Канец XVI — сярэдзіна XVIII ст.

Прадмова

 

Гэты помнік беларускай панегірычнай прозы XV ст., верагодней за ўсё, узнік у 1430 г. у Смаленску ў асяроддзі мясцовага епіскапа Герасіма, дзе складаўся і першы беларуска-літоўскі летапісны звод, літаратурным завяршэннем і ёмістым выкладам гістарычнай канцэпцыі якога і стала "Пахвала вялікаму князю Вітаўту". Яна напісана ў той час, калі яе галоўны герой быў у зеніце славы і нават збіраўся прымераць каралеўскую карону. У творы ўслаўляецца гэты князь як мудры, усемагутны, з вялікім міжнародным аўтарытэтам валадар, сцвярджаецца погляд на Вялікае княства Літоўскае як на галоўны цэнтр аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель. Ідэйна-творчыя задачы, якія стаялі перад аўтарам, а таксама яго асяроддзе прадвызначылі змест і характар выкладу, урачыста-ўзнёслы стыль, прыкметную кніжна-славянскую афарбоўку мовы.

 

ПАХВАЛАВЯЛІКАМУ КНЯЗЮ ВІТАЎТУ*

* "Пахвала вялікаму князю Вітаўту" — звесткі, якія падаюцца ў "Пахвале", у цэлым адпавядаюць гістарычнай сапраўднасці. Нягледзячы на паражэнне на Ворскле пасля Грунвальдскай перамогі 1410 г. палітычны ўплыў гэтага князя на Русі і, асабліва, у Ардзе настолькі ўзмацніўся, што ён нярэдка саджаў на залатаардынскі трон сваіх стаўленікаў. Згаданыя ў "Пахвале Вітаўту" татарскія ханы валадарылі ў Ардзе ў другім і трэцім дзесяцігоддзях XV ст. Апошні з названых, Махмет, — гэта Улуг-Мухамед, які цараваў у 20-я гг. У 1423 г. яго перамог хан Барак, аднак праз год пры падтрымцы Вітаўта ён зноў вярнуўся на залатаардынскі трон. Гэты твор узнік каля 1430 г. у Смаленску ў асяроддзі мясцовага праваслаўнага епіскапа Герасіма, гарачага прыхільніка аб'яднаўчай палітыкі Вітаўта, і захаваўся ў чатырох рэдакцыях у складзе розных летапісных зводаў і гістарычных зборнікаў. Змешчаны тут тэкст — другая летапісная рэдакцыя (1430 г.) "Пахвалы Вітаўту".

 

Таямніцу цара захоўваць пахвальна, а пра справы вялікага гаспадара паведамляць пахвальна. Хачу вам расказаць пра вялікага князя Аляксандра, яшчэ званага Вітаўтам, літоўскіх і рускіх і шмат іншых земляў гаспадара. Але спачатку па пісанаму: "Братва, Бога бойцеся, а князя шануйце". Гэтак і я хачу вам расказаць пра гэтага слаўнага гаспадара. Але немагчыма ні расказаць, ні апісаць справы вялікага князя Вітаўта. Каб было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара.

Вялікі князь Вітаўт валодаў Вялікім княствам Літоўскім і Рускім і шмат якімі іншымі землямі, проста кажучы, усёю Рускаю зямлёю. Ды не толькі ўся Руская зямля [была яму падуладная]. Яшчэ і гаспадар Венгерскай зямлі, гэтак званы цэзар рымскі, у вялікай любові жыў з ім. Аднойчы быў гэты слаўны гаспадар у сваім горадзе Вялікі Луцк і паслаў сваіх паслоў да венгерскага караля, гэтак званага цэзара рымскага, і загадаў яму прыбыць да яго. Ён жа паслухмяна неўзабаве прыехаў да яго са сваёю каралеваю, і пашану вялікую выказваў, і падарункі шматлікія падносіў яму. I з таго часу вялікая любоў умацавалася паміж імі.

Як не дзівіцца славе вялікага гаспадара [Вітаўта]. Няма земляў ні на ўсходзе, ні на захадзе, адкуль не прыходзілі б пакланіцца гэтаму слаўнаму гаспадару. Калі нават ёсць цар над усёю зямлёю, і той, прыйшоўшы, кланяўся слаўнаму гаспадару, вялікаму князю Аляксандру, яшчэ званаму Вітаўтам. Яшчэ і турэцкі цар пашану вялікую выказваў і падарункі шматлікія падносіў [гэтаму] слаўнаму гаспадару. У вялікай любові жыў з ім і прававерны і хрысталюбны цар царградскі. Таксама і Чэскае каралеўства з вялікаю пашанаю ставілася да [нашага] слаўнага гаспадара. А яшчэ дацкі кароль пашану вялікую выказваў і падарункі шматлікія падносіў слаўнаму гаспадару, вялікаму князю Вітаўту.

У тыя ж гады брат яго Ягайла, па-ляшску названы Уладзіславам, валодаў Кракаўскім каралеўствам, і ён з ім [таксама] ў вялікай любові жыў. Калі слаўны гаспадар Вітаўт на якую зямлю гневаўся і хацеў пакараць, кароль Уладзіслаў заўсёды даваў яму дапамогу. Служылі яшчэ яму і ўсходнія цары Таксама вялікі князь мачжоўскі ў вялікай любові жыў з ім. Служылі яму яшчэ і іншыя вялікія князі нямецкія з усімі сваімі гарадамі і землямі, па-нямецку называныя магютрамі; гаспадар зямлі Малдаўскай і Бесарабскай, па-валашску называны ваяводаю; таксама і гаспадар зямлі Балгарскай, па-балгарску называны дэспатам. Яшчэ і іншыя вялікія князі [служылі вялікаму князю Вітаўту]: вялікі князь цверскі, вялікі князь разанскі, вялікі князь адоеўскі, і Вялікі Ноўгарад, і Вялікі Пскоў. Проста кажучы, не знойдзецца ва ўсім Памор'і ні горад, ні край, якія б не слухаліся гэтага слаўнага гаспадара Вітаўта.

Гэтыя вялікія гаспадары, вялікія князі, вялікія землі, пра якія мы тут пісалі, адны ў вялікай любові жылі з ім, а іншыя моцна служылі яму, слаўнаму гаспадару, пашану вялікую [выказвалі], падарункі шматлікія падносілі яму не толькі кожны год, але і кожны дзень.

Калі слаўны гаспадар, вялікі князь Аляксандр, званы Вітаўтам, на якую зямлю гневаўся і хацеў яе сам пакараць або куды хацеў сваіх моцных ваяводаў паслаць і каму ад тых земляў загадваў да сябе прыбыць, яны неўзабаве паслухмяна са сваёй зямлі да яго прыходзілі. Калі ж якому гаспадару з-за якой-небудзь патрэбы немагчыма было прыбыць [да Вітаўта], ён сваё войска пасылаў яму (Вітаўту, — В. Ч.) на дапамогу і на службу.

