Марфалагічная інтэрферэнцыя

Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе

 

 

  1. Білінгвізм як аб’ектыўная рэальнасць ў Беларусі.

Білінгвізм (двухмоўе) – здольнасць асобы карыстацца папераменна дзвюма мовамі, зрэдку некалькімі іншымі мовамі.

Тыпы білінгвізму:

1) па характары зносін з носьбітамі мовы вылучаюць:

- кантактны ва ўмовах сумеснага пражывання, узаемадзеяння ў духоўнай, сацыяльнай і эканамічнай сферах (рус.-бел. білінгвізм)

- некантактны, калі падобных кантактаў ў розных сферах няма (руска-нямецкі білінгвізм).

2) па ступені генетычнай блізкасці моў вылучаюць:

- блізкароднасны, калі мовы адносяцца да адной моўнай групы, напрыклад беларуская і руская мовы адносяцца да ўсходнеславянскіх моў;

- неблізкароднасны, калі мовы адносяцца да розных моўных груп: (руска-нямецкі білінгвізм, нямецкая мова – германск. група моў, руская мова – славянская група моў).

3) па характары семантычнай моўнай базы вылучаюць:

- чысты, калі асоба папераменна карыстаецца дзвюма мовамі і не робіць памылак у асобных мовах (У Беларусі выкладчыкі беларускай мовы звычайна ў роўнай ступені валодаюць беларуская і рускай мовамі)

- змешаны, калі асоба гаворыць на рускай мове і выкарыстоўвае граматычныя, фанетычныя, сінтаксіныя элементы беларускай мовы (трасянка).

4) па прымеце актыўнасці карыстання абедзвюма мовамі вылучаюць:

- актыўны прадугледжвае валоданне ўсімі відамі моўнай дзейнасці: аўдыраваннем, чытаннем, гаварэннем, пісьмом;

- пасіўны прадугледжвае валоданне пасіўнымі відамі моўнай дзейнасці: аўдыраваннем і чытаннем;

5) па сувязі з пэўным сацыяльна-прафесійным асяроддзем вылучаюц:

- прафесійна-арыентаваны, г.зн. звязаны з прафесійнай дзейнасцю асобы (на працы неабходна выкарыстоўваць адну, а ў паўсядённым жыцці – другую мовы: у педагогаў, якія выкладаюць беларускую мову, работнікаў СМІ і пад.)

- неарыентаваны –не звязаны з прафесійнай дзейнасцю асобы;

6) па характары афіцыйна выяўляемых адносін да двухмоўя ў грамадстве вылучаюць:

- адукацыйна-падтрымліваемы, г.зн. закладзены ў сістэму адукацыі, мэтай якой з’яўляецца паўнацэннае двухмоўе ўсіх навучэнцаў па-за этнічнай дыферэнцыяцыі (руска-беларускі).

- непадтрымліваемы, г.зн.не закладзены ў сістэму адукацыі(руска-нямецкі).

 

 

Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі.

Інтэрферэнцыя– узаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў. Вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: фанетычная, акцэнтная, лексічная, граматычная, сінтаксічная, словаўтваральная.

Фанетычная інтэрферэнцыя

Фанетычная інтэрферэнцыя – непажаданае перанясенне спецыфічных асаблівасцей фанетыкі роднай мовы на фанетыку іншай роднаснай мовы. Найбольш адчувальна фанетычная інтэрферэнцыя праяўляецца пры вымаўленні зычных, якія адрозніваюцца ў абедзвюх мовах. У рускім маўленні беларусаў праяўляецца:

1) пры вымаўленні тых зычных, што ў БМ з’яўляюца зацвярдзелымі:[ч]угун, ве[ч]ный, су[шч]ность, ж[э]н[шч]ына, об[шч]эства, [ч]эсны;

2) пры вымаўленні цвёрдага [р] і мяккага [р’],які ў БМ з’яўляецца зацвярдзелым:[р]эльсы, пове[р]те, т[ры];

3) гэта з’явы дзекання і цекання ў рускім маўленні білінгва-беларуса: ви[дз’]е[ц’], [дз’]ед, праві[ц’]ельства, рассуждаю[ц’], пр[э]дставі[ц]елі

4) вымаўленне ў на месцы [в], [ф], [л], [у]: голова – голо[ф]ка (РМ), галава – гало[ў]ка; волк-воўк, а[ў]дитория.

