III. Праца над тэмай урока
(Ролю Зімы выконвае дзяўчынка-важатая, падрыхтаваная раней.)
Стук у дзверы.
Н а с т а ў н і к. Хто гэта стукае? Заходзьце хутчэй!
Адчыняюцца дзверы. Заходзіць 3 і м а.
3 і м а. Я не спазнілася? Гэта ў вас гаварылі пра снег і ўспаміналі пра мяне? (Адказы вучняў.)
Ведаеце, дзеці, што з далёкай поўначы я ехала да вас, але больш кваеамоўна апісала маё вандраванне пісьменніца Зоська Верас уапавяданні «Чараўніца» (с. 64).
IV. Чытанне апавядання настаўнікам
— Якой прыйшла да нас зіма?
Бюро даведак:
спавітая — закручаная;
зачаравала — рус. заколдовала;
бязлітасная — жорсткая, суровая.
V. Чытанне апавядання вучнямі
1. Чытанне хорам.
2. Бінарнае чытанне (адзін тэкст чытаюць два вучні адначасова).
VI. Аналіз твора
— Хто і адкуль да нас прыехаў?
— Што яна зрабіла?
— Як Зіма адчувала сябе?
— Што адбывалася з наваколлем пасля яе ўсмешкі?
— Але, нягледзячы на ўсю яе прыгажосць, якая Зіма? Чаму?
Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)
3 і м а. Дзеці, вы, мабыць, стаміліся, і я вас запрашаю пагуляць. Дапамагаць мне будзе... (назваць імя хлопчыка).
Гульня «Сцеражыся! Мароз!»
Усе вучні становяцца ў кола адзін каля аднаго. Хлопчык станові спіной да дзяцей і крычыць: «Сцеражыся! Мароз!» Усе выбягаюць з кола і стараюцца забегчы ў яго зноў, каб не злавіў Мароз. Каго зловіць Дзед Мароз, той выходзіць з кола.
З і м а. Малайцы! Мне прыемна было з вамі пазнаёміцца, але мне спяшацца да дзяцей у другую школу, а вы працуйце далей.
3 і м а выходзіць.
— Пра ўчынкі зімы расказвае нам і народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас (паказаць партрэт) у вершы «Зіма» (с. 55-56).
VII. Пазакласнае чытанне. Чытанне верша настаўнікам
— Якія зімовыя карціны вы ўяўляеце пры праслухванні верша? Бюро даведак:
шэрань — рус. иней;
маркотна — рус. печально.
VIII. Чытанне верша вучнямі
1. Чытанне верша з растаноўкай паўз.
2. Чытанне і знаходжанне ўрыўка да малюнка.
IX. Аналіз зместу твора
— Што зрабілі маразы? А вятры?
— Як выглядае лес?
— Растлумачце выразы: «Мяккая пярына вочы адбірае» і «Рэчка анямела». Як вы іх разумееце?
— Што адбывалася ў палях? Ад чаго ўсё гзта адбывалася?
— Як яшчэ можна назваць гэты верш?
X. Актуалізацыя ведаў вучняў
— А зараз падумайце, ці правільна зрабілі гусанькі, што паляцелі ў вырай? Чаму? Прачытайце аб гэтым у тэксце верша.
— Ці можна параўнаць прыроду восені і зімы? Чаму?
— Мне здаецца, што восенню прырода засыпае, а зімой знаходзіцца ў глыбокім сне. Як лічыце вы? Чаму?
XI. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Што прыносіць зіма людзям, прыродзе?
— Як вы гэта ўяўляеце?
— Які настрой выклікае ў вас зіма?
— Што вас зацікавіла на ўроку?
— Чаго не хацелася рабіць на ўроку?
XII. Дамашняе заданне(с. 64 -66)
Вывучыць верш на памяць.
Выразнае чытанне тэксту З. Верас «Чараўніца».
Прачытаць творы аб прыкметах зімы.
Тэма: Зімовыя змены ў прыродзе.МАКСІМ БАГДАНОВІЧ «ЗІМОЙ». СКЛАДАННЕ ТЭКСТУ ПА СЕРЫІ МАЛЮНКАЎ
«ШТО ЗРАБІЎ МАРОЗ?»