Гэты вялікі князь Аляксандр, званы Вітаўтам, у вялікай пашане і славе прабываў. [Аднойчы] быў ён у адным са сваіх гарадоў — вялікім горадзе Кіеве, і прыслалі да яго [сваіх пасланцоў] вялікія князі ардынскія, паручаючыся верна служыць яму, і прасілі ў яго цара на царства, бо шмат вялікіх ардынскіх цароў служыла пры яго двары. I даў ён ім цара па імені Султан. Той жа цар, які быў у Ардзе, учуўшы, што слаўны гаспадар [Вітаўт] паслаў свайго слугу на царства, не пасмеў працівіцца яму, пакінуў царства і ўцёк. Салтан жа, прыйшоўшы ў Арду, сеў на царства паводле волі вялікага гаспадара Вітаўта і вельмі паслухмяна служыў яму і неўзабаве памёр. Старэйшыны ж ардынскія паслалі сваіх паслоў з вялікімі дарамі да слаўнага гаспадара [Вітаўта] і прасілі ў яго іншага цара. Ён жа даў ім іншага цара па імені Салтан Малы. Гэты Салтан, сеўшы на царства, ніяк не смеў не слухацца слаўнага гаспадара: дзе і калі [вялікі князь Вітаўт] яму загадае, ён тады і туды качуе. Прайшло мала часу, і вялікія князі ардынскія, не смеючы нічым разгневаць слаўнага гаспадара, вялікага князя Вітаўта, каб без яго волі не садзіць на трон цара, прыслалі да яго з вялікаю пашанаю і прасілі іншага цара. Ён жа даў ім іншага цара па імені Даўлад-Бярды.

Як рака, праплываючы ўсе землі, людзей і жывёлу поіць, а сама не змяншаецца, так і слаўны гаспадар [Вітаўт] шмат цароў адпускаў у Арду, а ў яго большала цароў. Мы ж да .папярэдняга вернемся. Гэты цар Даўлат-Бярды мала часу цараваў, і таму тыя ж старэйшыны ардынскія, калі ішлі каля вышэйзгаданага горада Кіева і ўчулі, што ў гэтым горадзе знаходзіцца слаўны гаспадар, вялікі князь Вітаўт, прыйшлі і пакланіліся яму, і шматлікія падарункі прынеслі, і прасілі ў яго іншага цара. Ён жа даў ім іншага цара па імені Махмет. Як ад мора шмат вады выходзіць, так і ад гэтага слаўнага гаспадара, вялікага князя Вітаўта, мудрасць сыходзіць.

У год 1430 князь вялікі Вітаўт Кейстутавіч склікаў да сябе караля польскага Уладзіслава [Ягайлу], вялікага князя маскоўскага Васіля Васільевіча, вялікага князя цверскага Барыса Аляксандравіча, магістра нямецкага і прускага, магістра лівонскага. Вялікія паслы прыходзілі ад Івана, цара царградскага, і ад рымскага цэсара, і ад дацкага караля, і ад вялікагакнязя разанскага, і ад валашскага ваяводы паслы прыходзілі. Адоеўскія ж князі самі былі. I ад Вялікага Ноўгарада, і ад Пскова, і ад ардынскага цара, і ад іншых князёў і земляў паслы былі. Гэтыя каралі, вялікія князі і паслы былі ў вялікага князя Вітаўта сем тыдняў на яго страве, а на [кожны] дзень ішло аброку па трыста бочак мёду (медавухі. — В. Ч), па трыста ялавіц, бараноў і вепраў [таксама] па трыста.

Князь вялікі Вітаўт хацеў ускласці на сябе карону, але яго непрыяцелі ляхі не прапусцілі яе, і таму ён не ўсклаў на сябе карону*. I расхварэўся князь вялікі Вітаўт і адпусціў [дамоў] вялікіх князёў і царскіх паслоў са шматлікімі падарункамі і з пашанаю. Кароль жа польскі Уладзіслаў застаўся ў вялікага князя Вітаўта. I пры ім памёр вялікі Вітаўт 23 кастрычніка** ў дзень памяці святога апостала Якава, брата Гасподняга.

* Князь вялікі Вітаўт не ўсклаў на сябе карону — каранацыйны з'езд, на які былі запрошаны такія высокія госці, адбываўся летам 1430 г. у Вільні. Для Вітаўта і яго жонкі ў Германіі загадзя заказалі дзве кароны, якія потым пасвяціў рымскі папа. У Рым накіравалі спецыяльнае пасольства. Аднак польскія феадалы, баючыся, што з наданнем Беларуска-Літоўскай дзяржаве статусу каралеўства яна стане зусім незалежнаю ад Польшчы, цалкам суверэннаю краінаю, зрабілі ўсё магчымае, каб сарваць гэту гістарычную акцыю.

** Памёр вялікі Вітаўт 23 кастрычніка — дата смерці князя Вітаўта пададзена недакладна, трэба — 27 кастрычніка.

I сеў [пасля смерці вялікага князя Вітаўта] на вялікае княжанне князь вялікі Свідрыгайла Альгердавіч* у Вільні і Троках. I княжыў вялікі князь Свідрыгайла два гады без двух месяцаў, і пры сваім княжанні паслаў ён смаленскага ўладыку Герасіма** ў Царград [для пасвячэння] на мітраполію. I не справіўся [вялікі князь Свідрыгайла] з кіраваннем краіны. I першага верасня (1432 г.) пасадзіла літва на вялікае княжанне, у Вільню і Трокі, вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча***. Свідрыгайла ж пайшоў [княжыць] у Полацк і Смаленск, і рускія князі і баяры пасадзілі яго на вялікае княжанне рускае****.

* Свідрыгайла Леў Баляслаў (каля 1370—1452) — малодшы сын Альгерда ад другой жонкі, Улляны цверскай. Спачатку валодаў Полацкам, пасля захапіў Віцебск, адкуль у 1393 г. яго выгнаў Вітаўт. Атрымаў Падолле, але прэтэндаваў на большае. У 1408 г. Свідрыгайла ўцёк да маскоўскага князя, які даў яму Уладзімір і іншыя гарады. Калі ў 1409 г. вярнуўся на радзіму, быў зняволены і 9 гадоў адседзеў у Крамянецкім замку, адкуль вызвалілі яго прыхільнікі. Уцёк у Венгрыю. Пасля памірыўся з Вітаўтам і Ягайлам і атрымаў Бранск з Ноўгарадам-Северскім. Пасля смерці Вітаўта заняў велікакняскі пасад у Вільні. Праводзіў незалежную, антыпольскую палітыку, абапіраўся на беларуска-ўкраінскае рыцарства, на Русь. Гэта выклікала незадавальненне польскіх і літоўскіх феадалаў, якія выкарысталі ў барацьбе брата Вітаўта Жыгімонта і скінулі Свідрыгайлу. Пасля паражэння ў 1435 г. ён уцёк у Малдавію. Вярнуўся на радзіму толькі пасля забойства ў 1440 г. вялікага князя Жыгімонта. У канцы жыцця Свідрыгайла валодаў Валынню і Падоллем.

