Вывучэнне новага матэрыялу. — На пачатку ўрока вы жадалі сваім сябрам шмат добрага
— На пачатку ўрока вы жадалі сваім сябрам шмат добрага. Успомнім, якія дзеясловы гучалі ў гэтых пажаданнях (зробіш, напішаш, атрымаеш...). Якой асобы гэтыя дзеясловы? 3 дапамогай якой часціны мовы вызначаецца асоба дзеяслова? Сёння мы паназіраем за канчаткамі дзеясловаў другой асобы адзночнага і множнага ліку, навучымся распазнаваць другую асобу дзеясловаў, параўнаем правапіс канчаткаў дзеясловаў у беларускай і рускай мовах.
Работа ў групах
— Спадарыня Граматыка прапануе вам правесці даследаванне дзеясловаў з практ. 136 і 137 па плане, запісаным на дошцы:
1. Прачытайце дзеясловы.
2. Вызначце час, асобу, спражэнне і лік дзеясловаў.
3. Вызначце канчаткі дзеясловаў.
4. Зрабіце вывад: якія канчаткі маюць дзеясловы. Растлумачце, чаму дзеясловы маюць розныя канчаткі?
Што адрознівае канчаткі дзеясловаў у беларускай і рускай мовах?
1-я група: даследуйце дзеясловы першага слупка практ. 136.
2-я група: даследуйце дзеясловы другога слупка практ. 136.
3-я група: з практ. 137 выпішыце дзеясловы I спражэння, абазначце канчаткі. Складзіце сказ з адным дзеясловам. Даследуйце, як адрозніваюцца канчаткі дзеясловаў у беларускай і рускай мовах.
4-я група: з практ. 137 выпішыце дзеясловы II спражэння, абазначце канчаткі. Складзіце сказ з адным дзеясловам. Даследуйце, як адрозніваюцца канчаткі дзеясловаў у беларускай і рускай мовах.
Прадстаўнікі груп абараняюць свае даследаванні каля дошкі.
Робіцца вывад:
1) Дзеясловы I спражэння ў 2-й асобе адзіночнага ліку маюць канчаткі -еш, -эш,-аш, а множнага ліку — канчаткі -еце, -аце, -яце.
2) Дзеясловы ІІ спражэння ў 2-й асобе адзночнага ліку маюць канчаткі -ыш, -іш, а множнага ліку — іце, -ыце.
3) У канчатках дзеясловаў 2-й асобы адзіночнага ліку ў беларускай мове пасля ш літара ь не пішацца.
6. Замацаванне ведаў
Работа ў парах па картцы
На картках даюцца часткі прыказак.
Спалучыце часткі сказаў, каб атрымаліся прыказкі. Растлумачце іх сэнс. Знайдзіце дзеясловы 2-й асобы, вызначце іх канчаткі.
Любіш катацца —
Менш гавары —
Позна ўстанеш —
Чаго сам сабе не зычыш,
мала зробіш.
таго другому не рабі.
Любі і саначкі вазіць.
больш пачуеш.
Слоўнікавая работа
Паставіць дзеясловы ў 2-ю асобу адзіночнага ліку.
Зваць, класці, несці, грымець, пісаць.
Вучні высвятляюць, які дзеяслоў лішні, і абгрунтоўваюць свой выбар. Настаўнік тлумачыць, што гэтае слова слоўнікавае і яго трэба запомніць. Затым да дзеяслова грымець падбраюцца і запісваюцца аднакаранёвыя словы.
Фізкультхвілінка
Работа па падручніку
1. Прачытайце другую загадку з практ. 138. Адгадайце яе. Знайдзіце дзеясловы 2-й асобы, вызначце іх спражэнне, канчаткі.
2. Самастойна па варыянтах запішыце 1 і 3-ю загадку разам з адгадкамі. Абазначце канчаткі дзеясловаў 2-й асобы і спражэнне. Зрабіце ўзаемаправерку выкананага задання.
Работа з памяткай на с. 73. Звяртаецца ўвага на тое, куды падае націск у дзеясловах 2-й асобы множнага ліку.
Гульня "Перакладчыкі"
Вучні працуюць у парах. Карыстаючыся слоўнікамі, робяць пераклад дзеясловаў на беларускую мову (практ. 139). У перакладзеных дзеясловах ставяць націск, адказваюць на пытанні да практыкавання.
Хвілінка творчасці
Практ. 141.
• Прачытайце пісьмо.
• Якімі сказамі яно пачынаецца? Якімі заканчваецца?
• Пра што ідзе гутарка ў другім абзацы? У перадапошнім?
• Выпішыце дзеясловы 2-й асобы. Абазначце ў іх канчаткі, спражэнне.
• Якія ветлівыя звароты можна выкарыстаць пры напісанні пісьма?
• Раскажыце, пра што вы напісалі б свайму сябру або сваім родным, блізкім. (Можна прапанаваць напісаць пісьмо на чарнавіках, каб потым дапрацаваць дома і адправіць напісанае адрасату.)
7. Рэфлексія
Гульня "Пахвалі"
Настаўнік просіць дзяцей пахваліць сябе...
за творчасць;
за добрыя паводзіны;
за акуратна выкананую работу;
за дапамогу сябру;
за набытыя на ўроку веды;
за актыўную работу;
за...
8. Дамашняе заданне:практ. 143.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Тэма: Трэцяя асоба дзеясловаў
Мэты:фарміраваць уменне змяняць дзеясловы па асобах і ліках з апорай на табліцы; вучыць правільна ўжываць дзеясловы 3-й асобы ў маўленні; выхоўваць назіральнасць, любоў да роднай прыроды.
1. Арганізацыйны момант
Настаўнік пачынае ўрок урыўкам з верша Г. Пашкова:
Вывучае Натка мову.
На душы ў Наткі — май:
Столькі вокал
Светлых слоў — слухай
Ды запамінай!..
...Самы радасны прадмет —
Спасцігаць загадку слова,
Роднае зямелькі мову...
Высвятляецца, пра што расказвае аўтар.
Гульня "Знайдзі знаёмага"
Звярніце ўвагу на вымаўленне слоў з гукам [о]. Як толькі пачуеце такія словы, пляскайце ў далоні.
Возера, лужок, масты, парасон, берасцянка, падасінавік, акно.
Дзеці паўтараюць правіла, калі ў беларускай мове пішацца літара о.