Характарыстыка творчасці Вінцэнта Ду-ніна-Марцінкевіча. Вінцэнт Дунін-Марцін-кевіч і фальклор

Жыццё В. Дуніна-Марцінкевіча — яскравы прыклад ад-данага служэння Бацькаўшчыне і народу не толькі словам, але і справай. У фальварку Люцынка недалёка ад Івянца, дзе ў вясковай цішы пісаў свае творы, адкрыў школу для сялянскіх дзяцей, у якой настаўнічалі яго дачка Каміла і сын Міраслаў. Пачынальнік беларускай драматургіі ства-рыў і першы нацыянальны тэатр, быў яго рэжысёрам-па-станоўшчыкам і нават акцёрам. У 1864 г. быў арыштава-ны па падазрэнні ў напісанні антыўрадавых выданняў і болыы за год знаходзіўся пад следствам у мінскай турме. Старэйшую яго дачку Камілу за ўдзел у паўстанні К. Ка-ліноўскага выслалі ў Салікамск.
Светапогляд пісьменніка, у якім адбыліся значныя зме-ны, вызначыў істотную, прынцыповую розніцу ў яго дарэ-форменнай і паслярэформеннай творчасці, якую і прыня-та падзяляць на два перыяды.
Дарэформенныя творы вытрыманы ў духу рамантызму. Ідэалізаванае адлюстраванне жыцця, аптымізм, заклік да чалавечнасці і згоды, надзея на рэформы, якія зменяць жыццё народа да лепшага, як ён, мудры, таленавіты і пра-цавіты, таго заслугоўвае; выхаваўчае ўздзеянне на «кеп-скіх» паноў ці, калі неабходна, пакаранне і абмежаванне іх у дзеяннях — вось некаторыя адзнакі яго дарэформеннай творчасці і светапогляду, у ёй раэлізаванага.
Пастаноўку п'есы «Ідылія» («Сялянка») не так даўно на падмостках Купалаўскага тэатра здзейсніў таленавіты рэ-жысёр Мікалай Пінігін. Аншлагі спектакля сведчаць прата-ленавітасць твора, яго гуманістычныя ідэі. Час паказаў, што надзеі пісьменніка на перавыхаванне паноў былі марныя, але тая мастацкая сіла, з якой драматург сказаў пра духоў-нае багацце народа, яго культуры, сцвярджэнне вечных ісцін і ўслаўленне вечных каштоўнасцей робяць твор цікавым і для нашага сучасніка. Вобразам галоўнай гераіні пісьменнік славіць каханне, сцвярджае гармонію знешняй і ўнутранай прыгажосці, дае ўрокі паспяховай барацьбы са злом. План Юліі вывесці на чыстую ваду і пакараць жорсткага камісара Выкрутача паспяхова здзейснены дзякуючы яе дасканаламу розуму і палкаму жаданню шчасця, лепшай долі для наро-да. Самым каларытным вобразам у камедыі з'яўляецца воб-раз Навума Прыгаворкі, у якім увасоблены пісьменніцкі ідэ-ал простага чалавека і захапленне яго мудрасцю, трапнасцю і багаццем беларускай мовы, якой гэта мудрасць і выяўля-ецца. Просты сюжэт, у аснове якога «хітры» план дваранкі Юліі выдаць сябе за сялянку, закахаць у сябе франкамана і ненавісніка ўсяго нацыянальнага — Лятальскага, каб паў-плываць на яго стаўленне да народа, «аздабляецца» па-май-стэрску створанымі камічнымі сітуацыямі, прыказкамі і пры-маўкамі, якімі так і сыпле Навум Прыгаворка.
Пісьменніцкай увагай да народных песень, звычаяў і тра-дыцый, майстэрскім іх выкарыстаннем з мэтай уславіць на-род і яго багатую духоўную спадчыну вылучаецца і паэма «Гапон».
Апісаннем калізій кахання сялянскага юнака Гапона і працаўніцы-прыгажуні Кацярыны пісьменнік дасягае вы-ключнага ўздзеяння і пераканаўчасці ў абмалёўцы тагачас-нага прыгоннага жыцця сялян. Канфлікт паміж закаханымі з аднаго боку і хлуслівым амаральным аканомам з другога робіць сюжэттвора асабліва дынамічным, напружаным: па нагавору аканома, які таксама ўпадабаў Кацярыну, Гапона арыштоўваюць і здаюць у салдаты. Здавалася б, дабро пе-раможана. Аднак, герой паэмы з гонарам вытрымлівае гэта выпрабаванне, рэалізуючы пры гэтым свае самыя лепшыя якасці, — здолеў даслужыцца да афіцэра і стаць, па сут-насці, дваранінам. I ў гэтым творы, як у «Ідыліі», пісьменнік прапануе свай варыянт пакарання зла: там — перавыхаван-не Лятальскага і выгнанне Банавантуры Выкрутача, тут — адпраўка ў рэкруты аканома. Не капай яму другому... I гэты твор, як і «Ідылія», заканчваецца вяселлем. Пані, якая, да-ведаўшыся пра ганебныя ўчынкі свайго аканома, адправіла яго самога ў рэкруты, маладых шчодра адарыла.
