Абрад “Юр’я” в. Ахонава Дзяткаўскага раёна

Веснавое Юр’я знаменавала сабой сапраўдны пачатак вясны. Святы Юрай – “Божы ключнік”, бо ў яго знаходзяцца ключы, якімі ён замыкае зіму і адмыкае вясну, выпускае расу, благаслаўляе ўсё навокал: зямлю, людзей, жывёл:Юр’я, устань рана, Юр’я,Юр’я, ўмыйся, бела. Юр’я, ідзі ў стайню, Юр’я, сядлай каня.Юр’я, едзь у поле, Юр’я, адамкай зямлю. Раса раніцай на Юр’я лічылася лекавай як для жывёлы, так і для чалавека. Хто хацеў быць дужым і здаровым, павінен быў пакачацца гэтай раніцай па расе. Расу нават збіралі ў місачку і выкарыстоўвалі як лекавы сродак. Лічылася, што святы Юрай асвяціў яе. “Юр’ева раса” -ад сурокі, ад сямі хвароб. Будзь здароў, як “Юр’ева раса”. Юр’е – адзін з самых урачыстых дзён гадавога кола беларусаў. Найболей захаваў сваю патрыярхальнасць звычай абыходзіць поле з маладой рунню, які павінен быў забяспечаць рост збожжа, добры ўраджай, ахову палёў ад граду і стыхій. У адных рэгіёнах на поле хадзіў гаспадар, а ў іншых – моладзь, або толькі дзяўчаты. Напярэдадні Юр’ева дня гаспадыні пякуць хлеб-каравай, загортваюць яго ў чысты белы абрус і аддаюць гаспадару, які кладзе яго ў бярозавы кашэль. На світанні ён выходзіць з хаты з гэтым кашалём, абыходзіць усе свае палі, падышоўшы да апошняй паласы, засеянай жытам, дастае з кашаля хлеб-каравай, кладзе яго ў жытнёвую рунь і параўноўвае вышыню сцябла з караваем. Калі каравай хаваецца ў жыце, то ў гэтым годзе жыта будзе добрае. Пасля малітвы ён вяртаецца з караваем дадому, разразае яго на кавалкі па колькасці членаў сям’і, і ўсе ядуць яго. У інш.мясцовасцях гэтыя абрады праходзяць пры больш урачыстых абставінах. Сям’я гаспадара раніцай нашча адпраўляецца ў абход па сваіх палях, захапіўшы з сабою каравай, кілбас, яек, гарэлку і косці ад асвячонай велікоднай смажаніны ці ў натуральным іх выглядзе, ці ў выглядзе парашку (перапаленых касцей). Прыйшоўшы на ніву, яны качаюцца па ўсходах, каб абкрапіцца «Юр’евай расой». Пасля пачынаецца частаванне. Касцямі абтыкаюць мяжу, а калі яны ў парашку, то абсыпаюць тыя месцы, дзе расце пустазелле, каб яно ніколі не расло. Звычай абыходжання палёў, паводле народнага падання, тлумачыцца тым, што ў гэты дзень можна падслухаць, аб чым гаворыць жыта. У інш.рэгіёнах аглядзіны палеткаў адбываліся не так камерна. Рыхтавацца да свята пачыналі за тыдзень, а то і за два. Маладыя дзяўчаты абыходзілі сваю і суседнія вёскі з просьбай даць ім, хто што можа, на каравай. Давалі звычайна пшанічную муку ці пшаніцу, яйкі, масла, сыр, каўбасу і інш. Суседняя інтэлігенцыя забяспечвала іх часам грашыма.Усе сабраныя прадукты прыносілі ў мяшках ці фартухах дамоў і складвалі ў таго гаспадара, у хаце якога прызначана «спраўляць Юр’я». Звычайна выбіралі хату, у якой ёсць дзяўчына-нявеста. Напярэдадні свята мылі сталы і лавы, вымяталі хату і двор, высыпалі усюды жоўтым пяском; смажылі, пяклі, варылі. Галоўная ўвага звярталася на каравай. Хлопцы ў сваю чаргу рабілі складчыну па некалькі капеек з брата і купляюць крыху гарэлкі і ў вялікай колькасці піва і мёд. Калі ўсё гатова, каравай упрыгожваюць зеленню (барвінкам), і стужкамі, кладуць на вечка (ад дзяжы) і пакідаюць усё нечапаным да дня свята. У дзень свята ўся моладзь адпраўляецца ў царкву, а па заканчэнні богаслужэння збіраецца ў хаце, якую выбралі для святкавання. Сюды запрашаюцца музыкі, пад музыку ўвесь натоўп накіроўваўся ў поле. Там усе спыняліся на ніве з лепшымі ўсходамі. Спевы і музыка замаўкалі. Усе станавіліся на калені, і пры поўнай цішыні пачыналася малітва. Пасля малітвы рвалі ўсходы і кідалі на каравай, выражаючы пажаданне добрага ўраджаю ў надыходзячым леце. Затым увесь натоўп тым жа парадкам вяртаўся назад. Усё падрыхтаванае на свята з’ядалася. Уся ноч праходзіла ў песнях, музыцы і танцах. Чаму неабходна ў дзень св. Юр’я рабіць абход сваіх палёў: калісьці было зроблена такое распараджэнне, што калі сын не заб’е свайго састарэлага бацьку ў той час, калі сам можа быць гаспадаром, то сам ён ад грамадства павінен падвергнуцца гэтай долі. Легенда пра тое як сын не забіў свайго бацьку, а схаваў у скепе (або лесе). Не ураджай-з’няць каласы з хаты. Бацька сказаў, што ён у дзень св. Юр’я павінен пайсці на поле, абысці яго, а пасля паслухаць, што будзе гаварыць жыта: «Пасунься ты, тут сядуць тры», Удзячны сын адкрыў, у чым тайна… Усе, вядома, пранікліся глыбокай павагай да старога і рашылі болей не забіваць сваіх бацькоў, а на Юр’я абыходзіць палі і слухаць, што гаворыць жыта.Спецыфіка святкавання Юр’я заключалася перш за ўсё тым, што святочныя абрады яго здзяйснялі ў карагоднай форме. У юраўскім карагодзе ішло заклінанне ўраджаю. Абрад-карагод на Юр’е рэпрэзентаваўся яго ўдзельнікамі як ачолены Богам і гэтым прадвызначалася яго прадуцыравальная роля ў дачыненні да нівы.

