Пасля смерці, ушанаванне памяці

Загінуў у аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст-Масква, каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «Чайка», у якім ехаў П. М. Машэраў, урэзаўся ў грузавік. Пасля яго смерці хадзілі чуткі, што катастрофа не была трагічным збегам акалічнасцяў, быццам П. М. Машэраў быў ліквідаваны паводле загаду вышэйшага кіраўніцтва СССР. Пахаваны 7 кастрычніка 1980 на Усходніх (Маскоўскіх) могілках (участак № 18) у Мінску.

Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). Герой Сацыялістычнай Працы (10 лютага 1978) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сям'ю ордэнамі Леніна, медалямі.

Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў Віцебску. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: праспект (колішняя Паркавая магістраль, цяпер пр-т Пераможцаў) з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага р-на. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, мемарыяльная дошка.

 

Яку́б Ко́лас, Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч (22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, засценак Акінчыцы Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13 жніўня 1956, Мінск; — беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт і перакладчык. Класік сусветнай і беларускай літаратуры — адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі.

Маладыя гады

Нарадзіўся ў сям'і Міхаіла (Міхала) Казіміравіча і Ганны Юр'еўны (з Лёсікаў), якія паходзілі з сялян вёскі Мікалаеўшчына (12 км ад Стаўбцоў). З 13 дзяцей, якія нарадзіліся ў іх сям'і, да сталых гадоў дажылі 9. Бацька служыў лесніком у кн. Радзівіла, маці вяла хатнюю гаспадарку. У хуткім часе пасля нараджэння Костуся (так хлопчыка звалі дома) сям'я пераехала ва ўрочышча Ласток (іншая назва — Сухошчына). У 1890—1904 сям'я Міцкевічаў жыла ў леснічоўцы Альбуць недалёка ад Мікалаеўшчыны.

Вялікі ўплыў меў на падлетка дзядзька па бацьку — Антось, які першы абудзіў у ім цікавасць да літаратуры. Костусь сам навучыўся рускай грамаце. Дзве зімы ён разам са старэйшымі братамі вучыўся дома, у так званага «дарэктара» (хлапчука, які скончыў народную школу), потым скончыў народнае вучылішча ў Мікалаеўшчыне (1892—1894).

У 1898 паступіў на казённы кошт у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую закончыў у 1902.

Пасля заканчэння семінарыі ў 1902—1905 малады настаўнік працаваў на Палессі ў вёсках Люсіна (цяперГанцавіцкі раён), Пінкавічы (цяпер Пінскі раён). Рабіў этнаграфічныя запісы, збіраў беларускі фальклор. У гэты ж час ён пазнаёміўся з нелегальнай рэвалюцыйнай літаратурай, праводзіў растлумачальныя гутаркі з сялянамі. Так, у лістападзе 1905 ён склаў петыцыю жыхароў Пінкавіч да памешчыка з патрабаваннем забяспечыць права сялян на карыстанне азёрамі і ўчасткам зямлі для пашы. У студзені 1906 у парадку пакарання за грамадскую дзейнасць К. Міцкевіча перавялі ў Верхменскае народнае вучылішча (цяпер Смалявіцкі раён). 9-10 ліпеня 1906 ён прыняў актыўны ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, які адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына. З'езд разагнала паліцыя, К. Міцкевіч у ліку іншых быў пазбаўлены права працаваць настаўнікам.

1 верасня 1906 у віленскай беларускамоўнай газеце «Наша доля» з'явіўся верш — гэта першы надрукаваны твор паэта. Тут упершыню быў выкарыстаны псеўданім Якуб Колас.

Зіму 1906—1907 Я. Колас жыў у родных у леснічоўцы Смалярня, дзе без афіцыйнага дазволу адкрыў прыватную школу. Пачаў складаць навучальны дапаможнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». У 1907 прыехаў у Вільню, некалькі тыдняў працаваў загадчыкам літаратурнага аддзела ў «Нашай ніве», але паводле загаду паліцыі быў вымушаны пакінуць горад. У пачатку 1908 некаторы час выкладаў у прыватнай школе ў вёсцы Сані (цяпер Талачынскі раён). 15 верасня 1908 Я. Колас асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення паводле абвінавачання ў актыўных дзеяннях, накіраваных на выкананне праграмы Усерасійскага саюза настаўнікаў, які, як было заяўлена на судзе, меў на мэце ліквідацыю існуючага ў Расійскай імперыі грамадскага ладу (у тым ліку ў складанні адозвы да настаўнікаў, хоць пісаў яе іншы чалавек, якога Колас суду не назваў). Увесь тэрмін пакарання Якуб Колас адбыў у Мінскім астрозе.

