Другая прычына адхіленняў- уплыў фанетычнай сістэмы рускай мовы, недасканалае веданне агульных і адметных рыс беларускай і рускай моў

Парушэнні арфаэпічных норм могуць з’явіцца і пад уплывам правапісу. Не заўсёды напісанне ў беларускай мове адпавядае вымаўленню.

10. Вымаўленне націскных і ненаціскных галосных.

11. Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных.

Усе зычныя гукі перад галоснымі і санорнымі зычнымі вымаўляюцца выразна:(н’і)ва, (л’і)ст, (л)ыж(к)а і інш.

Звонкія зычныя на канцы, а таксама ў сярэдзіне слова перад глухімі вымаўляюцца як глухія: гры(п)(грыб), мядзве(ц)(мядзведзь) і інш.

Гук (ў) вымаўляецца на месцы этымалагічнага (в) пасля галоснага на канцы слова або перад наступным зычным: галава-гало(ў)ка-гало(ў) і інш., на месцы этымалагічнага (л) у сярэдзіне слова: до(ў)гі, по(ў)ны і інш., і на канцы дзеясловаў мужчынскага роду прошлага часу: сказа(л)а-сказа(ў) і інш.

Свісцячыя (з), (с) перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца мякка ў словах і на стыку слоў: (с’)недаць, по(с’)пех і інш.

Гук (н) вымаўляецца мякка перад мяккімі свісцячымі: тра(н’)зіт, пе(н’)сія і інш.

Губныя зычныя (б)(п)(м)(ф) на канцы слова і перад мяккімі зычнымі, у тым ліку і перад(j), вымаўляюцца цвёрда: голу(п),стэ(п),восе(м) і інш.

Спалучэнні (дч)(тч) вымаўляюцца як падоўжаныя(ч): спа(ч)ына (спадчына);гаро(ч)ык (гародчык) і інш.

Спалучэнні (дц)(тц) вымаўляюцца як падоўжаны (ц): а(ц)агнуць (адцягнуць) і інш.

Спалучэнні (зск)(жск)(шск) вымаўляюцца як (ск): каўка(ск’)і (каўказскі) і інш.

Спалучэнні (дск)(кск) вымаўляюцца як (цк): сусе(цк’)і (суседскі) і інш.

Спалучэнне (чн) у беларускай мове вымаўляецца нязменна:мало(чн)ы, яе(чн)ы, му(чн)ы і інш.

12. Графіка, яе змест і задачы. Беларускі алфавіт. Суадносіны літар і гукаў.

Графіка гэта раздзел беларускага мовазнаўства, у якім вывучаюцца: 1)сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі;2)сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме;3)напісанне літар і іншых графічных знакаў.

Галоўная задача графікі-устанўленне суадносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы.

Гук гэта найдрабнейшы акустыка-артыкуляцыйны элемент вуснай мовы, які вымаўляецца і успрымаецца на слых. Літара- гэта графічны знак у складзе алфавіта, якім на пісьме абазначаецца пэўны гук ці спалучэнне гукаў. Прызначэнне літары – перадаваць на пісьме заўсёды адзін і той самы гук, але такой ідэальнай графічнай сістэмы, у якой кожная літара адпявадала б асобнаму гуку, а кожны гук-літары, увогуле не існуе.

Алфавіт – сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятым парадку. У сучаснай беларускай мове сукупнасць літар, размешчаных у замацаваным парадку, называецца яшчэ азбукай. Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 32 літар. Кожная літара выступае ў чатырох сваіх вапыянтах – вялікая,малая, друкаваная, рукапісная.

13. Функцыі літар е, ё, ю, я, і. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі.

14. Арфаграфія, яе прадмет і задачы. Апорнае напісанне і арфаграма. Раздзелы арфаграфіі.

Арфаграфія гэта раздзел мовазнаўства,які вывучае і распрацоўвае сістэму правіл, што вызначаюць аднастайную перадачу вуснай мовы на пісьме і гістарычна складзеная агульнапрынятая сукупнасць правіл напісання.

Беларуская арфаграфія распадаецца на пяць раздзелаў:

Правілы перадачы гукаў літарамі ў складзе слоў і марфем

Правілв аб злітных,паўзлітных і раздзельных напісаннях слоў і іх частак

Правілы ўжывання вялікай літары

Правілы пераносу частак слоў з аднаго радка на другі

Правілы графічнага скарачэння слоў.

Арфаграма-правільнае напісанне, якое патрэбна выбраць з рада магчымых.

Асноўная задача арфаграфіі-выпрацоўка і ўствляванне сістэмы правіл напісання як цэлага слова, так і яго марфем для таго каб адлюстраваць гукавы склад вуснай мовы і адначасова захаваць нязменнасць некаторых марфем слова і выразнасць яго граматычных форм.

15. Прынцыпы беларускай арфаграфіі.

Фанетычны прынцып арфаграфіі-прынцып згодна з якім напісанне літар супадае з іх літаратурным вымаўленнем. Графічнае адзінства пры гэтым не захоўваецца.(цэны-цана, воды-вада)

Марфалагічны прынцып –гэта такі прынцып пры якім незалежна ад вымаўлення нязменна захоўваецца графічнае адзінства марфемы.(воз-вос;вываз-вывас)

Традыцыйны прынцып- пры якім захоўваецца напісанне, замацаванне традыцыяй, і гэтае напісанне не адпавядае сучаснаму гукавому і марфемнаму складу слова. (дзевяты, дзесяты)

Дыферэнцыйны прынцып выкарыстоўваецца для адрознення слоў або іх форм, якія супадаюць у вымаўленні. (раман і Раман;колас і Колас)

16. Правапіс галосных о, а, э; е, ё, я. Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах.

Напісанне о,э,а заснавана на фанетычным прынцыпе сучаснай беларускай арфаграфіі: літары о і э пішуцца пад націскам у пачатку, у сярэдзіне і канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных: ордэн, моладзь, кіно і інш. У ненаціскной пазіцыі змяняюцца на а: вокны-акно, холад-халады і інш. Літара а пішацца пад націскам і непаднаціскам: галава, наракаць.

Выключэнне з правіла складаюць напісанні о,э: