Праверка дамашняга задання. На дошцы запісаны радкі А Вольскага:
3. Маўленчая размінка
На дошцы запісаны радкі А Вольскага:
На бярозе — белы бусел,
Пад бярозаю — ручай.
А завецца Беларуссю
Непаўторны родны край.
Пры чытанні вершаваных радкоў вучні адпрацоўваюць уменне голасам па чарзе выдзяляць кожнае слова ў адпаведным радку. Назіраюць за тым, як ад змены лагічнага націску мяняецца сэнс усяго выразу.
Класу задаюцца пытанні:
— Вызначце настрой аўтара. 3 дапамогай якіх слоў перадаецца гэты настрой?
— Што называе паэт родным краем? (Бярозу, бусла, ручай.)
4. Падрыхтоўка да ўспрымання верша К. Буйло «Люблю наш край.
Вучні хорам агучваюць вылучаныя з верша К. Буйло словы, якія запісаны на дошцы ў слупкі:
гай збожжа радзілася
гаяў шчасце залочаныя
жняя запяюць спазналась
жнеі у зелені пераліваюцца
Настаўнік удакладняе сэнс незразумелых дзецям слоў.
— Растлумачце, што для вас значыць спалучэнне слоў наш край?
— Якія з пералічаных на дошцы слоў, на ваш погляд, уваходзяць у гэтае паняцце? Закончыце наступны сказ: Я люблю наш край, бо у ім...
— Паслухайце верш К. Буйло «Люблю наш край», супастаўце ўласныя адказы з аўтарскімі пачуццямі, выражанымі ў вершы.
5. Аналіз тэксту
— Прачытайце верш К. Буйло «Люблю наш край».
— Што аўтар называе родным краем? Зачытайце адказ у тэксце. (Старонку, дзе яна нарадзілася і вырасла.)
— Вызначце, якая пара года адлюстравана ў вершы? (Канец лета.)
— Пацвердзіце адказ радкамі з твора. (Залочаныя збожжам нівы, шум лясоў, зелень садоў, у полі жнеі пяюць, гукі над нівай.)
Слоўнае маляванне: з апорай на выбраныя з верша словы і выразы складзіце невялікую вусную замалёўку і пакажыце ў ей адметнасць і прыгажосць беларускай прыроды ў летні сонечны дзень.
— Якім настроем прасякнуты верш? Выберыце адказ з прапанаваных на дошцы, абгрунтуйце яго радкамі з тэксту.
Словы ў дапамогу: лірычны, урачысты, расчулены, прыўзняты, стрыманы, тужлівы, трывожны, журботны, невясёлы.
— Прачытайце ў вершы, з чым аўтар упершыню сутыкнулася ў родным краі? Супастаўце выразы: спазнала шчасце — слязу нядолі праліла.
— Падбярыце сінонімы да слова нядоля. (Гора, няшчасце, бяда.)
— 3 якой прычыны чалавек можа праліць слезы? (Выказванні вучняў.)
— Што К. Буйло хацела падкрэсліць гэтым выразам. (Значыць, жыццё у яе было не такім ужо простым і лёгкім.)
— Замяніце дзеяслоў спазнала іншым з блізкім значэннем. (Зведала, сустрэла.)
— Як вы лічыце, чаму гэтыя два выразы з супрацьлеглым сэнсам аўтар паставіла ў вершы побач? (Выказванні вучняў.)
6. Работа ў групах
¾ Колькі малюнкаў можна вылучыць з твора?
¾ Што адлюстравана на кожным з іх?
¾ Уявіце, што вам неабходна зрабіць малюнкі да гэтага верша. Раскажыце, што будзе на пярэднім плане, што — на заднім?
¾ Якія колеры вы возьмеце, каб перадаць настрой верша?
— Супастаўце словы: мой — наш. У чым адрозненне?
— Прачытайце загаловак верша. Чаму ў вершы неаднаразова паўтараецца спалучэнне наш край? (Аўтар не аддзяляе сябе ад людзей, народа, які жыве на беларускай зямлі, таму замест слова мой гаворыць наш,значыць, агульны для ўсіх, хто тут жыве.)
Адказы вучняў падагульняюцца і робіцца выснова: Радзіма — гэта край, дзе ты нарадзіўся, рос, вучыся...
— Вызначце ў кожным слупку словы, якія рыфмуюцца. Падрыхтуйцеся да выразнага чытання твора: расстаўце паузы, падкрэсліце словы, на якія падае лагічны націск і іх неабходна пры чытанні выдзеліць голасам.
7. Чытаннне і аналіз казкі “Драч і Крот”
8. Падвядзенне вынікаў урока
9. Дамашняе заданне: вывучыць верш К. Буйло «Люблю наш край» на памяць.
ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ
Тэма: Алеся Станюк «Чаму?», П. Броўка “Калі ласка!”
Мэты:фарміраваць уменне чытаць правільна і асэнсавана, удасканальваць навык выразнага чытання; развіваць уменне чытаць напаўголасу з хуткасцю, якая не перашкаджае разуменню; выхоўваць любоў і павагу да Радзімы.
1. Арганізацыйны момант
2. Маўленчая размінка
На дошцы — вершаваныя радкі М. Чарняўскага:
Ёсць словы ў нас —
Жыццё і жыта.
Іх час не возьме ў забыццё,
Бо жыта — хлеб,
Святы набытак.
А хлеб
Для нас усіх —
Жыццё.
Пры чытанні вучні адпрацоўваюць вымаўленне ў словах падоўжаных зычных, спалучэнняў гукаў [с'в'], [с'ц,].
— На якія словы звяртае ўвагу паэт? (Жыццё, жыта.)
— Што агульнага ў гэтых паняццях? Пацвердзіце адказ радкамі з верша.
