ЗАДАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

1. Прачытайце і прааналізуйце параграф 3 працы М. Хайдэгера “Быццё і час” (любое выданне). Адкажыце на наступныя пытанні:

а) Якія дачыненні, на думку М. Хайдэгера, маюць месца паміж анталогіяй і навукай?

b) Якія змены на ўзроўні навукі выступаюць, паводле М. Хайдэгера, як сапраўдныя, як змены ва ўласным сэнсе слова?

с) Як ацэньвае філосаф тэорыю адноснасці і яе значэнне ў рамках сучаснай яму фізікі?

2. Прачытайце і прааналізуйце параграф 11 працы М. Хайдэгера “Быццё і час” (любое выданне). Адкажыце на наступныя пытанні:

а) Які характар мае, на думку М. Хайдэгера, уплыў анталогіі на пазітыўныя навукі? Ці згодныя Вы з адпаведнымі палажэннямі філосафа?

b) Як у тэксце выяўляецца думка аб адноснай самастойнасці пазітыўных навук у дачыненні да філасофіі?

с) Сфармулюйце свае думкі наконт узаемадачыненняў філасофіі і навукі.

3. Прачытайце наступны тэкст:

Эмансіпацыя навукі, што адбылася ў выніку вялікай навуковай рэвалюцыі напачатку Новага часу, самым станоўчым чынам паўплывала і на яе ўласнае развіццё, і на развіццё філасофіі. У апошняй яна выклікала патрэбу пераасэнсаваць і глыбей усвядоміць сваю існасць, сваю адметнасць, паспрыяла ўзбагачэнню сістэмы яе дачыненняў і сувязяў у рамках духоўнай сферы грамадскага жыцця, пашырэнню яе праблемнага поля. Філасофія актыўна ўзаемадзейнічала з навукай і даследавала механізмы гэтага ўзаемадзеяння, у тым ліку і ў кантэксце крызіснай пазнавальнай сітуацыі. Асаблівае значэнне мае ў дадзенай сувязі дваццатае стагоддзе. Крызісная сітуацыя, што склалася ў прыродазнаўстве пры канцы дзевятнаццатага стагоддзя, выклікала, з аднаго боку, надзвычай інтэнсіўнае ўзаемадзеянне філасофіі і навукі, а з іншага, – грунтоўнае даследаванне самога характару згаданага ўзаемадзеяння. Глыбокі аналіз адпаведнай праблематыкі мы знаходзім і ў выдатных філосафаў дваццатага стагоддзя, і ў выдатных навукоўцаў.

Сярод вынікаў даследчай працы на дадзеным кірунку неабходна вылучыць выяўленне грунтоўнай значнасці пазанавуковых (найперш філасофскіх) фактараў развіцця навукі, месца і ролі адпаведных духоўных форм у структуры асноў навукі, – ролі, якая становіцца асабліва важнай у той час, калі дадзеныя асновы знаходзяцца пад пагрозай. Тады навука робіцца асабліва адчувальнай да рэлевантных для яе філасофскіх канцэпцый. Так, К.Р. Попер даводзіць, што навука не можа паспяхова развівацца без звароту да “метафізікі”: “Нельга адмаўляць, што разам з метафізічнымі развагамі, якія перашкаджалі развіццю навукі, ёсць і такія, што яму спрыялі (мы згадаем толькі спекулятыўны атамізм). І мы мяркуем, што навуковыя даследаванні з псіхалагічнага пункту гледжання немагчымыя без “метафізічнай” па сутнасці веры ў [чыста спекулятыўныя і] часам у вышэйшай ступені няясныя тэарэтычныя ідэі – без веры, якая не можа быць прадметам навуковага абмеркавання”. (Падобныя погляды выказваюцца і ў працах вялікіх навукоўцаў. Прызнанне імі істотнай важнасці філасофскіх ідэй для развіцця навукі выразна выяўляецца ўжо ў самім факце іх інтэнсіўнага філасофскага пошуку.) З іншага боку, філосаф указвае, што ў “спакойныя” перыяды разгортвання навуковага пошуку ў адносінах паміж тымі, хто займае канвенцыяналісцкую пазіцыю, і прыхільнікамі крытычнага рацыяналізму мы наўрад ці заўважым істотныя супярэчнасці (хіба чыста акадэмічныя), а вось ва ўмовах эпістэмічнага крызісу гэтыя супярэчнасці павінны выявіцца ва ўсёй іх вастрыні ў самім характары, мэтах, кірунку іх даследчай дзейнасці.