** Герасім — быў спачатку епіскапам ва Уладзіміры-Валынскім, каля 1426 г., пераведзены ў Смаленск. Менавіта пры ім у асяроддзі смаленскага духавенства, прыхільнага да Вітаўта, у 1430 г. быў складзены "Летапіс вялікіх князёў літоўскіх" і першы агульнадзяржаўны беларуска-літоўскі летапісны звод, што захаваўся ў Беларуска-літоўскім летапісе 1446 г. Пасля смерці ў жніўні 1431 г. мітрапаліта ўсяе Русі Фоція Свідрыгайла паслаў Герасіма ў Канстанцінопаль да патрыярха для пасвячэння ў мітрапаліты. Стаўшы ў 1432 г. мітрапалітам, ён абраў сталіцай агульнарускай мітраполіі Смаленск. Захаваліся гістарычныя дакументы, якія сведчаць аб сувязях Свідрыгайлы і Герасіма з Рымам, аб іх прыхільным стаўленні да уніі хрысціянскіх цэркваў. Адчуваючы няпэўнасць становішча Свідрыгайлы, мітрапаліт у 1435 г. пачаў схіляцца на бок Жыгімонта Кейстутавіча, за што паводле загаду першага быў спалены ў Віцебску.

*** Жыгімонт Кейстутавіч — дробны старадубскі князь, які пры жыцці Вітаўта не адыгрываў прыкметнай ролі ў палітычным жыцці Княства. Узнесены па волі лёсу на велікакняскі пасад, праводзіў прапольскую палітыку, аддаў Польшчы Падолле. Перамог Свідрыгайлу ў грамадзянскай вайне ў значнай меры дзякуючы кампрамісу з праваслаўнымі русінамі (беларусамі і ўкраінцамі), якіх актамі 1432 і 1434 г. ураўняў у правах з літоўцамі-каталікамі і гэтым перацягнуў на свой бок частку беларуска-ўкраінскай шляхты. Жорстка ставіўся да сваіх падначаленых. Быў забіты ў Троцкім замку ў выніку змовы, кіраўніком якой быў князь Іван Чартарыйскі.

**** Баяры пасадзілі яго на вялікае княжанне рускае — гэтае сцверджанне летапісца недвухсэнсоўна гаворыць, што грамадзянская вайна, якая пачалася ў Вялікім Княстве Літоўска-Беларускім неўзабаве пасля смерці Вітаўта, была не проста дынастычнай барацьбой за ўладу розных палітычных груповак, але мела выразную нацыянальна-рэлігійную афарбоўку.

У тую ж восень сабраў князь вялікі Свідрыгайла вялікае войска, І князь вялікі цверскі Барыс Аляксандравіч даў яму [на дапамогу] брата свайго князя Яраслава з усім сваім войскам, і пайшоў [Свідрыгайла] на Літву. Не дайшоўшы да Вільні шэсць міль, ён спыніўся ў Ашмянах і там стаяў тыдзень. I прыйшоў князь вялікі Жыгімонт з літоўскім войскам, і адбылася бітва паміж імі 8 снежня ў дзень памяці святога Патанія, у панядзелак. I дапамог Бог вялікаму князю Жыгімонту, і разбілі князя вялікага Свідрыгайлу, і рускіх князёў пабілі, а іншых узялі ў палон: князя Юрыя Лугвенавіча, князя Васіля Сямёнавіча, князя Федзьку Адзінцэвіча, і паланілі пана Дзедзіголда, ваяводу віленскага, і шмат іншых пабілі і паланілі.

У тую ж зіму князь вялікі Свідрыгайла другі раз сабраў вялікае войска з Русі і пайшоў на Літву, і шмат паваявалі ў Літоўскай зямлі, і папалілі, і [людзей] у палон павялі.

Летам жа [1433 г. Свідрыгайла зноў] сабраў вялікае войска з Русі, і лівонскі магістар з усім сваім войскам прыйшоў яму на дапамогу, і князь вялікі цверскі прыслаў яму сваё войска. I пайшоў [Свідрыгайла] ў Літоўскую зямлю, і начаваў у Рудомені за паўтары мілі ад Вільні, і пайшоў да горада, не даходзячы Трокаў, павярнуў на Старыя Трокі, а пад Трокамі стаяў на Спасаў дзень і, прастаяўшы чатыры дні, пайшоў ад Трокаў шукаць вялікага князя Жыгімонта і літоўскае войска. Прастаяўшы ў Вейкшышках чатыры дні, ён пайшоў на Русь у сваю зямлю. I прыйшоў [Свідрыгайла] да Крэва, стаяў два дні, узяў горад Крэва мураваны і спаліў, людзей жа шмат пасек і ў палон пабраў, паланіў і пайшоў адтуль да Маладзечна.

[Тут] дайшла да вялікага князя Свідрыгайлы вестка, што ідзе літва нагоняю. I князь вялікі Свідрыгайла паслаў на іх князя Міхаіла, ваяводу кіеўскага, і іншых рускіх князёў, і пабілі [яны] Пятра Мантыгірдавіча* і літву, а іншых палавілі каля Капачоў**. I адтуль пайшоў [Свідрыгайла] да Заслаўля, узяў горад і ў той жа дзень спаліўяго, а людзей шмат палату; і прыйшоў к Менску, узяў горад і спаліў, а людзей шмат, мужчын і жанчын паланіў і пайшоў у сваю зямлю, шмат бяды нарабіўшы Літоўскай зямлі***. I прыйшоў [Свідрыгайла] к Барысаву. I тут на рацэ Бярэзіне схапілі князя Міхаіла Іванавіча Гальшанскага і паслалі яго ў горад Віцебск, і загадаў [Свідрыгайла] ўтапіць яго там у рацэ Дзвіне пад горадам Віцебскам. Злавілі ж яго невінаватага, не даходзячы Лукомля за мілю, між азёраў. Магістар [пасля таго] вярнуўся ў сваю зямлю, у Лівонію. Вялікі ж князь Свідрыгайла пайшоў да Лукомля, там распусціў сваё рускае войска, князёў і баяраў, а сам пайшоў да Кіева.

* Пётр Мантыгірдавіч (Пятраш) — у 20-я гг. XV ст. пры Вітаўце быў маршалкам дворным, адзін час валодаў Падоллем, пасля, у 30—40-я гг., маршалак земскі, адначасова ў 1431—1452 гг. выконваў абавязкі наваградскага намесніка. Займаючы пасаду земскага маршалка, г. зн. міністра ўнутраных спраў Княства, часам узначальваў войска вялікага князя.

** Капачы — вёска каля Маладзечна.

*** ...шмат бяды нарабіўшы Літоўскай зямлі. — як сведчаць беларускія летапісы XV—XVI стст., заходняя частка сучаснай Беларусі разам з Менскам называлася тады Літвою, а ўсходняя — Руссю.

