Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне. Утварэнне саюза Беларусі і Расіі.

Беларусь мае прадстаўніцтвы ў ААН, ЮНЕСКА, ЮНІСЕФ… “Міжнароднае супрацоўніцтва ў справе змякчэння і пераадолення вынікаў аварыі на ЧАЭС”. СНД.

Бяз’ядзерная зона, нейтральная дзяржава.

Удзел у міжнародных спартыўных і іншых спаборніцтвах.

Палітычны партрэт не вельмі станоўчы.

1996 – Супольніцтва Суверэнных Рэспублік Беларусі і Расіі (па выніках рэферэндума). 1997 – Саюз Беларусі і Расіі. 1999 – Саюзная дзяржава.

Сувязі з Кітаем, Венесуэлай, Кубай.

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі паклала пачатак новаму этапу ў развіцці знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці рэспублікі. Зыходзячы з актаў аб яе дзяржаўным суверэнітэце Вярхоўны Савет Беларусі прыняў 2 кастрычніка 1991 г. Заяву “Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці РБ”. Краіна падцвердзіла сваю прыхільнасчь прынцыпам статута ААН, усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, невакарыстання і адмовы ад пагрозы сілы, непарушнасці існуючых межаў, мірнага рэгулявання спрэчных пытанняў. 26 лютага Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінскі заключны акт. Беларусь адкрыта заявіла пра безядзерны статус рэспублікі і без усялякіх папярэдніх умоў вывела са сваёй тэрыторыі ўсю тактычную і стратэгічную ядзерную зброю. У поўным аб’ёме былі выкананы абавязацельствы па знішчэнні звычайных узбраенняў. Усе гэта практычнае пацвярджэнне міралюбівай палітыкі нашай краіны, канкрэтны яе ўклад ва ўмацаванне міру і бяспекі ў Еўропе і ва ўсім свеце.

Знешняя плітыка РБ заснавана на прынцыпах шматвектарнасці і прагматызму. Разам з тым аб’ектыўна вылучаецца галоўны кірунак знешнепалітычных і знешнеэканамічных сувязей Беларусі – гэта Расія і краіны СНД. 2 красавіка 1996 г. быў падпісаны дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997 г. Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, 8 снежня 1999 г. – Дагавор аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы і Праграмы дзеянняў РБ і РФ па рэалізацыі палажэнняў гэтага Дагавора.

Суверэнная Беларусь надае вялікае значэнне наладжванню ўзаемавыгадных адносін і з краінамі далекага замежжа. На пачатак 2003 г. наша рэспубліка падтрымлівае дыпламатычныя і гандлевыя сувязі амаль з 150 краінамі свету. Асноўнымі гандлевымі партерамі рэспублікі з’яўляюцца Расія, Германія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча. Краіны Заходняй Еўропы – асноўныя замежныя інвестары, галоўныя пастаўшчыкі ў рэспубліку сучаснага абсталявання і тэхналогій. У рэспубліцы дзейнічаюць многія сумесныя прадпрыемствы. Практычна ва ўсіх абласных цэнтрах створаны свабодныя эканамічныя зоны.

Беларусь займае пазіцыю канструктыўнага супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі: ААН, МВФ, Сусветным банкам, Сусветнай гандлевай арганізацыей, ЮНЕСКА і інш. Наша рэспубліка скіравана на шірокае супрацоўніцтва па пошуках цывілізаваных вырашэнняў праблем, што стаяць як перад Беларуссю, так і перад усей сусветнай супольнасцю.
70.Развіццё культуры Беларусі ў канцы XX – пачатку XXI ст.

Пачатак 90-х – пагаршэнне стану навукі і адукацыі, масавая эміграцыя кадраў (прычыны – разрыў сувязей, зніжэнне падтрымкі). Развіццё мовы (Таварыства Беларускай Мовы – Гілевіч). Шамякін; Гілевіч, Барадулін, Бураўкін; Дудараў.

24 тэатры на пач. XXI ст., арт-цэнтры, філармоніі… Савіцкі – “Чорная быль”. Кузьміч – галерэя мадоннаў. Больш за 50 клубаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 130 музеяў. Мірскі замак – культурная спадчына (ЮНЕСКА). Рэлігія. Праца дыяспар.

З 1996 – спад нацыянальнага руху.

2000-я – зварот увагі на адукацыю і навуку. Рэформа адукацыі. Стварэнне Інфапарку. Ператварэнне БДУІР…

Першым, хто ўзняў пытанні аб выхаванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, былі пісьменнікі. Прыклад асэнсавання дня не толькі недаўняга, але і сённяшняга, у якім мы жывем побач з чарнобыльскай бядой, даюць раман І. Шамякіна “Злая зорка” і аповесці “Ахвяры”, і “Сатанінскі тур”. На паэтычнай ніве плённа працуюць паэты Н.Гілевіч, Р.Барадулін, Г. Бураўкін. З поспехамі ідуць у тэатрах пьесы вядомых драматургаў А. Дударава, У.Бутрамаева, М.Арахоўскага і інш.

Да мастацкага асэнсавання рэальных гістарычных падзей былі скіраваны сучасныя пастаноўкі Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра ім.Я.Купалы “Князь Вітаўт”, “Звон - не малітва”, “Страсці па Аўдзею”, “Саламея” і інш. Добра заявілі аб сябе акцерскія трупы маладзёжнага тэатра, тэатра кінаакцёра, тэатра-лабараторыі “Вольная сцэна”, Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў г.Маладзечна і інш. На пачатку XXI ст. у Беларусі было 24 тэатры.

У сучасным выяўленчым мастацтве значна пашыраліся нефармальныя тэндэнцыі, адкрыліся недзяржаўныя галерэі “Арт-творчасць”, “Віта-нова”, “Верхні горад”, “Жыльбел” і інш.

Асаблівы змест набыло мастацтва М.Савіцкага. Ім створаны цыкл карцін “Чорная быль”. Асноўная тэма творчасці мастака А.Кузьміча стварэнне галерэі мадоннаў.

У мае 1993 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Помнікі культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 130 музеях і іх філіялах – гістарычных, краязнаўчых, гісторыка-архіялагічных, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх. Прадоўжыліся рэстаўрацыі Верхняга горада ў Мінску, Мірскага замка, які на сесіі адпаведнага камітэта ЮНЕСКА быў ўключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны. Пашыраны рэстаўрацыйныя работы ў Гродне, Нясвіжы, Брэсце і інш.

Адраджаецца і актыўна развіваецца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Зараз ў рэспубліцы дзейнічае больш 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў, народных майстроў.

Духоўны патэнцыял нацыі ўзбагаціўся шляхам далучэння да яго сіл і творчасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары. У былых саюзных рэспубліках узніклі і дзейнічаюць розныя нацыянальна-культурныя таварыства, суполкі, зямляцтвы. Яны вядуць вялікую прапагандысцкую і культурна-асветную дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры, умацавання сувязей з Бацькаўшчынай.