Правіла афармлення дыпломнай работы

Інструкцыя

Па афармленню дыпломнай работы

для студэнтаў спецыяльнасці “музеязнаўства і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”

 

Раздзел 1

Агульныя палажэнні

1. Дыпломная работа з’яўляецца самастойна выкананай навуковай работай.

2. Змест дыпломнай работы павінен адпавядаць патрабаванням, вызначаным раздзелам 3.

3. Дыпломная работа прадстаўляецца да абароны ў выглядзе спецыяльна падрыхтаванага рукапісу ў цвёрдым пераплёце.

 

Раздзел 2

Структура дыпломнай работы

4. Дыпломная работа павінна ўтрымліваць наступныя структурныя часткі:

тытульны ліст;

змест;

пералік умоўных вызначэнняў (пры неабходнасці);

уводзіны;

агульная характарыстыка работы;

асноўная частка, падзеленая на раздзелы і падраздзелы;

заключэнне;

бібліяграфічны спіс;

дадаткі (пры неабходнасці).

5. Тытульны ліст дыпломнай работы афармляецца па форме адпаведна дадатку 1.

6. Назва дыпломнай работы павінна быць сціслай, вызначаць сферу праведзеных даследаванняў, адлюстроўваць іх мэту і адпавядаць зместу дыпломнай работы.

7. Змест даецца ў пачатку дыпломнай работы і ўключае ў сябе назвы яе структурных частак (“Пералік умоўных абазначэнняў”, “Уводзіны”, “Агульная характарыстыка работы”, назвы ўсіх раздзелаў і падраздзелаў, “Заключэнне”, “Бібліяграфічны спіс”, “Дадаткі”) з указаннем нумароў старонак, на якіх змяшчаецца пачатак адпаведных частак дыпломнай работы.

8. Пры выкарыстанні ў дыпломнай рабоце спецыяльных тэрмінаў, нераспаўсюджаных скарачэнняў, абрэвіятур, умоўных вызначэнняў і інш., іх аб’ядноўваюць у пералік умоўных вызначэнняў, які размяшчаецца перад уводзінамі. У гэтым пераліку спецыяльныя тэрміны, нераспаўсюджаныя скарачэнні, абрэвіятуры, умоўныя абазначэнні і інш. размяшчаюцца ў алфавітным парадку ў выглядзе слупка, а справа ад іх даецца іх расшыфроўка.

Пры неабходнасці пасля першага ўзгадавання назваў музейных устаноў, архіваў і інш., у круглых дужках прыводзіцца іх скарочаная назва ў выглядзе абрэвіятуры.

9. Ва “Уводзінах” (1-2 старонкі) абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы, разглядаемая праблематыка, запатрабаванасць даследавання.

10. У “Агульнай характарыстыцы работы” вызначаюцца мэты і задачы, прадмет і аб’ект даследавання, навуковая навізна, структура дыпломнага даследавання.

Назва кожнага падраздзела выносіцца ў асобны падзагаловак.

11. Асноўная частка дыпломнай работы выкладаецца ў раздзелах, у якіх разглядаюцца асноўныя пытанні дыпломнай работы. У першым падраздзеле першага раздзела (1.1) – “Гістарыяграфія праблемы” – разглядаецца ступень распрацаванасці праблемы, крыніцазнаўчая база, методыка даследавання.

12. Кожны раздзел абавязкова павінен быць завершаны сціслымі высновамі, якія падводзяць вынікі этапаў даследавання.

13. Пры напісанні дыпломнай работы неабходна рабіць спасылкі на крыніцы, з якіх узяты адпаведныя матэрыялы ці вынікі. Нельга пераказваць тэкст іншых аўтараў без спасылак на іх, а таксама недапушчальна цытаванне без выкарыстання двукосся.

14. У “Заключэнні” прыводзяцца асноўныя навуковыя вынікі праведзенага даследавання і адзначаецца яго практычная значымасць.

15. “Бібліяграфічны спіс” утрымлівае пералік у алфавітным парадку крыніц, на якія прыводзяцца спасылкі ў дыпломнай рабоце.

