Усталяванне таталітарных рэжымаў у Еўропе і СССР. Масавыя рэпрэсіі 1920 – 1930 гг. у СССР і БССР.

Еўропа – гл. пытанні з ВАВ.

СССР: Рэжым усталяваўся паступова ў выніку барацьбы груповак КПСС (астатнія партыі з 1922 г. былі знішчаны, ПСР арыштавана і выслана за мяжу). Дэмакратычныя інстытуты існавалі толькі фармальна і абслугоўвалі партыю.

Барацьба праяўлялася ўверсе кіраўніцтва РКП(б). Паступова ўмацоўваў свае пазіцыі Сталін (спачатку пазбавіўся Троцкага з дапамогай Зіноўева (1923), затым Зіноўева з дапамогай Бухарына (1924), затым абвінаваціў Бухарына ў правым ухіле (1928)). Ён вывеў лозунг “па шляху да сацыялізму абвастраецца класавая барацьба”.

На пачатку 30-х гадоў усталявалася таталітарная сістэма, утвораны шэраг рэпрэсіўных органаў, прызначаных “абараняць сацыялізм ад унутраных ворагаў”: канцлагеры ў Сібіры (ГУЛАГ), судовая сістэма (“тройкі” – пракурор, райком, райвыканком), спецыяльныя органы улады (НКУС). Прышываліся “злачынствы супраць Савецкай улады”.

У Бел. пастрадала 600 тыс. чал., каля 40 тыс. было расстраляна.

Сфабрыкаваныя справы “Саюзу незалежнай Беларусі”, “Саюзнага бюро ЦК”, “Прампартыі”…

Другая хваля – 37-38 – закранула высокія пасты. Шаранговіча, які даносіў на Чарвякова, рэпрэсіравалі самога.

У гады “адлігі” прыступілі да рэабілітацыі, у час “застою” згарнулі, пры “перабудове” працягнулі. Усяго рэабілітавана больш за 200 тыс. чал. 150 тыс. сялян трапілі пад жорнаў рэпрэсій у часы раскулачвання. Большасць пісьменнікаў, 16 акадэмікаў, 6 членаў-карэспандэнтаў АН БССР былі знішчаны.

Аднак у канцы 20-х гг. у нацыянальнай палітыцы вызначаліся тэтдэнцыі да згортавання беларусізацыі. Аб гэтым сведчыла распачатая кампанія па разгрому так званага “нацыянал – дэмакратызму”. Пад ім разумелася так званая правая небяспека ў культурным будаўніцтве, тэндэнцыя ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй класавых. Нацыянал – дэмакратызм пачалі параўноўваць з нацыянал – фашызмам. Сацыяльнай асновай “нацдэмаўшчыны” было аб’яўлена кулацтва. Такі круты паварот у беларусізацыі ў 1930-я гг. фактычна прывёў яе амаль да поўнага згортвання.

Палітычныя рэпрэсіі па абвінавачванню у т.зв. нацыянал – дэмакратызме, якія пачаліся з канца 1920-х гг., выліліся ў расправу над прадстаўнікамі беларускай навукі, літаратуры, мастацтва, работнікамі шэрагу наркаматаў рэспублікі. Больш паловы свайго складу у 30-я гг. пазбавіўся ў выніку рэпрэсій Саюз пісьменнікаў Беларусі. Практычна поўнасцю ў 30-я гг. была разгромлена Акадэмія навук БССР: рэпрэсавана 26 акадэмікаў і 6 членаў – карэспандэнтаў Акадэміі.

Усяго ахвярамі палітычных рэпрэсій з 1917 да пачатку 1950-х гг. сталі каля 600 тыс. грамадзян Беларусі. Толькі у 1935-1940гг. былі растрэляны больш за 28 тыс. нашых суайчыннікаў. На пачатак 2001г. у Рэспубліцы Беларусь было рэабілітавана звыш 200 тыс. неабгрунтавана рэпрэсіраваных грамадзян. Сярод іх А.А.Галадзед, З.Х.Жылуновіч (Ц.Гартны), У.М.Ігнатоўскі, А.Р.Чарвякоў і іншыя сапраўдныя патрыёты сваёй Айчыны.

