Зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху 2 страница

ЧЫЛ1ШЧЫ.

У Беларусі у пачатку 80-х гг. адно народнае вучылішча прыходзілася на 34 вёскі, а на Віцебшчыне - на 83.3 усіх хлопчыкаў школьнага узросту вучылася толью 10,4 %, дзяучынак - 0,5 %*.

Настаунікамі ў гарадскіх вучьлішчах нярэдка працавалі дастаткова падрыхтаваныя спецыялісты, выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў Пецярбурга, Масквы, Кіева, Валыні. У сельскіх народных вучылішчах настаунікамі, як правіла, з'яуляліся выпускнікі настауніцкіх і духоуных семінарый Беларусі

Як адзначалася вышэй, найбольшае распаусюджанне атрымалі школы, падначаленыя праваслаунай царкве. Развіццём дадзенай катэгорыі школ Свяцейшы Сінод імкнуўся аслабіць уплыу касцёла. Да канца XIX ст. царкоўнапрыходскія школы і школы граматы складалі ў Мінскай губерш 84,6 %, у Віцебскай - 60,5, у Магілёускай - 82,3 % усіх навучальных устаноў. Царкоунапрыходскія школы былі аднакласныя (двухгадовыя) і двухкласныя (чатырохгадовыя). У аднакласных выкладаліся Закон Божы, цар­коўныя спевы, чытанне, арыфметыка, пісьмо, а ў двухкласных, акрамя таго, даваліся звесткі з гісторыі. Матэрыял для чытання быў рэлігійна-ма-нархічнага зместу. Навучанне вялі святары, дыяканы, дзячкі, а таксама выпускнікі епархіяльных вучылішч.

Паводле прызнання мясцовых чыноунікаў, не усе уласныя памяшканні школ, і асабліва наёмныя, адпавядалі свайму прызначэнню. Многа з іх былі малаумяшчальнымі, мелі дрэннае асвятленне, нізкую столь. Усе гэтыя недахопы тлумачыліся няхваткай сродкаў. Апошнія паступалі з розных крыніц. Сяляне амаль паусюдна ставіліся да школ са спачуваннем, "усведамляючы сапраудную карысць ад граматы". Спачувальныя адносіны вяскоўцаў да школ, паводле слоў кіраўшкоў Магілёўскай епархіі, якой падпарадкоўваліся царкоунапрыходскія школы і школы граматы, выяўляліся ў тым, што яны з году у год павялічвалі сродкі на утрыманне гэтых устаноў. Асноуную частку сродкаў сяляне збіралі па прыгаворах сельскіх таварыстваў ці па ўзаемнаму пагадненню. Так, у 1888/89 навучальным годзе агульная сума сабраных сельскімі таварыствамі грошай склала 40 773 руб. 18 кап., а годам раней - 34 531 руб. 78 кап.

У 60-90-я гг. XIX ст. у Беларусі дзейшчалі мужчынскія гімназіі ва ўсіх губернскіх цэнтрах, а таксама ў Брэсце, Гомелі і Слуцку, прагімназіі - у Бабруйску, Мазыры, рэальныя вучылішчы —у Мінску, Магілёве, Пінску і жаночая гімназія ў Гомел1. У гэтых навучальных установах займаліся ў асноўным дзеці дваран, чыноўнікаў і духавенства. Так, у 1875 г. у гімназіях і прагімназіях вучылася 2463 чалавек, у тым ліку дзяцей дваран і чыноўнікаў 1360 (55,3 %), дзяцей духавенства 206 (8,36 %), гарадскіх саслоўяў -758 (30,8 %), сельскіх саслоўяў - 92 (3,7 %), іншых - 45 (1,8 %)2. Пад уплывам перамен у грамадстве у другой палове XIX ст. пашырылася сетка жаночых навучальных устаноў. Дзяучынак пачалі прымаць у народныя ву-

_____________________________

1 Очерки истории школы и педагогической мысли народов СССР. Вторая половина XIX в. М., 1976. С.406.

2Асвета і педагагічная думка ў Беларусі СА старажытных часоў да 1917г. Мн., 1985. С.261.

278

 

 

чылішчы нароуні з хлопчыкамі, адкрываліся прыватныя жаночыя навучальныя ўстановы. Да канца стагоддзя яны з'явіліся ў Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Мазыры, Слоніме, Слуцку.