Мэты:
Ø фарміраваць навык арфаэпічна правільнага чытання, уменне маляваць словамі карціну прыроды з твора, удасканальваць уменне чытаць выразна;
Ø развіваць уменне эмацыянальна ўспрымаць тэкст, вызначаць эмацыянальны настрой аўтара твора, ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў;
Ø садзейнічаць развіццю жадання назіраць за прыродай роднага краю, выхаванню беражлівых адносін да прыроды.
Тып урока: традыцыйны.
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі, партрэты пісьменнікаў.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
Гукавая размінка
Ма-ма-ма — прыйшла халодная зіма.
Ме-ме-ме — але рады ўсе зіме.
Му-му-му — вельмі любім мы зіму.
II.Праверка дамашняга задання
— Успомніце, аб чым мы гаварылі на мінулым уроку?
— Перадайце інтанацыйна свае адносіны да зімы (верш Я. Коласа «Зіма»).
— Прачытайце аб дзеянні чараўніцы Зімы з апавядання «Чараўніца» З. Верас.
— Раскажыце, што стала з наваколлем ад яе ўсмешкі.
III.Новая тэма
— Які настрой выклікала ў вас усмешка Зімы? (Суровасці і радасць.) Чаму? (Таму што холадна, але ў той жа час можна пакатацца на санках, лыжах і каньках.)
— У зімовыя дні вы вучыцеся ў школе, а калі ж вы гуляеце ў свае зімовые гульні? (Вечарам.)
— Ці не было ў вас жадання прывітацца з зімовым вечарам?
— Гэта жаданне з'явілася і ў паэта Максіма Багдановіча (паказаць партрэт), і ён напісаў верш «Зімой» (с. 67-68), які я зараз прачытаю.
IV. Чытанне верша настаўнікам
Бюро даведак:
мары — жаданні, імкненні.
V. Чытанне верша вучнямі
1. Выразнае чытанне верша з растаноўкай лагічных паўз.
2. Настаўнік чытае знаёмы тэкст і замяняе некаторыя словы сінонімамі. Вучні шукаюць гэту замену.
Прывет, марозны, шумны вечар!
Прывет, скрыпучы, пульхны снег!
Завіруха не вые, супакоіўся вецер,
I свабодзен неважкіх санак бег.
Правільны варыянт:
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вые, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.
VI . Аналіз зместу твора
— Які быў вечар? Прачытайце.
— Які настрой, на вашу думку, выклікаў у паэта марозны вечар?
— Які настрой выклікаў у вас гэты верш?
— Якімі паказаны бярозы? Як пра іх гаворыць паэт?
— Аб чым яны мараць?
— Як адчуваюць сябе зоркі?
— Калі б вам давялося маляваць карціну пра бярозы зімой у вечаровай сіняве, якія б вы выкарыстоўвалі фарбы? Чаму?
— Намалявалі малюнак, а зараз «накіроўваемся на вуліцу».
Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)
Кружымся, як сняжынкі.
Гуляем у снежкі.
Ідзем па глыбокім снезе.
Пераступаем цераз сумёты.
Расчышчаем дарожкі ад снегу.
Грэемся на марозе.
Расціраем замёрзлыя рукі.
Катаемся на лыжах.
Гуляем у хакей.
Надышоў вечар, дзеці разбегліся класціся спаць.
VIІ . Складанне тэксту па серыі малюнкаў« Што зрабіў мароз?»
VIІI. Дамашняе заданне(с. 67– 68)
Вывучыць верш на памяць.
Тэма: Рыжая прыгажуня. АЛЕСЬ АСІПЕНКА «ПРЫГОЖАЯ ЛІСІЦА»
Мэты:
Ø фарміраваць навык арфаэпічна правільнага чытання, уменне маляваць словамі карціну прыроды з твора, удасканальваць уменне чытаць выразна;
Ø развіваць уменне эмацыянальна ўспрымаць тэкст, вызначаць эмацыянальны настрой аўтара твора, ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў;
Ø садзейнічаць развіццю жадання назіраць за прыродай роднага краю, выхаванню беражлівых адносін да прыроды.
Ø
Тып урока: традыцыйны.
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі, партрэты пісьменнікаў.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
Гукавая размінка
Ма-ма-ма — прыйшла халодная зіма.
Ме-ме-ме — але рады ўсе зіме.
Му-му-му — вельмі любім мы зіму.