Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у часы аднаўлення народнай гаспадаркі ў 1955 – сярэдзіне 1960-х гг.

Спадзяванні на дэмакратызацыю не апраўдаліся. Рэпрэсіі, культ асобы як “пераможцы ў вайне”. Уплыў на культурнае жыццё (забарона паказваць недахопы сістэмы, “безыдэйнасць” Шастаковіча).

Інтэлігенцыя пачынае задумвацца аб ролі нацыі.

Цанава – КДБ. Падкопы пад Прытыцкага, Машэрава.

“Выбары”. Панамарэнка (партызаны) – Сталін праводзіць “кадравую рэвалюцыю”.

Смерць Сталіна (5 сакавіка 1953). Берыя: здыміце Таполічава – а самога арыштавалі. Сакратар ЦК КПБ(б) Мазураў замяняецца Машэравым (першым беларусам).

Даклад Хрушчова аб кульце асобы, пастанова “Аб кульце асобы”. Рэабілітацыя, “адліга”, дэмакратызацыя. “Пішуць”.

Валюнтарызм (Хрушчоў, 1958: “Камунізм праз 20 гадоў!”). Неразбярыха з кадрамі, аддзяленне раёнаў, кукуруза, разгон мастакоў. Знялі.

Па розных прычынах больш складаным і супярэчным было адраджэнне сельскагаспадарчай вытворчасці. Адной з найбольш істотных праблем, з якой сытыкнулася сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі, стаў недахоп людскіх рэсурсаў.

Вялікім тормазам у развіцці вёскі і сельскагаспадарчай вытворчасці была таксама антысялянская падатковая палітыка. Падаткамі абкладаліся пладовыя дрэвы, вуллі, жывёла і нават птушка, якія належылі калгаснікам. На абавязковыя пастаўкі з калгасаў вызначаліся малыя цэны, ў выніку чаго калгасны працадзень аплачваўся вельмі нізка. Практыка жорсткага планавання сельскагаспадарчай вытворчасці з цэнтра, без уліку мясцовых умоў, стрымлівала ініцыятыву калгасаў і калгаснікаў. У правядзенні калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі былі дапушчаны грубыя перагібы. Перш за ўсё гэта ігнараванне прынцыпу добраахвотнасці ў стварэнні калгасаў, рэпрэсіўныя меры супраць так званых кулакоў, у якія былі залічаны многія серадняцкія гаспадаркі. Горкі вопыт 30-х гадоў быў праігнараваны.

У пасляваенныя гады плённа працавлі кампазітары рэспублікі. Былі напісаны опера «Алеся» Я.Цікоцкага, «Надзея Дурава» А.Багатырова, «Машэка» Р.Пукста і інш. Актыўна ствараліся масавыя песні кампазітарамі У.Алоўнікавым, Н.Сакалоўскім. У наступныя гады ў беларускай музыцы з'явіліся новыя імёны: І.Кузняцоў, С.Картэс, Я.Глебаў, І.Лучанок, Дз. Смольскі і інш.

Шырокай і разнастайнай тэматыкай вызначалася выяўленчае мастацтва. Плённа працавлі Ф.Дарашэвіч, В.Волкаў, Р.Кудрэвіч і інш. Значным укладам у развіццё беларускага і сусветнага мастацтва з'явіліся работы М.Савіцкага «Партызанская мадонна», цыкл «Лічбы на сэрцы», у якім паказаны жахі фашысцкіх канцлагяроў, асбіста перажытых мастаком.