Нягледзячы на пашырэнне сеткі навучальных устаноі у другой палове XIX ст., ахоп школьнай адукацыяй беларукіх дзяцей і узровень пісьменнасці насельніцтва заставаліся нізкіімі. Згодна матэрыялау перапісаў 1897 г., колькасць пісьменных складала: у Віленскай губерні - 33,9 %, у Віцебскай -27,1, у Мінскай -22,1, у Гродзенскай - 31,5, у Магілёўскай - 21,3 %. У цэлым па Беларусі гэты паказчык складау 25,7 %.

Падрыхтоўка настаунікаў для пачатковай школы ажыццяўлялася у чатырох настауніцкіх семінарыях: Маладзечанская (першая у Расіі, заснавана у 1864 г.), Полацкая (1872), Нясвіжская (1875) і Слуцкая (1876). Паступіць у семінарыю маглі юнакі не маладзей за 16 гадоў, якія паспяхова скончылі народныя пачатковыя вучылішчы і падрыхтоўчы клас семінарыі. Палажэннямі і інструкцыямі аб навучальна-выхаваўчым працэсе прадугледжвалася падрыхтоўка адданых прастолу настаунікаў, здольных рас­паўсюджваць у народзе "элементарную і рэлгійна-маральную адукацыю". Для выхавання ў семінарыстаў вернападданніцкіх пачуццяў у семінарыю накіроўвалліся рэакцыйна настроеныя выкладчкі, што праводзілі афіцыйную палітыку ў галіне адукацыі. Разам з тым трэба адзначыць, што семінарысты атрымлівалі добрую педагагічную падрыхтоўку. 3 настауніцкіх семінарый выйшла нямала настаунікаў, якія папаўнялі рады дэмакратычнай інтэлігенцыі.

Вышэйшых навучальных устаноу ў другой палове XIX ст. у Беларусі не было. Тая частка беларускай моладзі, якая пасля заканчэння гімназіі мела магчымасць працягваць адукацыю, навучалася ва ўнівератэтах і інстытутах Пецярбурга, Масквы, Кіева, Харкава, Адэсы, Юр'ева (Тарту), Варшавы і іншых гарадоў Расійскай імперыі.

Навука. На другую палову XIX ст. прыпадае шмат даследаванняў, прысвечаных Беларусі. Гэта тлумачыцца і развццём навукі ў цэлым, і накапленнем новых матэрыялаў, і падзеямі, што выклікалі павышаную цікавасць да беларускага народа. Менавіта падзеі 1863 г. далі магутны штуршок вывучэнню Беларусі, асабліва этнаграфічнаму.

Вялікі інтарэс да беларусаў з боку еурапейскай грамадскасці, а таксама палітычныя мэты, якія меў расійскі ўрад, прывялі да узнікнення Пауночна-Заходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства. Яно было створана з мэтай прапаганды і навуковага абгрунтавання афіцыйных погля-даў на Беларусь як спрадвечную частку Расійскай імперыі і беларусаў як на заходняе адгалінаванне "рускага племені". Нягледзячы на непрацяглы тэрмін свайго існавання (1867-1875), разгорнутая ім дзейнасць па этнаграфічнаму даследаванню краю - мовы, фальклору, матэрыяльнай куль­туры - заклала трывалы падмурак навуковага беларусазнаўства. Вакол ад­дзялення згрупаваліся мясцовыя даследчыкі быту і культуры беларускага народа. 3 ім актыуна супрацоунічалі М. Дзмітрыеў, Ю. Крачкоўскі, У. Сакалоў, А. Семянтоўскі, П. Шэйн, Е.Раманаў.

У 60-70-я гг. свой уклад у вывучэнне Беларусі ўнеслі і іншыя таварыстівы, у тым ліку і Вольна-эканамічнае. У перыядычных выданнях з'яуляецца Шэраг глыбокіх работ па эканоміцы сельскай гаспадаркі і вытворчым быце беларусаў. У іх параўнальна глыбока апісаны быт селяніна, яго жыллё, адзенне, харчаванне, сямейныя ўзаемаадносіны.

 

Цікавыя факты пра быт беларусаў трапілі на старонкі шматтомнага выдання "Материалы для географии и статистики России, собранные офице­рами Генерального штаба".

