Ткацтва ніжняй кромкі і замацаванне рабочага кардону на станке

Адразу па-над касічкай па вертыкалі пляцецца так званая заработка (ніжні беражок) вышынёй 10 мм (рыс.3.8).

Гэта ўжо частка габелена, якая пасля можа быць падшыта на сподні бок, калі габелен будзе вісець прама на сцяне, ці загнута на тарэц падрамніка, калі габелен мяркуецца расцягнуць і ўставіць у раму. Для выканання заработкі бяруць такую самую нітку як для асновы. Зверху вытканага габелена таксама з той жа самай мэтай неабходна выткаць беражок.

Асоба адзначым, што нітка ў пачатку ткацтва беражка, прывязваецца простым вузельчыкам да краю асновы побач з касічкай.

З адваротнага боку аснова прымацоўваецца рабочы кардон. Паслядоўнасць выканання дадзенай працы паказана на рысунку 3.9.

Рысунак 3.8 — Ткацтва ніжняй кромкі
  Рысунак 3.9 — Паслядоўнасць прымацавання рабочага кардону

 

Здыманне вырабу з рамкі. Афармленне работы

Апрацоўка паверхняў міні-габелена

Завяршаючы працу над габеленам неабходна апрацаваць яго паверхні: вонкавую і зваротную. Вонкавы бок павінен быць гладкім, без вузельчыкаў, і шчылін на межах каляровых плям: вузельчыкі неабходна апусціць уніз, за аснову, а шчыліны – акуратна сшыць тонкай ніткай таго колеру, які ў дадзеным месцы пераважае (рыс. 4.1, а).

Калі твор вытканы, то на зваротным боку застаюцца кончыкі нітак на ўчастках змены колеру. Гэтыя кончыкі, часам, злучаюць парамі ў вузельчыкі і абразаюць астатак над вузельчыкам. Рабіць трэба гэта асцярожна таму, што вузельчыкі фіксуюць вызначанае становішча нацяжэння нітак і пры любой змене іх нацяжэння могуць быць павісанне ці сцягванне палатна габелена. Але, ёсць іншы спосаб – вузельчыкі абразаюць на адлегласці прыблізна 5 мм ад асновы і праклейваюць іх клеем ПВА (рыс. 4.2, б). Гэты спосаб выкарыстоўваецца ў практыцы часцей.

Пры неабходнасці, пасля апрацоўкі вонкавага і зваротнага боку, габелен дапаўняецца элементамі, якія можна вышыць непасрэдна на палатне ці нашыць або прыклеіць. Элементы дэкору можна звязаць кручком, вырабіць з дэкаратыўных стужак, шнуроў, тканіны, футры, скуры, дроту, які абкручваецца каляровай ніткай. Цікавым дадаткам могуць стаць керамічныя, драўляныя ці шкляныя пацеркі, шклярус, гузікі, элементы, выкананыя ў тэхніцы "пап'е-машэ" і інш. Выкарыстоўваемыя элементы павінны арганічна дапоўніць тканы малюнак, таму неабходна вельмі тонка падысці да аздаблення вырабу.

Пытанні для самакантролю

1. Якога колеру падбіраюць ніткі для сшывання шчылін на паверхні габелена?

2. Ці з’яўляецца абавязковым аздабленне паверхні габелена?

3. Чаму неабходна спачатку зрабіць апрацоўку паверхняў габелена, а потым яе дэкараванне?

 

а) правы бок б) зваротны бок пасля апрацоўкі
  Рысунак 4.1 — Апрацоўка паверхняў міні-габелена  

 

 

 

Рысунак 4.2 — Прыклады аздаблення габеленаў вышыўкай (фрагменты міні-габеленаў)

Зняцце вырабу з рамкі

Рысунак 2  

Вытканую работу неабходна зняць з рамы. Для гэтага ніткі асновы габелена (зверху і знізу) абразаюць, у якіх астаўляюць вялікія канцы. Далей гэтыя ніткі звязваюць (двайным вузлом) – паслядоўна пара з парай, спачатку з аднаго боку, потым з другога. Звязаныя ніткі асновы абразаюць, пакідаючы канцы не меней 10 мм, якія загінаюць на зваротны бок габелена і прыклейваюць да яго клеем ПВА (рыс 2).

Афармленне работыАформіць працу можна разнастайнымі спосабамі: у рамку, абвязаць кручком, упрыгожыць бахрамой і т. д. (рыс 3).

 

 

Рысунак 3