Асаблівасцю паэмы з'яўляецца спалучэнне эпічнага, лірычнага і драматычнага. Эмацыянальнасць аўтарскага аповеду дасягаецца і меладраматычнымі сцэнамі, і ўклю-чэннем народных песень, і насычэннем мовы памяншаль-на-ласкальнай лексікай, і лірычнымі адступленнямі, і дра-матызацыяй дзеяння. Усё гэта сведчыць пра таленавітасць твора, напісанага па законах сентыменталізму.
Цікавасцю пісьменніка да фальклору, да старажытных звычаяў і абрадаў беларусаў вызначаецца і вершаваная аповесць «Вечарніцы», дзве песні якой — па сутнасці — анекдоты з народнага жыцця. Але галоўнае ў творы — не апісаны выпадак з жыцця ці ўзяты з фальклору сюжэтны матыў, а паэтычнае аздабленне твора, лірычныя адступ-ленні, у якіх, як у апісанні старажытнага абраду ўшана-вання продкаў, аўтар ідэалізуе мінулае, дзе быццам бы ў згодзе жылі паны і мужыкі, а князі любілі «добрых крыві-чан» як сваіх братоў і не давалі нікому іх крыўдзіць.
Зусім іншы погляд на шляхту і паноў-чыноўнікаў выяў-лены ў творочасці паслярэформеннага перыяду. Гістарыч-ныя падзеі і турэмнае зняволенне прымусілі В. Дуніна-Мар-цінкевіча зрабіць пераацэнку многіх каштоўнасцей, і як вынік — з ідылічнай яго творчасць становіцца рэалістыч-най і рэзка сатырычнай.
Выкарыстаўшы ў «Пінскай шляхце» для сюжэта, на пер-шы погляд, не вельмі значны, амаль анекдатычны факт, смешнае здарэнне, пісьменнік скіраваў увесь свой саты-рычны напал на раскрыццё бюракратычнага суда і ўсёй парэформеннай рэчаіснасці. Гэта з'явілася адной з прычын цэнзурнай забароны п'есы, якая пабачыла свет толькі ў 1918 г. На глыбокім разуменні ўсёй абсурднасці, неда-рэчнасці паводзін герояў грунтуецца камізм твора «Пінская шляхта», жанр якога вызначыў сам пісьменнік, — «фарс-вадэвіль у адной дзеі».
Гратэскава, праз павелічальнае шкло паказана ў творы «правасуддзе» наогул, увасобленае ў вобразе Кручкова, нахабству, цынізму, непрафесіяналізму якога няма межаў. Чытаючы царскія ўказы і законы,ён дапускае такія ска-жэнні, ад якіх «вушы вянуць»: ён блытае эпохі, цароў, ука-зы. Ды што там эпохі! Ён не ведае, колькі дзён у месяцы: «49 апрэля», «сенцябра 75-га дня». У гэтым вобразе пісь-меннік сабраў і ў камічнай, завострана-гіпербалічнай фор-ме (праз камічныя сітуацыі, маналогі, дыялогі, мову, з дапа-могай сатырычных сродкаў) паказаў усё самае характэрнае для царскага чыноўніцтва: свавольства, хабарніцтва, гру-басць, п'янства і інш. I вывад напрошваецца сам сабой: улада, у якой такія «слугі», доўга існаваць не павінна і не будзе.
Складаным і супярэчлівым быў творчы шлях, як і све-тапогляд В. Дуніна-Марцінкевіча. Але любоў да народа, жаданне лепшай долі для яго, крытыка адмоўных з'яў і таленавітасць пісьменніка вызначылі яго месца ў гісторыі беларускай літаратуры як буйнога мастака слова, засна-вальніка нацыянальнай драматургіі.
Вычарпальна пра значэнне для нашай нацыянальнай культуры і пра сілу прыкладу В. Дуніна-Марцінкевіча для ўсіх нас сказаў Янка Купала:
Жыве паміж намі дудар наш... Жыць кожны так будзе, мой братку, Хто родну старонку палюбіць, Маўляў добры сын сваю матку.

