ВЫСТУПЛЕННЕ НА ЗАСЕДАННІ МА ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ
Рознаўзроўневы падыход пры вывучэнні матэматыкі ў пачатковых класах.
У сувязі з пераходам агульнаадукацыйных школ Беларуci на дзесяцібальную сістэму ацэнкі вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў, пабудаваную на пяці ўзроўнях засваення вучэбнага матэрыялу, узнікае патрэба ў распрацоўцы разнастайных рознаўзроўневых заданняў.
Я лічу мэтазгодным распрацоўваць рознаўзроўневыя тэматычныя заданні па ўcix асноўных раздзелах курса пачатковай матэматыкі. Такія заданні могуць не толькі выкарыстоўвацца для кантрольных работ, але i выконваць навучальныя функцыі, г. зн, прапаноўвацца вучням на звычайных уроках, уроках замацавання пройдзенага матэрыялу, у якасці дамашняй работы i інш.
Карысным з'яуляецца прадстаўленне заданняў у форме тэстаў, каб вучні паступова прывыкалі да заданняў такога выгляду.
Пры складаны рознаўзроўневых заданняў трэба кіравацца агульнымі рэкамендацыямі па ўзроунях засваення школьнікамі вучэбнага матэрыялу, зарыентаванымі на выкладанне матэматыкі:
узровень1 — распазнаванне матэматычных аб'ектаў (выразаў, ураўненняў, няроўнасцей, геаметрычных фігур, велічынь i інш.), ix азначэнняў пры прад'яўленні ў гатовым выглядзе або ў вядомай сітуацыі; выкананне найпрасцейшых аднакрокавых дзеянняў па ўзору, з апорай на наглядны матэрыял;
узровень 2 — фрагментарнае ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу без асэнсавання сувязей паміж яго элементамі; выкананне аднакрокавых i двухкрокавых дзеянняў, найпрасцейшых вылічэнняў;
узровень 3 — самастойнае ўзнауленне вучэбнага матэрыялу з асэнсаваннем сувязей паміж яго элементамі; выкананне стандартных аперацый i задач, уменне рабіць правільны выбар;
узровень 4 — выкарыстанне сістэмных тэарэтычных ведаў, рашэнне па алгарытму шматкрокавых задач са стандартнай умовай, але з нестандартнай формай яе прад'яўлення (схемай, табліцай i г. д.);
узровень 5— выкарыстанне тэарэтычных ведаў для пошуку адказу на пытанне ў новай сітуацыі; рашэнне нестандартных задач, рашэнне задач рознымі спосабамі.
Паступовага ўскладнення заданняў ад першага да пятага ўзроўню можна дасягнуць шляхам увядзення больш складаных сітуацый, фармулёвак, павелічэння колькасці дзеянняў i г. д. Пры гэтым пажадана ствараць групы заданняў, якія падобныя адно на адно зместам, структурай, але маюць розную складанасць i патрабуюць ад вучняў выкарыстання розных узроўняў ведаў.
На мой погляд, сістэма такіх заданняў дапаможа, з аднаго боку, настаўніку вызначыць сапраўдны ўзровень ведаў кожнага з вучняў, дыферэнцыраваць работу на уроку з улікам магчымасцей школьнікаў, з другога — кожны вучань зможа рэалізаваць свой асабісты шлях пры засваенні праграмы i сам ацаніць дасягнутыя вынікі.
Асноўнымі тэмамі пачатковага курса матэматыкі з'яўляюцца:
нумарацыя лікаў;
арыфметычныя дзеянні;
велічыні i ix вымярэнне;
геаметрычны матэрыял;
тэкставыя задачы.
Разгледзім прыклады рэалізацыі сістэмы рознаўзроўневых заданняў па тэме "Велічыні i ix вымярэнне".
У пачатковай школе вучні знаёмяцца з асноўнымі велічынямі — даўжынёй, масай, часам, плошчай. Веды аб гэтых велічынях i адзінках ix вымярэння ў школьнікаў назапашваюцца, пашыраюцца i паглыбляюцца паступова, на працягу ўcix гадоў навучання ў пачатковых класах. Прычым вывучэнне названай тэмы цесна звязана са зместам іншых тэм, якія разглядаюцца ў дадзены прамежак часу: нумарацыя лкаў, арыфметычныя дзеянні, геаметрычны матэрыял, тэкставыя задачы.
Засваенне вучэбнага матэрыялу, звязанага з велічынямі, прадугледжвае фарміраванне наступных уменняў:
- распазнаванне велічынь, адзінак яе вымярэння;
- вымярэнне велічыны;
- параўнанне велічынь;
- пераўтварэнне адных адзінак вымярэння ў другія;
- арыфметычныя дзеянні з велічынямі.
