Значэнні і функцыі службовых часцін мовы.

Да службовых часцін мовы адносяцца прыназоўнікі, злучнікі і часціцы.

Прыназоўнікі выкарыстоўваюцца для падпарадкавальнай сувязі галоўнай і залежнай лексемы ў словазлучэннях, выражаюць разнастайныя сінтаксічныя адносіны, у якіх адлюстроўваюцца пэўныя знешнія сувязі паміж адпаведнымі рэаліямі: прасторавыя, часовыя, аб'ектныя, меры і ступені, прыналежнасці, мэты, прычыны, атрыбутыўнасці, спосабу дзеяння, кампаратыўныя.

Злучнік - непаўназначнае службовае слова, якое звязвае лексемы ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю. 3 улікам менавіта сінтаксічных функцый злучнія падзяляюцца на злучальныя, што служаць для аб'яднання сінтаксічна раўнапраўных адзінак мовы (слоў, словазлучэнняў, скаэаў), падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных кампанентаў (частак складаназалежнага сказа).

Злучнік — гэта службовая часціна мо­вы, якая злучае аднародныя члены сказа, часткі складанага сказа, асобныя сказы ў тэксце і выражае сэнсава-граматычныя адносіны паміж гэтымі адзінкамі. Ен выконвае арганізуючую функцыю. Пры дапамозе злучнікаў у сказ уключаюцца параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі. Ен не мае граматычных катэгорый, ен не самастойны ва ўжыванні і не можа выступаць у ролі членаў сказа. Значэнне злучніка – гэта сінтаксічныя адносіны, якія выражаюцца з яго дапамогай.

35. Функцыянальная характарыстыка прыназоўніка. Разрады прыназоўнікаў. Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў. Пераход іншых часцін мовы ў прыназоўнікі (узмацненне аглютынатыўнага сродку)

Прыназоўнік — гэта службовая часціна мо­вы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам (або займеннікам) ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў сказе. Сама назва гэтай часціны мовы паказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім (пры назоўніку). Прыназоўнік служыць для сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, кіруе формамі назоўніка (займенніка), паказваючы на залежнасць аднаго слова ад другога; разам з тым ён удакладняе значэнне таго ці іншага склону. Найбольш выразна выступае лексічнае значэнне прыназоўнікаў, якія паходзяць ад прыслоўяў: вакол, сярод, побач, уздоўж, міма і інш.

Паміж назоўнікам і прыназоўнікам можа стаяць азначальнае слова ці спалучэнне слоў, якое паясняе назоўнік, але гэта не парушае сувязі прыназоўніка з назоўнікам. : На тваёй зямлі.

Бываюць невытворныя (простыя) а, аб, за, без, на, над, па, пад, пра і т.д. і вытворныя вакол, замест, акрамя.

Функцыянальная характарыстыка злучнікаў. Семантычныя і граматычныя прыметы злучнікаў. Класіфікацыя злучнікаў паводле паходжання, складу, спосабу ўжывання і функцыянальнага значэння. Злучальныя словы, адрозненне іх ад злучнікаў

 

Злучнік — гэта службовая часціна мо­вы, якая злучае аднародныя члены сказа, часткі складанага сказа, асобныя сказы ў тэксце і выражае сэнсава-граматычныя адносіны паміж гэтымі адзінкамі. Ен выконвае арганізуючую функцыю. Пры дапамозе злучнікаў у сказ уключаюцца параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі. Ен не мае граматычных катэгорый, ен не самастойны ва ўжыванні і не можа выступаць у ролі членаў сказа. Значэнне злучніка – гэта сінтаксічныя адносіны, якія выражаюцца з яго дапамогай.

Сярод злучнікаў есць такія, якія паказваюць на адзін від адносін таму што, затое, і значэнне якіх выяўляецца толко ў пэўным кантэксце і, а, ды, ці, быццам, калі.

Паводле сінтаксічнай функцыі злучнікі падзяляюцца на: злучальныя (аб’ядноўваюць раўнапраўныя сінтаксічныя адзінкі, паказваючы на іх незалежнасць) і падпарадкавальныя (злучнікі і, ды, паўторныя і…і, ні…ні).

Паводле паходжання злучнікі бываюць невытворныя (і, а, але, ды, бо) і вытворныя (якія захавалі сувязь са словамі, ад якіх яны ўтварыліся).

Паводле структуры – простыя і, ды, ці, што, каб, і састаўныя таму што, для таго каб, як толькі.

Аб’ядноўвае падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы тое, што яны звязваюць даданую частку з галоўнай.

Розніца ж у тым, што злучальныя словы:

не толькі звязваюць даданыя часткі з галоўнымі, але і захоўваюць сваё аснаўное лексічнае значэнне;

заўсёды з’яўляюцца членамі сказа;

маюць указадьнае значэнне і могуць ін ш ы раз замяняцца адпаведнымі словамі з галоўнай часткі;

на іх можа падаць лагічны націск;

іх нельга апусціць са сказа;

нярэдка іх можна замяніць іншым злучальным словам (сінонімам);

злучальныя словы, якія паходзяць ад займеннікаў, могуць ужывацца з прыназоўнікамі.