«Пінская шляхта» — п’еса клясыка беларускай літаратуры, майстра камічнага жанру Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча[1] (фарс-вадэвіль у адной дзеі[2]). Напісана ў 1866 годзе, першая публікацыя зьявілася ў 1918 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (№№ 30-31)[3].

Сюжэт

Пінская шляхта — гэта гарэзьлівая, сьмешная і, адначасова, вельмі пазнавальная гісторыя на тэму жыцьця мясцовай беларускай шляхты. Ў ёй апавядаецца пра фанабэрыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па свайму матэрыяльнаму становішчу ды ладу жыцьця, не на шмат адрозьніваюцца ад сялянаў. Але, нягледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іх фанабэрыстасьці яны баяцца начальства, тых хто мае над імі ўладу.

У сваёй п’есе Дунін-Марцінкевіч высьмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, ды выносяць абсурдныя прыгаворы[2][3][4].

Гісторыя стварэньня

П’еса «Пінская шляхта» Дуніным-Марцінкевічам была напісаная ў 1866 годзе. Першая яе публікацыя зьявілася ў 1918 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (№№ 30-31). Другое выданьне «Пінскай шляхты» было зьдзейсьнена ў 1923 годзе.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музэе літаратуры і мастацтва захоўваецца выданьне п’есы, выпушчанае ў Польшчы (Беласток, 1958)[3].

 

41 “Мужыцкая праўда”

У 1862 г. К. Каліноўскі разам са сваімі саратнікамі В. Урублеўскім, Ф. Ражанскім і С. Сангіным наладзілі выпуск першай беларускамоўнай газеты “Мужыцкая праўда”. Яна друкавалася нелегальна ў выглядзе невялікіх лістоў лацінскім шрыфтам. Усяго на працягу другой паловы 1862 — пачатку 1863 г. выйшла 7 нумароў газеты (прыкладна адзін нумар на месяц). Месца выдання не паказана; магчыма, што газета друкавалася ў мястэчку Саколка, магчыма – у Вялікай Бераставіцы, дзе працавалі В. Урублеўскі і Ф. Ражанскі.

Тэксты газеты пададзены ў форме нязмушаных, шчырых гутарак з сялянамі, якія вядзеЯська-гаспадар з-пад Вільні, менавіта такі аўтограф стаіць у канцы лістоў у кожным нумары “Мужыцкай праўды”. Калі даследчыкі выясняюць пытанні нацыянальнай ідэнтыфікацыі паўстанцаў (і іх лідэра), нельга пры гэтым абыходзіць маўчаннем і нацыянальную самасвядомасць Яські-гаспадара з-пад Вільні.

Галоўная тэма, што яскрава праходзіць праз усе выпускі “Мужыцкай праўды”, – гэта спрадвечнае і заўсёды надзённае пытанне зямлі і волі. Прычым яно асвятляецца папулярна і даступна, з улікам сацыяльнай псіхалогіі селяніна, з добрым веданнем беларускай гісторыі і падаецца пераканаўча на канкрэтных гістарычных прыкладах. Зямля і воля разглядаюцца ў адной іпастасі як вышэйшыя каштоўнасці, як натуральнае права ўласнасці, што здаўна належала народу, аднак яе гвалтам адабралі, прысвоілі сабе паны і чыноўнікі, закабаліўшы працоўны люд.

Мы сёння ўжо ведаем, разважае Яська-гаспадар з-пад Вільні, што вольны чалавек – той, хто мае кусок сваёй зямлі. Зямля павінна належаць тым, хто яе апрацоўвае. Царскі маніфест аб вызваленні сялян – гэта ашуканства, дзе няма ні праўды, ні карысці: “не маніхвэстаў, а вольнасці патрэба – і то вольнасці не такой, якую нам цар схоча даці, но якую мы самі мужыкі паміж сабою зробімо”.Народ, на думку К. Каліноўскага, мае натуральнае права шляхам узброенай барацьбы здабыць (вярнуць) сабе зямлю і волю, завешчаныя яму Богам. “Толькі, дзецюкі, смела, бо з намі Бог і праўда, а калі мы з Богам, то з намі ваяваці трудна”3.

Тут мы невыпадкова цытуем аўтэнтычны тэкст, захоўваючы граматычныя і фанетычныя асаблівасці мовы “Мужыцкай праўды”, жывую гродзенскую гаворку таго часу, бо размова ідзе, па-першае, пра важны гістарычны дакумент, а па-другое, – пра станаўленне новабеларускай літаратурнай мовы, адным з пачынальнікаў якой быў Кастусь Вінцэнт Каліноўскі. Да таго аўтэнтычная мужыцкая гаворка амаль ідэальна адлюстроўвае тагачасныя рэаліі, традыцыйны літвінскі дух і просты, як праўда, здаровы сэнс. Невыпадкова ў свой час знаны філосаф Мішэль Мантэнь казаў: “Я люблю мужыкоў: яны не настолькі адукаваныя, каб разважаць прэтэнцыёзна і мудрагеліста”.

Рамантычны дух барацьбы з’яўляўся трывалай традыцыяй еўрапейскай рэвалюцыйнай дэмакратыі, традыцыі, якая была ўзнятая на высокі маральны і мастацкі ўзровень яшчэ ў паэзіі філарэтаў і філаматаў. Яна не магла не аказаць уплыву на светапогляды К. Каліноўскага і яго сяброў. Узор яе яскрава ўвасобіўся ў знакамітай “Одзе да маладосці” Адама Міцкевіча:

Разам, сябры маладыя!...