У 70-я гг. XIX ст. этнаграфічнае вывучэнне Беларусі паступова пераходзіць у рукі мясцовых сіл. Буйнейшым прадстаўшком гэтага перыяду быу I. Насовіч. Ён з'яўляўся аўтарам некалькіх буйных прац па вывучэнню беларускіх песень, прымавак. Але галоўным, найбольш значным даследаваннем вучонага стаў "Словарь белорусского наречия", над якім ён працаваў 16 гадоу і які быў выдадзены у Пецярбургу у 1870 г. У слоўнікў было больш за 30 тыс. слоў, дадзены іх тлумачэнні, нярэдка з прыкладамі выкарыстання ў жывой гаворцы. У ім утрымлівалася шмат і этнаграфічных матэрыялаў. Слоўнік I. Насовіча з'явіўся надзейным фундаментам для наступных пакаленняў айчынных даследчыкаў матэрыяльнай і духоунай культуры белару­саў. Сваімі працамі беларускія этнографы выкрывалі палітыку царскіх улад, якія адмаулялі існаванне беларусаў як этнасу.

У 80-90-я гг. у айчыннай этнаграфіі пашыралася колькасць аматараў у вывучэнні быту і культуры народа. З'явіўся шэраг фундаментальных работ, выкананых на больш высокім навуковым і метадычным узроўні. У гэты час заявіў аб сабе ва ўвесь голас Е. Раманаў, М.Нікіфароўскі, М. Доунар-Запольскі, М. Янчук, А. Багдановіч. Адчуваючы на сабе ўплыу розных навуковых тэорый і школ, усе яны імкнуліся крытычна ставіцца да іх, выпрацаваць свой погляд на розныя аспекты этнаграфіі Беларусі. Прыкметны след у ей пакінуў М. Нікіфароўскі Больш за 20 гадоў ён дапамагаў вядомаму даследчыку П. Шэйну. У пачатку 90-х гг. М. Нікіфароўскі выступіў з самастойнымі працамі, прысвечанымі Віцебскай губерні. Самай буйной сярод іх была "Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обихода", выдадзеная ў Віцебску ў 1895 г. Гэта даследа-ванне па сутнасці ўпершыню дае ясную карціну матэрыяльнай культуры і

 

вытворчай дзейнасці беларускіх сялян. Яго каштоўнасць і ў тым, што аналіз жыцця народа спалучаўся з паказам тых змен, што адбыліся да канца стагоддзя. Глыбока вывучаў М. Нікіфароўскі і духоўнае жыццё беларусаў, збіраў і запісваў фальклорныя творы, вывучаў абрады і вераванні. Усё гэта знайшло адлюст-раванне і ў шэрагу капітальных прац вучонага. Больш за 200 работ, прысвечаных розным ба­кам жыцця народа, напісаў Е. Раманаў. У іх адбіліся вынга шэрагу навуковых экспедыцый, арганізаваных знакамітым этнографам. У шматлікіх артыкулах і кнігах Е. Раманаў паўстае як палымяны патрыёт, які смела вы-ступіў супраць афіцыйнай палітыкі, што адмаўляла існаванне беларусаў як самастойнага народа.

Дастойнае месца сярод даследчыкаў Беларусі належыць і М.Янчуку, актыунаму члену

Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце. У многім дзякуючы яго намаганням на старонках папулярнага часопіса "Этнографическое обозрение" з'явілася нямала работ беларускіх навукоўцаў.

Акрамя буйных этнаграфічных работ у гэты перыяд з'яуляецца шмат невялікіх, прысвечаных апісанню асобных мясцовасцей або бакоў жыцця і культуры беларусаў. Большасць гэтых матэрыялаў была апублікавана на старонках "Минского листка" і "Губернских ведомостей". Паводле падлікаў некаторых даследчыкаў, у мясцовым і цэнтральным друку з'явілася больш за 500 публікацый на этнаграфічныя тэмы.

Беларускія даследчыкі ўнеслі важкі уклад у развіццё прыродазнаўчых навук. Як ужо адзначалася, з-за дыскрымінацыйнай палітыкі царскіх улад Беларусь фактычна была ператворана ў правінцыю. Але творчы патэнцыял народа знаходзіў сабе выйсце. Прыродазнаўчая думка існавала і развівалася дзякуючы доследам айчынных прыродазнауцаў, выкладчыкаў гімназій. Прыватныя даследчыцкія лабараторыі, фізічныя кабінеты класічных гімназій і рэальных вучылішч заставаліся месцамі, дзе праводзіліся навуковвыя даследаванні. гісторычная навука захавала імёны многіх выдатных наву­коўцаў, сыноў Беларусі, што пакінулі значны след у фізіцы, хіміі, матэматыцы, механіцы, біялогіі.