Пасля выхаду з турмы з верасня 1911 па 1914 Якуб Колас займаўся настаўніцкай працай: некалькі месяцаў без афіцыйнага дазволу навучаў дзяцей чыгуначнікаў у мястэчку Лунінец, у 1912—1914 пасля атрымання пасведчання аб дабранадзейнасці працаваў настаўнікам спачатку ў вёсцы Купяцічы недалёка ад Пінска, потым у Пінскім 3-ім прыходскім вучылішчы. Гэты час вельмі адметны для асабістага жыцця Якуба Коласа. У жніўні 1912 на хутары Смольня, каля вёскі Мікалаеўшчына, адбылася яго першая сустрэча з Янкам Купалам, якая паклала пачатак іх сяброўству. У чэрвені 1913 Я. Колас узяў шлюб з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай, з якой яны пражылі разам больш за 30 гадоў, мелі трох сыноў.

Падчас 1-ай сусветнай вайны у 1915 у сувязі з набліжэннем фронту Я. Колас разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Маскоўскую губерню, дзе быў мабілізаваны на вайсковую службу. Пасля заканчэння Аляксандраўскага ваеннага вучылішча (Масква, 1916) служыў у запасным палку ў г. Пермі. Летам 1917 у званні падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт, але ў хуткім часе ў сувязі з хваробай атрымаў адпачынак і паехаў да сям'і ў горад Абаянь (цяпер Курская вобласць Расіі). Як настаўнік быў вызвалены ад вайсковай службы і працаваў выкладчыкам, школьным інструктарам у г. Абаяні і яго наваколлі.

Пасля вайны, з сярэдзіны 1940-х і да канца жыцця Я. Колас працаваў у Акадэміі навук Беларусі, быў вядомы як грамадскі дзеяч: выбіраўся дэпутатам ВС СССР і ВС БССР, членам ЦК на XX—XXII з'ездах КПБ і ўсесаюзнага Камітэта па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва, віцэ-старшынёй Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, старшынёй Беларускага і членам Савецкага камітэта абароны міру — і гэта была не фармальная праца. У Я. Коласа заўсёды знаходзілі водгук праблемы асобных грамадзян, паслядоўна адстойваў ён інтарэсы і ўсёй беларускай нацыі. У 1956 пісьменнік напісаў ліст у вышэйшыя партыйныя інстанцыі, у якім выказаў занепакоенасць становішчам беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапанаваў меры па яе абароне.

У 1950-я Я. Колас у якасці навуковага рэдактара удзельнічаў у падрыхтоўцы першага выдання «Руска-беларускага слоўніка» (1953). У 1954 завершана аповесць «На ростанях», у якой апісаны падзеі 1906—1911. Яна стала 3-й, апошняй (разам з дзвюма папярэднімі — «У палескай глушы», «У глыбі Палесся»), часткай аднайменнай трылогіі. Трылогія — адзін з першых беларускіх раманаў.

13 жніўня 1956 Я. Колас памёр за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

 

Алякса́ндр Рыго́равіч Лукашэ́нка (нарадзіўся 30 жніўня 1954 г., г.п. Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласць,БССР), дзейсны прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (з 1994), галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. Старшыня Вышэйшага савета Саюза Беларусі і Расіі (1997). ПрэзідэнтНацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі (1997).

Выхоўваўся без бацькі. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1975). Працаваў настаўнікам, быў сакратаром камітэта камсамола СШ № 1 горада Шклова. Служыў у пагранічных войсках (1975—1977) — інструктар палітаддзела в/ч 2187 Заходняй пагранічнай акругі (Брэст). У 1977—1978— сакратар камітэта камсамола Магілёўскага гархарчторга, інструктар Савета дэпутатаў Кастрычніцкага райвыканкама г. Магілёва. У 1978—1980— адказны сакратар Шклоўскай раённай арганізацыі Усесаюзнага таварыства «Знание». З1979 член КПСС (да жніўня 1991). У 1980—1982 ва Узброеных сілах СССР — намеснік камандзіра танкавай роты в/ч 04104 (Магілёўская вобл.) па палітчасці. У 1982—1983 — намеснік старшыні калгасу «Ударнік» (Шклоўскі р-н, Магілёўская вобл.), 1983—1985 — намеснік дырэктара Шклоўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. СкончыўБеларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1985). У 1985—1987 — сакратар парткома калгасу імя Леніна (Шклоўскі р-н, Магілёўская вобл.), 1987—1994 — дырэктар саўгаса «Гарадзец» (Шклоўскі р-н, Магілёўская вобл.). З 1990 — народны дэпутат ВС БССР XII склікання ад Шклоўскай выбарчай акругі. У чэрвені 1993 абраны старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаўнага кіравання («камісія па барацьбе з карупцыяй»; крас. 1993 — ліп. 1994).