57.Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы (1921 – 1939 гг.)

“Беларусь у складзе Другой Рэчы Паспалітай”. 92 тыс. км, 2 млн. чал. нас-ва.

Заходняя Беларусь лічылася “ўсходнімі крэсамі” Польшчы, якая не цікавілася развіццём прамысловасці і эканомікі ЗБ (да 39 года тут не было пабудавана значнага прадпрыемства).

Утварылася 5 ваяводстваў – Віленскае, Наваградскае, Беластоцкае, Брэсцкае і Гродненскае.

Табаковая фабрыка Шарышэўскага, Лідская гумавая фабрыка, Пінская запалкавая фабрыка, лесаапрацоўка, чыгунка. Астатняе – дробная прамысловасць. Рабочыя атрымлівалі менш за польскіх, сусветны эканамічны крызіс паўплываў толькі на некалькі буйных гарадоў, дробную прамысловасць не закрануў, таму тут апынулася шмат рабочых з Польшчы.

Утварэнне латыфундый – буйнапамешчыцкіх гаспадарак старажытных родаў. Значная колькасць сялян – малазямельныя і беззямельныя.

Горад не мог паглынуць паўмільёна дарэмных рабочых рук у сяле ЗБ – другая хваля эміграцыі.

У 1919 “легіянерам Пілсудскага” выдадзены надзелы па 15 – 45 га – асаднікі, паліцыя.

1924 – “Закон аб парцэляцыі (дзяленне) і камасацыі (хутарызацыя)”. Прагрэсіўны. Памешчыку 180 га зямлі, астатняе парцэламі прадаць сялянству. На тэрыторыі ЗБ былі прадпрыемствы (вінакураныя заводы, лесапілкі) – ім дазвалялася мець па 400 га. Мясцоваму нас-ву дасталося менш за палову, памешчыкі прадавалі зямлю прыватным спосабам. Крэдыты на гаспадарку. Хутарызацыя – да 39 палова гасп. – на хутары. Сервітутныя землі – сумеснае карыстанне. З 29 г. пачалі абганяць БССР.

Па Версальскім дагаворы Польшча абавязвалася выконваць права нацый на самавызначэнне, але на самай справе так не адбывалася. Высокія пасады, высокааплачваемую працу (чыгунка), права на зямлю атрымлівалі палякі. Заработная плата ў іх была вышэй.

Адукацыя адчувала жорсткае апалячванне. Навучанне з 30 г. праходзіла толькі на польскай мове. У Віленскім універсітэце было менш за адсотак беларусаў. Сяляне не маглі атрымоўваць вышэйшую і гімназічную адукацыю.

Зачыняліся беларускамоўныя газеты, часопісы, асабліва нязгодныя з палітыкай Польшчы. Курс на апалячванне вёў каталіцкі касцёл, які і па сённяшні дзень мае вялікі ўплыў на дзяржаўную палітыку Польшчы. У ЗБ было зачынена больш за 300 цэркваў.

Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У ходзе гэтай барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльна – палітычныя лагеры: першы – буржуазна – памешчыцкі; другі – дробнабуржуазны, дэмакратычны; трэці – пралетарскі і рэвалюцыйна – дэмакратычных сіл. Сярод палітычных партый найбольш актыўную барацьбу вяла Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ, створана ў 1923 г.). Значным уплывам карысталася партыя беларускіх эсэраў, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, Беларуская сацыял – дэмакратычная партыя (БСДП) і інш. Агульным для ўсіх беларускіх нацыянальных партый і груповак было патрабаванне нацыянальных правоў, утварэння незалежнай Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, якое супрацпастаўлялася патрабаванню КПЗБ і яе саюзнікаў аб самавызначэнні Заходняй Беларусі і уз' яднання з БССР. Але нацыянальныя патрабаванні і культурна – асветніцкая работа гэтых партый садзейнічалі павышэнню нацыянальнай свядомасці насельніцтва, захаванню беларускай нацыі, ўздыму вызваленчай барацьбы.