Адкажыце на наступныя пытанні:

а) Як трактуеце Вы выраз “эмансіпацыя навукі”? З якой гістарычнай эпохай Вы звязваеце згаданую інтэрпрэтацыю?

b) Ці згодныя Вы з тэзай, што эмансіпацыя навукі паспрыяла эфектыўнаму развіццю і філасофіі, і навукі? Абгрунтуйце сваю пазіцыю.

с) Сфармулюйце свае думкі наконт ідэй К. Попера адносна ўзаемадачыненняў філасофіі і навукі.

4. Прачытайце наступны тэкст:

Важнай функцыяй філасофіі з’яўляецца аналіз прычын і ўмоў узнікнення крызісных пазнавальных сітуацый. У сферы навуковага пазнання фундаментальныя ўмовы дадзенага феномена фармуюцца найперш у рамках супярэчлівага ўзаемадзеяння эмпірычнага і тэарэтычнага кампанентаў даследчай дзейнасці. З фармальнага пункту гледжання праблему прычын і ўмоў эпістэмічных крызісаў можна сфармуляваць як праблему прычын і ўмоў узнікнення грунтоўных парадоксаў у тэорыях, што сталі “класічнымі”, а таксама ў рамках даследчых праграм. Пад парадоксамі тут разумеюцца супярэчнасці, што маюць невыпадковы, не звязаны з парушэннем законаў логікі характар. (У. Куайн называе парадоксы, здольныя выклікаць глыбокі эпістэмічны крызіс, антыноміямі, аналагічную інтэрпрэтацыю дапускае паводле сучаснага нямецкага філосафа Ф. Канецкі і шырока ўжывальны ў Т.С. Куна тэрмін “анамаліі”, хаця В.С. Сцёпін праводзіць паміж анамаліямі і парадоксамі выразнае адрозненне: анамаліі трактуюцца ім як факты, што не могуць быць растлумачаны на аснове той карціны свету, якая дамінуе на дадзены момант у навуцы, а парадоксы – як грунтоўныя супярэчнасці, што ўзнікаюць у рамках нашых ведаў пры тэарэтычным засваенні прынцыпова новых працэсаў, аб’ектаў і з’яў рэчаіснасці.)

Прычыны парадоксаў выяўляюць на розных узроўнях і ў розных галінах навуковага пазнання істотную спецыфіку. (Так, К.Р. Попер указвае на неправамернасць атаясамлівання лагічных і філасофскіх парадоксаў. Адрозненне паміж імі заключаецца ў тым, што ў філасофскіх парадоксах адсутнічае ўласцівая лагічным парадоксам рэфлексіўнасць, скіраванасць на саміх сябе.) Таму даследчы праект, скіраваны на выяўленне універсальных механізмаў узнікнення парадоксаў, выглядае бесперспектыўным. Ф. Канецкі сцвярджае, што большасць з іх можна рэканструяваць як вынік “катэгарыяльнай памылкі”. Яе сутнасць заключаецца ў тым, што да прынцыпова новых тыпаў аб’ектаў, з якімі мы сутыкаемся ў працэсе разгортвання нашай пазнавальнай дзейнасці, мы падыходзім на аснове наяўных – неадпаведных гэтым новым аб’ектам – моўных і тэарэтычных сродкаў. Неабходна адзначыць, што тут сапраўды выяўляюцца істотныя падставы для ўзнікнення парадоксаў (найперш у галіне досведнага прыродазнаўства), але наўрад ці слушна аддаваць выразную перавагу менавіта гэтаму тыпу фармавання апарэйтычных пазнавальных сітуацый. Не менш важнай іх крыніцай падаецца ўлучэнне ў сферу нашай пазнавальнай дзейнасці аб’ектаў, што маюць дуалістычную натуру. У такім выпадку з неабходнасцю фармуюцца супрацьлеглыя тэарэтычныя мадэлі пэўнага прадмета і паўстае неабходнасць іх апасродкавання, іх сінтэзу. У філасофскім плане гэты тып узнікнення і адпаведнага іх сутнасці вырашэння парадоксаў глыбока апісаны Гегелем, у галіне прыродазнаўства яго яскрава прадстаўляе квантавая механіка.