У 1-ым туры прэзідэнцкіх выбараў (23.6.1994) А. Лукашэнка набраў 2,64 млн. (44,82 %) галасоў выбарнікаў «за» і 3,1 млн «супраць». В. Кебіч — 1,02 млн. (17,32 %) «за» і 4,75 млн «супраць». З. Пазняк — 757 тыс. (12,82 %) «за» і 5,02 млн «супраць». У 2-ім туры (10.7.1994) А. Лукашэнка абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, набраў 4,2 млн. (81 %) галасоў «за», канкурэнт В. Кебіч набраў 0,7 млн. (14,2 %) галасоў выбарнікаў. На пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета XII склікання (20.7.1994) прынёс прысягу, у прамове спаслаўся на словы Аўраама Лінкольна аб тым, што сапраўдная дэмакратыя — улада народа, ад народа і для народа, казаў пра адзіна магчымую дыктатуры — дыктатуру Закона, пра тое, што ўсё яго спадзяванні звязаныя з дасягненнем грамадзянскай згоды ў грамадстве.

Ініцыіраваў рэспубліканскі рэферэндум (14.5.1995) па пытаннях аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі, наданні рускай мове статусу другой дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. Па ўсіх пытаннях атрымаў падтрымку выбарнікаў. Удзельнічаў у падпісанні (29.3.1996) дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан і Кіргізскай Рэспублікай аб паглыбленні інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарнай абласцях. Разам з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Б. Ельцыным падпісаў Дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі (2.4.1996). Ініцыіраваў рэспубліканскі рэферэндум (24.11.1996) па пытаннях паправак у Канстытуцыю, уласнасці на зямлю, змене даты свята «Дзень незалежнасці», стаўленні выбарнікаў да захавання смяротнага пакарання. Па выніках рэферэндума, прыняцці паправак да Канстытуцыі, быў пачаты новы адлік 5-гадовага тэрміна прэзідэнцтва А. Лукашэнкі. Неаднаразова выступаў за наданне вынікам рэферэндуму заканадаўчага статусу.

Па выніках выбараў 2001 А. Лукашэнка абраны на другі тэрмін, 20.9.2001 прыведзены да прысягі. У 2004 на рэферэндуме (17.10.2004), паводле афіцыйных дадзеных, 77,3 % выбарнікаў падтрымалі выключэнне з Канстытуцыі абмежавання колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў і дазволілі А. Лукашэнку ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах. На наступных выбарах (19.3.2006) А. Лукашэнка перавыбраны на трэці тэрмін, паводле афіцыйных дадзеных, набраўшы 83 % галасоў. Па выніках выбараў 19.12.2010 захаваў пасаду Прэзідэнта Беларусі і заступіў на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін.

Сям'я

Жанаты, мае трох сыноў. Жонка — Галіна Радзівонаўна Лукашэнка. Падчас перапісу насельніцтва Беларусі 2009 назваў роднай мовай беларускую, указаў, што дома размаўляе па рознаму: ад беларускай мовы — да рускай і на трасянцы таксама.

Алекса́ндр Па́влович Глеб (белор. Аляксандр Паўлавіч Глеб, 1 мая 1981, Минск) — белорусский футболист,полузащитник «Крыльев Советов», бывший капитан сборной Белоруссии.]

Карьера игрока

Начал заниматься футболом в возрасте 6 лет. Помимо этого вида спорта он пробовал себя в лёгкой атлетике, прыжках в воду, но серьёзных результатов в этих видах спорта не добился. Его отец, Павел Григорьевич, поддерживал начинания сына в футболе и помогал ему; именно по наставлению отца Глеб начал заниматься футболом в школе минского «Динамо». В возрасте 17 лет он подписал контракт с БАТЭ из Борисова, а в следующем году команда выиграла чемпионат Белоруссии.