— Раскрыйце сэнс выразу: час не возьме ў забыццё.
— Ад якога слова ўтварылася забыццё? (Забыць.)
— Чаму словы жыта і жыццё людзі ніколі не змогуць забыць?
3. Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту А. Станюк «Чаму?»
— Прачытайце тэкст А. Станюк «Чаму?», знайдзіце сугучныя з вершам М. Чарняўскага радкі.
— Прачытайце запісаныя на дошцы словы:
акно грэчка
жыта пшаніца
дарога гасцінец
— Адшукайце сярод агучаных слоў тыя, якія называюць блізкія паняцці. (Дарога, гасцінец — значыць, пуць; з пшаніцы, жыта вырабляюць хлеб.)
— Як вы лічыце, адкуль з'явіліся ў нашай мове гэтыя словы? Прыслухайцеся да кожнага слова, разгледзьце яго.
4. Аналіз тэксту.
— Прачытайце тэкст А. Станюк «Чаму?» «ланцужком» па сэнсава закончаных частках (абзацах), раскажыце, пра гісторыю якіх беларускіх слоў вы даведаліся.
— Чаму, на вашу думку, у беларускай мове так многа слоў, якія сугучны ў вымаўленні і значэнні з адпаведнымі словамі ў рускай, украінскай мовах? (Выказванні вучняў абагульняе настаўнік.)
— Прывядзіце яшчэ некалькі прыкладаў такіх слоў з апорай на змест тэксту. (Хлеб, поле, трава, зямля і да т.п.)
— Якія аднакаранёвыя словы вы можаце назваць да слова гасцінец? (Госць, гасцініца, гасцяваць, гасцінны, гасцёўня.)
— Да каго нашы продкі звярталіся са словам госць? (Да купцоў.) Пацвердзіце адказ радкамі з тэксту.
— 3 якой мэтай прыязджалі купцы?
— Якое іншае значэнне ў наш час набыло слова гасцінец? (Падарунак.) Абгрунтуйце з апорай на тэкст, на падставе чаго гэта адбылося.
— Супастаўце выразы: жаданы госць — нязваны госць.
— Назавіце да кожнага спалучэння сінонімы. (Сябар, друг, таварыш, прыяцель; чужак, вораг, непрыяцель.)
— Што дазволіла да слова госць падабраць такія розныя па сэнсу словы? Абгрунтуйце свае меркаванні. (Словы, з якімі спалучаецца назоўнік госць.)
— Раскрыйце сэнс слова жаданы. (Нязваны.)
— Як чалавек сустракае жаданага госця? Што ён ставіць на стол?
— Зачытайце ў тэксце пра паходжанне назваў асобных відаў раслін, з якіх людзі атрымліваюць прадукты харчавання.
— Прачытайце запісаныя на дошцы выразы, скажыце, як вы разумееце сэнс кожнага з іх (у дужках даецца прыкладнае тлумачэнне выразу):
Хлеб ды соль.(Запрашэнне адведаць хлеба, сесці за стол; пажаданне міру, радасці, дабрабыту.)
Хлеб-соль вадзіць.(Здаўна сябраваць, падтрымліваць дружбу.)
Хлебасольны дом.(Дом гасцінны.)
Хлебасольны гаспадар.(Чалавек, які ўмее добра прыняць гасцей.)
Работа у групах.
Вучням раздаюцца карткі з запісанымі на іх пэўнымі словамі. Дзеці спрабуюць з апорай на гучанне слова абгрунтаваць паходжанне кожнага прапанаванага назоўніка.
Прыкладныя словы на картках: вішня (ад дзеяслова вісець); ліпа (ад слова ліпкі, у дадзенага дрэва ліпкі сок і ліпкія маладыя лісточкі); сыр (ад слова сыры, негатовы), салат (ад дзеяслова саліць), марожанае (ад слоў мароз, марозіць, замарозіць); лінейка (ад слова лінія, правесці прамую лінію) і да т.п.
— Прачытайце тэкст і абгрунтуйце, наколькі загаловак тэксту адпавядае яго зместу? Пацвердзіце свой адказ радкамі з тэксту.
— Паспрабуйце вызначыць галоўную думку тэксту. (Кожнае слова дакладна называе прадмет.)
5. Чытанне і аналіз верша П. Броўкі “Калі ласка!”
Чытанне верша настаўнікам
Самастойнае чытанне верша вучнямі з мэтай падрыхтоўкі да чытання ўслых.
Гутарка па змесце верша з выкарыстаннем пытанняў і заданняў на с. 13 падручніка.
Падрыхтоўка да выразнага чытання верша.
Вучні чытаюць верш і самастойна вызначаюць мэту выразнага чытання (што трэба перадаць слухачам пры чытанні), пад кіраўніцтвам настаўніка вызначаюць паузы, тон, лагічны націск.
6. Падвядзенне вынікаў уроку
7. Дамашняе заданне:навучыцца выразна чытаць тэкст А. Станюк «Чаму?».
ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ
Тэма: В. Шымук “Лёгка нам нічога не даецца…” Абагульненне па тэме раздзела “Радзіма мая дарагая”
Мэты: удасканальваць уменні вучняў правільна, асэнсавана і бегла чытаць, вызначаць тэму і галоўную думку твра, выказваць уласныя адносіны да зместу твора, аналізаваць твор з выкарыстаннем выбарачнага чытання, вылучаць з тэксту вобразныя словы і выразы і тлумачыць іх значэнне; развіваць уменне ўзнаўляць мастацкія вобразы праз слоўнае маляванне карцін, адлюстраваных у вершы; паўарыць і абагульніць веды па тэме раздзела.
1. Арганізацыйны момант