Адкажыце на наступныя пытанні:

а) Якімі прычынамі выклікаюцца да жыцця пазнавальныя крызісы?

b) Як трактуецца ў тэксце паняцце “парадокс”?

с) Якія механізмы ўзнікнення парадоксаў аналізуюцца ў тэксце?

5. Прачытайце раздзел падручніка Г.І. Каспяровіч (“Концепции современного естествознания”, с. 133 – 137), прысвечаны квантавай механіцы, і выканайце наступныя заданні:

а) Зрабіце параўнальны аналіз статыстычных і дынамічных законаў.

b) Выявіце адрозненні паміж тэарэтычным апісаннем фізічных працэсаў у рамках квантавай механікі і ў рамках папярэдняй статыстычнай фізікі.

с) Прааналізуйце філасофскае і агульнанавуковае значэнне найважнейшых прынцыпаў квантавай механікі.

6. Прачытайце раздзел падручніка В.М. Найдыша (“Концепции современного естествознания”, с. 575-585), прысвечаны ўзнікненню жыцця на Зямлі, і прааналізуйце яго светапоглядны падмурак. Як Вы лічыце, чаму пытанне аб узнікненні жыцця звязана з вострымі светапогляднымі калізіямі? Якая з канцэпцый з’яўлення жывога на нашай планеце падаецца Вам найбольш пераканаўчай? Чаму?

7. На аснове аналізу артыкулу Х.-Х Барцэшкоўскі і Р. Васнэра “Паняцце суб’екта і рэальнасці ў Эрвіна Шродынгера” (Borzeszkowski v. H.-H., Wahsner R. Erwin Schrödingers Subjekt- und Realitätsbegriff.– Deutsche Zeitschrift für Philosophie. 1987. №12. S. 1109 – 1112) пакажыце, якое месца займае ў творчасці Э. Шродынгера праблема суадносінаў бесперапыннага і дыскрэтнага.

(Для тых студэнтаў, якія валодаюць нямецкай мовай.)

8. На аснове аналізу артыкулу В.С. Сцёпіна ( Stepin W. S. Intensives Wachstum des wissenschaftlichen Wissens und potenziell mögliche Linien der historischen Wissensentwicklung // Deutsche Zeitschrift für Philosophie. 1987. №8. S.708 – 709) апішыце структуру ўзроўню асноў навукі.

(Для тых студэнтаў, якія валодаюць нямецкай мовай.)

9. Прачытайце ўводны раздзел кніжкі Жана-Мары Пелта “Ад Універсуму да Існасці” (“De l’Univers à l’Être”, р. 11-14). На якіх светапоглядных прынцыпах грунтуе Ж.-М. Пелт свой падыход да праблемы эвалюцыі? Наколькі пераканаўчымі, на Вашу думку, з’яўляюцца аргументы навукоўца на карысць гэтага падыходу? Што піша Ж.-М. Пелт аб механізмах эвалюцыі? На якіх аспектах гэтых механізмаў ён найперш засяроджвае ўвагу?

(Для тых студэнтаў, якія валодаюць французскай мовай.)

10. Паспрабуйце спрагназаваць развіццё прыродазнаўства ў першай чвэрці ХХІ стагоддзя.Якой яго галіне і чаму менавіта ёй будзе належаць, на Вашу думку, роля лідара? Якія найбольш выдатныя адкрыцці будуць зроблены ў гэты час? Якое месца будзе займаць прыродазнаўства ў сістэме культуры? Як яно будзе ўспрымацца грамадскай думкай?

 

ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ

1. Навука як сацыяльны інстытут узнікла

а) у антычную эпоху; b) у эпоху Сярэднявечча; с) напачатку Новага часу; d) у ХХ стагоддзі.