16. У “Дадаткі” уключаецца дапаможны матэрыял. Ён фарміруецца для больш поўнага раскрыцця зместа і вынікаў даследавання. Колькасць дадаткаў вызначаецца аўтарам дыпломнай работы. У гэты раздзел уключаюцца табліцы і ілюстрацыі дапаможнага характару.

 

Раздзел 3

Правіла афармлення дыпломнай работы

17. Дыпломная работа друкуецца з выкарыстаннем кампьютэра і прынтара на адным баку аркуша белай паперы фармата А4 (210х297 мм). Дапускаецца прадставляць табліцы і ілюстрацыі на аркушах фармата А3 (297х420мм).

18. Набор тэкста дыпломнай работы здзейсняецца з выкарыстаннем тэкставога рэдактара Word. Пры гэтым раецца выкарыстоўваць шрыфты тыпу Times New Roman памерам 14 пунктаў. Колькасць знакаў у радку павінна складаць 60 ‑ 70, міжрадковы інтэрвал павінен складаць 1,5 інтэрвала, колькасць тэкставых радкоў на старонке – 39 ‑ 40.

Памеры палёў: верхняга і ніжняга – 20 мм, левага – 30 мм, правага – 10 мм.

Шрыфт друку павінен быць прамым, выразным, чорнага колеру, аднолькавы па ўсяму аб’ёму тэкста дыпломнай работы. Дазваляецца выкарыстоўваць кампутарныя мажлівасці акцэнтавання ўвагі на тэрмінах, значных асаблівасцяў, выкарыстоўвая рознае начэртанне шрыфта: курсіўнае, паўтлуснае, курсіўнае паўтлуснае, выдзяленне з дапамогай рамак, разрадкі, падкрэслівання і інш.

Памылкі друку, знойдзеныя ў тэксце, можна выпраўляць падчысткай ці зафарбаваннем белай фарбай і нанясеннем на тым жа месцы выпраўленага тэкста машынапісным ці рукапісным спосабамі.

19. Аб’ём дыпломнай работы не павінен перавышаць 50 старонак. Ілюстрацыі, табліцы, бібліяграфічны спіс і дадаткі пры падліку аб’ёма дыпломнай работы не ўлічваюцца.

20. Тэкст асноўнай часткі дыпломнай работы падзеляецца на раздзелы і падраздзелы.

Загалоўкі структурных частак дыпломнай работы “ЗМЕСТ”, “ПЕРАЛІК УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ”, “УВОДЗІНЫ”, “АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ”, “РАЗДЗЕЛ”, “ЗАКЛЮЧЭННЕ”, “БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС”, “ДАДАТКІ” друкуюць вялікімі літарамі ў сярэдзіне радка з выкарыстаннем паўтлуснага шрыфта памерам на 1 – 2 пункты больш, чым шрыфт у асноўным тэксце.

Загалоўкі падраздзелаў друкуюцца з абзацнага адступа малымі літарамі (акрамя першай вялікай) паўтлусным шрыфтам памерам шрыфта асноўнага тэкста.

У канцы загалоўкаў раздзелаў і падраздзелаў кропку не ставяць. Калі загаловак складаецца з двух і больш сказаў, іх падзяляюць кропкай (кропкамі).

21. Адлегласць паміж загалоўкам і тэкстам павінна складаць 2 – 3 міжрадковых інтэрвалаў. Калі паміж двума загалоўкамі тэкст адсутнічае, адлегласць паміж імі ўсталёўваецца ў 1,5 – 2 міжрадковых інтэрвалаў. Кожную структурную частку дыпломнай работы трэба пачынаць з новага аркуша.

22. Нумарацыя старонак робіцца арабскімі лічбамі. Першай старонкай дыпломнай работы з’яўляецца тытульны ліст, які ўключаецца ў агульную нумарацыю старонак дыпломнай работы. На тытульным аркушы нумар старонкі не ставіцца, на наступных аркушах нумар прастаўляюць у цэнтры ніжняй часткі аркуша без кропкі ў канцы.

23. Нумарацыя раздзелаў, падраздзелаў, малюнкаў, табліц робіцца арабскімі цыфрамі без знака «№». Нумар раздзела ставяць пасля слова “РАЗДЗЕЛ”.

