се: Гэй, Каляда, Калядзіца!
Таня189 : Чую блізка стук капыт,
Гэта конік чый бяжыць?
На Каляды госць ідзе,
Байкі, смех сюды вязе.
(уваходзяць цыган з цыганкаю, разам танцуюць “Цыганачку”)
Аня Цыган : Добры вечар вам!
Таня Цыганка : Дай нам, добры чалавек, капу яек,
белым сырам памазаўшы,
каўбасою абкруціўшы!
Аня 226 : А чым вы парадуеце?
Аня Цыган: Ооо…, Я – цыган багаты! У мяне ў кармане – вош на аркане!
А ў другім – блыха на цапе!
Диана Цыганка :Цыц, стары! Пайду людзям добрым шчасця нагадаю! (Ідзе да гасцей, гадае)
Табе, залаты мой, пагадаю, што было, што есць, а што яшчэ будзе. Хадзі, даражэнькі, да мяне. Каб гаспадынька твая не чула. Дай мне сваю далонь. О…о… Усе бачу, зараз усе табе раскажу. Пакладзі сюды “далярчыка”, будзе ў цябе 3 мальчыка. Пакладзі яшчэ трошкі – будзе грошай тры мяшкі. Дасі яшчэ бумажак пару – бачу - паедзеш на Канары.
(Подговорить гостя из зала) : А ў мяне яшчэ еурыкi е.
Таня Цыганка : Як у цябе еурыкi е, дык ідзі ты за мяне.
У мяне чорна каса, ну, чым я не краса?
Алена :Убрыкні цябе камар! Як ты нам набалбочаш…
Даша: Вось якія вы хiтрыя цыганы!
Можа,зноу паспяваем? Якiя ты песнi ведаеш?
“Ой, Калядачкі – бліны, ладачкі!”
1.Ай, Калядачкі, бліны-ладачкі. 4. Дзеўкі ходзячы, мальцоў водзячы.
Рэфрэн: Ой рана рана, (бліны ладачкі)5.То на ігрышчайка, то з ігрышчайка.
2.Ай, Калядачкі, мае нежачкі. 6.Ай, Калядачкі, бліцы-ладачкі.
3. Паўтапталі ж вы чорны сцежачкі.
Рэфрэн: Ой рана рана, (бліны ладачкі).
Диана Цыганка:Мы віншуем вас са святам,
Жадаем усяго багата:
Стравау поуныя сталы,
Каб усе здаровыя былi.
Аня Цыган : Каб удоваль весялiцца,
I добрым настроем з сябрамi дзялiцца.
Катя Механоша: (Павадыр выводзіць казу ў цэнтр) Пане гаспадары, а Вы з намі павесяліцеся,
На нашу козачку падзівіцеся! Каза мая вучоная, кіем, ахрышчоная,
Прайшла ўсе навукі, знае розныя штукі.
Аня 276:Дзе каза паходзіць – там жыта зародзіць.
Алена:А дзе пагайсае – там павылягае.
Даша:Дзе каза бывае – там шчасце вітае!
Аня 224:А дзе не бывае – там яно мінае.
Маша:Расхадзіся, развесяліся. Усяму двару пакланіся.
Катя Механоша: Давай каза, паскочым, ды ножкамі пастрыкочым. Гэй, музыка, нам iграй, у карагод усiх запрашаей.
Танец-гульня “Карагод”
(Каляднiк задает тон хороводу, меняет темп движения, направление.)
Маша Каза: Ой, тупну нагой, ды прытупну другой! Колькі, я не тапачу, танцаваць яшчэ хачу.
Катя Механоша:Мая жТы козачка,ты для нас паскачы, нас яшчэ павесялi.
“Го-го-го каза”
1. Го-го-го каза, го-го-го шэра,3. Го-го-го каза, го-го-го шэра,
Дзе рожкі дзела? На соль праела. Дзе каза хвастом – там жыта кустом
Го-го-го каза, го-го-го шэра, Го-го-го каза, го-го-го шэра,
Лезь каза на печ – пакажы чапец. Дзе каза нагой – там жыта капной,
2.На палу жыта нагамі збіта,
А ў тым жыче перепёлачка.
Вывела дзеці міла глядзеці,
Дзе каза ходзіць там жыта родзіць.
(У канцы песні каза вяліцца з ног і не дасць рады падняцца)
Аня 224 Павадырь:Уставай каза, усхапіся, гаспадыні пакланіся,
Да саменькіх ножак, няхай дасць пірожак.
І збаночак мёду – нам на ўсалоду.
Пакланіся ўсім – старым і малым
Аня 276:Гаспадар ідзе, каўбасу нясе.
Алена:Тры кускі сала – каб каза ўстала.
Даша:І мерку аўса – каб каза сыта.
Аня 224 Павадыр: Ды маёй казе нямнога трэба:
Паўбочкі грэчкі на перапечкі,
Паўвоза сена –каб каза села.
Катя Механоша:А дайце казе кавалачак цукру –
Каб моцны мароз у дзверы не стукнуў
Аня 276:Што ж рабіць з казою гэтай? Нічога не дапамагае.
Алена:Я ведаю што рабіць. Гэй, лекар! Лекар! Хадзі сюды. Вылячы казу – каб яна на ногі ўскочыла ды яшчэ людзей павесяліла.
Ксюша Лекар:Дзе? Што? Хто тут хворы? (Аглядае казу)
Дыягназ: запеленне хітрасц, ды парок нахабнасці. Лячыць трэба. На табе, козачка, мікстуру ад дуру.
Ксюша Лекар: Ах ты, няўдзячная, твар рагатая, зараз я цябе напэўна вылячу! Лаві яе, акаянную!
Аня 276:Закладай свае рагі, падбірай свае нагі.
Алена:З гэтай хаты ухадзі, бяду, гора вынасі!
Даша:Хай уцячэ хутчэй ад людскіх вачэй.
Катя:І ў гэтым даму не шкодзіць нікаму!
се: Гэй, Каляда, Калядзіца!
Аня 224:Будзь ваша здароў, як рыжык бароў!
Алена:Май торбу грошаў, жыві ў раскошы!
Даша:Май усяго даль, абяды нікалі!
Катя:Хто паедзе працаваць – меньш хваробы Вам відаць.