РАЗДЗЕЛ IV КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

ГЛАВА 18
агульныя палажэнні аб культурнай дзейнасці

Артыкул 128. Напрамкі культурнай дзейнасці

1. Культурная дзейнасць ажыццяўляецца ў наступных напрамках:

1.1. ахова гісторыка-культурнай спадчыны;

1.2. ахова археалагічнай спадчыны;

1.3. творчая дзейнасць;

1.4. бібліятэчная справа;

1.5. музейная справа;

1.6. народныя мастацкія рамёствы;

1.7. кінематаграфічная дзейнасць;

1.8. правядзенне культурных мерапрыемстваў;

1.9. дзейнасць прафесійных калектываў мастацкай творчасці;

1.10. дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці;

1.11. арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

2. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны і ахова археалагічнай спадчыны рэгулююцца главамі 14, 15 і 17 гэтага Кодэкса.

Артыкул 129. Ажыццяўленне творчай дзейнасцi. Свабода творчай дзейнасці

1. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове.

2. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як iндывiдуальна, так i на калектыўнай аснове.

3. Свабода творчай дзейнасці складаецца з права выбару сфер, напрамкаў (школ), форм, прыёмаў i метадаў мастацкай творчасці, самастойнага вызначэння формы i зместу, жанру, рэпертуарнай палітыкі, манеры, мовы, стылю, годнасцi i прызначэння ствараемых, выконваемых, распаўсюджваемых і папулярызуемых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва.

4. Умяшанне дзяржаўных органаў, iх службовых асоб, іншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, у працэс стварэння i (або) выканання аўтарамі і выканаўцамі твораў мастацкай літаратуры і мастацтва з мэтай вызначыць змест творчай дзейнасцi i (або) уздзейнiчаць на яе вынiкi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, пералічаных у артыкуле 130 гэтага Кодэкса.

5. Умяшанне ў працэс творчай дзейнасці можа быць абскарджана ў вышэйстаячы орган і (або) у суд у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 130. Забарона, абмежаванне і прыпыненне культурнай дзейнасці

1. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена, калi:

1.1. яна накiравана супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, заклiкае да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу;

1.2. пры яе ажыццяўленні распаўсюджваюцца паведамленнi, што знеслаўляюць гонар i годнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь;

1.3. яна прадстаўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку;

1.4. яна прапагандуе вайну, экстрэмісцкую дзейнасць, насілле i жорсткасць, сацыяльную, нацыянальную, рэлiгiйную, расавую выключнасць, нецярпiмасць або варожасць, парнаграфiю, падбухторвае да ўчынення злачынстваў;

1.5. яна можа прычынiць шкоду здароўю i маральнасцi чалавека, пагражаць правам і свабодам грамадзян.

2. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена у iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

3. Забарона, абмежаванне або прыпыненне культурнай дзейнасці можа ажыццяўляцца па рашэнні мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

Пры неабходнасці заключэнне аб неабходнасці забароны, абмежавання або прыпынення культурнай дзейнасці можа быць дадзена Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi або адпаведнай абласной (Мінскай гарадской) камiсiяй.

Палажэнне аб Рэспублiканскай экспертнай камiсiі па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, палажэнні аб абласных (Мінскай гарадской) экспертных камісіях па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці зацвярджаюцца абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі па ўзгадненні з Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi.

Рашэнні мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў аб забароне, абмежаванні або прыпыненні культурнай дзейнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячы орган і (або) у суд у адпаведнасцi з заканадаўствам.