2. Канцэпцыя, паводле якой навука з’яўляецца найважнейшым сродкам для рашэння ўсіх духоўных праблем, завецца

а) сцыентызмам; b) рацыяналізмам; с) пазітывізмам; d) эмпірызмам.

3. Прагматычная функцыя навукі выяўляецца

а) ва ўзбагачэнні нашых ведаў; b) у памнажэнні культурных набыткаў чалавецтва; с) у тым, што свет робіцца дольш зручным для чалавека; d) у тым, што развіваецца светапогляд чалавека і чалавецтва.

7. Узорную, грунтоўную навуковую тэорыю, вакол якой групуецца навуковая супольнасць, Т. С. Кун заве

а) шэдэўрам; b) сістэмай нарматыўных палажэнняў; с) сістэмай ідэальных дапушчэнняў; d) парадыгмай.

5. Лакальная карціна свету – гэта карціна свету, характэрная для

а) паасобнай навукі; b) паасобнага чалавека; с) невялікай групы навукоўцаў; d) тых навукоўцаў, што не пагаджаюцца з агульнанавуковай карцінай свету.

6. Надзвычай шчыльныя астранамічныя аб’екты, якія паглынаюць усялякае выпраменьванне і матэрыю, што аказваецца паблізу іх, завуцца

а) пульсарамі; b) астэроідамі; с) чорнымі дзіркамі; d) туманнасцямі.

7. Выснова аб разыходжанні галактык у нашым Сусвеце была зроблена на аснове

а) адкрыцця квазараў; b) адкрыцця пульсараў; с) адкрыцця чырвонага зрушэння ў спектры выпраменьвання нябесных аб’ектаў; d) адкрыцця рэліктавага выпраменьвання.

8. Канцэпцыя Вялікага Выбуху знайшла сваё пацвярджэнне дзякуючы адкрыццю прадказанага ёю феномена:

а) квазараў; b) пульсараў; с) чырвонага зрушэння ў спектры выпраменьвання нябесных аб’ектаў; d) рэліктавага выпраменьвання.

9. З’ява разыходжання галактык у нашым Сусвеце была ўстаноўлена

а) Э. Хаблам; b) Г. Гамавым; с) У. Гершэлем; d) Р. Ольберсам.

10. Касмалагічная канстанта была ўведзена А. Эйнштэйнам

а) дзеля дастасавання тэорыі адноснасці да касмалагічнай праблематыкі; b) дзеля распрацоўкі стацыянарнай мадэлі Сусвету; с) дзеля абагульнення прынцыпу адноснасці; d) дзеля патрэб унутранай кагерэнтнасці тэорыі адноснасці.

11. З’ява электрамагнітнай індукцыі была адкрыта

а) К. Эрстэдам; b) А. Амперам; с) М. Фарадэем; d) Д. К. Максвелам.

12. Палажэнне аб дачыненні няпэўнасці было сфармулявана

а) Н. Борам; b) В. Гейзенбергам; с) Л. дэ Бройлем; d) П. Дзіракам.

13. Прынцып дапаўняльнасці быў сфармуляваны

а) Н. Борам; b) В. Гейзенбергам; с) Л. дэ Бройлем; d) П. Дзіракам.

14. Элементарныя часцінкі, што служаць як “будаўнічы матэрыял” для пратонаў і нейтронаў, – гэта

а) мезоны; b) глюоны; с) нейтрына; d) кваркі.

15. Пратон быў адкрыты

а) Э. Рэзерфордам; b) Э. Фермі; с) А. Чадвікам; d) М. фон Лауэ.

16. Элементарныя часцінкі, што ўдзельнічаюць ва ўсіх тыпах узаемадзеянняў завуцца

а) ферміёнамі; b) базонамі; с) адронамі; d) лептонамі.

17. Элементарныя часцінкі, для якіх характэрна электраслабае і гравітацыйнае ўзаемадзеянне і не характэрна моцнае, завуцца

а) ферміёнамі; b) базонамі; с) адронамі; d) лептонамі.

18. Пазітрон – гэта антычасцінка ў дачыненні да

а) пратона; b) нейтрона; с) электрона; d) нейтрына.

