Схема 15.2. Фактары станаўлення адметнасці беларускай культуры

 

Падкрэслiм, у аснову нашага адметнага тыпу культуры цалкам ляглi рэлiгiйныя iдэi. Гэтыя iдэi нiчым не адрознiвалiся ад тых iдэй, што існавалі ў суседнiх хрысцiянскiх краiнах. Адметнасць i асаблiвасць iх была не ў змесце, а ў незвычайнай свабодзе iх перамяшчэння, пранiкнення, і, што асаблiва важна, у пераплеценасцi i ўзаемауплывах. Вобразна кажучы, не толькi хрысцiянскае побач з «паганскiм», але i хрысцiянскае ў розных яго адценнях i традыцыях (праваслаўе, каталiцызм, пратэстантызм, унiяцтва).

II.Фармiраванне асноваў духоўнай культуры Беларусi адбывалася ў час, якi ў гiсторыi вызначаецца як перыяд Полацкага i Тураўскага княстваў. Менавiта ў гэтыя часы на старажытную Беларусь прыходзiць хрысцiянства, адгэтуль бярэ свой пачатак гiсторыя мураванага дойлiдства. Ужо ў 50-я гады XI ст. у Полацку ўзводзiцца Сафiйскi сабор, якi стаў сiмвалам дзяржаўнасцi. У XII ст. узнiкае полацкая архiтэктурная школа, з адметным мастацкiм прыёмам у храмавых пабудовах – двухколернай (бела-чырвонай) гамай сцен. Славу беларускаму дойлiдству прынеслi такiя храмы, як Спаса- Праабражэнская царква у Полацку, Каложская царква ў Гродна, храм Дабравесця ў Вiцебску, Тураўскi трохнефны храм. Усе старажытныя храмы былi аздоблены фрэскавымi роспiсамi i абразамi. З’яўленне рэлiгiйнага жывапiсу на беларускай зямлi звязваецца з iмем Ефрасiннi Полацкай, бо менавiта ў адказ на яе асабiстую просьбу быў прысланы з Канстанцiнопаля (Вiзантыя) абраз Богамацi Эфескай.

 

6 этап – пач. 90-х гг. Культура Беларусі часоў незалежнай дзяржавы  
5 этап – пач. XX ст. – канец 80-х гг. XX ст. Беларуская савецкая культура  
4 этап – канец XVIII – пач. XX ст. Культура Беларусі ў складзе Расійскай імперыі  
3 этап – XVII – XVIII стст. Беларуская культура перыяду Рэчы Паспалітай. Барока ў беларускай культуры  
2 этап – XIII – XVI стст. Культура Беларусі часоў ВКЛ. Рэнесанс і Рэфармацыя ў беларускай культуры  
1 этап – X – XIII стст. Старажытная культура Беларусі часоў Тураўскага і Полацкага княстваў  
Перыядызацыя этапаў развіцця культуры Беларусі

Схема 15.3. Перыядызацыя этапаў развіцця культуры Беларусі

 


Станаўленне мовы  
Старажытнабеларуская культура  
З’яўленне знакамітых асобаў асветнікаў  
Станаўленне першых нацыянальных школ архітэктуры  
Пачатак айчыннай літаратуры і філасоф-скай думкі  
Схема 15.4.Рысы старажытнабеларускай культуры

 

Рэнесансная культура  
Талерантнасць, складванне дактрыны прававой дзяржавы
Гуманизм
Парулярнасць ідэй асветництва і адукацыі
Сінтэз усходніх і заходніх мастацкіх традыцый, завяршэнне станаўлення нацыянальнай школы іканапісу і архітэктуры