Адно з самых ганаровых месц у гісторыі прыродазнаўства па праву нале­жыць братам Кавалеўскім. Сусветная біялагічная навука абавязана А. Кавалеўскаму стварэннем эвалюцыйнай эмбрыялогіі, а Ул. Кавалеўскаму - эвалюцыйнай палеанталогіі. Паспяховае развіццё крыягеннай тэхнікі было б немагчыма без грунтоуных вынікаў у звадкаванні газаў, дасягнутых членам Кракаўскай Акадэміі навук Ж. Урублеўскім. Яго брат Э. Урублеўскі, прафесар Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута, унёс пэўны уклад у даследаванні хімічнага саставу газаў.

Фундаментальнае значэнне для развщця сусветнай матэматыкі мелі ра­боты у галіне тэорыі радоў, дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі функ­цый, алгебры і тэорыій лічбаў В. Ермакова - першага матэматыка, ураджэнца Ьеларусі, які быў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук.

 

Грунтоўныя навуковыя даследаванні праводзіліся ў прыватных фізічных лабараторыях. Самы яркі прыклад - работы Я. Наркевіча-Ёдкі У 30-я гг. XIX ст. ён прапанаваў метад фарміравання адбіткаў жывых аб'ектаў ва ўмовах электрычнага разраду і практычнага выкарыстання вынікаў у рэфлексатэрапіі, які вядомы сёння як эфект Кірліянаў. На пяць гадоў раней славутага рускага вучонага А.Папова, у 1890 г. беларускі прыродазнаўца ўжыу для рэгістрацыі навальнічных разрадаў свайго роду радыёпрыёмнік, які дазваляў рэгістраваць электрычны разрад у атмасферы на адлегласці да 100 км1. Такім чынам, беларускія вучоныя, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, зрабіЛі важкі ўклад у вывучэнне матэрыяльнай і духоўнай спадчыны беларускага народа, узбагацілі выдатнымі дасягненнямі сусветную навуку.

Друк.Перыядычны друк у другой палове XIX ст. быу прадстаўлены афцыйнымі "Губернскими ведомостями", што выдаваліся ў Мінску, Гродне, Віцебску, Магілёве. Да іх ліжу належалі і "Епархиальные ведомости", што друкаваліся ў Мінску, Магілёве, Віцебску, з 1900 г. і ў Гродне. Абараняючы інтарэсы самадзяржаўя і праваслаўнага духавенства, гэтыя выданш праводзлі руасіфіатарскую палітыку, сцвярджаючы, што Беларусь спакон веку •была "рускай і праваслаунай". Тым не менш на іх старонках з'явілася нямала матэрыялаў, якія маюць навуковую каштоўнасць: архіўныя дакументы на старажытнай беларускай мове, этнаграфічныя і краязнаўчыя матэрыялы. Аўтарамі апошніх, як правіла, былі настаўнікі, святары. Да канца стагоддзя змяніўся змест і "Губернских ведомостей". Яны нярэдка выходзілі за афщыйныя рамкі ператваралліся ў звычайныя буржуазныя выданні. На іх старонках з'яўляюцца літаратурна-крытычныя артыкулы, фельетоны. Варта адзначыць, што каштоунасць гістарычных, этнаграфічных, статыстычных і іншых матэрыялаў, што з'яўляліся ў газетах, у многім залежала ад падрыхтоўкі і светапогляду рэдактара, іншых супрацоунікаў рэдакцыі. Напрыклад, неафіцыйную частку "Могилевских губернских ведомостей" рэдагаваў вя­домы этнограф Е. Раманаў, які надрукаваў у ёй шэраг сваіх даследаванняў.

У апошняй чвэрці XIX ст. у Беларусі пачала выдавацца першая прыватная газета. У красавіку 1886 г. убачыў свет першы нумар "Минского лист­ка" - грамадска-палітычнага і літаратурнага выдання буржуазна-ліберальінага кірунку, якое праіснавала да 1902 г. Гэта была адзіная газета, у якой мясцовая інтэлігенцыя магла неяк выказаць свае стаўленне да важнейшых праблем тагачаснага жыцця, розных з'яў у духоунай культуры. На ста­ронках "Минского листка" друкаваліся літаратурныя творы, літаратурна-крытычныя артыкулы, рэцэнзіі, тэатральныя і музычныя агляды. Вакол выдання групаваліся энтузіясты-краязнаўцы - даследчыкі культурнай спадчыны беларусаў. У газеце часта з'яўляліся матэрыялы з даследаванняў М. Доўнар-Запольскага, А. Слупскага, М. Янчука, А. Багдановіча і інш. Іх працы у пэўнай ступені садзейнічалі развіццю нацыянальнай свядомасці айчыннай інтэлігенцыі. А. Слупскі, М. Янчук і іх аднадумцы у канцы 80-х -

________________________

1 Грыбкоўскі В.П., Гапоненка В.А., Шсялёу УМ. Прафесар электраграфіі і магнетызму ^ Якуб Наркевіч-Ёдка. Мн., 1988.

