Чытанне тэксту «ланцужком».
IV. Вынік урока
— Пра якія сімвалы нашай краіны гаварылі на ўроку? Што вы даведаліся пра ix?
3 якой літарай пазнаёміліся? Чым цікавая казка?
Беларуская мова 1 клас Дата правядзення _________________
Урок 28
Тэма: Я і мая Радзіма. Гонар Беларусі
Мэты:
· працягваць работу па выпрацоўцы артыкуляцыйных навыкаў; фарміраваць уменні аўдзіравання; працаваць над назапашваннем лексікі тэматычных груп, уключаць яе ў актыўнае суразмоўніцтва па змесце праслуханых тэкстаў;
· вучыць чытаць па-беларуску, выкарыстоўваючы навык чытання, набыты на ўроках навучання грамаце; вучыць правільна вымаўляць пры чытанні гукавыя адпаведнікі літар г, ч, ў, ц, фарміраваць першапачатковыя чытацкія ўменні пры адказе на пытанні па прачытаным;
· выхоўваць любоў і павагу да роднай зямлі.
Абсталяванне: падручнік, кніra «Беларусь — наша Радзіма».
Ход урока
I. Лексічная праца
Дамінуючы лесічны матэрыял: праца, працаваць, працоўны, пераможцы, медаль.
1) Нашай краіне ёсць чым ганарыцца. Гэта працоўныя дасягненні. Паслухайце верш. Чым адметны наш край?
Тут умельцы вырабляюць
Слаўны трактар «Беларусь»,
Тут ствараюцца БелАЗы —
Трохсоттонны везці груз...
Тут сыны лятуць у космас,
пecні матчыны пяюць...
Гэты край наш найдзівосны
Беларуссю ўсе завуць.
М. Пазнякоў.
— Што цікавага вы даведаліся? Чым мы можам ганарыцца?
Разгледзьце малюнкі ў кнізе «Беларусь — наша Радзіма» (с. 44-45).
— Разгледзьце малюнкі на дошцы, прачытайце подпісы пад iмi.
Трактар тралейбус аўтобус кампьютар
— Хто зpaбiў гэтыя машыны? Дзе працуюць гэтыя машыны? Звярніце ўвагу, што на беларускай мове словы пішуцца не так, як на рускай.
3) Пазнайце будынкі. Якое прызначэнне ў гэтых будынкаў? Чым яшчэ мы ганарымся? Пра якія спартыўныя дасягненні беларусаў вы ведаеце? У якім відзе спорта атрымалі залаты медаль, сярэбраны медаль, бронзавы медаль?
II. Аўдзіраванне
Разгледзьце малюнкі. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў казцы?
Марцін
Жылi тры браты: два разумныя, а трэці — не. Яго звалі Марцін.
Паехалі: аднойчы разумныя браты араць, а жонкам сказалі:
— У поўдзень прынясіце нам абед. Згатавалі жонкі абед i кажуць Марціну:
— Чаго ты, гультаіна, прыліп да печы? Хоць бы ты абед занёс братам.
Далі яму бохан хлеба, гаршчок капусты i гаршчок кашы ды выправілі ў поле.
Ідзе Марцт, варон лічыць. Надакучыла лічыць варон, пачаў навокал азірацца. Бачыць — едзе за iм яго цень. Марцін падумаў, што гэта злодзей крадзецца, хоча абед адабраць.
— Чаго ты прыстаў да мяне? — закрычаў Марцін на цень. — Адчапіся! А то як смальну гаршчком, дык табе i канцы будуць!
Пайшоў Марцін далей. Азірнуўся — цень не адстае. «Трэба ўцякаць ад гэтага злодзея», — думаў Марцін. Кінуўся ён бегчы. Бег, бег, змарыўся, паглядзеў назад, а злодзей тут... Узлаваўся Марцін ды запусціў у цень гаршчком з капустаю. А сам стаіць i глядзіць, што будзе. Цень таксама стаіць.
— Ага! — закрычаў Марцін ад радасці. — Казаў табе: «Адчапіся, а то канцы зраблю!»
Пайшоў Марцін далей. Цень зноў ідзе за iм.
— Ах, каб ты выхвараў — ты яшчэ жывы?! — закрычаў Марцін. — Вось жа табе!
I запусціў гаршчком з кашаю. А сам пабег. Прабег тpoxi ды вырашыў праверыць, ці зaбiў злодзея. Азірнуўся, а ён тут...
— Дык табе мала двух гаршчкоў, нягоднік! На ж табе яшчэ ў прыдачу!
Размахнуўся Марцін ды стукнуў злодзея боханам хлеба. А сам зноў пабег далей. Аж глядзіць праз нейкі час — i цень за iм бяжыць.
Бачыць Марцін: жывучы злодзей трапіўся, нічым не заб'еш. Напужаўся ён, Hapaбiў крыку:
— Гвалт! Ратуйце!
Пачулі браты, прыбеглі на дапамогу.
— Чаго ты крычыш? — пытаюцца.
— Ды вось нейкі злодзей прычапіўся... Я яго i пpaciў, i гаршчкамі бiў — не адстае!
— Ах ты, дурань! — смяюцца браты. — Гэта ж твой цень, а не злодзей!
— А чаго ж ён бег за мною?
— Бо ты бег, дык i цень бег.
Палаялі браты Марціна, што гаршчкі пaбiў, i пайшлі дамоў абедаць. А яму загадалі:
— Пасі коней, адганяй аваднёў.