У шчасці ўсіх – нашы мэты святыя;

Еднасцю моцныя, розумам буйныя,

Разам, сябры маладыя!..

Шчаслівы і той, хто паў у бітве,

Бо іншым праклаў шлях чынны

І славу здабыў Айчыне.

Разам, сябры маладыя!4

Як асветнік, рэвалюцыйны дэмакрат і правазнаўца Каліноўскі прапаведуе ідэю сацыяльнай справядлівасці, роўнасці ўсіх перад Законам. “Дзецюкі! – звяртаецца ён да беларускага люду на яго роднай мове. – Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў адзінакую душу, так скуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе да і над людзьмі збыткуе (нажываецца), а другі бедны паншчыну служыць альбо аброкі ў казну плаціць”5.

Каліноўскі верыў у творчыя сілы народа, асуджаў і кляйміў яго крыўдзіцелей: “Ад маскаля і паноў няма чаго спадзяваціся, бо яны не вольнасці, а глуму і здзерства (ад сл. здзіраць, абдзіраць – В.Я.) нашага хочуць. Но не доўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, дзе сіла і праўда і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Вазьмемся, дзецюкі за рукі і дзержымся разам!”6

У “Мужыцкай праўдзе” на падставе аналітычнай ацэнкі становішча беларусаў ў Расійскай імперыі робіцца вывад, сфармуляваны ў форме тэзы (якая і зараз застаецца актуальнай у любым грамадстве):

“Не народ створаны для ўрада, а ўрад для народу”. “Для таго каб была справядлівасць і праўда на свеце, а злыя людзі не збыткавалі і крыўды другім не рабілі, е ронд (пол. rząd – урад), што бярэ падаткі, робіць школы, научае кожнага, каб жыў па праўдзе, становіць (здзяйсняе, – В.Я.) суд; а калі гэта не памагае і робіцца несправядлівасць, то наймае войска і так сцеражэ кожнага ад ліха і здзерства. От на што ронд патрэбны… І не дзіва, бо не народ зроблены для ронду, а ронд для народу” 7.

Параўноўваючы дзеянні ўрадаў еўрапейскіх краін і Расіі, К. Каліноўскі выказваецца не на карысць расійскага ўрада. “Ці ўрад маскоўскі думае аб людзях, каб яны маглі жыць шчасліва”? – пытае Яська-гаспадар з-пад Вільні. Як прадстаўнік (ідэолаг) маладой нацыянальнай інтэлігенцыі, ён змагаецца за незалежнасць Беларусі і Польшчы, за пачуццё нацыянальнай і чалавечай годнасці.

“У нас, дзецюкі, адно вучаць у школах, каб ты знаў чытаці па-маскоўску, а то для таго, каб цябе перарабіці на маскаля. Суды маскоўскія – гэта воўчая яма, гдзе не разбіраюць, чы за табой праўда, чы не, а скубуць адно, як могуць. Бяспечнасці пад маскалём ніякай няма, хто дужшы, той і глуміць; а войска то не для таго трымаюць, каб аберагаці кажнага ад злых людзей і ад глуму, а для таго, каб не пазволіць народові (народу) і застанаць, калі пазнае сваю няволю”.

Тут аўтар выступае як народны трыбун і публіцыст, разам з тым публіцыстычны жанр у дадзеным выпадку не ігнаруе рэалій народнага жыцця і побыту і праўдзіва адлюстроўвае тагачаснае сацыяльна-прававое становішча беларускага сялянства ў складзе Расійскай імперыі.

Вытокі ўсіх бедстваў Яська-гаспадар бачыць у расійскім самадзяржаўі. Як у чалавека, вобразна заўважае ён, ёсць галава, каб думаў, а рукі і ногі, каб рабіць задуманае, так і ва ўрадзе, ёсць галава (ён жа цар) і ёсць чыноўнікі, каб рабілі, як цар захоча. І калі галава задумае кепскае, то “чыноўнікі глуму наробяць”. А злоўжыванне з боку чыноўнікаў не таму “ў нас робіцца, што ў нашым краю няма людзей, здатных на чыноўнікаў, гатовых і жыццё сваё аддаці для народа, а для таго, што цар гэтакіх людзей у Сібір высылае, а за нашыя грошы назначае чыноўнікаў гэтых, што адно самі людзей глумяць, другім глуміці пазваляюць і Бога не баяцца”8. Аўтар добра валодаў рэальнай сітуацыяй у “забраным краі”, быў прасякнуты настроямі і памкненнямі мясцовага насельніцтва – беларускага сялянства і дробнай шляхты, з якімі ён быў павязаны крэўнымі сувязямі.