Далейшае развіццё атрымала скульптурнае мастацтва. Ў партрэтным жанры найбольш выдзяляюцца творы З.Азгура, А.Бембеля, А.Глебава. Значным дасягненнем беларускіх скульптараў стаў завершаны ў 1954 г. ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску (архітэктары ансамбля У.Кароль і Г.Заборскі). З.Азгур, А.Бембель, А.Глебаў і С.Селіханаў выканалі барэльефы для гэтага абеліска-помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам Адметнай тэндэнцыяй ў мастацтве становіцца манументалізм. У жанры скульптуры гэта прадвызначала з'яўленне мемарыяльных комплексаў «Хатынь» (скульптар С.Селіханаў, архітэктары В.Занковіч, Л.Левін, Ю.Градаў), «Брэсцкая крэпасць – герой» ( кіраўнік творчага калектыву А.Кібальнікаў), Курган Славы Савецкай Арміі (скульптар А.Бембель, А.Арцімовіч, архітэктар А.Стаховіч) і г.д.


62.Беларусь у перыяд спроб дэмакратызацыі грамадства і эканамічных рэформ (сяр. 50 – сяр. 60-х гг.)

Першая спроба рэфармавання эканомікі СССР былі зроблена ў 1953-1955 гг. У цэнтры ўваг былі пытанні, звязаныя з пашыреннем прагрэсу ў вытворчасці. У гэты працэс была уключана і эканоміка Беларусі. У рэспубліцы абнаўляліся і мадарнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, ўдасканальвалася тэхнічнае аснашчэнне, старая тэхніка замяналася новай. Толькі за 1955-1958 гг. на прадпраемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній. Да 1961 г. былі мадэрнізаванаы 3544 металарэзныя станкі і кузнечна-прэсавыя агрэгаты. Ўстаноўлена звыш 500 аўтаматычных, паўаўтаматычных, механізаваных паточных канвеерных ліній, тысячі аўтаматаў і паўаўтаматаў.

Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю. Вучоныя АН БССР, ВНУ і іншых навукова-даследчых устаноў аказвалі прадпрыемствам канкрэтную дапамогу па пытаннях укаранення навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі. Былі ўведзяны ў строй новыя буйныя прадпрыемствы: Беларускі аўтазавод у Жодзіне, паліграфічны камбінат і завод аўтаматычных ліній у Мінску, Васілецкая ДРЭС, а ўсяго за 1956-1960 гг. - 157 буйных прадпрыемстваў. У 1960 г. агульны аб'ём прадукцыі прамысловасці БССР павялічыўся ў адносінах да 1940г. у 4,2 раза. Удзельная вага прамысловасці ў валавым грамадскім прадукце рэспублікі ў 1960 г. дасягнула 52% - у 4 разы больш, чым у даваенныя гады. Такім чынам, рэспубліка з аграрна-індустрыяльнай ператварылася ў індустрыяльную.

У 1950-я гг. былі зроблены захады па рэфармаванню кіравання сельскай гаспадаркай. У жніўні і верасні 1953 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і Пленум ЦК КПСС прынялі рашэнне, накіраваныя на ўздым сельскай гаспадаркі. Упершыню былі вызначаны меры па эканамічным умацаванні сельскагаспадарчай вытворчасці, пашырэнні самастойнасці калгасаў і саўгасаў, матэрыяльнай зацікаўленасці сялян. У 1958 г. была праведзяна рэарганізацыя МТС.

К канцу 50-х гг. сельская гаспадарка рэспублікі дасягнула пэўных поспехаў. У 1960 г. валавы збор збожжа ў рэспубліцы ў параўнанні з 1953 г. павялічыўся на 36%, вытворчасць малака і мяса – на 70%. Але гэты ўзровень не запяспечваў патрэб рэспублікі і быў ніжэй таго, які вызначаўся пяцігадовымі планамі.

Другая спроба рэфарміравання кіравання эканомікі была зроблена у 1965г. Так, сакавіцкі Пленум ЦК КПСС разгледзіў пытанне «Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР», вераснёўскі – «Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, ўдасканаленні планавання і ўмацаванні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці».