Узяў Марцін галінку i пачаў аваднёў адганяць. Толькі згоніць — а яны зноў садзяцца.
— Пачакайце ж, праклятыя, — злуецца Марцін, — я вам пакажу!
Высек ён дубінку. ( як толью сядзе авадзень на каня, Марцін трах яго дубінкаю!
Бiў, бiў аваднёў i пазабіваў коней.
«Ну, гэта яны наеліся, — думаў Марцін, — i спаць палеглі. Адпачну i я трохі.
Вярнуліся браты. Пабудзілі Марціна.
— Дзе коні? — пытаюцца.
— Ды вунь, у кустах, спяць.
— А ты аваднёў адганяў?
— А няўжо ж не!? — адказвае Марцін. — Як пазабiвaў аваднёў, дык кoнi адразу супакоіліся i паснулі
Пайшлі браты да коней, глядзяць, а тыя i нori выпруцілі. Пабедавалі яны ды вярнуліся дахаты. Дома напалі на жонак:
— Навошта вы Марціна паслалі? Ён жа i абеду не данёс, i коней са свету звёў Што мы цяпер рабіць будем без коней?
Думалі-думалі браты, што iм рабіць, i парашылі icцi ў лес дровы секчы — грошы на коней зарабляць. Узялі з сабою i Марціна: там ён шкоды не наробіць.
Браты сякуць добрыя дровы, а Марцін да гнілога пня прычапіўся. Выкапаў пень, а пад iм цэлы кацёл грошай...
У бачылі разумныя браты кацёл грошай, зарадаваліся. Насыпалі поўныя кішэні, ды i палавіны не забралі.
— Iдзi ты, — кажуць Марціну, — дахаты па мех. А мы тут застанёмся грошы вартаваць.
Выйшаў Марцін з лесу i забыўся, па што яго браты паслалі. Вярнуўся назад i пытаецца:
— Браткі, па што вы мяне паслалі?
— Па мех! — кажуць браты. — А каб ты больш не забываўся, дык ідзі i гавары: «Мех, мех...»
Ідзе Марцін i мармыча сам сабе: «Мех, мех, мех...» У дарозе апанавалі яго сабакі. Марцін гудзе пад нос: «Мех, мех, мех...» А сабакі так i круцяцца каля ног, за лыткі хапаюць.
— Ах, каб вас ваўкі з'елі — закрычаў Марцін на сабак i кінуўся наўцёкі.
Уцёк сяк-так ад сабак ды зноў забыўся, па што ідзе. Вярнуўся назад:
— Браткі, па што вы мяне паслалі?
— Па мех!
— Гэта ж мяне, — кажа Марцін, — сабакі апанавалі, дык я пачаў на ix крычаць i забыўся, па што ішоў.
— Дурань ты! — адказваюць браты. — Трэба было ўзяць палку ды таго-сяго па баках, таго-сяго па зубах... Не хадзіце, брахуны, па шляхах, не пужайце людзей!
Узяў Марцін добрую палку i пайшоў па мех. Сустракае па дарозе мужыкоў.
— Куды вядзе гэта дарога? — пытаюцца яны ў Марціна.
А Марцін у адказ:
— Сюды мех, туды мех i туды мех...
Мужым падумалі, што ён смяецца з ix. Накінуліся на Марціна:
— Мы ж табе пакажам зараз i мех i смех!
А Марцін як махне палкаю — таму па баках, таму па зубах...
— Не хадзіце, — крычыць, — брахуны, па шляхах, не пужайце людзей!
Паразганяў мужыкоў ды зноў забыўся, па што ідзе. Вярнуўся назад:
— Браткі, па што вы мяне паслалі?
Бачаць браты, што з дурнем кашы не зварыш, плюнулі i пайшлі caмi па мех.
Недарэмна ж кажуць: «За дурною галавою няма нагам спакою».
2) Які настрой выклікала ў вас казка? Раскажыце, як Марцін уцякаў ад свайго ценю. Што знайшоў Марцін у лесе, калі браты секлі дровы? Што было далей? Чаму людзі кажуць: «За дурною галавою няма нагам спакою»? Якія ілюстрацыі да казкі вам найбольш спадабаліся i чаму?
Хвілінка адкрыццяў.
— Паслухайце радкі з казкі:
Бачаць браты, што з дурнем кашы не зварыш, плюнулі i пайшлі самі па мех.
— Як вы разумееце выраз «з дурнем кашы не зварыш»?
III. Навучанне чытанню
1) Як завуць галоўнага героя казкі. Прачытайце. Якой літарай перадаецца гук [ц']? Прыгадайце, як ціўкаюць кураняты? (Харавое вымаўленне: ціў-ціў-ціў-ціў.) Паглядзще подпісы пад малюнкамі куранятак. Давайце паспрабуем прачытаць. (Настаўнік дабіваецца, каб вучні вымаулялі [ц'] мякка.)
— Прачытайце словы ў падручніку. Сачыце за вымаўленнем i націскам (ударением).
2) Прагледзьце першы сказ. Знайдзіце ў iм словы з [ц'], прачытайце ўголас. Прачытайце сказ уголас. (Аналагічная праца з кожным сказам.)
— Знайдзіце i прачытайце адказы на пытанні. Чаго напалохаўся Марцін? Як ён адбіваўся ад свайго ценю? Ці згодныя вы з прыказкай, што за дурной галавою няма нагам спакою?