадавой вытворчасцю ад 1 руб. 75 кап. да 116 руб. 90 кап.2

У адрозненне ад папярэдніх часоў выключна ў гарадах канцэнтравалася i друкарская справа.

У астатніх галінах эканомікі гарадская прамысловасць не адыгрывала колькі-небудзь значнай ролі i не вытрымлівала канкурэнцыі з прамысловасцю, якая базіравалася ў сельскай мясцовасці, развівалася за кошт эканамічнай ініцыятывы дваран i была набліжана да тайных сыравінных i працоўных рэсурсаў. Разам з ліквідацыяй прыватнаўласніцкіх гарадоў i паслабленнем палітычнай i эканамічнай магутнасці магнацкіх родаў у поўны заняпад прыйшлі i тыя бакі гарадскога жыцця, якія былі разлічаны на абслугоўванне патрэб феадальнага двара (ювелірнае майстэрства, вытворчасць зброі i прадметаў раскошы).

Важным стымулам для развіцця гарадскіх паселішчаў з'яўлялася ix ге-аграфічнае знаходжанне i развіццё зручных шляхоў зносін. Аднак тэхнічны ўзровень транспартных сродкаў таго часу няшмат у чым адрозніваўся ад папярэдніх вякоў. Інтэнсіўнае будаўніцтва водных шляхоў у канцы XVIII -першай палове XIX ст. вялося ў маланаселеных i цяжкадаступных мясцінах. Ix сезоннасць, транзітнае становішча i характар грузаў - лес, прадукцыя сельскай гаспадаркі, імпартныя тавары - на некалькі месяцаў у год ажыўлялі жыццё буйных рачных прыстаней. Аднак для арганізацыі сталага гарадскога жыцця i гарадской эканомікі, незалежнай ад сезонных цыклаў, гэтага было мала.Бадай што адзіным выключэннем у гэтым сэнсе ў Беларусі з'яўляўся Пінск. Знаходзячыся на стыку дзвюх буйнейшых водных сістэм - Дняпроўска-Бугскага i Агінскага каналаў i маючы, такім чынам, падвоены стымул для свайго развіцця, Пінск зрабіўся важным эканамічным цэнтрам не толькі Беларускага Палесся, але i велізарнай тэрыторыі, дзе сустракаліся эканамічныя інтарэсы беларускіх, польскіх, прускіх i ўкраінскіх зямель. Па сваіх абаротах пінская прыстань з'яўлялася найбуйнейшай у Беларусі (у 1856 г. - 2,8 млн руб., прычым на долю тавараў, якія грузіліся ў Пінску, прыходзілася да 1,5 млн руб.)3.

Гараджане былі не толькі звязаны шляхам рачных адносін з эканамічнымі намаганнямі навакольнага сялянскага асяроддзя, але i самі прымалі ўдзел у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі для забеспячэння як уласных патрэб, так i гарадскога рынку. Кожны беларускі горад меў значную колькасць ворнай, пашавай i сенакоснай зямлі (паводле даных на канец 50-х гг. ад 179 дзесяцін у Пружанах да 8759 дзесяцін у Бабруйску)4.Сельска-гаспадарчыя заняткі значнай часткі гараджан сведчаць аб адсутнасці рэзкай мяжы паміж гарадскім i сельскім жыццём. Яшчэ больш шчыльна з сельска­гаспадарчай вытворчасцю было звязана насельніцтва мястэчак.

_____________

1 Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.). Cl 18.

2 НГАБ, ф.295, воп.1, спр.1081, арк.З.

3 Зеленский И. Минская губерния. Т.1. С.185; Т.2. С.313-314.

4 Чепко В.З. Города Белоруссии в первой половине XIX века. Экономическое развитие.