У тую ж восень князь вялікі Жыгімонт сабраў вялікае войска з літвы і ляхаў, і прыйшоў на Рускую зямлю, і стаў пад Мсціслаўлем 26 кастрычніка [1433 г.], у дзень памяці святога пакутніка Дзімітрыя, у сераду, і стаяў тры дні і, не здабыўшы горада, пайшоў у сваю зямлю. На [наступнае] лета сабраўся Свідрыгайла з рускімі князямі і баярамі, з усім рускім войскам і пайшоў на Літву, і магістар яму на дапамогу. I сышліся яны са Свідрыгайлам у Браславе. I па волі Божай спадзе на зямлю вялікі дождж, і не змаглі яны пайсці ў Літоўскую зямлю. Князь Свідрыгайла вярнуўся ў сваю зямлю, а магістар пайшоў у сваю зямлю. У Полацку [Свідрыгайла] распусціў сваё войска, князёў і баяраў, а сам пайшоў у Кіеў.

На трэці ж год князь вялікі Свідрыгайла спаліў у Віцебску мітрапаліта Герасіма. Сабраў князь вялікі Свідрыгайла ў Віцебску рускіх князёў і рускае войска і пайшоў к Браславу. Там, у Браславе, прыйшоў на дапамогу Свідрыгайлу магістар лівонскі з усім сваім войскам, і пайшлі яны ад Браслава па Завілейскай зямлі, за Вілію да Вількаміра*. Князь жа вялікі Жыгімонт сам не пайшоў на Свідрыгайлу. Даў кароль [Ягайла] 800 коней у дапамогу князю вялікаму Жыгімонту. I князь вялікі Жыгімонт паслаў на князя Свідрыгайлу свайго сына, князя Міхайлу**. Князь Міхайла прыйшоў са сваім войскам літоўскім і з ляхамі, і адбылася бітва ,са Свідрыгайлам на Сёмін дзень, на летаправодца (1 верасня 1435 г.), а біліся за Вількамірам ля ракі. I за тое Бог не дапамог князю Свідрыгайлу, што ён спаліў мітрапаліта Герасіма. I дапамог Бог вялікаму князю Жыгімонту і яго сыну Міхайлу, і разбілі яны князя Свідрыгайлу і ўсё яго войска, і шмат князёў забілі, а іншых рукамі палавілі. [Тады] забілі яго (Свідрыгайлы) пляменніка, князя Жыгімонта Карыбутавіча, князя Яраслава Лугвенавіча, князя Міхаіла Сямёнавіча Балабана, князя Данілу Сямёнавіча Гальшанскага, князя Міхаіла Львовіча Вяземскага і іншых шмат князёў пабілі, а паланілі 42 князі і сярод іх паланілі Івана Уладзімеравіча, [князя] кіеўскага, і брата яго, князя Фёдара Карыбутавіча. Забілі і лівонскага магістра і ландмаршалка, і шмат комтураў пабілі, і ўсіх лівонцаў перабілі, а іншых жывымі пералавілі, мала хто з іх выратаваўся. [Тады] і шмат іншых гасцей перабілі: рукушан***, сілезцаў і чэхаў, а іншых рукамі палавілі.

* Вількамір — горад у этнічнай Літве, цяпер — Укмерге.

** Міхайла, Міхайлушка (каля 1390—1452) — сын Жыгімонта Кейстутавіча. У 1392—1398 гг. разам з бацькам быў вязнем Ордэна як заложнік Вітаўта. Дапамагаў Жыгімонту у час грамадзянскай вайны. Пасля перамогі атрымаў Слуцк, Слонім і частку Падляшша і паводзіў сябе як законны пераемнік бацькі ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве, хоць, паводле акта 1432 г., улада ў Княстве павінна была перайсці да Ягелонаў. Пасля забойства Жыгімонта адна частка літоўска-беларускай шляхты хацела бачыць на велікакняскім пасадзе ў Вільні яго сына, другая — Свідрыгайлу, аднак вялікім князем стаў сын Ягайлы Казімір. 3 ім увесь час варагаваў Міхайлушка. Нарэшце ў 1450 г. ён уцёк у Маскву, дзе быў зняволены, а праз два гады атручаны.

*** Рукушане, ракушане — адна з гістарычных назваў уграў, венграў.

Пасля той бітвы праз тры тыдні сабраў князь вялікі Жыгімонт усё сваё войска літоўскае і паслаў свайго сына, князя Міхайлу, на Русь. Прыйшоў князь Міхайла і стаў ля Оршы. I сустрэлі яго ля Оршы смаляне, і паддаліся яны князю вялікаму Жыгімонту і яго сыну, князю Міхайлу. I не пайшоў князь Міхайла на Смаленск, а пайшоў ад Оршы к Віцебску. Прыйшоўшы пад Віцебск, князь Міхайла стаяў 6 тыдняў і, не ўзяўшы горада, пайшоў прэч. Пасля таго ў тую ж зіму князь вялікі Жыгімонт зноў сабраў усё сваё літоўскае войска і паноў і паслаў да горада Полацка. Прыйшоўшы, прастаялі яны пад Полацкам тыдзень і, не здабыўшы горада, пайшлі прэч. У наступным жа (1436) годзе палачане і віцябляне, не чакаючы ніадкуль дапамогі, паддаліся князю вялікаму Жыгімонту Кейстутавічу. I пачаў княжыць вялікі князь Жыгімонт на вялікім княжанні літоўскім і рускім*.

* У год 1430... пачаў княжыць... Жыгімонт на вялікім княжанні літоўскім і рускім. — Аповесць пра грамадзянскую вайну, якая датавана 1430 г. і часам называецца таксама Смаленскай хронікай, у Беларуска-Літоўскім летапісе 1446 г. змешчана ў іншым месцы, перад "Летапісам вялікіх князёў літоўскіх". Аднак тут мы падаем яе ў канцы, бо яна храналагічна працягвае папярэдняе гістарычнае апавяданне. Гэты твор, найбольш верагодна, напісаны таксама ў Смаленску ў асяроддзі прыхільнікаў

В Несвиже мается за грехи призрак Барбары Радзивилл

ЧОРНАЯ ПАНА НЯСВИЖА знаменитое привидение есть и у Несвижского замка - безлунными ночами по коридорам дворца бродит Черная Дама. Это дух Барбары Радзивилл, жены короля Речи Посполитой Жигимонта Августа.
Не отказывая Барбаре Радзивилл в уме, красоте и образованности, тем не менее ее нередко называли «великая блудница». Подсчитали даже число любовников красавицы – 38. История знает и более распутных монарших особ, однако и этой колоды кавалеров было достаточно, чтобы браку Августа с Барбарой яростно сопротивлялись в Великом княжестве Литовском.
По преданию, Барбара Радзивилл была отравлена матерью короля, которая люто ненавидела свою невестку. Король продолжал безумно любить свою Барбару и пытался вызвать ее дух. Когда призрак все же явился Жигимонту в Несвижском замке, тот не удержался и обнял дорогое видение, что ему было строжайше запрещено. С тех пор привидение не может покинуть пределы замка и в наказание за грехи вынуждено вечно скитаться по его коридорам. Говорят, отдыхающие колхозной здравницы, которая до недавнего времени была расположена в древних стенах, по ночам вскакивали в холодном поту – им то и дело слышались скрипы и шорохи, а в снах приходили прежние владельцы Несвижа.
Известный драматург Алексей Дударев написал поэму «Чорная панна Нясвiжа» о трагической любви Барбары и Августа, которая идет нынче на сцене Купаловского театра.