Падраздзелы нумаруюцца ў межах кожнага раздзела. Нумар падраздзела складаецца з нумара раздзела і парадкавага нумара падраздзела, падзеленых кропкай, напрыклад: «2.3» (трэцці падраздзел другога раздзела).

Загаловак раздзела друкуюць з новага радка, які ідзе пасля нумара раздзела. Загаловак падраздзела ідзе пасля іх нумара праз прабел.

У канцы нумарацыі раздзелаў, падраздзелаў, а таксама іх загалоўкаў кропку не ставяць.

24. Ілюстрацыі і табліцы ў дыпломнай рабоце могуць размяшчацца ў дадатках ці непасрэдна на старонцы з тэкстам пасля абзаца, у якім яны ўзгадваюцца ўпершыню. Яны павінны быць размешчаны такім чынам, каб было зручна разглядаць іх без паварота дыпломнай работы ці з паваротам па гадзіннікавай стрэлцы.

Ілюстрацыі і табліцы абазначаюць адпаведна словамі “малюнак” і “табліца” і нумеруюць паслядоўна ў межах кожнага раздзела (у выпадках размяшчэння непасрэдна ў тэксце дыпломнай работы). На ўсе табліцы і ілюстрацыі павінны быць спасылкі ў тэксце дыпломнай работы. Слова “малюнак” і “табліца” у подпісах да малюнка, табліцы у спасылках не скарачаюцца.

У выпадках размяшчэння ілюстрацыі (табліцы) ў тэксце дыпломнай работы іх нумар павінен складацца з нумара раздзела і парадкавага нумара ілюстрацыі (табліцы), падзеленыя кропкай. Напрыклад, «малюнак 1.2» (другі малюнак першага раздзела), «табліца 2.5» (пятая табліца другога раздзела).

25. Ілюстрацыі (табліцы) павінны мець назву. Назва размяшчаецца пад ілюстрацыяй (табліцай) па цэнтру старонкі і пачынаецца са слова “Малюнак” (“Табліца”) і нумара, якія абасабляюцца ад назвы знакам працяжніка. Кропку ў канцы нумарацыі і назвы не ставяць. Слова «Малюнак» (“Табліца”), нумер і назву друкуюць паўтлусным шрыфтам, прычым слова “Малюнак” (“Табліца”), нумар і тэкст друкуюць паменшаным на 1 – 2 пункты памерам шрыфта.

Напрыклад,

  (ВЫЯВА)  

 

Малюнак 2.1 – Будынак Вілейскага краязнаўчага музея [спасылка на крыніцу] ці [Фота аўтара. 14.05.2011]

 

26. Спасылкі на крыніцы ў тэксце дыпломнай работы здзейсняюцца шляхам прывядзення ў квадратных дужках нумара ў адпаведнасці з бібліяграфічным спісам і ўказаннем, праз коску, нумара старонкі (пры наяўнасці). Напрыклад, [4, с. 5].

27. Звесткі аб выкарыстаных крыніцах у дыпломнай рабоце прыводяцца ў “Бібліяграфічным спісе”, які фарміруецца ў алфавітным парадку прозвішчаў першых аўтараў і (ці) загалоўкаў.

28. У бібліяграфічным спісе нумарацыя праводзіцца арабскімі лічбамі.

Звесткі аб літаратуры друкуюцца з абзацнага адступу, пасля нумара кропку не ставяць. Бібліяграфічны спіс павінен адпавядаць прыкладам адпаведна дадатку 2.

29. «Дадаткі» афармляюцца ў канцы рукапісу.

Кожны дадатак трэба пачынаць з новага аркуша з указаннем у правым верхнім куце слова “ДАДАТАК”, надрукаванага вялікімі літарамі. Дадатак павінен мець загаловак, які размяшчаецца з новага радку па цэнтру аркуша з вялікай літары.

Дадаткі вызначаюць вялікімі літарамі кірылічнага алфавіта, пачынаючы з літары А (за выключэннем літар Ё. З, Й, О, Ч, Ь, Ы, Ъ), напрыклад, “ДАДАТАК А”, ”ДАДАТАК Б”. Дапушчальна вызначаць дадаткі літарамі лацінскага алфавіта, за выключэннем літараў I і O.


 

 
Дадатак 1 да інструкцыі па афармленню дыпломнай работы