Тут жа ён закранае праблему рэкруцкіх набораў, якіх раней нашы продкі ніколі не ведалі. Тым больш, што ва ўмовах наспявання палітычнага крызісу царскія ўлады невыпадкова аб’явілі нечарговы рэкруцкі набор, а ў спісы рэкрутаў, паводле даносаў тайнай паліцыі, былі ўнесены “неблагонадёжные элементы”. Падобная акцыя царскага ўраду выклікала шматлікія выступленні моладзі ў заходніх губернях і Царстве Польскім і, як вынік, – датэрміновае паўстанне ў Варшаве. Аўтар “Мужыцкай праўды” перш за ўсё звяртае ўвагу на маральны аспект гэтай праблемы. Раней мясцовы мужык, заўважае ён, ішоў на вайну, каб бараніць сваю бацькаўшчыну, за што атрымліваў зямлю, вольнасць і нават шляхецтва. Аднак жа ва ўмовах расійскай улады сапраўдны абаронца радзімы падмяняецца рэкрутам, лёс якога горшы, чым прыгоннага: праслужыўшы 25 год, яму нічога не застаецца, як “торбу ўзяўшы, ісці жабраваці”. Мясцовы люд разглядаў новую расійскую ўладу як чужую, акупацыйную. Заўважым, што ў народнай лексіцы, як і ў тэкстах “Мужыцкай праўды”, не ўжываюцца словы рускі, расійскі, расіянін, а фігуруюць звычайнамаскалі, цар, яго чыноўнікі. Якраз падобная лексіка, так званыя “этнонімы”, часцей за ўсе ўжываліся ў народным асяроддзі ў адносінах да ўсходняга суседа.

Шосты нумар “Мужыцкай праўды” бадай цалкам быў прысвечаны праблеме народнай рэлігіі, праблеме спрадвечнай веры беларусаў. Як вернік Каліноўскі пастаянна звяртаецца да Бога як да Сведкі, Дарадцы і вярхоўнага Суддзі і верыць у яго справядлівую Волю і літасць да вернікаў, што патрапілі ў бяду. Аднак жа Каліноўскі не можа прыняць афіцыйнае праваслаўе, – і не таму, што ён хрысціўся ў каталіцкім касцёле. Праваслаўе ў яго асацыіруецца з расійскім акупацыйным рэжымам. А праўдзівай і справядлівай ён лічыць уніяцкую веру, аб якой яшчэ памяталі мясцовыя жыхары.

“Цары маскоўскія, байстручага роду, перамянілі закон Божы, а мы на прыказ гэтых цароў выракліся веры сваіх дзядоў і прадзедаў.”

І далей:

“Нарабіў гэтага ліха, дзецюкі, цар маскоўскі, як гэты антыхрыст, адабраў ад нас гэту справядлівую – уніяцкую веру і пагубіў нас перад Богам на векі”9.

З гэтай нагоды аўтар ліста знаходзіць узнёслыя словы малітвы да Бога:

“Божа вшэхмоцны (усемагутны), міласэрны ты наш Пане, ты аб нас не забывай, злітуйся над намі, памажы нам у нашай нядолі, выжані маскаля з нашага краю, дай нам праўдзівую вольнасць і веру нашых дзядоў і прадзедаў, а касцёлы, што маскаль, нячыста яго сіла, параскідаў або перарабіў на стайні і цэркві, зноў заяснеюць тваёю хвалою і народ у ніх хваліці цябе будзе, як хвалілі нашы прэдкі”10.

Кастусь Каліноўскі заклікае сваіх суайчыннікаў “пакідаць сызму (схізму, раскол) і пераходзіць на праўдзівую веру дзядоў і прадзедаў”.

Як вядома, народныя паўстанні ў Еўропе былі асветлены пафасам веры і нярэдка набывалі характар рэлігійных войнаў. К. Каліноўскі выступаў паслядоўным выразнікам і абаронцам інтарэсаў найбольш абяздоленага і шматлікага саслоўя беларускага сялянства. Ён разглядаў праваслаўную царкву ў былой Рэчы Паспалітай як саюзніка і духоўнага апалагета царскага самадзяржаўя. Разам з тым ён жа ўсведамляў несумяшчальнасць сацыяльных інтарэсаў вернікаў каталіцкага касцёла і большасці беларускага сялянства, нерэальнасць, ілюзорнасць у тых умовах памкненняў згуртаваць увесь народ Заходняга краю пад ідэйным сцягам каталіцкай веры і адзінай літургічнай (польскай) мовы, як гэта калісьці настойліва імкнуліся, але не змаглі здзейсніць езуіты. Большасць землеўласнікаў – магнатаў, шляхты – былі католікамі і, як і святары касцёла, не імкнуліся да аграрнай рэформы і перадачы зямлі сялянам.