19. Сукупнасць энергетычных сувязяў арганізма з асяроддзем і складаных пераўтварэнняў рэчыва і энергіі ў ім самім абазначаецца паняццем

а) метабалізму; b) гамеастазу; с ) фотасінтэзу; d) віталізму.

20. Працэс пераўтваэння святла ў энергію хімічных сувязяў арганічных рэчываў абазначаецца тэрмінам

а) метабалізм; b) гамеастаз; с) фотасінтэз; d) віталізм.

21. Навука, што вывучае згуртаванні жывых арганізмаў, – гэта

а) папуляцыйная біялогія; b) біягеаграфія; с) біялогія развіцця; d) біяцэналогія.

 

ПЫТАННІ ДА ІСПЫТУ

 

1. Паняцце, структура і функцыі навукі.

2. Навука ў сістэме культуры.

3. Роля метаду ў навуковым пазнанні. Паняцце метадалогіі і методыкі.

4. Прыродазнаўства ў сістэме навуковых ведаў. Праблема суадносінаў прыродазнаўчых і гуманітарных навук.

5. Прыродазнаўства і матэматыка.

6. Асноўныя паняцці сістэмалогіі і кібернетыкі і іх значэнне для вывучэння прыродных з’яў.

7. Гісторыя прыродазнаўства: асноўныя этапы і іх асаблівасці.

8. Навуковая рэвалюцыя і яе роля ў дынаміцы прыродазнаўства.

9. Гісторыя развіцця прыродазнаўчых навук у Беларусі.

10. Сучасны стан прыродазнаўчых даследаванняў у Беларусі, іх тэндэнцыі і перспектывы.

11. Касмалогія як навука аб паходжанні, станаўленні і развіцці Сусвету.

12. Мадэлі Сусвету ў класічнай і сучаснай навуцы.

13. Асновы касмагоніі як навукі аб паходжанні і ранніх этапах станаўлення Сусвету. Сучасная мадэль Вялікага Выбуху.

14. Сучасныя ўяўленні аб будове Сусвету.

15. Дасягненні і праблемы сучаснай планеталогіі.

16. Фізічная карціна свету і яе дынаміка. Асаблівасці механістычнай карціны свету.

17. Праблемы тэрмадынамікі: гістарычныя, тэарэтычныя і філасофскія аспекты.

18. Прынцып дэтэрмінізму і яго значэнне ў кантэксце вывучэння працэсаў з нелінейнай дынамікай.

19. Электрадынамічная карціна свету.

20. Перадумовы і станаўленне квантава-рэлятывісцкай карціны свету

21. Праблема сумяшчальнасці сучасных фізічных тэорый. Сучасная сітуацыя ў фізіцы.

22. Прасторава-часавая структура універсуму. Сучасныя фізічныя ўяўленні аб прасторы і часе.

23. Структура матэрыі: малекулярны, атамны, субатамны ўзроўні.

24. Праблема грунтоўных сусветных канстант.

25. Законы захавання і законы сіметрыі і іх інтэрпрэтацыя ў сучасай фізіцы.

26. Сучасныя фізічныя ўяўленні аб Зямлі.

27. Агульная характарыстыка асноўных хімічных праблем.

28. Ідэалы і нормы хімічных ведаў.

29. Культурна-цывілізацыйныя вытокі ўзнікнення і развіцця хіміі.

30. Месца хіміі ў прыродазнаўстве ХХ стагоддзя.

31. Асаблівасці сучаснага этапу ў развіцці хіміі.

32. Значэнне і небяспекі сучаснай хімічнай вытворчасці для ўстойлівага развіцця цывілізацыі.

33. Біялогія і яе месца ў структуры прыродазнаўчых ведаў. Зараджэнне біялагічных ведаў і іх культурныя перадумовы.

34. Мова біялогіі. Спецыфіка метадаў біялагічных даследаванняў.

35. Метатэарэтычныя падставы біялагічнага пазнання: карціна біялагічнай рэальнасці, ідэалы і нормы яе даследавання, філасофскія асновы біялогіі.

36. Структура біялагічных ведаў.