 

 

пачатку 90-х гг. арганізавалі выданне "Северо-Западных календарей", у якіх частка матэрыялаў друкавалася на беларускай мове. 3 гэтага часу і пачынаецца вельмі павольнае ажыуленне падцэнзурнага беларускамоўнага друку, які дасягнуу прыкметных поспехаў у пачатку XX ст.

 

Літаратура і мастацтва

Літаратура.Развіццё нацыянальнай літаратуры ў другой палове XIX ст. адбывалася ў неспрыяльных умовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту беларускага народа. Аднак у ёй мелі месца глыбінныя працэсы, звязаныя са сцвярджэннем новай рэвалюцыйна-дэмакратычнай ідэалогіі і прынцыпаў крытычнага рэалізму.

На мяжы 50-60-х гг. на хвалі антыпрыгонніцкага і нацыянальна-вызваленчага руху ў айчыннай літаратуры назіраліся пэўныя зрухі. Асабліва яны праявіліся ў час паўстання 1863 г. 60-я гг. у літаратуры прайшлі пад знакам рэвалюцыйнай публіцыстыкі, самым яркім прадстаўніком якой быу К. Каліноўскі Каб падняць сялянства на барацьбу, раскрыць грабежніцкі характар рэформы 1861 г., развеяць веру ў добрага цара, К. Каліноўскі пачау выданне "Мужыцкай праўды" (1862-1863) - першай газеты на беларускай мове. Публіцыстыка К.Каліноўскага ўзнікла як палітычны і ідэйны сродак барацьбы у час паўстання. Большасць публіцыстычных матэрыялаў, на пер­шы погляд, не мае дачынення да літаратуры, паколькі была напісана ў прапагандысцкіх мэтах, без свядомага ўліку якіх-небудзь літаратурных нацыянальных традыцый. Выключэнне складае верш "Марыська чарнабрыва, галубка мая" у "Лістах з-пад шыбеніцы". Аднак публіцыстычныя творы, што з'яўляліся на старонках газеты, і асабліва "Лісты...", аб'ектыўна набывалі літаратурна-мастацкае значэнне. I не толькі таму, што яны не пазбаўлены літаратурных вартасцей. Многія з гэтых публіцыстычных матэрыялаў сцвярджалі такі спосаб літаратурнага асваення рэчаіснасці, які быу яшчэ недасяжны у шырокім маштабе беларускай літаратуры, - непасрэдны зварот да жывога, рэальнага жыцця. I хаця гэты зварот быу не мастацкім, а хутчэй публіцыстычным, у якім жыццёвыя з'явы выступалі толькі у якасці ілюстрацыі ў сістэме доказаў пэунай палітычнай ідэі і прапагандысцкай ісціны, хаця публіцыстыка К. Каліноўскага не магла непасрэдна ўплываць на літаратурны працэс таго часу з-за яе забароны, усё ж прэцэдэнт выяўлення свя­домасці народа менавіта ў такой форме адбыўся, ігэта не магло не аказаць уплыву - няхай нават аддаленага - на развщцё нацыянальнай літаратуры. Форма публіцыстычнага закліку ў будучым трывала ўвойдзе ў арсенал паэтычных сродкаў беларускіх пісьменнікаў. А вось у вершы "Марыська чар­набрыва, галубка мая" чутны новыя для айчыннай літаратуры матывы, што сведчылі аб новым узроўні ўвасаблення нацыянальнай ідэі Нельга не пагадзіцца з думкай даследчыкаў, што Марыся ў гэтым паэтычным творы -абагульнены вобраз Беларусі. Нават калі К.Каліноўскі меў на ў вазе канкрэтнага чалавека, жанчыну, то у вершы яе вобраз усё роўна ператвараецца ў сімвал Бацькаўшчыны.

Пасля падаўлення паўстання 1863 г. і наступлення рэакцыі развіццё на­цыянальнай літаратуры рэзка запаволілася. У віхуры рэпрэсіі народ згубіў лепшых прадстаунікоў сваей інтэлігенцыі. Культурныя традыцыі, калі не абарваліся канчаткова, то здавалася - вось-вось гатовы былі абарвацца. Але спыніць развіццё культуры немагчыма. Народ беражліва захоўваў і развіваў яе лепшыя традыцыі.