Іншая справа – самая масавая уніяцкая (грэка-каталіцкая) вера, якая адпавядала ідэі талерантнасці і была блізкая простаму чалавеку. У народзе яшчэ жыла памяць аб “уніі”, якая лічылася народнай рэлігіяй. А таму яе забарона, гвалтоўны захоп і знішчэнне святынь уніяцкіх храмаў не садзейнічалі замірэнню ў грамадстве і “не змусілі прымірыцца старых ворагаў без моцнага жадання з іх боку”11. Як слушна заўважае адзін з даследчыкаў гэтай праблемы, зварот Кастуся Каліноўскага да ўніяцтва садзейнічаў далучэнню да паўстання больш шырокіх слаёў карэннага насельніцтва, а ў выпадку перамогі – стварэнню суверэннай беларускай дзяржавы12.

ххх

Аналізуючы змест нелегальных паўстанцкіх газет“Мужыцкая праўда”, “Хоронгев свабоды” (Харугва, сцяг свабоды), “Глос з Літвы” (дзве апошнія выдаваліся на польскай мове), а таксама тэксты Інструкцый і загадаў кіраўніцтва паўстаннем, пісем і ўспамінаў удзельнікаў паўстання і іншых дакументаў, мы можам прасачыць пэўную ідэалогію нацыянальна-вызваленчага руху, тактыку і стратэгію рэвалюцыйнай барацьбы за перабудову грамадства, вылучыць некалькі ідэйных плыняў, акрэсліць асноўныя мэты і праграмныя задачы, за якія ахвярна змагаліся нацыянальна-вызваленчыя сілы.

1. Грамадска-палітычны рух 50—пачатку 60-х гг. ХІХ ст., які завяршыўся паўстаннем 1863 г., па сваім характары быў выразным нацыянальна-вызваленчым рухам. Нягледзячы на адрозненні ў ідэйных поглядах яго кіраўніцтва, галоўнай мэтай паўстання было адраджэнне незалежнай Рэчы Паспалітай у складзе Польшчы, Беларусі, Літвы. Аднак жа калі польская партыя ставіла перад сабой асноўную мэту адраджэння ўнітарнай Рэчы Паспалітай у межах да 1772 г., то лідэры Літоўскага правінцыйнага камітэту (і Часовага ўрада) на чале з Каліноўскім змагаліся за незалежную Беларусь і Літву і іх раўнапраўны саюз (канфедэрацыю) з Польшчай13.

2. Важнай задачай сацыяльнай праграмы паўстанцаў было вырашэнне пытання зямлі і волі. Як лідар “чырвоных” К. Каліноўскі выступаў за роўнасць сацыяльных саслоўяў, якая рэальна магла быць дасягнутая ў выніку аграрнай рэформы, надзялення сялян і дробнай шляхты зямлёй (без выкупу). Сялянства, у сваю чаргу, ён разглядаў як галоўную сілу нацыянальна-вызваленчай вайны і сацыяльнай (аграрнай) рэвалюцыі. Такім чынам, Кастусь Каліноўскі і яго “Мужыцкая праўда” былі выразнікамі нацыянальных і сацыяльных памкненняў беларускага народу. “Праз “Мужыцкую праўду” прамаўляла сама Беларусь, яе пакрыўджаны, абрабаваны народ”, – слушна заўважыў даследчык духоўнай спадчыны К. Каліноўскага Генадзь Кісялёў14.

3. Як нацыянальны лідар (герой) К.Каліноўскі паставіў гістарычнае пытанне пра беларускую ідэнтычнасць, права на самавызначэнне і міжнароднае прызнанне беларускага народа-этнасу, самабытную духоўную спадчыну беларусаў-літвінаў, іх мову і нацыянальную культуру. Ён гаварыш:

“Наша літаратурная мова абапіраецца на народныя гаворкі, як і ўся культура наша грунтуецца найперш на народных вытоках і традыцыях”.

Ён патрабаваў навучання беларускіх дзяцей на роднай мове. Яго “Мужыцкая праўда” – гэта сапраўдны ўзор публіцыстычнай літаратуры, якая асвятляла глыбінныя праблемы беларускага народа і яго культуры ў кантэксце еўрапейскай гісторыі і складаных гістарычных узаемадачыненняў з суседнімі дзяржавамі і народамі.

4. Як тактык і стратэг нацыянальна-вызваленчага руху К. Каліноўскі арыентаваўся на шырокія слаі мясцовага грамадства і імкнуўся аб’яднаць пад сцянгам барацьбы за агульныя інтарэсы беларускае сялянства і незаможную мясцовую шляхту. Ідэя спалучэння шляхецкага і сялянскага рэвалюцыйнага руху з мэтай пашырэння сацыяльнай базы паўстання, скасавання прыгоннага права і дасягнення роўнасці ў правах усіх грамадзян не была зусім новай, яе прапаведавалі і адстойвалі са зброяй у руках кіраўнікі паўстання ў пачатку 1830-х гадоў (Міхаіл Валовіч, Юзаф Заліўскі, Францішак Савіч і інш.)16. Аднак менавіта ў Кастуся Каліноўскага як кіраўніка партыі “чырвоных” яна атрымала новае гучанне і абгрунтаванне ў яго лістах, праграмных заявах, інструкцыях. Збліжэнне інтарэсаў сялян і дробнай шляхты ўзмацняла інтэлектуальны патэнцыял беларускай нацыі, давала новы імпульс для рэалізацыі нацыянальнай ідэі.