3 Назва «Адраджэнне» звязана з сапраўдным адраджэннем інтарэсу да культурных здабыткаў і каштоўнасцяў Старажытнай Грэцыі і Рыма, якое пачалося ў паўночнай Італіі і пазней распаўсюдзілася на іншыя еўрапейскія краіны.

У эпоху Адраджэння былі зроблены важныя адкрыцці і вынаходкі ў розных галінах навукі і тэхнікі, створаны выдатныя ўзоры рэалістычнага мастацтва. Для культуры Адраджэння былі ўласцівыя антыфеадальная і антыклерыкальная накіраванасць, адмаўленне дагматызму і схаластыкі, узрастанне асобаснага пачатку, індывідуалізму, пашырэнне вольнадумства, свабодалюбных, патрыятычных настрояў. Адной з найбольш важных адметных рыс рэнесансавай культуры з'яўляецца гуманізм.

Характэрнай асаблівасцю эпохі Адраджэння быў зварот да культуры антычнасці як зыходнага пункта для фармавання новай, пераважна свецкай культуры, апорай якой станавіліся гарады, двары і маёнткі феадалаў, багатых мяшчан, а галоўнымі выразнікамі — прадстаўнікі новай інтэлігенцыі, перадавыя грамадскія і палітычныя дзеячы. Рэнесансныя ідэі і матывы найбольш яскрава выявіліся ў творчасці выдатных мастакоў, скульптараў (Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Рафаэль, А. Дзюрэр, Тыцыян, Данатэла), архітэктараў (Ф. Брунелескі, Д. Брамантэ), літаратараў (У. Шэкспір, М. дэ Сервантэс, Ф. Рабле, Лопэ дэ Вега, Ф. Петрарка), вучоных (Г. Галілей, М. Капернік, Дж. Бруна), мысліцеляў (Т. Мор, М. Лютэр, Э. Ратэрдамскі, М. Мантэнь) і інш.

У эпоху Адраджэння культура выйшла з-пад поўнай апекі царквы, што прывяло да хуткага развіцця свецкага мастацтва; найбольшыя поспехі былі дасягнутыя ў галіне выяўленчага мастацтва. Рэнесансная культура 15 — пачатку 17 ст.еўрапейскіх краін (Германія, Нідэрланды, Англія, Францыя, Іспанія, Швецыя і інш.), размешчаных на поўнач ад Італіі і Альпаў, традыцыйна называецца Паўночным Адраджэннем. Яго асаблівасцямі былі кампраміс з сярэднявечнымі традыцыямі, моцная сувязь з рэлігійнымі і нацыянальна-культурнымі рухамі (напр., з Рэфармацыяй).

Адраджэнне ў Беларусі

На тэрыторыю Беларусі Адраджэнне прыйшло ў XVI ст. і панавала да першай паловы XVII ст.

Перадумовамі станаўлення і развіцця культуры Адраджэння на беларускіх землях сталі ўзаемасувязі ВКЛ з краінамі Заходняй Еўропы, адносна дэмакратычны лад жыцця, рост гарадоў, завяршэнне працэсу фармавання беларускага этнасу і старабеларускай мовы. Тыповыя рысы рэнесанснай культуры (гуманізм, свабодалюбства, патрыятызм, антыдагматычнасць) выразна праявіліся ў культурна-асветніцкай, творчай дзейнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага,М. Гусоўскага, Сімяона Полацкага і інш. Расквітнела летапісанне, заняпала жыційная літаратура, былі створаны хронікі, гістарыяграфічныя творы, на старабеларускую мову перакладаліся ўзоры свецкай прозы. Пашырэнню рэнесансных ідэй паспрыяла ўзнікненне і хуткае развіццё мясцовага кнігадрукавання (друкарні ў Берасці, Нясвіжы, Лоску, Любчы, Бялынічах, Ашмянах, Цяпіне).

Літаратура пераставала быць ананімнай, цэлая плеяда літаратараў, публіцыстаў (М. Сматрыцкі, А. Волан, А. Філіповіч, А. Рымша, Л. і С. Зізаній, І. Пацей і інш.) гучна заявіла пра сябе творамі высокага мастацкага і эстэтычнага ўзроўню, напісанымі на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах. З’явіліся прафесійныя паэты, атрымала развіццё мемуарная літаратура.

 

4 першадрукаром , асветнкам 16 стагодзя личыцца Францыск скарына, яго паслядоуниками личацца Сымон Будны, яки у 1562 г выдау першую друкаваную книгу на старабеларускай мове»Катэхизис».Прадстауником лацина-моунй литаратуры з’явиуся Микола Гусоуски»Песня пра зубра».

Васiль Цяпiнскi прадоўжыў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі Францыска Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з Сымонам Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды. Як і Сымон Будны, ён прыйшоў ад кальвінізму да антытрынітарызму. У кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскай веры» Сымон Будны паведамляў, што ў 1574 годзе у доме «брата мілага Васіля Цяпінскага» адбыўся сінод антытрынітарыяў. У другой сваей кнізе ён пісаў пра сінод 1578 года, на якім Цяпiнскi адстойваў пазіцыю, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсцяў і пагрозы тыраніі — гэта не грэх і не супярэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Цяпiнскага супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху.

У 1570-я гады Васiль Цяпiнскi на свае сродкі арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на русінскай мове. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах — царкоўнаславянскай і русінскай, Цяпiнскi распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Зараз вядома толькі адно яго выданне Евангелле, якое выйшла каля 1570 года і змяшчае Евангеллі ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі (захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу).