134

Адным з асноўных паказчыкаў развіцця гарадоў i гарадской эканомікі з'яўляецца рост даходаў гарадскіх бюджэтаў. 3 1840 па 1861 г. яны ўзраслі амаль на 30 %, з 154 тыс. да 199 тыс. руб. Хутчэй павялічваліся даходы ў гарадах Віленскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў. На Віленшчыне крыніцай бюджэтных даходаў быў пераважна рост купецтва, на Гродзеншчыне - нас­тупление ад прамысловых прадпрыемстваў. Бюджэты павятовых гарадоў раслі адносна хутчэй, чым бюджэты губернскіх цэнтраў1. Гэта ў цэлым сведчыла аб агульнай тэндэнцыі выхаду дробных i сярэдніх гарадоў Беларусі з паласы заняпаду. Сярод 69 гарадоў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі ў 1848 г. па велічыні даходаў Вільня знаходзілася на 16-м месцы (43 456 руб.), Мінск - на 42-м (15 748 руб.), Віцебск - на 49-м (14 186 руб.), Магілёў - на 52-м (13 150 руб.), Гродна - на 59-м (954 руб.). Па сярэдніх памерах даходаў на аднаго жыхара Вільня была на 51-м месцы (78 кап.), Віцебск - на 53-м (76 кап.), Магілёў - на 54-м (71 кап.), Мінск - на 56-м (65 кап.) i Гродна - на 61-м месцы (55 кап.)2.

Зменыў знешнім абліччы гарадоў.У канцы XVIII - першай палове XIX ст. адбывалася карэнная рэканструкцыя гарадоў. У лютым 1778 г. Кацярына II зацвердзіла планы 22 гарадоў Магілёўскага i Полацкага намесніцтваў. На гарады Беларусі паступова распаўсюджвалася рэгулярная архітэктурна-планіровачная арганізацыя па ўзорах гарадоў Расійскай імперыі. Дзеля гэтага былі зруйнаваны крапасныя валы ў Мінску, Магілёве, Пінску i іншых гарадах, што садзейнічала стварэнню выразнай вулічнай сеткі.

Прынцып рэгулярнай прамавугольнай планіроўкі найболып паслядоўна ажыццяўляўся ў невялікіх гарадах, такіх, як Бабінавічы, Гарадок, Клімавічы, Мсціслаў, Сураж, Чавусы. Паказальныя ў гэтых адносінах Бабінавічы i Клімавічы, планы якіх уяўляюць сабой "ідэальныя" планіровачныя схемы таго часу3. Мноства планаў, асабліва ў канцы XVIII ст. i на ру-бяжы XVIII i ХІХстст., распрацоўваліся ў Пецярбургу, аднак былі i такія, якія складаліся на месцах губернскімі архітэктарамі i каморнікамі. Такія планы часта былі болып дасканалымі i выконваліся болыы паспяхова4.

Рэгламентацыя гарадской забудовы праводзілася з выкарыстаннем ты­ловых агульнаімперскіх найвысачэйша зацверджаных праектаў гарадскіх пабудоў. Агульны нагляд за ходам горадабудаўніцтва ажыццяўлялі губернатары i (з 1832 г.) губернскія будаўнічыя i дарожныя камісіі, якія падпарадкоўваліся Галоўнаму праўленню шляхоў зносін i публічных будынкаў у Санкт-Пецярбургу. У склад губернскай адміністрацыі ўваходзілі губернскі архітэктар i яго памочнік.

Важным паказчыкам змен у знешнім абліччы беларускіх гарадоў пер­шай паловы XIX ст. з'яўляўся рост будаўніцтва мураваных дамоў. У гэтых адносінах вызначаўся Мінск. У 1803 г. у ім налічвалася 1041 драўляная i 225 мураваных забудоў5. У 1861 г. з 1565 будынкаў Мінска 851 (больш за па-лову) былі мураванымі6. Па колькасці мураваных дамоў на 1 тыс. пабудоў сярод 50 губерняў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі Віленская губерня займала 8-е месца, Мінская - 27-е, Гродзенская - 32-е, Віцебская - 42-е, Магілёўская - 43-е.

________________

1 Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.). С.37.

2 Тенгоборский Л.В. О производительных силах России. М., 1854.4.1. С.161—162.

3 Чантурия В А. История архитектуры Белоруссии. Мн., 1985. С.226.

4Там жа. С.230.

5ЦДГА Украіны, ф.533, воп.1, спр.1676, арк.80 адв. - 81.

6Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.). С.37.

135

Спецыфікай беларускага горадабудаўніцтва канца XVIII - першай паловы XIX ст. з'яўляецца праектаванне i будаўніцтва Бабруйскай i Брэсцкай крэпасцей i комплексная забудова шэрагу беларускіх гарадоў як гарадоў-рэзідэнцый. Новыя ўладальнікі беларускіх маёнткаў стваралі палацава-сядзібныя ансамблі, выразна змяніўшы воблік старажытных беларускіх гарадоў. У канцы XVIII ст. такія комплексы пабудавалГбылыя фаварыты Кацярыны II С.Зорыч у Шклове, Р.Пацёмкін у Крычаве, царскі намеснік у Беларусі граф З.Чарнышоў – у Чачэрску1.

