Пытанні да экзамену ў летнюю сесію па дысцыпліне
«Гісторыя беларускай літаратуры» для студэнтаў 5 курса факультэта славянскіх і германскіх моў спецыяльнасці 1-02 03 03-01 Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура (БР-51)
1. Роздум В. Гігевіча над праблемамі ўрбанізацыі грамадства («Доказ ад процілеглага», «Мелодыі забытых песень» і інш.). Вобраз інтэлігента-гараджаніна ў першым пакаленні.
2. Жанр фантастыкі ў творчасці В. Гігевіча («Палтэргейст», «Карабель», «Кентаўры» і інш.).
3. Адметнасць паэтычнага голасу Я. Янішчыц. Драматызацыя светаадчування лірычнай гераіні (зб. «Каліна зімы»).
4. Тэматычны і жанравы дыяпазон творчасці Я. Янішчыц.
5. Паэтызацыя палескага краю і роздум над праблемамі народнага жыцця ў творах Я. Янішчыц.
6. Інтымная лірыка Я. Янішчыц.
7. Вобраз жанчыны, маці ў паэмах і вершах Я. Янішчыц.
8. Своеасаблівасць чалавечых характараў у апавяданнях А. Дударава (зб. «Святая птушка»). Канфлікт, праблема выбару ў п’есах ваеннай тэматыкі («Радавыя»).
9. Даследаванне маральна-этычных аспектаў жыцця сучаснага грамадства ў п’есах А. Дударава («Вечар» і інш.).
10. Аўтарская інтэрпрэтацыя гістарычных падзей і асоб ў п’есах А. Дударава («Чорная панна Нясвіжа»).
11. Зварот А. Дударава да традыцый нацыянальнай драматургіі ў п’есах гістарычнай тэматыкі («Князь Вітаўт», «Палачанка» і інш.).
12. Крызісныя з’явы ў мастацтве мяжы стагоддзяў. Класічная і масавая літаратура.
13. Прысутнасць у сучасным літаратурным працэсе шэрагу пісьменніцкіх суполак, таварыстваў.
14. Традыцыйныя і новыя «героі» ў жыцці і літаратуры другой паловы 1991-х — пачатку 2000-х гг.
15. Паняцце рымейкавай драматургіі. Спроба стварэння рымейкавай драматургіі ў літаратуры другой паловы 1991-х — пачатку 2000-х гг. (У. Бутрамееў).
16. Творы С. Кавалёва («Трышчан ды Іжота», «Тарас на Парнасе» і інш.) у кантэксце рымейкавай драматургіі.
17. Трансфармацыя традыцыйных і асваенне нетрадыцыйных жанраў у літаратуры другой паловы 1991-х — пачатку 2000-х гг. «Аўтарскія» жанравыя формы.
18. Мадэрнізм, постмадэрнізм на беларускай глебе, іх асаблівасці.
19. Рысы мадэрнізму, постмадэрнізму ў творчасці пісьменнікаў-класікаў (І. Шамякін, В. Быкаў, М. Танк, Р. Барадулін, В. Казько і інш.).
20. Рысы мадэрнізму, постмадэрнізму ў творчасці сучасных пісьменнікаў (А. Глобус). Творчасць М. Арахоўскага, членаў аб’яднанняў «Бум-бам-літ», ТВЛ і інш.
21. Творчасць пісьменнікаў «новай хвалі» (В. Жыбуль, А. Хадановіч, З. Вішнёў, С. Мінскевіч і інш.).
22. У. Бутрамееў. Запазычванні і аўтарская трансфармацыя вядомых фальклорных вобразаў, матываў у п’есе «Новыя прыгоды Несцеркі».
23. У. Бутрамееў. Новыя аспекты ў раскрыцці тэмы калектывізацыі. Вобраз селяніна-працаўніка ў драме «Страсці па Аўдзею».
24. Мастакоўскае ўвасабленне вобраза малой радзімы ў паэтычных зборніках А. Пісьмянкова. Напружаны роздум над праблемамі сучаснасці.
25. Выхад на філасофскую тэматыку ў кнігах А. Пісьмянкова (вершы «Недарэчнае, спрэчнае...», «Просьба», «Крок за крокам...» і інш.). Тэмы, матывы, ключавыя вобразы зборніка «Думаю вершы».
26. Вясковыя і гарадскія рэаліі жыцця ў творах Л. Дранько-Майсюка (зб. «Вандроўнік», «Над пляцам», «Тут»). Спалучанасць медытатыўнай заглыбленасці з пачуццёвай вобразнасцю.
27. Вобраз героя-вандроўніка ў зборніку Л. Дранько-Майсюка «Акропаль». Арыентацыя на прыгажосць свету і чалавека.
28. Глыбокі псіхалагізм інтымнай лірыкі Л. Дранько-Майсюка («Маёй цудоўнай А.»).
29. Лёс Беларусі, яе сучаснасць, мінулае, будучыня як стрыжнявая тэма творчасці А. Сыса.
30. Скандэнсаванасць паэтычнай думкі А. Сыса, філасофская змястоўнасць твораў (зб. «Сыс»). Зварот да фальклорна-міфалагічных вытокаў («Неапаленая купіна», «Змяіны цар», «Пан Лес» і інш.).
31. Спалучэнне традыцыйнасці са смелым наватарствам у зборніках прозы А. Наварыча. Паэтызацыя і міфалагізацыя вобраза роднага Палесся ў творах.
32. Зварот А. Наварыча да філасофскай праблематыкі («Цкаванне вялікага звера» або «Забівец»).
33. Тэматычная шматстайнасць творчасці А. Федарэнкі. Зварот да надзённых праблем сучаснасці і мінулага («Вёска», «Бляха», «Нічые», «Шчарбаты талер» і інш.).
34. Традыцыйнае і наватарскае ў творах А. Федарэнкі («Рэвізія», «Сінія кветкі», «Смута, альбо 12 фантазій на адну тэму» і інш.).
Складальнік Т.М. Пучынская