Пытанні да экзамена па дысцыпліне “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” на 2010-2011 год.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пратакол паседжання кафедры агульнаправавых і грамадзянска-прававых дысцыплін

31.08.2010 № 1

 

Пытанні да экзамена па дысцыпліне “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” на 2010-2011 год.

 

  1. Назавіце прадмет навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі, раскройце яе задачы і асаблівасці.
  2. Дайце характарыстыку гістарыяграфіі гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
  3. Прааналізуйце паходжанне назвы “Беларусь”.
  4. Дайце характарыстыку фарміраванню дзяржаўнасці ўсходніх славян.
  5. Ахарактарызуйце дзяржавы-княствы на тэрыторыі старажытнай Беларусі, іх грамадскі і палітычны лад.
  6. Дайце аналіз асноўных рысаў звычаёвага права Беларусі. Дайце ацэнку адлюстраванню звычаёвага права ў пісьмовым заканадаўстве.
  7. Ахарактарызуйце сістэму злачынстваў і пакаранняў па “Рускай Праўдзе”.
  8. Распавядзіце пра крыніцы “Рускай Праўды” і сістэму пакаранняў у ёй.
  9. Дайце аналіз дагаворам беларускіх княстваў з Рыгай 1229, 1263 гг.
  10. Раскройце прычыны і канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Ахарактарызуйце адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ВКЛ.
  11. Ахарактарызуйце грамдадскі лад Вялікага княства Літоўскага.
  12. Ахарактарызуйце прававое становішча вялікага князя ў ВКЛ.
  13. Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці сойма ВКЛ.
  14. Ахарактарызуйце прававое становішча ваяводы ў сістэме мясцовых органаў дзяржаўнай улады ВКЛ.
  15. Ахарактарызуйце прававое становішча старасты ў сістэме мясцовых органаў дзяржаўнай улады ВКЛ.
  16. Ахарактарызуйце органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI стст.
  17. Распавядзіце пра судовы лад на Беларусі ў ХV-ХVI стст.
  18. Ахарактарызуйце склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці Вялікакняскага (гаспадарскага) суда ВКЛ.
  19. Ахарактарызуйце склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці Галоўнага трыбунала ВКЛ.
  20. Ахарактарызуйце склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці замкавага (гродскага) суда ВКЛ.
  21. Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці земскага павятовага суда.
  22. Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці падкаморскага суда.
  23. Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці войтаўска-лаўнічага суда.
  24. Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці копнага суда.
  25. Дайце аналіз Крэўскай ўніі 1385 г. (прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы)
  26. Дайце аналіз Гарадзельскай ўніі 1413 г. (прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
  27. Дайце аналіз Люблінскай ўніі 1569 г. (прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
  28. Дайце аналіз Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. (прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
  29. Прааналізуйце агульнадзяржаўныя граматы (прывілеі).
  30. Прааналізуйце абласныя граматы (прывілеі).
  31. Прааналізуйце валасныя граматы (прывілеі).
  32. Прааналізуйце гарадскія граматы (прывілеі).
  33. Выкладзіце пра паходжанне, крыніцы і структуру Судзебніка Казіміра IV 1468 г., прааналізуйце яго змест.
  34. Выкладзіце пра паходжанне, крыніцы, структуру і змест Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 г.
  35. Распавядзіце пра паходжанне, крыніцы, структуру і змест Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Параўнайце Статут 1566 г. са Статутам 1529 г.
  36. Выкладзіце пра паходжанне, крыніцы, структуру і змест Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г.
  37. Распавядзіце пра кантытуцыйнае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.
  38. Прааналізуйце ваеннае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.
  39. Прааналізуйце цывільнае (грамадзянскае) права па Статугах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.
  40. Выкладзіце пра крымінальнае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.
  41. Прааналізуйце працэсуальнае права па Статутах Вялікаіа княства Лігоўскага 1529, 1566, 1588 гг.
  42. Ахарактарызуйце дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
  43. Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці Сойма Рэчы Паспалітай.
  44. Прааналізуйце асноўныя палажэнні Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 г.Распавядзіце пра Таргавіцкую канфедэрацыю.