 

 

Вытокі нацыянальнай традыцыі беларускай літаратуры XIX ст. бяруць свой пачатак перш-наперш у вопыце мастацкай творчасці на беларускай мове папярэдняга часу, а таксама у шырокім звароце да фальклорнай спадчыны. Аднак у новых гістарычных умовах, калі літаратура павінна была выяўляць агульнанародныя інтарэсы і адлюстроўваць задачы нацыянальна-вызваленчага руху, апора на вусную народную творчасць хоць 1 была не-абходнай, паколью давала ей адчуванне народнай душы, але ужо недастатковай, каб узняць асаблівасць яе нацыянальнага мыслення на узровень глыбока філасофскага адлюстравання жывых і шчырых імкненняў душы да свабоды.

Якія ж фактары вызначалі ўзнікненне своеасаблівых рыс у нацыянальным развіцці айчыннай літаратуры? Перш за ўсё гэта фактары грамадскія, сацыяльныя, цесна звязаныя з лесам народа, са спецыфічнымі гістарычнымі ўмовамі, у якіх ён апынуўся. Імкнучыся развіваць сваю культуру у нацыянальным рэчышчы, беларускі народ не меў для гэтага вялікіх нацыянальна свядомых сіл у асяроддзі мясцовай інтэлігенцыі, большая частка якой на працягу дзесяцігоддзяў дэнацыяналізавалася. Высокаадукаваную, творча здатную, нацыянальна свядомую і глыбока адданую яго інтарэсам інтэлігенцыю ён павінен быу стварыць нанава. Галоўнай крынщай такой інтэлігенцыі у тых гістарычных умовах былі прадстаўнікі працоўных, у першую чаргу сялянства - самага адсталага і малаадукаванага пласта, што паднімаўся на барацьбу за свае вызваленне. Новая інтэлігенцыя, якая паходзіла пераважна з сялянскага асяроддзя, лічыла яго "сваім" і менавіта на сялян ускладала свае надзеі на пераўтварэнне Бацькаўшчыны. імкнучыся да ўздыму агульнакультурнага узроуню сельскага жыхара, беларуская літаратура непрымірыма ставілася да адсталых архаічных рыс у яго характары, якія нерашкаджалі яго духоўнаму абуджэнню і разам з тым уважліва сачыла за найменшымі пробліскамі высокіх імкненняў яго душы. У канцы XIX ст., калі ішоў працэс афармлення нацыянальнага характару айчыннай літаратуры, не было іншай славянскай літаратуры, якая імкнулася б раскрыць унутраны свет селяніна з такой абвостранай зацікаўленасцю яго духоунымі патэнцыямі, канкрэтнымі бакамі жыцця. Постаць селяніна становіцца вобразам на­рода - і у гэтым своеасаблівасць нацыянальнай літаратуры. Праз душу се­ляніна яна шукала ў лепшых сваіх творах сучасны ёй ідэал чалавека ва ўсіх сферах яго быцця.

У літаратуры кожнага народа, калі складваецца яе нацыянальнае аблічча, назіраецца асаблівае, паэтычнае стаўленне да ўсяго мясцовага, народнага. Гэта было характэрна і для В. Дуніна-Марцынкевіча, творчасць якога храналагічна ахоплівае парэформеннае дзесяцігоддзе. У пісьменніка практычна няма твораў, у яюх не вырашалася б праблема ўнутранай адданасці Бацькаўшчыне як праблема этычная і нават сацыяльная. Паўстанне 1863 г. з'явілася пераломнай падзеяй у яго творчым лёсе. Пісьменнік быу абвінавачаны у напісанні рэвалюцыйных пракламацый і удзеле ў паустанні, арыштаваны і да 1870 г. знаходзіўся пад наглядам паліцы. Для творау В. Дуніна-Марцынкевіча, створаных у 60-70-х гг., уласцівы крытычны пафас. У п'есах "Пінская шляхта" і "Залёты" выкрываюцца хабарніцтва і самадурства чыноўнікаў, паказваецца пранікненне буржуазных адносін ва усе сферы жыцця. Пісьменніку давялося жыць у складаны і жорсткі час, але ён працягваў пісаць, хоць далека не заусёды меў магчымасць надрукаваць напісанае. Ужо сам факт карыстання беларускай мовай ў той час грамадзянскі подзвіг, які ўспрымаецца як шчырае імкненне ўзняць свой голас у абарону народа, яго гонару, мовы. Творы В. Дуніна-Марцынкевіча на белару-

 

 

скай мове абуджалі нацыянальную свядомасць. Пад яго ўплывам на роднай мове пачало пісаць новае пакаленне айчынных аўтараў, якое ўвайшло у літаратуру на рубяжы 80-90-х гг.