Правядзенне ў адпаведнасці з рашэннем сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС такіх мер, як давядзенне цвёрдых планаў дзяржаўных закупак прадуктаў, павілічэнне закупачных цэн на іх, правядзенне меліярацыі зямелі за кошт дзяржавы, права калгасаў і саўгасаў ствараць падсобныя промыслы, ўстанаўленне гарантаванай грашовай аплаты працы калгаснікаў, увядзенне іх пенсійнага забеспячэння, ўмацаванне падсобных гаспадарак – усё гэта сведчыць аб тым, што былі зроблены спробы выкарыстаць эканамічныя стымулы і павялічыць матэрыяльную зацікаўленасць працоўнікоў вёскі, пашырыць самастойнасць калгасаў і саўгасаў.
63.Асноўныя тэндэнцыі развіцця еўрапейскіх краін у 1970 – пачатку 1990 гг. Нарастанне крызісных з’яў у СССР.

Еўропа – гл.пач. 60. + Эканамічны энергетычны крызіс – падаражанне сыравіны. НТР.

СССР – з сярэдзіны 1960-х – Брэжнеў, “застой”. Экстэнсіўнасць, валавая будоўля, навукова-тэхнічны прагрэс толькі ў ваеннай сферы. Змяншэнне крытыкі культа асобы, спыненне рэабілітацыі.

82 – Андропаў. Новы (больш рэалістычны) погляд на сацыялізм, але “перагібы”.

Чарненка – “хворы чалавек”.

Нягледзячы на тое, Беларусь у гэты час была адной з самых развітых рэспублік, павялічылася вытворчасць працы.

1982 – Гарбачоў. Гл. наступнае пытанне. Адмоўнае: паскоранае развіццё; пр-вы сталі, калі выйшлі з-пад апекі міністэрстваў; падточванне ўстойлівасці саюзу нацыяналістамі пасля адкрыцця дакументаў (абвастрэнне нацыянальных праблем).

У цэлым эканамічныя вынікі 1971-1985 гг. сталі падобныя на ступені ўніз: сярэдні прырост прадукцыі прамысловасці СССР у дзевятай пятігодцы склаў 5,1%, у дзесятай – 3,8 %, у адзінаццатай – 3,1% (у БССР адпаведна 8,3% ; 5,5% ; 5,0 %). Ішло зніжэнне тэмпаў росту нацыянальнага даходу, прадукцыйнасці працы.Ўсё гэта сведчыла аб тым, што ў эканоміцы СССР, у тым ліку і Беларусі, склаўся механізм тармажэння. Асноунымі прычынамі яго ўзнікнення былі:

1.Манаполія дзяржаўнай уласнасці, дырэктыўныя метады кіравання, цэнтралізаванае планаванне і размеркаванне прадукцыі, жорсткая рэгламентацыя дзейнасці прадпрыемстваў, якія склаліся яшчэ ў гады даваенных пяцігодак, сталі тормазам на шляху развіцця прадукцыйных сіл.

2. Вытворчыя адносіны не толькі адсталі ад развіцця прадукцыйных сіл, але і поўнасцю сябе вычарпалі. Адбылося адчужэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці, працы і размеркавання вынікаў гэтай працы.

3. Негатыўны ўплыў на эканоміку сталі аказваць палітычныя адносіны. Адсутнасць плюралізму думак, бюракратызацыя палітычнага жыцця, прыват палітыкі над эканомікай, сканцэтраванне ўлады ў руках крайне вузкага і некампетэнтнага кола людзей з вышейшых партыйных і дзяржаўных чыноўнікаў, паглыбленне сацыяльнай несправядлівасці падрывалі духоўныя ідэалы грамадства.

4. Нежаданне палітычнага кіраўніцтва краіны праводзіць радыкальнае рэфармаванне формаў і метадаў гаспадарання, якія садзейнічалі высокай працоўнай актыўнасці і развіццю прадпрымальніцтва як нармальных і істотных нормаў паводзін.

Такім чынам, у 70-я –першай палове 80-х гг. існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовае ўпаўзанне савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс.