Практыкаванне 2.Запішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс д і т, дз \ ц

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт

С.В.Агароднікава

М.І.Бажкова

І.І.Навасельцава

Склад. тэстаў: С.В. Кухта

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Зборнік практыкаванняў і тэсты

Для студэнтаў эканамічных ВНУ

МІНСК

 

 

ФАНЕТЫКА. АРФАЭПІЯ

 

Практыкаванне 1. Выпішыце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае.

 

Дождж, людзі, заціхаць, язда, здароўе, мяцеліца, рыбны, барацьба, святло, ліпень, прыслоўе, гандаль, падатак, дзверы, вытворчасць, катэгорыя, зямны, перпендыкуляр, палымяны, валюта, атэстацыя, юрыст, вартасць, праўда, карысць, Ульяна, цёмна.

 

Практыкаванне 2. Спішыце і пакажыце ў дужках, як вымаўляюцца выдзеленыя зычныя.

 

Напрыклад: зжаць [ж], расчасаць [ш].

Разносчык, перакладчык, зжаваць, паказчык, барацьба, просьба, вучышся, суседскі, на дошцы, рэзчык, грамадскі, каўказскі, лёгкі, бесчалавечна, расчыніць, пясчаны, счарнець, падпісчык, чэшскі, малацьба, дзядзька, мядзведзь, лётчык, на рэчцы, парыжскі.

 

Практыкаванне 3. Прачытайце прыказкі, захоўваючы правілы вымаўлення галосных, зычных і спалучэнняў зычных. Выпішыце словы з прыпадабненнем зычных (звонкіх да глухіх, глухіх да звонкіх, шыпячых да свісцячых, свісцячых да шыпячых).

 

Круцельствам свет пройдзеш, ды назад не вернешся. Гібкага дрэва вецер не зломіць.Горш, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся. Век зжыў, а розуму не нажыў . Ад смерці не выкруцішся, не вымалішся. Ліхі сабака спадцішка кусае. Хвалілася рэдзька, што з мёдам смачная. Матчыны рукі заўсёды мяккія.

 

Практыкаванне 4. Карыстаючыся слоўнікам, пастаўце націск у наступных словах.

 

Алфавіт, бліснуць, буйны, беларусы, тарфяны, квартал, кулінарыя, літасціва, крыху, крэдыт, эксперт, накрыўка, імя, адзінаццаць, цэнтнер, цяжар, шэсцьдзесят, выпадак, мармур, індустрыя, стары.

 

Практыкаванне 5. Прачытайте словы, правільна вымаўляючы перад націскным складам часціцу не.

[н'а] [н'э]

не хоча не захоча

не просіць не папросіць

не піша не напіша

не носіць не прыносіць

не цягне не расцягне

не кажа не адкажа

 

Практыкаванне 6. Прачытайце словы, звярніце ўвагу на вымаўленне прыназоўніка з.

 

з аўторка [з] з жэрдак [ж]

з нядзелі [з’] з жалудоў [ж]

з суботы [с] з чароту [ш]

з пятніцы [с’] з шыферу [ш]

з серады [с’] з жалю [ж]

 

АРФАГРАФІЯ

Правапіс галосных

 

Практыкаванне 1. Запішыце словы і падбярыце да іх аднакаранёвыя так, каб галосныя о, эсталі не пад націскам. Растлумачце правапіс галосных.

 

Абаронца, воблака, футбол, іронія, звон, грэбень, ацэнка, эканоміка, бухгалтэрыя, рэформа, чароўны, шэсць, грошы, поспех, чорны, рамонт, акадэмія, майстэрня, цэнтр, шэлест, чэрствы, цэгла, жартоўны, норма, рэўнасць, бавоўна.

 

Практыкаванне 2. Сігішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце іх правадіс.

 

Літ...ратура, тры.., т...рміналогія, р...ферат, м...йстар, с...кратар, ш…дэўр, д...по, інж...нер, пат...фон, ас...нсаванне, р...монт, с...крэт, ш...равокі, ч...мадан, орд...н, ц...рымонія, р...дакцыя, гл...таць, др...мучы, бр...зент, вет...ран, др...жаць, ябл...к, р...корд, р...спубліка, д...макратыя.

 

Практыкаванне 3. Перакладзіце словы на беларускую мову. Запішыце іх і растлумачце правапіс галосных.

 

Железо, Чернышевский, Салтыков-ІЦедрин, литература, черепаха, Гренландия, Баренцево море, Одесса, адрес, мастер, одеколон, рекорд, инженер, почерк, шедевр, Челябинск, Женева, секрет, делегат, желтоватый, Онтарио, цензура, экономическнй, гардероб.

Практыкаванне 4. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.

 

Аб...ктыўны, м...ханік, б...сп...растанку, з...л...наваты, выгл...д, аб...ліск, г...ктар, м...тодыка, дз...вяты, с...кунда, кал...ндар, тыс...ча, по...с, б...нзін, бал...рына, в...ласіп...дыст, заб...сп...чэнне, б...л...трыстыка, л...генда, оп...рны, п...сняры, дз...журны, м...ккаваты, сп...ктакль, з...ніт, вы...ўленне, с...зон, л...туценне, кал...ктыў , с...мнаццаць.

 

Практыкаванне 5. Запішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс ненаціскных е, я.

 

Белинский, Некрасов, Припять, Петербург, Европа, землянка, немецкий, середина, берлога, сержант, Плеханов, Херсон, Везувий, Несвиж, Неаполь, Енисей, Тегеран, пейзаж, операция, передний, песок, связь, жизнерадостный, пехота, бетон, восемнадцать.

 

Практыкаванне 6.Спішыце словы, устаўляючы патрэбныя спалучэнні галосных.

 

Б...лаг, в...ланчэль, ак...н, акс…ма, ід...логія, ген...льны, ід...льны, д...грама, д...пазон, патр...тызм, р...лізм, рац...нальны, чэмп...нат, стад...н, стац...нар, абітур...нт, ар...нтацыя, рад..., ...рогліф, баст...н, л...пард, мел...рацыя, нац...нальны, бібл...графія, акард...н.

 

Практыкаванне 7.Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце правапіс спалучэнняў галосных.

 

Энтузиаст, мельхиор, аудитория, инициатива, стадион, физиология, пианино, официант, йод, фиалка, теорема, район, авиатор, фейерверк, комедиограф, радиоантенна, фойе, реагировать, миниатюрный, рацион, конвейер, Нью-Йорк, грация, майонез, приоритет, биография, стеарин, аккордеон, киоскер, фейрверк, йогурт, йотация, адажио, Фейербах, диагноз, ионизация, приоритет, биосфера, неон, геологический, видеомагнитофон, гелиотехник, радиоузел.

 

Практыкаванне 8.Спішыце словы, устаўце, дзе патрэбна, прапушчаныя літары і, ы, й. Растлумачце іх правапіс.

 

Раз...граць, пры...сці, пра...снаваць, без...менны, за...граць, аб...сці, пра...гравальнік, пед...нстытут, с…сціся, ува...шоў, без...ніцыятыўны, аб...лгаць, аўта...нспектар, за...скрыцца, зна...сці, дэз...нфармацыя, зна...шоў , па...менна, за...нтрыгаваць, спад...лба, пера...маць, за...меннік, контр…гра.

 

Практыкаванне 9.Спішыце, устаўляючы прапушчаныя у, ў. Растлумачце іх правапіс.

 

Пайсці ... грыбы, а...дыторыя, рака ...рал, эканамічны ...ніверсітэт, Ганна ...ладзіміра...на, ня...дача, со...с, па...за, ла...рэат, прэзіды...м, касмана...т, за...часна, ма...залей, індывіду...м, жанчына–...рач, па...ночна-...сходні, кансілі...м, рады...с, гуля... ... садзе, а...дытар, кантрольна-...ліковы, праменні ...льтрафіялетавыя, новая ...верцюра, пера...васабленне, мане...р, За...ралле.

 

Практыкаванне 10.Спішыце словы, устаўляючы прапушчаныя галосныя о, а. Растлумачце іх правапіс.

 

Мн...газначны, р...ўнамерны, в...страверхі, ч...рнавокі, д...бразычлівы, мар...заўстойлівы, п...ўнаводны, шт...годнік, ч...рнарабочы, ст...рублёвы, ільн...завод, ф...таграфія, адн...разовы, ч...рнавалосы, м...тацыкл, св...ечасовы, ст...годдзе, п...ліклініка, ф...таздымак, м...таспорт, в...даправод, п...літэхнічны, с…нцапёк, п...ўаркуша, г...рналыжнік, д...ўгавечны, к...нтрудар, с…нцастаянне, кін...часопіс, п...ўнапраўны, в...дапад, в...даправод, ф...награма, в...льнадумец, р...ўнапраўе, мн...гатомны, выс...каадукаваны, р... знакаляровы.

 

Практыкаванне 11.Ад наступных пар слоў утварыце складаныя словы. Запішыце іх і растлумачце правапіс галосных.

 

Шырокія плечы, кіно і тэатр, секчы дровы, чорныя бровы, вадой лячыць, шэрыя вочы, рэдкія зубы, доўгі нос, новы і браць, лячэнне светам, любіць кнігі, сушыць зерне, гадаваць жывел, Новы і Полацк, Новы год, устойлівы да холаду, слова і злучэнне, агульны і адукацыйны, высокі ўраджай, апрацоўваць зямлю, кароткі час, залатыя валасы, тонкае сукно, глыбокія думкі, тонкі ствол, доўгі тэрмін, рэдкі лес, чырвоныя шчокі.

 

Практыкаванне 12.Спішыце сказы, устаўляючы, дзе патрэбна, прыстаўныя галосныя.

