ГЛАВА 19 БІБЛІЯТЭЧНАЯ СПРАВА 4 страница

4. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з навукова-праектнай дакументацыяй на выкананне кансервацыі i рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, склад якой устанаўлiваецца кіраўніком музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

5. Распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi на выкананне кансервацыі i рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца музейнымі работнікамі або кваліфікаванымі работнікамі іншых юрыдычных асоб.

6. Пасля распрацоўкі навукова-праектная дакументацыя на выкананне кансервацыі i рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў разглядаецца на пасяджэнні рэстаўрацыйнага або іншага савета музея і зацвярджаецца кіраўніком музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

7. Кансервацыя i рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца мастакамі-рэстаўратарамі.

8. Кансервацыя і рэстаўрацыя музейных прадметаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ажыццяўляецца з улікам асаблівасцей, устаноўленых заканадаўствам для гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Артыкул 181. Рэспубліканскі рэстаўрацыйны савет

1. У мэтах вырашэння найбольш важных пытанняў кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, каардынацыі дзейнасці па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, выпрацоўкі рэкамендацый па методыцы кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, падрыхтоўкі заключэнняў аб выкананні найбольш складаных работ па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ствараецца Рэспубліканскі рэстаўрацыйны савет, які з’яўляецца дарадчым, кансультатыўным і экспертным органам.

2. Рэспубліканскі рэстаўрацыйны савет:

2.1. разглядае і прымае рашэнні па пытаннях арганізацыі, даследавання і ажыццяўлення працэсаў рэстаўрацыі і кансервацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.2. каардынуе дзейнасць рэстаўрацыйных саветаў музеяў, іншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія праводзяць работы па рэстаўрацыі і кансервацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аказвае ім метадычную дапамогу;

2.3. рыхтуе заключэнні па выкананых работах на падставе дакументацыі аб ходзе работ па рэстаўрацыі і кансервацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.4. ажыццяўляе ацэнку якасці праведзеных работ і адпаведнасці іх методыцы правядзення работ па рэстаўрацыі і кансервацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, уносіць прапановы і рэкамендацыі па паляпшэнні і ўдасканаленні дзейнасці па рэстаўрацыі і кансервацыі;

2.5. вырашае пытанні далучэння пры неабходнасці да правядзення рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў або кансультацый па пытаннях рэстаўрацыі спецыялістаў з іншых краін;

2.6. інфармуе Міністра культуры Рэспублікі Беларусь аб парушэннях устаноўленых методык правядзення работ па рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.7. разглядае іншыя пытанні, звязаныя з прымяненнем методыкі правядзення работ па рэстаўрацыі і кансервацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

3. Склад Рэспубліканскага рэстаўрацыйнага савета зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

4. Рашэнні Рэспубліканскага рэстаўрацыйнага савета носяць рэкамендацыйны характар.

Артыкул 182. Каталагiзацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

1. Пад каталагiзацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў разумеецца працэс стварэння, вядзення і функцыянавання каталогаў музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, які ўключае апрацоўку звестак аб музейных прадметах, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, іх групоўку, сістэматызацыю, дакументальную фіксацыю і актуалізацыю.

2. Каталагiзацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца музеямі на аснове класіфікацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама храналагічнага, геаграфічнага, тэматычнага і іншых прынцыпах.

3. Каталогі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў вядуцца на папяровым носьбіце або ў электронным відзе. У апошнім выпадку ў мэтах захавання інфармацыі ажыццяўляецца раздрукоўка каталогаў з перыядычнасцю, якая ўстанаўліваецца кіраўніком музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

Артыкул 183. Экспазіцыя

1. Экспазіцыя – мэтанакіраваная і навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з уласнага музейнага фонду, музейных фондаў iншых музеяў і (або) прадметаў музейнага значэння, выстаўленых для агляду наведвальнікамі музея, якія арганізаваны кампазіцыйна, суправаджаюцца пісьмовым каментарыем, тэхнічна і мастацка аформленыя і ў выніку ствараюць спецыфічны музейны вобраз пэўных прыродных і (або) грамадскіх з’яў згодна з профілем (профілямі) музея.

2. Пад класіфікацыяй экспазіцый разумеецца групоўка экспазіцый на аснове адзінства (агульнасці) іх прыкмет.

Экспазіцыі класіфікуюцца ў залежнасці ад тэматыкі (гістарычныя, мастацкія, літаратурныя, прыродазнаўчыя, архітэктурныя і іншыя экспазіцыі), метаду арганізацыі (калекцыйныя, ансамблевыя, ілюстрацыйна-тэматычныя), а таксама могуць класіфікавацца па іншых крытэрыях, у тым ліку ў залежнасці ад мэт, задач, прызначэння.

3. Экспазіцыі падзяляюцца на пастаянныя і часовыя.

Артыкул 184. Стварэнне і адкрыццё пастаянных экспазіцый

1. Стварэнне пастаянных экспазiцый з’яўляецца вынiкам навукова-даследчай дзейнасці музея i адным з асноўных вiдаў музейнай дзейнасцi.

2. Этапамi для стварэння пастаяннай экспазiцыi з’яўляюцца:

2.1. распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi:

пiсьмовай навуковай канцэпцыi з абгрунтаваннем асноўнай iдэi, мэт i задач пастаяннай экспазiцыi, вызначэннем шляхоў iх увасаблення;

тэматычнай структуры пастаяннай экспазiцыi, тэматыка-экспазiцыйнага плана i сцэнарыя пастаяннай экспазiцыi;

2.2. распрацоўка архiтэктурна-мастацкага рашэння;

2.3. мантаж пастаяннай экспазiцыi.

3. Стварэнне пастаяннай экспазiцыi i распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi ажыццяўляюцца рабочай групай, склад якой зацвярджаецца загадам кiраўнiка музея цi юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей. Гэтым жа загадам вызначаюцца тэрмiны пачатку i заканчэння работы, прызначаецца кiраўнiк групы.

4. У музеях з абмежаваным штатам навуковых супрацоўнiкаў дапускаецца падрыхтоўка навукова-праектнай дакументацыi для стварэння пастаяннай экспазiцыi музейнымi работнiкамi іншых музеяў цi навуковымi работнiкамi навуковых устаноў па грамадзянска-прававым дагаворы.

5. Падрыхтаваная навукова-праектная дакументацыя абмяркоўваецца на навукова-метадычным савеце музея i дасылаецца на рэцэнзаванне:

5.1. музеямi раённага, гарадскога i сельскага падпарадкавання – у дзяржаўны музей абласнога падпарадкавання адпаведнага профiлю;

5.2. музеямi абласнога (Мiнскага гарадскога) падпарадкавання – у дзяржаўны музей рэспублiканскага падпарадкавання адпаведнага профiлю;

5.3. музеямi рэспублiканскага падпарадкавання – у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь для разгляду на Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы;

5.4. дзяржаўнымі музеямi, якiя з’яўляюцца падраздзяленнямi юрыдычных асоб, – у дзяржаўны музей абласнога (Мінскага гарадскога) цi рэспублiканскага падпарадкавання адпаведнага профiлю;

5.5. прыватнымі музеямі - у дзяржаўны музей абласнога (Мінскага гарадскога) падпарадкавання адпаведнага профiлю.

6. Архiтэктурна-мастацкае рашэнне распрацоўваецца прафесiйнымi дызайнерамi i мастакамi, якiя знаходзяцца ў штаце музея, або адпаведнымi спецыялiстамi па грамадзянска-прававым дагаворы.

7. Навукова-праектная дакументацыя пасля атрымання рэцэнзii i архiтэктурна-мастацкае рашэнне зацвярджаюцца кiраўнiком музея цi юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

8. Зацверджаныя навукова-праектная дакументацыя i архiтэктурна-мастацкае рашэнне з’яўляюцца падставай для заключэння адпаведных дагавораў на мантаж пастаяннай экспазiцыi.

9. Канструктыўныя змяненнi ў зацверджаную навукова-праектную дакументацыю i архiтэктурна-мастацкае рашэнне могуць быць унесены толькi пасля атрымання рэцэнзіі ў парадку, прадугледжаным пунктам 5 гэтага артыкула, і па рашэнні кiраўнiка музея цi юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

10. Прыём пастаяннай экспазiцыi ажыццяўляецца камiсiяй, якая прызначаецца загадам заснавальнiка музея.

Артыкул 185. Стварэнне і адкрыццё часовых экспазіцый

1. Стварэнне часовых экспазіцый ажыццяўляецца навукова-экспазіцыйным, выставачным аддзелам музея або рабочай групай. Склад рабочай групы, яе кіраўнік, тэрміны пачатку і заканчэння работы па стварэнні часовай экспазіцыі вызначаюцца кіраўніком музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

2. Для стварэння часовай экспазіцыі музеямі распрацоўваецца наступная праектная дакументацыя:

2.1. сцэнарый часовай экспазіцыі або разгорнутая тэматычная структура (калі тэрмін экспанавання менш за адзін месяц);

2.2. сцэнарый часовай экспазіцыі або разгорнутая тэматычная структура, а таксама архітэктурна-мастацкае рашэнне (калі тэрмін экспанавання адзін месяц і болей).

3. Праектная дакументацыя часовай экспазіцыі, разлічанай на тэрмін экспанавання адзін месяц і болей, або часовай экспазіцыі, якая рыхтуецца для экспанавання за межамі музея, разглядаецца на навукова-метадычным савеце і зацвярджаецца кіраўніком музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

4. Праектная дакументацыя часовай экспазіцыі, разлічанай на тэрмін экспанавання менш за адзін месяц, зацвярджаецца кіраўніком музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

5. Адкрыццё часовай экспазіцыі ажыццяўляецца пасля яе прыёму камісіяй, прызначанай загадам кіраўніка музея або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

Артыкул 186. Экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў

Пад экскурсійным абслугоўваннем наведвальнiкаў музеяў разумеецца паказ музейных прадметаў, прадметаў музейнага значэння, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, які суправаджаецца каментарыямі, прадастаўленнем інфармацыі аб іх і ажыццяўляецца экскурсаводамі і гідамі-перакладчыкамі, што прайшлі прафесійную атэстацыю, якая пацвярджае іх кваліфікацыю, або якія працуюць у музеях пры правядзенні экскурсій у дадзеных музеях, іншымі асобамі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.