На літаратурным небасхіле Беларусі другой паловы XIX ст. зорка Ф. Багушэвіча (1840-1900) была адной з самых яркіх. Менавіта ў яго паэзіі упершыню ў беларускай літаратуры моцна загучала тэма патрыятызму і нацыянальнай годнасці. Удзельнік паўстання 1863 г., ён толькі ў пачатку 90-х гг. змог выдаць свае кнігі "Дудка беларуская" і "Смык беларускі". У цэнтры увагі твораў, што ўвайшлі ў іх, нялёгкае жыццё беларускага селяніна, які быу абрабаваны рэформай 1861 г. і пакутваў ад самавольства суда і царскай адміністрацыі. Аднак Ф. Багушэвіч паказваў не проста прыгнечанага селяніна, а чалаве­ка, які крытычна ўспрымае навакольны свет. Паэт быў упэўнены, што настане дзень, калі "перастанем мы плакаць над сваей доляй". Ён горача жадаў народу:

Вадзіцы хоць каплю, Ды такой вадзіцы, Ды з такой крыніцы, Што, як хто нап'ецца, Дык вольным стаецца'.

У яго паэзіі на ўвесь голас гучалі не толькі сацыяльныя матывы, але і матывы нацыянальнага адраджэння. Ужо ў "Прадмове" да свайго першага паэтычнага зборніка "Дудка беларуская" Ф. Багушэвіч паставіў пытанне аб кнаванні беларусаў як этнасу, пісаў аб асаблівасцях гістарычнага лесу наро­да, акрэсліў яго межы у прасторы і часе: "Можа хто спытае: гдзе ж цяпер Бе­ларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчак і вёсак..."2 Ф. Багушэвіч прыйшоў у літаратуру ў цяжкі для беларусаў час, калі без рашаючых змен у сацыяльна-палітычным і духоўным жыцці народа мог пачацца працэс этнічнага самараспаду. Паэт, быццам падслухаўшы спадзяванні свайго народа, вынес іх на суд грамадства: "Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя "мужыцкай" завуць, а завецца яна "беларускай". Як было тутэйшаму селяніну не паверьщь свайму суайчынніку, які размаўляў на адной з ім мове:" Я шмат гдзе быу, шмат чаго відзеў і чытаў: і пераканаўся, што мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбоі1 іншая якая". Паэт перасцерагаў: "Шмат было таекіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замерлі Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі3.

Ф. Багушэвіч верыу ў адраджэнне гістарычнай свядомасці народа. Ён быў адным з першых пісьменнікаў у XIX ст., які выразна ўсвядоміў пераем-

_____________________

1 Багушэвіч Ф. Творы. Мн.( 1991. С.19.

2 Тамжа. С. 17.

3 Тамжа.

 

 

насць гістарычных і культурных каштоўнасцей Бацькаўшчыны. Разумеючы, што без мінулага няма будучыні, паэт імкнуўся данесці да сваіх чытачоў гістарычныя веды, пазнаёміць іх з галоунымі вехамі гісторыі Беларусі, звяртаў увагу на шматвяковую беларускую дзяржаунасць часоў Вялікага княства Літоўскага. Паэтычны вобраз Бацькаўшчыны, якая была цэнтрам гэтай дзяржавы "як тое зярно у гарэху", сустракаецца у прадмове да "Дудкі беларускай". Пісьменнік даў сваю, паэтычную, версію паходжання назвы "Белая Русь", падказаную сітуцыыяй мастака і модным патрыятычным пачуццём: "Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толью баранілася"1. Уся творчасць Ф. Багушэвіча была пранізана спачуваннем да народа, ідэямі гуманізму і асветы. Ён бачыў сваю мюда ў абуджэнні нацыянальнай годнасці, самапавагі, цікавасці да міуўшчыны, да духоўнага свету чалавека.

Творчыя прынцыпы Ф. Багушэвіча развіў ідапоўніў яго сучасніка і паслядоўніка - А. Гурыновіч, Я. Лучына.