37. Асноўныя канцэпцыі паходжання жыцця на Зямлі.

38. Асноўныя канцэптуальныя падыходы да феномена жыцця.

39. Сістэмна-структурная арганізацыя жывога.

40. Сучасныя інтэрпрэтацыі эвалюцыйнай тэорыі.

41. Генетыка: гісторыя, сучасны стан і перспектывы даследаванняў.

42. Вучэнне аб біясферы і яе эвалюцыі.

43. Чалавек і біясфера: праблема каэвалюцыі. Канцэпцыя глабальнага эвалюцыянізму.

44. Паняцце экасістэмы.

45. Канцэпцыя наасферы і ідэі ўстойлівага развіцця чалавека ў трэцім тысячагоддзі.

46. Біяэтыка як міждысцыплінарная галіна пазнання.

47. Чалавек як прадмет прыродазнаўчага пазнання.

48. Інтэгратыўныя тэндэнцыі ў вывучэнні чалавека.

49. Месца сацыябіялогіі і эталогіі ў вывучэнні чалавека.

50. Дасягненні і праблемы сучаснай нейрафізіялогіі.

51. Псіхафізіялагічная праблема ў сучаснай навуцы.

52. Біярытмалогія і яе значэнне.

53. Праблема антрапагенезу і яе прыродазнаўчыя аспекты.

54. Антропны прынцып і яго філасофска-этычны сэнс.

55. Сінергетыка і пошук агульных механізмаў развіцця прыроды і грамадства.

56. Паняцце тэхнанавукі.

57. Месца і роля эстэтычныга ў структуры асноў прыродазнаўчых даследаванняў.

58. Этычныя праблемы сучаснага прыродазнаўства.

59. Навуковая карціна свету і стыль мыслення натуралістыкі канца ХХ-пачаткуХХІ ст.ст.

60. Перспектывы прыродазнаўства ў ХХІ ст.

 

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ

1. Паняцце, структура і функцыі навукі.

2. Роля метаду ў навуковым пазнанні. Паняцце метадалогіі і методыкі.

3. Прыродазнаўства ў сістэме навуковых ведаў. Праблема суадносінаў прыродазнаўчых і гуманітарных навук.

4. Гісторыя прыродазнаўства: асноўныя этапы і іх асаблівасці.

5. Навуковая рэвалюцыя і яе роля ў дынаміцы прыродазнаўства.

6. Гісторыя развіцця прыродазнаўчых навук у Беларусі. Сучасны стан прыродазнаўчых даследаванняў у Беларусі, іх тэндэнцыі і перспектывы.

7. Касмалогія як навука аб паходжанні, станаўленні і развіцці Сусвету. Сучасныя касмалагічныя мадэлі Сусвету.

8. Фізічная карціна свету і яе дынаміка.

9. Праблемы тэрмадынамікі: гістарычныя, тэарэтычныя і філасофскія аспекты.

10. Прынцып дэтэрмінізму і яго значэнне ў кантэксце вывучэння працэсаў з нелінейнай дынамікай.

11. Сінергетыка і пошук агульных механізмаў развіцця прыроды і грамадства.

12. Прасторава-часавая структура універсуму. Сучасныя фізічныя ўяўленні аб прасторы і часе.

13. Структура матэрыі: малекулярны, атамны, субатамны ўзроўні.

14. Законы захавання і законы сіметрыі і іх інтэрпрэтацыя ў сучасай фізіцы.

15. Праблема сумяшчальнасці сучасных фізічных тэорый.

16. Агульная характарыстыка асноўных хімічных праблем.

17. Месца хіміі ў прыродазнаўстве ХХ стагоддзя. Асаблівасці сучаснага этапу ў развіцці хіміі.

18. Біялогія і яе месца ў структуры прыродазнаўчых ведаў. Зараджэнне біялагічных ведаў і іх культурныя перадумовы.

19. Асноўныя канцэпцыі паходжання жыцця на Зямлі.

20. Асноўныя канцэптуальныя падыходы да феномена жыцця.

21. Сучасныя інтэрпрэтацыі эвалюцыйнай тэорыі.

22. Генетыка: гісторыя, сучасны стан і перспектывы даследаванняў.