5. Задачы нацыянальна-вызваленчага руху патрабавалі разам з ажыццяўленнем сацыяльных рэформ кансалідацыі народа на падставе агульных інтарэсаў, духоўных каштоўнасцей, адзінай веры. Выбар грэка-каталіцкай (уніяцкай) рэлігіі ў праграме К. Каліноўскага невыпадковы. Уніяцкая царква ў тых умовах аптымальна адпавядала духу талерантнасці, ідэі сацыяльнай згоды і нацыянальнай кансалідацыі шырокіх мас беларускага сялянства, асабліва ў заходняй частцы краю, дзе яшчэ жывая была ідэя уніі. Праваслаўная царква ў масавай свядомасці звязвалася ў той час з палітыкай самадзяржаўя, інтарэсы якога яна фактычна абараняла.

Разам з тым як ідэолаг дэмакратычнай рэвалюцыі і выразнік інтарэсаў “нізоў” Кастусь Каліноўскі не мог таксама аддаць перавагу ў тых умовах каталіцкай веры, бо католікамі была большасць мясцовых землеўладальнікаў і інтарэсы апошніх ішлі ўразрэз са спрадвечнымі спадзяваннямі беларускіх сялян на “зямлю і волю”. Выбар уніяцтва ў якасці агульнанароднай рэлігіі, такім чынам, імпанаваў памкненням беларускага сялянства і пашыраў сацыяльную базу паўстання, разам з тым адпавядаў ідэі незалежнасці і стварэння самастойнай беларускай дзяржавы.

42Перыядызацыя развіцця беларускай литаратуры 11-19 стст.

Важнейшае пытанне – навуковая перыядызацыя беларускай літаратуры. Відавочна, у яе аснову павінны быць пакладзены мастацка-эстэтычныя крытэрыі.

Сучасны гісторыка-тэарэтычны досвед дазваляе сцвярджаць, што пачатковы этап развіцця беларускай літаратуры – перыяд Готыкі. Ён ахоплівае час ад глыбокай старажытнасці да XV ст. На зары станаўлення беларускай літаратуры пісьменнікі імкліва пераймалі досвед і майстэрства візантыйскіх і заходне-раманскіх аўтараў, шліфавалі ўласна літаратурную тэхніку, вучыліся выбудоўваць кампазіцыю і сюжэт, асвойвалі складаныя жанравыя сістэмы. Для гатычнай літаратуры характэрна ананімнасць, ёй уласціва асаблівая стрыманасць і лаканізм, што цалкам адпавядала эстэтычным уяўленням часу. Унутраны стрыжань гатычнай літаратуры Беларусі – урачыстае гучанне мастацкага слова.

У XVI ст. беларуская літаратура, як выразна паказвае комплекс мастацка-эстэтычных дамінантаў, уступіла ў перыяд Рэнесансу. Эпоха Рэнесансу характарызуецца секулярызацыяй мастацкай свядомасці. У гэты час філасофія богашукальніцтва саступае месца ідэалогіі антрапацэнтрызму. У мастацкай творчасці на першае месца выйшлі асоба і індывідуальнасць, адбылося сапраўднае адкрыццё чалавека, пісьменнікі стварылі гімн розуму і апелі прыгажосць быцця. З’яўленне друкаванай кнігі і яе масавае пашырэнне сталіся сапраўднай інфармацыйнай рэвалюцыяй. Для майстроў мастацкага слова адкрыліся небывалыя магчымасці камунікавання з шырокімі коламі чытачоў. Беларускія пісьменнікі-гуманісты напоўніцу скарысталі спрыяльныя тэхналагічныя магчымасці. У першыя дзесяцігоддзі XVІ ст. Ф.Скарына пераклаў і надрукаваў кнігі “Бібліі”. У 1562 г. у Нясвіжы на беларускай мове быў выдадзены славуты “Катэхізіс” С. Буднага. На працягу XVІ ст. ў друкарнях Брэста, Вільні, Нясвіжа, Любчы былі апублікаваны шматлікія празаічныя і вершаваныя творы.