5. Да палемічнай літаратуры адносяцца памфлеты, звароты, адкрытыя лісты, трактаты, адозвы і іншыя віды творчасці, тэматычна звязаныя з актывізацыяй палемікі вакол пытання пра аб'яднанне царквы і касцёла пад вяршынствам папы рымскага, так званай ідэі ўніі. Літаратурная палеміка пачалася пасля выхаду кнігі Бенядзікта Гербеста "Указанне шляху", у якой ставілася пытанне аб неабходнасці царкоўнай уніі з Рымам у інтарэсах праваслаўнай царквы Вялікага княства Літоўскага. Гэту ідэю падхапіў і развіў вядомы рэлігійны і палітычны дзеяч Пётр Скарга, які імкнуўся даказаць, што сапраўднае веравызнанне ідзе ад рымска-каталіцкай царквы - пераемніцы і носьбіта апостальскіх традыцый. Адказам на выказванні П. Скаргі сталі ананімныя творы "Пасланне да латын з іх жа кніг", "На багамерзкую на паганую лаціну", шматлікія памфлеты. Іх аўтары выступалі ў абарону праваслаўнай царквы, узнімалі вострыя сацыяльныя праблемы таго часу, праяўлялі заклапочанасць жыццём селяніна, выказваліся за права народа мець свае погляды ў пытаннях рэлігіі. Актывізацыя палемічнай літаратуры пачалася пасля Брэсцкай уніі 1596 г., паводле якой праваслаўная царква прызнала вяршэнства папы рымскага і прыняла сімвал веры ў каталіцкім разуменні, але захавала сваю мову богаслужэння і сваю абраднасць. У абарону уніі акрамя вышэй названага П. Скаргі выступіў сенатар Рэчы Паспалітай Уладзіміра-Брэсцкі епіскап Іпацій Пацей. Ён таксама трактаваў унію як праяўленне бескарыслівай апекі папы рымскага над занядбалым праваслаўным людам. Супраць уніяцтва паўсталі царкоўныя дзеячы Стэфан Зізаній, Хрыстафор Філалет і Лявонцій Карповіч, якія сцвярджалі, што унія была абумоўлена своекарыслівай палітыкай католікаў і вышэйшага праваслаўнага духавенства, іх мэтай было дамагчыся матэрыяльных выгод, рэлігійных прывілеяў, палітычных правоў. Апаненты ўніі падкрэслівалі, што знявага інтарэсаў праваслаўнай апазіцыі можа прывесці да класавага антаганізму, адстойвалі традыцыі і культурныя дасягненні ўсходнеславянскіх народаў. Адным з яркіх прадстаўнікоў палемічнай літаратуры з'яўляўся грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч Мялецій Сматрыцкі (аўтар вядомых твораў "Антыграфі', "Трэнас, альбо Плач святой усходняй царквы", "Грамматікі славенскія правілное сінтагма" і інш.), які пад націскам жыццёвых абставін прайшоў складаны шлях ад прызнання і абароны праваслаўя да яго адмаўлення. Прадстаўніком апошняга этапу ў развіцці палемічнай літаратуры быў Афанасій Філіповіч - змагар, барацьбіт, непахісны абаронца нацыянальных і рэлігійных правоў беларускага народа, аўтар вядомага "Дыярыўша". У жанравых адносінах "Дыярыўш" - сінкрэтычны твор, які спалучае рысы і асаблівасці публіцыстычна-палемічнай, гісторыка-мемуарнай і дакументальнай літаратуры. У склад яго ўвайшлі дарожныя і тлумачальныя запіскі, успаміны і дзённікі, легенды, містычныя прывіды і бачанні, пасланні, лісты, выкрывальныя прамовы, памфлеты, філасофскія трактаты, аўтабіяграфічны нарыс, а таксама вершы і нотныя запісы музыкі да іх. Са старонак "Дыярыўша" паўстае праўдзівы змагар, барацьбіт, ваяўнічы абаронца роднага краю, яго святы пакутнік. Ён выступае супраць пануючых у дзяржаве каталіцкай і ўніяцкай цэркваў, знешняй і ўнутранай палітыкі Рэчы Паспалітай, якая, блаславіўшы "праклятую ўнію", зрабіла ворагамі, сутыкнула "в князствах, поветах, в местах, в местечках і в селах селян з селянамн, мешчан з мешчанамі, жолнеров з жолнерамі, панов з подданымі, родічов з деткамі, духовных з духовнымі". "Дыярыўш" з'яўляецца адным з найбольш яркіх і значных помнікаў палемічнай літаратуры XVІІ ст., у якім праўдзіва адлюстравалася барацьба беларускага народа за свае нацыянальныя і рэлігійныя правы, звычаі, традыцыі і культуру.

Канец XVI — сярэдзіна XVIII ст.

Складаным і разнастайным было культурнае і літаратурнае жыццё на Беларусі ў эпоху барока (канец XVI — сярэдзіна XVIII ст.). У літаратуры, якая стала шматмоўнай, адбываўся праацэс пераходу ад старой эстэтычнай сістэмы да новай, абнаўляліся і трансфармаваліся жанры, узбагачаліся выяўленчыя сродкі і стылі, змяняліся прынцыпы адлюстравання жыцця і чалавека, з'явіўся новы герой — прадстаўнік простага народа (селянін, рамеснік). Новыя грамадска-палітычныя ўмовы (Люблінская унія 1569 і Брэсцкая унія 1596, контррэфармацыя) выклікалі ўздым палемічнай літаратуры, разнастайнай у ідэйна-тэматычным і жанрава-стылёвым плане. Самымі вядомымі яе прадстаўнікамі былі І. Пацей, Я. Карповіч, М. Сматрыцкі, А. Філіповіч. Росквіт кнігадрукавання спрыяў пашырэнню жанру прадмоў. 3 узнікненнем школьнага тэатра зарадзілася драматургія (драмы, інтэрмедыі). Актыўна развівалася кніжная паэзія. Сярод малых вершаваных формаў найбольш пашыраным быў жанр эпікграмы. Яркі ўзор беларускай грамадзянскай лірыкі пакінуў Я. К. Пашкевіч (верш «Польска квітнет лацінаю»). Працягвала развівацца паэма, найбольш значная — «Лямант на смерць Лявона Карповіча» — створана ў 1620 невядомым аўтарам на беларускай мове. Прыкметны ўклад у развіццё беларускай кніжнай паэзіі зрабіў паэт XVII ст. Сімяон Полацкі.

У XVI і XVII ст. пад уплывам польскай культуры з'явілася сілабічная паэзія барока і драматычная школа. Важныя змены перажывала гістарычная проза. Агульнадзяржаўнае летапісанне занепадае, але пачынаюць складацца мясцовыя летапісы. Самы значны з іх Баркулабаўскі летапіс адметны сваім дэмакратычным характарам. У сувязі з ростам асобаснага пачатку ў літаратуры ўзнікаюць сямейныя хронікі, дыярыушы (дзённікі), падарожныя запісы і іншыя творы мемуарнага жанру (Ф. Еўлашоўскага, М. К. Радзівіла, С. і Б.Маскевічаў).

Нягледзячы на паступовае ўзмацненне ў даўняй беларускай літаратуры мастацка-выяўленчага пачатку, белетрыстычнасці, яна ў цэлым захоўвала цесную сувязь з жыццём і таму з'яўляецца неацэннай крыніцай пазнання гістарычнай мінуўшчыны. Своеасаблівым тыпам нацыянальнай гісторыі ў кантэксце сусветнай былі хранографы («Вялікая хроніка»), у якіх у выніку белетрызацыі гістарычнага апавядання адбываўся пераход ад традыцыйнага, дакументальна-дзелавога апісання мінулага да ўласна мастацкай гістарычнай прозы. Працэс разбурэння ў літаратуры сярэдневяковага сінкрэтызму, алітаратурвання дзелавых жанраў, яе далейшая секулярызацыя і дэмакратызацыя засведчылі з*яўленне твораў гумарыстычнага і парадыйна-сатырычнага характару («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча», «Прамова Русіна», «Другая прамова Русіна аб нараджэнні Хрыста»).