Найбольш істотныя змены ў статусе сярод беларускіх населеных пунктаў адбыліся з Гомелем. У 1775 г. Кацярына II за перамогу над туркамі падаравала Гомель з наваколлем палкаводцу П. Румянцаву. Графы Румянцавы зрабілі Гомель сваёй рэзідэнцыяй, перапланавалі, нанава пабудавалі палац, гандлёвыя рады, жылыя забудовы, комплекс гаспадарчых, рэлігійных i культурных устаноў, мост праз раку Сож. Застаючыся афіцыйна мястэчкам Беліцкага навета Магілёўскай губерні, Гомель значна апярэджваў павятовыя гарады не толькі гэтай, але i іншых губерняў. Так, у 1828 г. у ім налічвалася 18 мураваных будынкаў, у той час як у 11 павятовых гарадах Магілёўскай губерні – толькі 24 (у Мсціславе – 7, Оршы – 5, Чавусах – 3, Клімавічах, Старым Быхаве i Чэрыкаве – па два, Беліцы, Копысі і Рагачове – па аднаму, у Сянно i Бабінавічах – ніводнага)2. Менавіта ў Гомелі з 1842 г. па распараджэнню новага ўладальніка Гомельскага маёнтка князя І.Паскевіча пачалі пракладку першых у Беларусі i адных з першых у Расійскай імперыі асфальтаваных тратуараў3.

_____________

1 Слюнькова И.Н. Архитектура городов Верхнего Приднепровья XVII – середины XIX в. Мн., 1992. С.74-82.

2Лютый АМ. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII –первой половине XIX века. С.23.

3 НГАБ, ф.3013, воп.1,спр.13, арк.443; спр.55, арк.Ш, 156 адв.

136

У 1852 г. Гомель замест Беліцы быў прызначаны цэнтрам павета.

Лес Бабруйска i Брэста вызначыла будаўніцтва крэпасцей. Бабруйская крэпасць будавалася ў 1807 - 1836 гг. на месцы гістарычнага цэнтра горада. Паводле плана 1818 г. планіроўку Бабруйска вызначала сетка ўзаемна пер­пендикулярных вуліц, забудаваных двух-трохпавярховымі дамамі. На скрыжаванні галоўных вуліц знаходзілася Саборная плошча з домам каменданта, будынкамі шпіталя i штаба, саборам Аляксандра Неўскага. У сувязі з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці (праект зацверджаны ў 1830 г., будаўніцтва пачатаў 1833 г.) горад быў перанесены на3 км наўсход і пабудаваны нанава па строгаму рэгулярнаму плану.

Паступова ўзрастала значэнне Мінска. Горад развіваўся даволі ды-намічна. Вядомы беларускі публіцыст П.Шпілеўскі адзначаў: "Мінск належыць да ліку буйных i прыгожых гарадоў Заходняй Расіі i пры цяперашнім сваім добраўпарадкаванні i абноўленым выглядзе, пасля пажару ў 1835 г.. можа быць сталіцай Беларусі; ён больш вялікі i больш шляхетны, чым за Магілёў i Віцебск. За выключэннем Троіцкага прадмесця, татарскага канца i некаторых глухіх завулкаў па ўскраінах горада, у Мінску ўсе дамы мураваныя i з большага вельмі вялікія, a вуліцы добра брукаваныя i вельмі ахайна даглядаюцца"1. Аднак у поўнай меры значэнне Мінска як цэнтральнага го­рада беларускіх губерняў пакуль дастаткова не выявілася. Зручнае геаграфічнае становішча разам з адміністрацыйным статусам губернскага гора­да не было падмацавана значнымі памерамі гандлёва-прамысловай дзейнасці. Не спрыяла развіццю Мінска i яго аддаленасць ад асноўных шляхоу зносін таго часу.

______________

1Шпилевский П.М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. С.131.

137

Такім чынам, у канцы ХVШ-першай палове XIX ст. беларускія гарады, з аднаго боку, наоывалі тыповыя рысы правінцыйных губернскіх i павятовых гарадоў Расійскай імперыі, з другога боку, разам з мястэчкамі не страцілі адметных рыс беларускіх населеных месцаў папярэдняй эпохі.

ГЛАВА 3

КУЛЬТУРА