Трэці этап, які выразна выявіўся ў беларускай літаратуры, – эпоха Барока – універсальны стыль еўрапейскай культуры XVII ст. Яркімі прадстаўнікамі беларускага літаратурнага Барока з’яўляліся: Г. Пельгрымоўскі, М.Сматрыцкі, Т.Яўлевіч, А.Філіповіч, Ф.Баравік, С.Косаў, К.Транквіліён-Стаўравецкі, І.Галятоўскі, Ф.Утчыцкі і С.Полацкі. Для беларускага Барока характэрна гармонія пачуццяў і формы, імкненне спалучыць рацыянальнае з ірацыянальным. Пад уздзеяннем барочнай эстэтыкі ў беларускай літаратуры атрымала росквіт эмблематычная паэзія, з’явіліся вершаваныя пасольскія дзённікі, узніклі мясцовыя хронікі, прыватныя дыярыушы і ўспаміны. Адзін з галоўных жанраў мастацкай літаратуры перыяду Барока – узнёслыя панегірыкі. Майстэрству стварэння панегірыкаў навучалі ў тагачасных езуіцкіх калегіях, падручнікі па рыторыцы прадугледжвалі авалоданне панегірычнымі жанрамі. Захавалася некалькі дзесяткаў панегірыкаў пераважна на польскай і лацінскай мовах. Праз панегірыкі беларускія пісьменнікі авалодвалі майстэрствам стварэння станоўчага героя. У перыяд Барока з’явіліся квяцістыя надмагільныя словы і “казанні на смерць”. У творах гэтага жанру прасочваўся жыццёвы шлях знакамітай асобы – магната або князя. Майстры слова, засяроджваючыся на характарыстыцы учынкаў і спраў выдатнай асобы, імкліва асвойвалі тэхніку раскрыцця эвалюцыі персанажаў, станаўлення характару герояў.

У XVIII ст. на Беларусі пачаўся перыяд Асветніцтва. У гэты час адбываўся пераход ад старажытнай літаратуры да новай, што выяўлялася на ўсіх мастацкіх узроўнях – выбары жанравых формаў, характары вобразатворчасці, пабудове сюжэтаў, прынцыпах адлюстравання рэчаіснасці. Галоўная мастацка-эстэтычная тэндэнцыя палягала на тым, што літаратура паступова вызвалялася ад рэлігійнай праблематыкі, на першае месца выходзілі свецкія тэмы і агульнаграмадскія праблемы.

Важнейшы этап у развіцці нацыянальнай літаратуры – перыяд Рамантызму, яркімі прадстаўнікамі якога з’яўляюцца Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч Вызначальныя рысы беларускай літаратуры Рамантызму – зварот да народных традыцый і фальклору, павышаная цікавасць да міфаў і містычных з’яваў, апрацоўка казачных сюжэтаў, легенд і паданняў.

Фенаменальны ідэйна-эстэтычны накірунак беларускай літаратуры – Рэалізм, які сфармаваўся ў другой палове XIX ст. Да яго належыць спадчына выдатнага пісьменніка-публіцыста Кастуся Каліноўскага, творы Францішка Багушэвіча, Янкі Лучыны, Фелікса Тапчэўскага, Адама Гурыновіча і Альгерда Абуховіча. Пісьменнікі-рэалісты выступілі з крытыкай існуючага грамадскага ладу, адкрыта заявілі пра неабходнасць сацыяльных і палітычных зменаў. У якасці галоўных персанажаў іх твораў часцей пачалі фігураваць простыя людзі – сяляне і местачкоўцы. Пісьменнікі рэалістычнага напрамку акрэслілі прынцыпы новай эстэтыкі і сфармулявалі асноўныя пастулаты нацыянальнага адраджэння. Змены мастацкіх эпох і стыляў на працягу XI – XIX стст., – праява натуральнага развіцця нацыянальнай літаратуры, вынік ідэйна-эстэтычных пошукаў беларускіх майстроў слова і эвалюцыі мастацка-выяўленчых сродкаў. Трансфармацыі топасаў лагічна прыводзілі да ўзнікнення новых літаратурных эпох, стыляў і напрамкаў. Пры комплексным вывучэнні мастацка-эстэтычных эпох на сучасным этапе надзвычай важна выявіць сутнасць і адметнасці кожнай з іх, раскрыць стылявыя пошукі пісьменнікаў, прадставіць разгорнутыя, навукова карэктныя характарыстыкі галоўных творчых метадаў.

Пры вывучэнні беларускай літаратуры XI – XIX стст. надзвычай важны кампаратывісцкі падыход. Фарміраванне адметнай эстэтыкі і мастацкага стылю пісьменнікаў на працягу стагоддзяў адбывалася пад уздзеяннем не толькі нацыянальнага творчага асяроддзя, але і знешніх уплываў. Кожны з майстроў слова аб’ектыўна знаходзіўся пад моцным ўздзеяннем мастацка- эстэтычных дасягненняў і здабыткаў іншых культур і цывілізацый. Беларуская літаратура ва ўсе перыяды яе развіцця адчувала заўважны ўплыў Антычнасці, грэка-візантыйскай літаратуры і заходне-раманскай мастацкай культуры.

 

 



php"; ?>