Гэта тэндэнцыя ўзмацнілася ў перыяд позняга барока (2-я пал. XVII — 1-я пал. XVIII ст.). Узніклі гумарыстычная паэзія і песенна-інтымная лірыка, новыя творы парадыйна-сатырычнай прозы і драматургіі. Летапісы перасталі быць ананімнымі і часам набывалі рысы гісторыка-мемуарнай прозы, падзеі і героі падаваліся ў іх больш жыва і рэалістычна, набліжана да гістарычнай рэчаіснасці (Магілёўская хроніка Т. Сурты і Ю. Трубніцкага). Зварот да рэальнага жыцця народа, да фальклорных вытокаў і жывой гутарковай мовы садзейнічаў працэсу пераходу ад старой эстэтычнай сістэмы да новай, які ўскладніўся і зацягнуўся ў сувязі з неспрыяльнымі культурна-гістарычнымі ўмовамі. I хоць друкарні выдавалі пераважна царкоўна-рэлігійную літаратур, працягвалі бытаваць творы папярэдніх эпох, а часам ствараліся і новыя ў старых літаратурных традыцыях (напр., Віцебскі летапіс), гэты працэс стаў ужо незваротны.

Творчыя здабыткі беларускай літаратуры, як і ўсёй беларускай культуры эпохі Адраджэння і барока, настолькі багатыя, а ўзровень яе развіцця настолькі высокі, што дало ёй магчымасць уплываць на суседнія краіны, асабліва Расію, а Беларусі выконваць у XVI—XVII ст. місію пасрэдніка ў літаратурных і культурных сувязях паміж еўрапейскім Захадам і Усходам. Аднак у XVIII ст. з прычыны прыгнёту народа і звода пласта беларускамоўнай інтэлігенцыі беларуская літаратура прыйшла ў заняпад.

Сімяон Полацкі (у сьвеце Самуіл Пятроўскі-Сітняновіч; 1629, Полацак — 25 жніўня 1680, Масква) — беларускі[1][2] і расейскі паэт, драматург, перакладнік, пэдагог, філёзаф-асьветнік, царкоўны і грамадзкі дзяяч. Адзін з пачынальнікаў расейскай сылябічнай паэзіі і драматургіі. Паходзіў, як мяркуюць дасьледнікі, з купецкага стану. Сын Гаўрылы, паводле іншых зьвестак — Емяльяна Сітняновіча. Другое прозьвішча — Пятроўскі — атрымаў ад айчыма, заможнага полацкага купца[3]. У архіўных «росьпісах двароў палачанаў» род Пятроўскіх значыцца побач з Скарынамі i Цяпінскімі.

Полацкі пэрыяд

У полацкі пэрыяд творчасьці пісаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах, раньнія вершы («Акафіст», «Канон», 1648) маюць рэлігійна-сакральнае прызначэньне[1]. Большасьць польскіх і лацінскіх вершаў Сімяона Полацкага належаць да г.зв. школьнай паэзіі: гэта «перакладыроўка» тагачаснай унівэрсытэцкай навукі і маральнай філязофіі ў сыстэму сылябічнай паэтыкі барокавага кірунку.

У Трынаццацігадовую вайну прывітаў цара маскоўскага пры ўзяцьці Полацку дэклямацыяй «Мэтры» (пераніцоўкаю выдадзенага раней твора, адрасавага кіеўскаму мітрапаліту[3]), прысьвяціў шэраг віншаваньняў з выпадку ўзяцьця пэўных местаў: «Вершы на шчасьлівы зварот літасьцівага цара з-пад Рыгі», «Віншаваньне з выпадку ўзяцьця Дорпата», «Віншаваньне з выпадку абраньня на польскае каралеўства» і іншыя. Тады ж напісаў шэраг палітычна-сатырычных твораў, у якіх выкрываў захопніцкія войны швэдзкага караля Карла X Густава: «Кароль швэдзкі шукае сваіх афіцэраў...», «Адчай швэдзкага караля...», а таксама іранічнае «Віншаваньне. .. Амфінагену Крыжаноўскаму, вандруючаму псэўдаяпіскапу».

Маскоўскі пэрыяд

Аснову літаратунай спадчыны Сімяона Полацкага складаюць 2 вялікія зборнікі, падрыхтаваныя ў кан. 1670-х, аднак выдадзеныя пасьмяротна: «Вертаград мнагацьветны» і «Рыфмалягіён, ці Вершаслоў» (1678, выйшаў у 1681). Яшчэ пры жыцьці манаха сучасьнікі ацанілі ягоны першы зборнік як энцыкляпэдыю з хрысьціянскай сымболікі, гісторыі, антычнай міталёгіі, тэалёгіі. У другім зборніку панэгірычнай скіраванасьці зьмяшчаюцца драматычныя творы «Камэдыя прытчы пра блуднага сына...» і «Пра Навухаданосара цара...», якія ставіліся ў прыдворных тэатрах Крамля і сяла Праабражэнскае.

Паводле тэоляга-арганізацыйных спрэчак Вялікага сабору напісаў трактат «Жазло праўленьня» (1667). Прапаведніцкую дзейнасць адлюстраваў у зборніках «Абед душэўны» (1675, выйшаў у 1681) і «Вячэра душэўная» (1676, выйшаў у 1683).

Як перакладнік знаёміў чытача зь вядомымі творамі свайго часу: «Казаньне пра Магамэта», «Тэстамэнт, або Запавет Васіля, цара грэцкага», «Гісторыя пра Варлаама і Ясафа» і іншымі.

 

7.

 

9 Рамантычныя тэндэнцыі з’яўляюцца вызначальнымі ў бе-

ларуска-польскім літаратурным працэсе ХІХ ст., што най-

перш абумоўлена зменай светапогляднай асновы з папярэдняй

асветніцкай на рамантычную. Адной са спецыфічных сутнасных

характарыстык рамантычнай парадыгмы развіцця грамадства і

культуры, якая, прынамсі, выразна вылучае яе сярод астатніх,

з’яўляецца менавіта адмысловы аксіялагічны комплекс – сукуп-

насць ідэалаў, каштоўнасцей і каштоўнасных арыентацый. Най-

больш яскрава рамантычныя тэндэнцыі ўвасобіліся ў творчасці

беларуска-польскіх пісьменнікаў першай паловы ХІХ ст., ся-

род якіх выступаюць магутныя постаці А. Міцкевіча, Я. Чачота,

Я. Баршчэўскага. Дыскурс іх твораў дазваляе выявіць увасобле-

ныя ў мастацкіх тэкстах аксіялагічныя складнікі, якія і вызна-

чаюць адметнасць рамантычнай парадыгмы сацыякультурнага

развіцця тагачаснага грамадства.