5) вымаўленне [Y] фрыкатыўнага. на месцы[г] выбухнога: словы государство, программа, огромный, доброго вымаўляюцца часцей за ўсё як [Y]осударство, пра[Y]рамма, о[Y]ромный, добро[Y]о і г. д.

У РМ з’ядляецца нормай вымаўленне [Y] ў словах бу[Y]алтер,о[Y]о, а[Y]а,ей Бо[Y]у.

6) ужыванне прыстаўных зычных там, дзе іх няма ў РМ: этот, учебникгэты, вучэбнік;

7) адсутнасць у беларускай арфаграфіі раздзяляльнага мяккага знака ( паміж мяккімі зычнымі [л’], [н’] і [е], [а]). У беларускай мове названым спалучэнням гукаў адпавядае наяўнасць доўгіх мяккіх [л’], [н’]: варе[нн’]е, ола[ддз’]и, со[лл’]ю замест правільнага варенье, оладьи, солью;

8) часта парушаецца арфаэпічная норма пры вымаўленні губных [б’], [п’], [м’]. Зацвярдзенне гэтых зычных у сучаснай беларускай мове на канцы слова або перад зычнымі ў сярэдзіне слова адлюстроўваецца і ў рускім маўленні беларусаў-білінгваў. Напрыклад, степь – сте[п], семь – се[м], сыпьте – сы[п]те.

З’явы акання, якання у рускім маўленні беларусаў-білінгваў: рамонт, літаратура (ремонт, литература), мядовый, зялёный (медовый, зеленый).

Акцэнтная інтэрферэнцыя

Акцэнтная інтэрферэнцыя – адхіленні ад літаратурнай нормы ў галіне націску.

Да дастаткова рэгулярных тыпаў слоў, у якіх назіраюцца памылкі акцэнталагічнага характару, звязаныя з інтэрферэнцыяй, адносіцца вінавальны склон назоўнікаў жаночага роду, у якім рускія назоўнікі патрабуюць націску на аснове, а беларускія – на канчатку: рус. спину, зиму, пору, щёку, воду і г. д., бел. спіну, зіму, шчаку, ваду і г. д.

Моя подруга живет в соседнем дому'.

Параўнайце: Обеспечение (РМ) – забеспячэнне(БМ).

Марфалагічная інтэрферэнцыя

Марфалагічная інтэрферэнцыя – факты адхілення ад граматычных норм беларускай мовы пад уздзеяннем граматычнай нормы няроднай (рускай) мовы гаворачага і наадварот.

Назоўнікі:

1) Памылкі ва ўжыванні роду назоўнікаў: наш собака съел, большой собака; общее доверие, ср. – агульны давер, м.; золотая медаль, ж. – залаты медаль, м.; очередная запись, ж. – чарговы запіс, м.; новая перепись, ж. – новы перапіс, м.; старинная рукопись, ж. – старажытны рукапис, м.

2) Няправільнае ўжыванне катэгорыі ліку: красным чернилом выделены слова(РЯ) – краснымі чарніламі выдзелены словы(БМ);

3) Памылкі пры скланенні назоўнікаў:: Мы с Сашем решили… У беларускай мове назоўнікі мужчынскага роду і агульнага роду ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -ам, -ем у адрозненне ад -ой, -ей у рускай мове.

Прыметнікі:

1) прыметнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку ў назоўным склоне даволі часта ўжываюцца без канчатковай зычнай й у перакладзе прыметнікаў мяккі, смутны,интересны з беларускай мовы;

2) памылковае ўтварэнне форм вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў назіраецца ў маўленні беларусаў: сладзейшыя ягады, точнейшие, чем у нас, синий виноград полезнейший, чем зеленый.

Дзеясловы: Зваротная марфема -ся, больш ужывальная ў беларускай мове, актывізуе ўтварэнне такіх дзеясловаў, якія ў рускай мове з -ся не ўжываюцца (забылся шапку).

Лексічная інтэрферэнцыя

Лексічная інтэрферэнцыя – гэта ўжыванне беларускіх лексем на месцы адпаведных рускіх і наадварот:

Приехать не могу, у меня занятки.

Покупать не буду, у меня грошей нет.