23. Чалавек і біясфера: праблема каэвалюцыі. Канцэпцыя глабальнага эвалюцыянізму.

24. Канцэпцыя наасферы і ідэі ўстойлівага развіцця чалавека ў трэцім тысячагоддзі.

25. Біяэтыка як міждысцыплінарная галіна пазнання.

26. Дасягненні і праблемы сучаснай нейрафізіялогіі. Псіхафізіялагічная праблема ў сучаснай навуцы.

27. Праблема антрапагенезу і яе прыродазнаўчыя аспекты.

28. Антропны прынцып і яго філасофска-этычны сэнс.

29. Паняцце тэхнанавукі.

30. Навуковая карціна свету і стыль мыслення натуралістыкі канца ХХ-пачаткуХХІ ст.ст. Перспектывы прыродазнаўства ў ХХІ ст.

 

ТЭМАТЫКА РЭФЕРАТАЎ

1. Сацыякультурная абумоўленасць прыродазнаўства.

2. Прыродазнаўства і міфалогія.

3. Прыродазнаўства і мастацтва.

4. Прыродазнаўства і рэлігія.

5. Праблема суадносінаў метадалогіі прыродазнаўчых і сацыяльных навук.

6. Метадалагічныя асновы прыродазнаўчых навук: асноўныя гістарычныя версіі.

7. Дынамічныя і статыстычныя заканамернасці ў прыродзе.

8. Фізіка і біялогія Арыстоцеля.

9. Праблема ацэнкі навуковага даробку М. Каперніка.

10. Жыццё и творчасць Г. Галілея.

11. Навуковая рацыянальнасць і містыка ў творчасці І. Кеплера.

12. Навука і мастацтва ў эпоху Рэнесансу.

13. Жыццё і творчасць І. Н’ютана.

14. Касмічныя аб’екты і метады іх даследавання.

15. Сучасныя навуковыя ўяўленні аб Зямлі.

16. Зямля і Космас: абмен энергіяй і рэчывамі.

17. Сучасныя ўяўленні аб фармаванні Сонечнай сістэмы.

18. Квантавая касмалогія С. Хокінга.

19. Узнікненне і эвалюцыя зорак і зорных сістэм.

20. Праблема існавання пазазямных цывілізацый.

21. Месца і роля фізікі ў сістэме прыродазнаўчых навук.

22. Законы захавання ў фізіцы.

23. Філасофія і фізіка ў творчасці А. Эйнштэйна.

24. А. Эйнштэйн і Н. Бор.

25. Моцарт і Дастаеўскі ў духоўным жыцці А. Эйнштэйна.

26. А. Эйнштэйн і Спіноза.

27. Тэорыя адноснасці і яе ўплыў на сучасную філасофію.

28. В. Гейзенберг і Платон.

29. Праблема бесперапыннасці і дыскрэтнасці ў творчасці Э. Шродынгера.

30. Тэарэтычна-пазнавальнае значэнне прынцыпу дапаўняльнасці.

31. Філасофія К’еркегара і станаўленне квантавай механікі.

32. Філасофскія аспекты квантавай механікі.

33. Жыццёвы і творчы шлях А. Пуанкарэ.

34. Алхімія і хімія.

35. Хімія Космаса.

36. Вада і яе роля на Зямлі.

37. Хімія і здароўе чалавека.

38. Хімія і музыка.

39. Хімія і сучасныя дэтэктывы.

40. Хімія і тэхніка.

41. Віталізм і механіцызм як дзве асноўныя парадыгмы ў класічнай біялогіі.

42. Праблема паходжання і сутнасці жыцця.

43. Жыццёвы і творчы шлях Ч. Дарвіна.

44. Жыццёвы і творчы шлях М. Вавілава.

45. Праблема навукі-лідара ў прыродазнаўчым пазнанні.

46. Біятэхналогіі і іх роля ў сучасным свеце.

47. Еўгенічныя праекты: гісторыя і сучаснасць.

48. Праблема антрапагенезу ў творчасці П. Тэяра дэ Шардэна.

49. Значэнне навукі для станаўлення наасферы.

50. Філасофія і экалогія.