Сярод іх цэнтральнае месца займае духоўны ідэал, што цал-

кам адпавядае сутнасці рамантычнай ідэалогіі. Ідэал можна вы-

значыць як ідэальны вобраз, які мае нарматыўны характар і вы-

значае паводзіны і дзейнасць людзей. У межах духоўнай культуры

ідэал выступае пастулатам духоўнага жыцця, ён не суадносіцца

непасрэдным чынам з канкрэтнай матэрыяльнай практыкай.

Ідэалы – важкія элементы светапогладу, якія поруч з ідэямі,

канцэптуальнымі вобразамі ствараюць пэўную карціну свету і

чалавека [1, с. 36]. Арыентуючыся на ідэалы, чалавек вызначае

мэты і задачы жыцця, практычнага пераўтварэння свету і сябе.

Найперш гэта назіраецца праз такую рамантычную дамінанту, як

«двусветавасць» – супрацьпастаўленне рэальнага і ўяўнага све-

ту. Рэчаіснасць з яе ўтылітарнасцю і бездухоўнасцю адмаўляецца

прадстаўнікамі рамантызму, замест яе сцвярджэнне набывае

ўяўны свет, «іншасвет», ідэальны свет. Уцёкі ад рэальнасці ў свет

уяўленняў цесна звязаныя з такой уласцівасцю чалавечага духу, як

пачуццё бясконцага, якое па сутнасці з’яўляецца першакрыніцай

рамантычнага светаадчування, што абумовіла такую рысу раман-

тычнага мастацтва, як «імкненне канечнага да бясконцага». Бя-

сконцасць у рамантычнай культурнай парадыгме атаясамліваецца

з вечнасцю, вечным звышнатуральным быццём (Богам, абсалютам, 295

тым, што па-за часам). Эпоху рамантызму можна ўвогуле азначыць

як эпоху крайняга ідэалізму, падсвядомай цягі яе прадстаўнікоў да

свету ідэалаў і спробаў чалавека пераўтварыць зямное жыццё ад-

паведна з гэтымі ідэаламі.

Менавіта праз Боскі ідэал прадстаўнікі беларуска-польскага

рамантызму спрабуюць данесці да чытача галоўную ідэю сваёй

творчасці: удасканаленне, пераўтварэнне рэчаіснасці на асно-

ве Боскіх запаведзей і маральнасці, адраджэнне гуманістычных

каштоўнасцей і, як вынік, пабудова на іх аснове ідэальнага жыц-

ця.

Вера ў Бога ў творчасці Я. Чачота сімвалізуе вечнасць,

з’яўляецца каштоўнасным арыенцірам, своеасаблівым пунктам

адліку абсалютнай сістэмы каардынат, вакол якога працякае жыц-

цё беларуса з усімі яго прыватнымі каштоўнасцямі:

Божа, ты наш вечны пане

Прымі ад нас павітанне.

Уся зямля слонцам ззяе

З ясным небам размаўляе,

Што ўсё гэта тваім дарам,

Што ты света гаспадарам.

Блаславі ўсе людзі,

Няхай усім добра будзе! [3, c.165].

Паводле Я. Чачота, «рэлігія не толькі аб'ядноўвае людзей

з творцам, яна не толькі ўцеха і вышэйшая асалода для сэрцаў

знясіленых пад цяжарам няшчасцяў і чалавечых заган, але і шчыт

супраць варожых грамадству яго членаў, яна – краевугольны ка-

мень, на які абапіраецца мараль і тленнае шчасце» [3, c. 170].

Каштоўнасныя арыентацыі беларусаў базаваліся на спрад-

вечных хрысціянскіх запаведзях. Хрысціянская традыцыя лёгка

ўспрымалася прадстаўнікамі этнасу з самага дзяцінства. У Богу

бачылі перш за ўсё звышнатуральную сілу, абаронцу і караючую

далонь, якая вызначае лёс, папярэджвае людзей пра сваю волю

праз таямнічыя знакі.

 

10. Уся лiт. дзейнасць Д.-М. дзелiцца на да- i паcлярэформенную. Лiтаратурная дзейнасць Д.-М. дарэформеннага часу працякала ва умовах разлажэння прыгоннiцтва i развiцця новых капiт. у абстаноуцы уздыму у краiне сялянск. руху i грамадска-палiтычн. барацьбы, якая развярнулася вакол пытання аб прыгонным праве. Першы твор Д.-М. — камедыя "Сялянка". У ёй асноунае месца адведена паказу узаемоадносiн пана i селянiна. Затым Д.-М. пiша вершаваныя аповесцi "Гапон” i "Вечарнiцы". Вершаваная аповесць — гэта асноуны жанр дарэформ. творчасцi пiсьменнiка. У вершаванай аповесцi сялянству адводзiцца галоунае месца, i разлiчана яна, галоуным чынам, на сялянскага чытача. Дарэформ. творчасць Д.-М. супярэчлiвая. Праудзiвы паказ асобных з’яу народн. жыцця, маляунiчае апiсанне вясковых звычаяу i образоу, умелае выкарастанне фальклору — усе гэта мела станоучае значэнне у творчасцi пiсьменнiка. Разам з тым, у дарэформ. творчасцi Д.-М. можна знайсцi вобразы i малюнкi, у якiх прыхарошваецца тагачасная рэчаiснасць, iдэалiзуецца патрiархальна-вясковы уклад. У гэтым выяуляюцца рэакцыйныя рысы творчасцi Д.-М. Паслярэфарм. уздым 80-х гадоу станоуча адбiуся на лiтаратурн. i грамадск. дзейнасць пiсьменнiка. Ён напiсау шмат новых творау па матэрiалам бел. жыцця. Нажаль, з багатай лiтарат. творчасцi Д.-М. паслярэформ. часу захавалiся усяго толькi 2 п'есы i некалькi вершау. Драматычныя творы складаюць лепшае, што мы маем у лiтаратурнай спадчыне пiсьменнiка. Яны не страцiлi сваёй каштоунасцi i у наш час. Белар. драматургiя знаходзiлася у той час у зародкавым стане. Д.-М. з'явiуся адным з яе пачынальнiкау. Побач з лiтар. дзейнасцю Д.-М. праводзiу вялiкую культурна-асветнiцкую працу. Ен актыуна удзельнiчау у аматарскiх тэатральных гуртках, наладжвау спектаклi, лiтаратурныя вечары. Першая яго пастаноука п'есы "Сялянка” адбылая у Мiнску у 1952 г. пры удзеле аутара. Д.-М. быу прыхiльнiкам пашырэння асвета сярод народа. Пiсьменнiк прымау актыуны удзел у арганiзацыi народных школ. На уласныя сродкi ен заснавау у Люцынцы школу для вясковых дзяцей. У гэтай школе сам Д.-М. i яго дачкi вялi заняткi. Па яго iнiцыацiве было адкрыта некалькi пачатковых школ у Мiнску. Пiсьменнiк змагауся за свабоднае развiцце бел. мовы i лiтарат за навучэнне народнай мове. “ Наш сялянскi народ, ” - гаварыу ен, -“ мае права на навучэнне на роднай мове, так, як да нябеснага хлеба".