Обратив на себя внимание скаутов, Александр и его младший брат Вячеслав в 2000 году уехали в Германию играть за «Штутгарт» в Бундеслиге. Их контракты были выкуплены «Штутгартом» за 150 000 евро. Александр дебютировал в Бундеслиге 5 сентября 2000 года в выездном матче против «Кайзерслаутерна», выйдя на замену за 20 минут до конца матча. В свой первый сезон за «Штутгарт» Глеб вышел на поле всего в 6-ти матчах, а уже в следующем сезоне стал одним из ключевых игроков команды.

В сезоне 2002/03 «Штутгарт» занял в Бундеслиге второе место и попал в Лигу чемпионов, где победил команду «Манчестер Юнайтед», а Глеб стал плеймейкером команды. Однако затем главный тренер «Штутгарта» Феликс Магатпокинул клуб и возглавил «Баварию» летом 2004 года, и в следующем сезоне «Штутгарт» занял лишь пятое место. Глеб стал лучшим ассистентом Бундеслиги сезона 2004/05.

28 июля 2005 года Глеб перешёл в лондонский «Арсенал», сумма трансфера составила около 15 млн евро (при определённых условиях: количество игр и т. п.). Контракт был рассчитан на 4 года. 21 августа Глеб сыграл свой первый официальный матч за «Арсенал» на выезде против «Челси». Вскоре после этого он получил травму в игре за сборную Белоруссии и выбыл на несколько месяцев, потеряв место в основе «Арсенала», после чего возникли слухи о его желании вернуться в Германию. Однако он вернулся в основной состав 7 декабря, отыграв 60 минут в матче Лиги чемпионов против амстердамского «Аякса». К январю 2006 года он закрепился в основном составе и забил свой первый за «Арсенал» гол в ворота «Мидлсбро». 17 мая Глеб стал первым белорусским футболистом, сыгравшем в финале Лиги чемпионов. Всего в своём первом сезоне за «Арсенал» он вышел на поле в 40 матчах, забив 3 гола.

Следующий сезон в «Арсенале» начался для него удачно: в своём первом официальном матче в сезоне он сделал 2 голевые передачи (победа «Арсенала» над загребским «Динамо» со счётом 3:0 в квалификационном раунде Лиги чемпионов). Постоянно выходя на поле в основе, Глеб стал важным звеном команды Арсена Венгера. В сезоне 2006/07 Глеб провёл за «Арсенал» 48 матчей (в 40 из них выходил в стартовом составе), забил 3 гола.

В сезоне 2007/08 из-за череды травм в команде в полной мере проявился универсализм Глеба, который выходил на обоих флангах полузащиты, в центре полузащиты и на позицию под форвардом. Он показал хорошую игру в матчах Лиги чемпионов, где он играл на позиции атакующего полузащитника с большой степенью свободы. 17 июля 2008 года Глеб перешёл в «Барселону» за 11,8 млн фунтов стерлингов.

В «Барселоне» его дела не заладились. В начале сезона он получил травму, из-за которой пропустил более месяца. После этого он не смог доказать главному тренеру Гвардиоле, что достоин выходить в основном составе. Александр по большей части подменял футболистов, которым требовался отдых. К марту он лишь 5 раз вышел в основе в чемпионате Испании. Из-за этого появились слухи о возможном переходе в «Баварию». Александр высказывал недовольство тем, что тренер предпочитает других игроков. По словам Глеба, из непосредственных конкурентов лишьМесси превосходил его по уровню игры[1].

В июле 2009 года Глеб должен был стать частью сделки по обмену Ибрагимовича на Это’о, но Александр отказался переходить в аренду в «Интернационале». 30 июля стало известно, что Глеб отправился в годичную аренду в «Штутгарт», за который он выступал ранее. При этом Александр признался, что сожалеет об уходе из «Арсенала», но с этим уже ничего нельзя сделать. Сезон 2009/2010 провел в Штутгарте. В Бундеслиге, не забив ни одного гола и лишь дважды ударив в створ ворот, Глеб возвращается в Барселону[2].

31 августа 2010 года перешёл на правах аренды в «Бирмингем Сити».

В ночь с 30 на 31 августа 2011 года перешёл на правах аренды в «Вольфсбург»[3].

31 января 2012 года досрочно расторгнул по обоюдному согласию контракт с «Барселоной» (действовавший до 30 июня 2012 года).

17 февраля 2012 года официально перешёл в самарские «Крылья Советов».

 



php"; ?>