А.Гурыновіч (1869-1894) як нацыянальны паэт сялянска-дэмакратычнага кірунку пайшоў далей аўтара "Дудкі беларускай". Ён больш рашуча і адкрыта заклікаў да барацьбы з самадзяржаўем. Большасць яго вершаў прысвечана пытанням грамадска-палітычнага жыцця 80-90-х гг. У іх паэт імкнуўся абудзщь народную самасвядомасць, пачуццё ўласнай годнасці. Акрамя чыста грамадзянскай, сацыяльна-палітычнай лірыкі, у А. Гурыновіча ёсць вершы з матывамі філасофскага роздуму аб жыцці чалавека і прыроды, з роздумамі аб уласным лёсе. Паэт быу першым беларускім пісьменнікам, які ў сваей творчасці звярнуў увагу на рабочых. У вершава-ным апавяданні "Фабрыка" ён зрабіў спробу даць аб'ектыуную карціну іх жыцця. Дзякуючы перакладчыцкай дзейнасці А. Гурыновіча на беларускай мове з'явіліся творы А. Пушкіна, М. Някрасава, А. Міцкевіча, А. Ажэжкі, I. Франка. Нягледзячы на параўнальна невялікую творчую спадчыну, А. Гурыновіч увайшоў у гісторыю нацыянальнай літаратуры як адзін з пачынальнікаў грамадзянскай лірыкі.

Свой непауторны след у айчыннай літаратуры пакінуў і Я. Лучына (I. Неслухоускі) (1851-1897). Уся яго творчасць прасякнута ідэяй служэння народу. Сваю паэзію сам паэт разглядаў як выразіца ідэй, настрояў, поглядаў народа. 3 ім, як адзначаў Я. Лучына, ён "зліўся з добрай волі, чы то у дол1 чы у нядсш"2. У асобе паэта беларуская культура мела надзвычай таленавітага дзеяча. Ён пісаў паэмы і вершы, апавяданні і драматургічныя творы, прычым на беларускай, рускай і польскай мовах. Вельмі плённа ён займаўся фалькларыстыкай. Сучаснікі высока цанілі яго дасведчанасць у выяуленчым мастацтве, гісторыі, культуры.

Беларускія вершы Я. Лучыны склалі кнігу "Вязанка", якая ўбачыла свет у Пецярбургу ў 1903 г. Кніга прасякнута шчырым спачуваннем і любоўю да простага селяніна, верай ў светлую будучыню Бацькаўшчыны. Невыпадкова ў нацыянальнай літаратуры Я.Лучына ўспрымаецца як глыбока дэмакратычны паэт, які адыграў важную ролю ў паглыбленні лірызму беларускай паэзіі, павышэнні яе інтэлектуальнага узроуню.

В.Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, А.Гурыновіч, Я. Лучына - найболын яркія прадстаунікі айчыннай літаратуры другой паловы XIX ст. У агульнадэмакратычным рэчышчы развівалася творчасць А. Абуховіча,

_______________________

1 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1991. С. 17.

2 Лучына Я.Творы. Мн., 2001. С.160.

 

 

Ф. Тапчэўскага і інш. Паэтычная спадчына гэтых аўтараў была, аднак, невялікая

Сур'ёзнай перашкодай на шляху развіцця айчыннай літаратуры у дру­гой палове XIX ст. была адсутнасць кнігадрукавання на беларускай мове. Сфера ўжывання роднай мовы, а таксама колькасць публікацый прыкметна павялічылася напярэдадні іў перыяд паўстання 1863 г. Каб прыцягнуць сялян на свой бок, заручыцца іх падтрымкай, да іх пачалі звяртацца па-беларуску не толью К.Каліноўскі і яго паплечнікі, але і прадстаўнікі польскіх нацыяналістычных колаў і нават царскія чыноунікі. У выніку задушэння паўстання 1863 г. рэзка запаволілася культурнае развщцё Беларусі Царызм жорстка праводзіў у жыццё праграму "канчаткова абвясціць край рускім". На чвэрць стагоддзя (з 1863 па 1889 г.) спынілася беларускае кнігадрукаванне. Адмоўную ролю адыграла забарона у 1859 г. выкарыстання лацінскай графікіш ва ўкраінскай і беларускай мовах. Толькі ў канцы 80-х гг. на старонках "Минского листка", "Календаря Северо-Западного края" з'яуляюцца паэтычныя творы Я. Лучыны, паэма "Тарас на Парнасе", а таксама творы В. Дуніна-Марцынкевіча. У пачатку 90-х гг. убачылі свет і асобныя выданні на беларускай мове (у Расіі - кірылічным шрыфтам, за мяжой - лацінскім). У 1891 г. выйшаў паэтычны зборнік Ф. Багушэвіча "Дудка беларуская", а праз тры гады - "Смык беларускі". У 1891 г. у Маскве быу надрукаваны пераклад апавядання В. Гаршына "Сігнал". Тады ж з'явіліся творы А. Ельскага, М. Косіч, А. Пшчолк1.