арактарыстыкі мінамётаў і мінаў, правілы паводзінаў пад абстрэлам.

82-міліметровыя мінамёты – зброя не надта далёкабойная, але вельмі распаўсюджаная. Максімальная далечыня стральбы – да 6 км., а эфектыўна страляць можна да 4 кіламетраў. Мінімальная далечыня стральбы – 85-100 метраў.
Таму дзеля маскіроўкі мінамёт і ладунак (рас. «боекамплект») звычайна пераносяць на руках. Мінамёт важыць больш за 40 кілаграмаў, стандартная скрыня з 10 мінамі – больш за 30. Транспартаваны ладунак – 80 мін. Таму мінамётныя абстрэлы звычайна раптоўныя і непрацяглыя: спрактыкаваны разлік робіць дзесяць стрэлаў за лічаныя секунды, і апошняя міна выходзіць са ствала яшчэ да выбуху першай. Пасля гэтага мінамётчыкі неадкладна разбіраюць мінамёт (да хвіліны) і мяняюць пазіцыю, каб унікнуць зваротнага агню.


120-мм мінамёт можа біць на 7,2 км. Эфектыўна – на далечыню да 6 км. Мінімальная далёкасць (рас. «мёртвая зона») – 480 метраў. Хуткастрэльнасць – 10-15 стрэлаў. Транспартаваны ладунак – 80 мін.


Пацяжная або самаходная 120-мм наразная гармата-мінамёт тыпу «Нона» (на ўзбраенні расейскіх ПДВ): страляе ён у асноўным аскепкава-фугаснымі снарадамі і мінамі на адлегласць амаль да 12 кіламетраў. Хуткастрэльнасць – да 11 стрэлаў у хвіліну. Выкарыстоўваецца супраць жывой сілы, размешчанай на адкрытай мясцовасці, у акопах або лёгкіх схованях. Характарыстыка мінамётнага ладунку:

1. 82-мм міна: Радыус сапраўднага пашкоджання ляжачых цэляў 82-аськепкавай мінай складае ня менш за 18 м. Пры гэтым на плошчы пашкоджання трава цалкам выкошваецца. Радыус татальнага пашкоджання роставых мэт з той жа міны – 30 м пры гарантаваным пашкоджанні мэты 2-3 аскепкамі. Разлёт асобных аскепкаў можа складаць да 100-150 метраў. 82-мм міна здольная разбурыць толькі лёгкае перакрыццё накшталт накідкі з жордкаў над акопам. Варонка пры разрыве, нават калі міна уваходзіць углыб, не будзе вялікай: дыяметрам 1 метр і глыбінёй каля 50-60 сантыметраў. Але звычайна такая варонка не атрымліваецца, бо 82-міліметровая міна не прызначана для стрэлу на разбурэнне, а разлічана толькі на аскепкавае ўздзеянне, і яна разрывацца раней, чым пранікае ў грунт. Аскепкавае ўздзеянне дымовай міны на 35-40% слабейшае ў параўнанні з аскепкавай, але цэль таксама пашкоджваецца кавалкамі гарашчага фосфару. Пры блізкім разрыве, нават калі ў вас не трапілі аскепкі, захоўваецца магчымасць сур’езнай кантузіі.

2. 120-мм міна: Радыус сапраўднага пашкоджання ляжачых цэляў аскепкавай мінай складае ня менш за 25 м. Радыус татальнага пашкоджання роставых мэтаў – 60 м. Разлёт асобных аскепкаў можа дасягаць 200-250 метраў. Вага разрыўнога снараду ў 16-кілаграмовай 12-мм аскепкава-фугаснай міны складае 3,93 кілаграма. Фугасная міна, якая дасягае самую спрыялую глыбіню, пакідае варонку дыяметрам 3-4 метра і глыбінёй каля 1 метра. Гэта міна добра разбурае акопы і лёгкія бліндажы. Адзін трапны стрэл такой міны разбурае стандартную двухпакаёвую кватэру. А тры-чатыры міны руйнуюць цалкам перакрыццё паверха шматкватэрнага панэльнага дому.
Такім жа чынам цяжкія аскепкі дадзенай міны здольныя сур’ёзна пашкодзіць БТР, БМП ці іншую лёгкую бронетэхніку з супрацькульным браніраваньнем. Калі яны трапляюць прама, то здольны вывесці тэхніку з ладу.

Боепрыпасы «Ноны»: У асноўны боекамплект прылады ўваходзяць аскепкава-фугасныя снарады 3ОФ49 з кантактным запалам і радыёзапалам. Снарады валодаюць пачатковай хуткасцю на поўным зарадзе 367 м/с і максімальнай далёкасці стральбы ў 8,855 км. Пры ўсталёўцы кантактнага зараду на аскепачнае дзеянне падчас разрыву снарад 3ОФ49 утварае каля 3500 забойных аскепкаў масай ад 0,5 да 15 г, якія валодаюць пачатковай хуткасцю каля 1800 м/с.

Прыведзеная плошча паразы адкрыта размешчанай жывой сілы ў становішчы «стоячы» складае 2200 м², бронепрабівальнасць гамагеннай сталёвай броні складае 12 мм на адлегласці ад 7 да 10 м ад эпіцэнтра разрыву снарада. Пры выкарыстанні радыёзараду АР-5 эфектыўнасць паразы адкрыта размешчанай жывой сілы павялічваецца ад 2 да 3 раз. Пры ўсталёўцы кантактнага зарадуна фугаснае дзеянне снарад 3ОФ49 здольны ўтвараць варонкі да 5 м у дыяметры і да 2 метраў глыбінёй. Таксама «Нона» лупіць усімі тыпамі 120-мм мінамётных мін.