Неабходнасць фарміравання акрэсленых уменняў вызначае разнастайнасць i колькасць прапануемых заданняў. Прывяду некалькі прыкладаў груп рознаўзроўневых заданняў.
Група заданняу 1 (I клас, 4-я чвэрць)
Сэнс заданняў — вызначэнне ўмення праводзіць вымярэнне даўжыні адрэзка з дапамогай лінейкі, выкарыстоўваць розныя адзінкі вымярэння. Ускладненне заданняў з першага да пятага ўзроўню адбываецца праз ускладнне працэдуры вымярэння адрэзка (на першым i другім узроўнях ёсць "падказка" — клетачкі, потым адрэзкі размяшчаюцца адвольна), праз
выкарыстанне розных адзінак вымярэння (на першым узроўні — толькі сантыметр, на пя-ым — дэцыметр i сантыметр), праз дадатковыя пытанні.
Узровень 1. Вымерай даўжыні адрэзкаў. Запішы ix. Адзнач кружком праўдзівае сцвярджэнне.
_________________
______________________________
1.Першы адрэзак карацейшы за другі на 2 см.
2.Другі адрэзак карацейшы за першы на 2 см.
Узровень 2. Вымерай даўжыні адрэзкаў. Зашшы ix.
Адзнач кружком праўдзівае сцвярджэнне.
___________________
______________________________
1.Першы адрэзак карацейшы за другі на 3 дм.
2.Другі адрэзак даўжэйшы за першы на 3 см.
Узровень 3. Вымерай даужыні адрэзкаў. Зап1шы ix.
Адзнач кружком праудзівае сцвярджэнне.
___________________
_____________________________
1.Рознасць даўжыняў адрэзкаў складае 5 см.
2.Другі адрэзак даужэйшы за першы на 5 дм.
Узровень 4. Вымерай даужыні адрэзкаў. Запішы ix. На
колькі другі адрэзак даўжэйшы за першы?
_______________________
Узровень 5. Вымерай даужыні адрэзкаў. Зашшы ix у парадку ўзрастання.
____________________
Група заданняў 2 (II клас, 3-я чвэрць)
Уводзіцца новая адзінка вымярэння даўжыні — метр. Гэтым вызначаецца падбор адрэзкаў (узровень 1 — [4 см 5 мм, узровень 2 —4 см 8 мм, узровень 3 —8 см 6 мм, узровень 4 — 1 дм 2 см 6 мм, узровень 5 — 3 см 7 мм). Акрамя таго, у заданнях узроуняў 3, 4, 5 знаходзіць адлюстраванне вывучаемы у гэты ж час матэрыял — доліi дробы.
Узровень 1. Вымерай даўжыню адрэзка. Падкрэслі правільны адказ.
45 см 45 мм 4 см
Узровень 2. Вымерай даўжыню адрэзка. Падкрэслі правільны адказ.
4 см 8 мм 48 мм 45 мм
Узровень 3. Вымерай даўжыню адрэзка. Нарысуй адрэзак, даўжыня якога роўна 1/2 дадзенага адрэзка.
Узровень 4. Вымерай даўжыню адрэзка. Нарысуй адрэзак, даўжыня якога роўна 1/3 дадзенага адрэзка.
Узровень 5. Вымерай даўжыню адрэзка. Нарысуй адрэзак, 1/3 якога роўна дадзенаму адрэзку.
Група заданняў 3 (I клас, 1 -я чвэрць)
Заданні з вaгaмi (шалямі) адлюстроўваюць працэдуру вымярэння масы, мадэліруюць дачыненне роўнасці (няроўасці велічынь, якое выражаецца праз раўнавагу або нераўнавагу шаляў. Уменне выконваць такія заданні за-снавана на ведані наступных правіл: шалізнаходзяцца ў раўнавазе, калі з абодвух бакоў на ix знаходзяцца прадметы аднолькавай масы; раўнавага шаляў не парушаецца, кaлi з абодвух бакоў зняць або на абодва бакі дабавіць прадметы аднолькавай масы.
Рознаўзроўневасць заданняў дасягаецца ўскладненнем разважанняў пры пошуку адказу на пытанне, колькасцю дзеянняў, якія трэба выканаць, выкарыстаннем розных адзінак вымярэння i г. д.
Узровень 1.Колькі важыць пакет мукі? Падкрэслі правільны адказ.
3 кг 2 кг 5 кг
Узровень 2. Колькі важыць пакет мукі? Запішы правільны адказ.
2кг 5 кг 3кг
Узровень 3. Колькі важыць пакет мукі? Запішы правільны адказ.
Узровень 4. Колькі важыць пакет мукі? Запішы правільны адказ.
Узровень 5. Колькі важыць пакет мукі? 3апішы правільны адказ.