 

1. Купчастыя хмары, куды вас ...мкне вецер? (Я.Колас). 2. Мінуліся ночы, ...мгла, і сум былы змоўк. (Я.Колас). 3. За пшаніцай, за пахам ...льну спыніўся недзе ў полі трактар. (Я.Брыль). 4. Я апусціўся на нейкую калоду і выцер з …лба пот. (А.Шашко ). 5. На тым месцы, дзе толькі што была яго пазіцыя, густа ...рвуцца кулі. {А.Кулакоўскі). 6. Я ...рвуся што ёсць моцы. (Ё.Быкаў). 7. Доўгія пакутныя хвіліны, ўсё навокал ...рвецца, разлятаецца ўшчэнт, ранак цямнее, як ноч... (В.Быкаў) 8. Камандзір віхорам панёсся ў той бок, адкуль пры…мчаўся хлапец. (А.Кулакоўскі). 9. Адно яму (Мішку) толькі запомнілася: у ліхаманцы начной атакі напружана-трывожнае ...ржанне каня. (М.Паслядовіч). 10. Калі апошні шматок рукава быў вызвалены з крывавай ...льдзяной лужыны, у напружанай цішыні пачуўся ціхі, як шэпт, голас. (М.Паслядовіч).

 

Практыкаванне 13.Устаўце, калі трэба, прыстаўныя галосныя.

 

Пах …льну, …ржаны хлеб , …ржавы цвік , снарады …рвуцца , новы …льняны ручнік , за…ржавець , …ржанне коней , дождж …мжыць , шэрая …мгла , вялікія …льготы , па...мкнуцца, за...мглёны, ...рваныя боты, старая ...львіца,

 

 

Правапіс зычных

 

Практыкаванне 1. Змяніце словы так, каб д, тперайшлі ў дз, ц і запішыце іх.

 

Напрыклад: брыгада — брыгадзір.

 

Горад, гвардыя, каманда, канверт, нарада, завод, плот, два, малады, жыта, вада, ліст, багаты, пайду, лета, мяту, грамада, дні, метад, газета, касманаўт.

 

Практыкаванне 2.Запішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс д і т, дз \ ц.

 

Теоретический, материалист, акробатика, терапевт, резиденция, подвиг, кандидат, интеллигент, тяжелый, одеколон, Тюмень, Дидро, Тадеуш, Витебск, Демьян, Техас, Индия, дирижер, аплодисменты, дверь, индеец, техник, Стендаль, Темза, Гарибальди, лидер, тишина, дежурный, Бородино, Владивосток, четверг, Двина, твердый, зачерстветь, Тверь, дебютировать, ориентир, баллотировка, Диана, монтер, декада, в Литве, медведь, эстетика, энергетик.

 

Практыкаванне 3. Падбярыце да наступных слоў аднакаранёвыя з падоўжанымі зычнымі і запішыце іх.

 

Зацішак, змяркацца, збажына, багаты, крыло, корань, асяродак, адзець, вучыць, нябёсы, навокал, світаць, чытаць, судзіць, плаваць, палазы, высока, каласы, падарожнік, вільгаць.

 

Практыкаванне 4. Запішыце словы па-беларуску.

 

Аппарат, колонна, ванна, баллада, пятьюдесятью, касса, конгресс, Мекка, Мадонна, Алла, Одесса, Инна, Софья, Залужье, Залесье, Заречье, Оттава, Филипп, суммарный, эффективный, кор-розия, коэффициент, побережье, ассортимент, дифференциация, Полесье, коллекция.

 

Практыкаванне 5.Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, змякчальны ь.

 

1. Сосны — вялікія і мен...шыя — адчайна чапляюцца за абрыў. (Я.Брыль). 2.Не забудз...цеся, даражэн...кая, аб маёй прос…бе. (М.Лынькоў). 3. Дзядз...ка растлумачыў, як знайс...ці гас...цініцу. (В.Вольскі). 4. I наўс…цяж краінаю, радас...ц... услаўляючы, пес…ні салаўіныя льюцца не с...ціхаючы. (П.Глебка).

 

Практыкаваняе 6.Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, ьабо '.

 

Ад...ютант, кампан...ён, Дзям...ян, здароў...е, бар...ер, павіл…ён, інтэрв...ю, В...етнам, Савел...еў, салаў...і, з...явіцца, між...ярусны, двукроп..е, медал...ён, шын...ён, Мал...ер, саб...ю, нап...юся, глян...це, кал...е, кап...ё, кустоў...е, п...еса, прамен...чык, ледз...ве, дз...веры, с...хіліцца, Кас…ян, ранц...е, мнагаслоў...е, з...яднанне, канферанс...е, цікавас...цю, кагос...ці, п...едэстал, паштал...ён, суб...ектыўны, суб...інспектар, уз...езд, Юл...ян.

 

Практыкаванне 7.Перакладзіце словы на беларускую мову

 

Здоровье, батальон, премьера, сеньор, взморье, карьера, копье, льется, итальянец, лукоморье, объем, объединение, съехать, семиборье, серьезный, веселье, ночью, колосья, побережье, радостью, подъезд.

 



php"; ?>