Утварэнне Беларускай Нацыянальнай Рэспублікі і яе дзейнасць на акупаванай немцамі тэрыторыі.

Пасля таго, як Троцкі сарваў мірныя перамовы ў Брэст-Літоўску, 18 лютага Германія пачала наступленне. 19 лютага з Мінску ў Смаленск эвакуіраваліся Аблвыканкамзах і СНК ЗВ. Узнавіў працу Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езду, і 21 лютага ён звярнуўся да народа Беларусі з першай Устаноўчай граматай, у якой абвесціў сябе часовай уладай і абавязаўся склікаць Усебеларускі Устаноўчы сейм, а да яго склікання ўлада перадавалася Народнаму Сакратарыяту Беларусі, узначаленаму Варанко.

Пасля падпісання Брэст-Літоўскага міру 3 сакавіка 1918 г. узмацнілася імкненне да незалежнасці Беларусі, якая была падзелена паміж Расіяй і Украінскай гетманскай рэспублікай, а заходняя акупавана немцамі да канца вайны, прычым частка акупаваных земляў дададзена да Літвы і падпарадкоўвалася літоўскай тарыбе. 9 сакавіка 1918 г. – другая Устаноўчая грамата, якая абвесціла ўтварэнне БНР у межах этнічнага рассялення беларусаў, выканкам з’езду абвяшчала Радай БНР, а Народны Сакратарыят прызначала выканаўчым органам.

23 сакавіка кайзер Вільгельм II выдаў дэкларацыю незалежнасці Літоўскай дзяржавы і тым афіцыйна зацвердзіў далучэнне Віленшчыны, Гродзеншчыны і Беласточчыны да Літвы. У адказ 25 сакавіка Рада БНР выдае трэцюю Устаноўчую грамату, у якой абвяшчае незалежнасць БНР у складзе Магілёўскай, Мінскай, а таксама беларускіх частак іншых губерняў. Рада БНР чакала прызнання новага дзяржаўнага ўтварэння з нямецкага боку і 25 красавіка пераслала тэлеграму з падзякай кайзеру Вільгельму. Але афіцыйны Берлін разглядаў землі, азначаныя Радай БНР, у складзе Расійскай імперыі і патрабаваў прызнання Савецкай улады.

Тэлеграма выклікала палітычны крызіс, БСГ і Рада БНР распаліся на БПСР, БСДП (Чарвякоў) і БПСФ. У Раду ўвайшлі ўдзельнікі Беларускага народнага прадстаўніцтва на чале са Скірмунтам і пачалі ліберальна-кансерватыўную палітыку. Германія дазваляла праводзіць асветніцкую дзейнасць, але не было дазволена ўтвараць узброеныя сілы, паліцыю, судовую і фінансавую сістэмы.

БНР не была дзяржавай у поўным сэнсе гэтага слова. Але яна прымусіла па-новаму звярнуць увагу Савецкай улады на нацыянальнае пытанне і пытанне беларускай дзяржаўнасці.

47.Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай рэспублікі.

Пазіцыя СНК. Пазіцыя Белнацкома (31 студзеня 1918 – Чарвякоў, Жылуновіч). Праца Белнацкома.

23 снежня 1918 – Белнацком арганізаваў канферэнцыю беларускіх секцый РКП(б). Прынята пастанова аб утварэнні Часовага працоўна-сялянскага ўрада Беларусі. 24 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб неабходнасці стварэння БССР. 27 – нарада ЦК РКП(б) аб тэрытарыяльным складзе БССР, складзе яе кіраўніцтва; Чарвякову і Жылуновічу даручана стварыць Маніфест. 30 – Першы з’езд КПБ(б).

1 студзеня 1919 г. – Маніфест аб абвяшчэнні БССР.

2 лютага 1919 г. – I з’езд Саветаў БССР: дэкларацыя незалежнасці, федэральнай сувязі з РСФСР...

У сувязі з падрыхтоўкай палякаў да нападзення Магілёўская, Смаленская і Віцебская губерні у студзені перададзены РСФСР, а Мінская і Гродненская губерні пазней былі ўз’яднаныя з ЛітССР (што было падцверджана на II з’ездзе). Утваралася буферная дзяржава ЛітБелССР.

2 - 3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў на якім Я.М.Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыўма УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці БССР". Тут жа па прапанове Я.Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР.

Акрамя таго, з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918г.

27 лютага 1919г. былі створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР (100 чалавек) і яго прэзідыум на чале з К.Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі –Савет Народных Камісараў на чале з В.Міцкявічусам-Капсукасам. У склад ЛітБел увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалскай губерняў з больш як 6-мільённым насельніцтвам.

У жніўні 1919г. тэрыторыя ЛітБел поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі. Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920г. 31 ліпеня 1920г. пасля выгнання Чырвонай Арміяй палякаў з Мінска, была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. У дэкларацыі сцвярджалася, што рэспубліка будуецца на прынцыпах "дыктатуры пралетарыята і выкарыстання ўсяго вопыту Савецкай Расіі".

У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні. Па Рыжскаму мірнаму дагавору, які быў падпісаны 18 сакавіка 1921г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам больш чым 4 млн.чалавек. Усходнія землі па-ранейшаму заставаліся пад юрысдыкцыяй Расіі.

Такім чынам, працэс станаўлення беларускай дзяржаунасці ў I9I7-I920гг. быў надзвычай цяжкім і драматычным. Спецыфічнае геаграфічнае становішча Беларусі, перапляценне гістарычных лёсаў беларусаў з лёсамі прадстаўнікоў іншых народаў, і перш за ўсё рускага, польскага, літоўскага, іншыя асаблівасці абумовілі тое, што ў ёй агульнанацыянальныя інтарэсы ўступалі месца партыйна-класавым імкненням розных труп насельніцтва. Акрамя таго, праяўляў жывучасць як вялікарускі, так і вялікапольскі шавінізм. Аднак, нягледзячы на тэрытарыяльныя страты ў гады вайны, была ўтворана і прызнана "дэ-юрэ" беларуская нацыянальная дзяржаўнасць.