  45. Выкладзіце пра паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі 1794 г.
  46. Выкладзіце пра сістэматызацыю права ў Расіі ў першай палове XIX ст. Распавядзіце пра праект зводу мясцовых законаў заходніх губерняў.
  47. Дайце аналіз права Беларусі ў ХVІІ-ХVІІІ стст.
  48. Ахарактарызуйце дзяржаўны і грамадскі лад на Беларусі ў перыяд распаду прыгонніцтва і развіцця капітылістычных адносін (першая палова XIX ст.).
  49. Ахарактарызуйце сялянскую рэформу 1861 г. на Беларусі.
  50. Вызначыце мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля рэформы 1861 г.
  51. Ахарактарызуйце земскую рэформу 1864 г. і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.
  52. Ахарактарызуйце судовую рэформу другой паловы 1860х гг. і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.
  53. Ахарактарызуйце грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў пачатку XX ст.
  54. Ахарактарызуйце грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў перыяд канстытуцыйнай манархіі ў Расіі.
  55. Ахарактарызуйце грамадска-палітычны лад і права на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
  56. Ацаніце спробы ажыццяўлення “права нацый на самавызначэнне” на Беларусі. Распавядзіце пра Усебеларускі з’езд (кангрэс) 1917 г.
  57. Распавядзіце пра ўтварэнне БССР.
  58. Распавядзіце пра абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. Прааналізуйце устаўныя граматы.
  59. Выкладзіце пра першы ўрад БССР. Дайце ацэнку яго Маніфесту.
  60. Прааналізуйце асноўныя палажэнні Кантытуцыі БССР 1919 г.
  61. Выкладзіце пра Усебеларускі з’езд Саветаў і дзяржаўна-прававое значэнне яго рашэнняў. Выкладзіце пра ўтварэнне Літоўска-Беларускай ССР.
  62. Выкладзіце пра аднаўленне БССР у 1920 г. Прааналізуйце палажэнні дэкларацыі аб незалежнасці ССРБ. Дайце ацэнку Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 г.
  63. Выкладзіце пра II з’езд Саветаў БССР. Прааналізуйце дапаўненні да Канстытуцыі 1919 г.
  64. Прааналізуйцеасноўныя напрамкі развіцця права БССР у 1920-х 1930-х гг.
  65. Ахарактырызуйцеразвіццё грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права БССР у 1920-х 1930-х гг.
  66. Распавядзіце пра крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае права БССР у 1920-х 1930-х гг.
  67. Ахарактырызуйце судовую сістэму БССР у 1920-х 1930-х гг.
  68. Выкладзіце пра палітыку беларусізацыі ў 1920-х -1930х гг.
  69. Прааналізуйце асноўныя палажэнні Канстытуцыі БССР 1927 г.
  70. Прааналізуйце асноўныя палажэнні Канстытуцыі БССР 1937 г.
  71. Выкладзіце пра ўз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай ССРі стварэнне органаў Савецкай улады ў заходніх абласцях Беларускай ССР.
  72. Ахарактарызуйцесклад і дзейнасць мясцовых органаў кіравання і самакіравання на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. Распавядзіце пра становішча беларускай меншасці ў Польшчы ў 1920х – 1930х гг.
  73. Распавядзіце пра пачатак другой сусветнай вайны і ўтварэнне часовых органаў народнай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.
  74. Распавядзіце пра Савецкую дзяржаву і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, нямецкай акупацыі.
  75. Выкладзіце пра вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і адбудову дзяржаўнага апарату БССР у 1944 – пачатку 1950х гг.
  76. Ахарактырызуйцезмены ў беларускім савецкім праве ў канцы 1940х пачатку 1960х гг. Распавядзіце пра пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 1950–х – пачатку 1960-х гг.
  77. Дайце ацэнкудзейнасці вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання БССР у 1950-х 1980-х гг.
  78. Ахарактарызуйце дзейнасць БССР на міжнароднай арэне ў 1950-х 1980-х гг.
  79. Прааналізуйцеразвіццё права БССР у 1950-х 1980-х гг.
  80. Дайце ацэнкуграмадзянскаму і грамадзянска-працэсуальнаму праву БССР у 1950-х 1980-х гг.
  81. Дайце ацэнкукрымінальнаму і крымінальна-працэсуальнаму праву БССР у 1950-х 1980-х гг.
  82. Дайце ацэнкузямельнаму праву БССР у 1950-х 1980-х гг.
  83. Прааналізуйцеасноўныя палажэнні Канстытуцыі БССР 1978 г.
  84. Дайце ацэнку распаду СССР і ўтварэнню СНД. Прааналізуйце Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г.
  85. Прааналізуйце змены ў канстытуцыйным праве Беларусі ў пачатку 1990–х гг. Распавядзіце пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 г. і змяненні дапаўненні да Канстытуцыі, прынятыя 24.11.1996 г.
  86. Прааналізуйце развіццё права Рэспублікі Беларусь у 1990-х гг.

 

Дацэнт Л. Л. Голубева

Выкладчык А. В. Кожар