5.Структура Дзяржаўнага спіса РБ і наданне статусу (канспект)

Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:

1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гкк, якiя знаходзяцца на тэрыторыi РБ (незалежна ад iх паходжання);

2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам РБ знаходзяцца за межамi РБ. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi РБ у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб увасобленых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным ( у тым лiку прызнаным i мi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

3. гкк, якiя незаконна знаходзяцца за межамi РБ. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гкк, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi РБ;

4. гкк, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гкк, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

5. гкк, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Пры ўключэннi комплекснай гкк ў Дзяржаўны спiс гкк РБ у гэты спiс уключаецца таксама кожны з яе матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя ўваходзяць у склад комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i па сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях могуць лiчыцца асобнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.

Вядзенне Дзяржаўнага ажыццяўляецца Мiн. культуры у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Кожны раздзел Дзяржаўнага спiса складаецца са звестак аб уключаных у дадзены спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя змяшчаюцца ў наступных графах: шыфр; назва; датаванне; месцазнаходжанне; катэгорыя; дата i нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады; дата i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяцi знакаў па наступнай схеме: x x x x xxxxxx; першы знак у шыфры дае спасылку на месца, дзе пастаянна знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць, па наступнай нумарацыi: 1 - Брэсцкая вобласць; 2 - Вiцебская вобласць; 3 - Гомельская вобласць; 4 - Гродзенская вобласць; 5 - Магiлёўская вобласць; 6 - Мiнская вобласць; 7 - г.Мiнск; 8 - па-за межамi Рэспублiкi Беларусь; другi знак у шыфры адпавядае вiду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: 1 - матэрыяльныя нерухомыя гкк; 2 - матэрыяльныя рухомыя гкк; 3 - нематэрыяльныя гкк; трэцi знак у шыфры - катэгорыя гкк; чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткi аб гкк ў адпаведнасцi з яе характарыстыкамi.