Беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.

 

18 сакавіка 1921 г. – Рыжскі мір.

 

Красавік 1921 г. – рашэнне ЦК БПС-Р аб падрыхтоўцы ўсенароднага ўзброенага паўстання на тэрыторыі Заходняй Беларусі

 

Лета 1925 г. – стварэнне Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ)

 

Перамір’е ў савецка-польскай вайне 1919-1920 гг. ад 12 кастрычніка 1920 г. было заменена мірным дагаворам, які Расія падпісала з Польшчай 18 сакавіка 1921 г. у г. Рызе. Беларуская дэлегацыя да падпісання дагавора запрошана не была. А. Чарвякоў і У. Ігнатоўскі прысутнічалі ў Рызе як эксперты. Па ўмовах Рыжскага міру Заходняя Беларусь адыходзіла да Польшчы. Паводле Рыжскага дагавора 1921 г. і канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1921 г. нацыянальным меншасцям гарантаваліся: права на маёмасць і ахову яе з боку дзяржавы, свабода веравызнання, права навучання на роднай мове, ужыванне яе ў грамадскіх і дзяржаўных установах, права сходаў, стварэнне таварыстваў і арганізацый і г.д. На практыцы гэтыя правы пастаянна парушаліся, праводзіўся мэтанакіраваны курс на паланізацыю беларускага насельніцтва.

 

На анексаваных землях у пачатку 1919 г. функцыянавалі 359 беларускіх школ, 2 настаўніцкія семінарыі ў Барунах і Свіслачы, 5 агульнаадукацыйных гімназій у Вільні, Радашковічах, Навагрудку, Клецку і Нясвіжы. Да 1924 г. засталося ўжо толькі 37 беларускіх школ і 4 гімназіі з абмежаванымі правамі. Школьная рэформа ў Польшчы пачатку 1930-х гадоў паспрыяла поўнаму заняпаду беларускіх школ. Шматступеньчатасць, высокая плата за навучанне і іншыя новаўвядзенні абмяжоўвалі доступ дзяцей большасці беларускага насельніцтва ў сярэднія школы і ВНУ. У 1938/39 навучальным годзе не засталося ніводнай беларускай школы. Польскіх школ таксама было недастаткова. У выніку на верасень 1939 г. амаль 130 тыс. дзяцей школьнага ўзросту засталіся па-за межамі адукацыі. Скарачалася колькасць беларускіх газет і часопісаў. Калі у 1927 г. легальна выдаваліся 23 беларускія газеты і часопісы, то ў 1939 г. – 8. Зачыняліся нешматлікія клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя ў папярэднія гады беларускай грамадскасцю. Служачыя і рабочыя з нацыянальных меншасцей на чыгунцы, камунальных прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах замяняліся палякамі, якія прысылаліся найчасцей з цэнтральных раёнаў Польшчы. Адной з праяў нацыянальнага ўціску была рэлігійная нецярпімасць польскага ўрада да праваслаўнага насельніцтва Заходняй Беларусі. 3 500 існаваўшых праваслаўных цэркваў да 1924 г. больш за 300 былі пераўтвораны ў касцёлы. Каталіцкае польскае духавенства стала дзейсным сродкам паланізацыі насельніцтва.

 

Сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці вызначалі характар і мэты нацыянальна-вызваленчага руху. Актыўнымі сіламі яго былі дэмакратычная інтэлігенцыя, палітычна актыўная частка рабочага класа і сялянства. Пры падтрымцы СССР і Літвы ў першай палове 1920-х гадоў нацыянальна-вызваленчы рух набыў пераважна ўзброеную партызанскую форму барацьбы. Ужо з лета 1921 г. пачалі ўзнікаць падпольныя і партызанскія арганізацыі. У паўночна-заходніх паветах на Беласточчыне і Гродзеншчыне партызанскі рух разгортваўся пад кіраўніцтвам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Яе лідэры заявілі аб непрызнанні Рыжскага дагавора. ЦК БПС-Р у красавіку 1921 г. прыняў рашэнне аб падрыхтоўцы ўсенароднага ўзброенага паўстання на тэрыторыі Заходняй Беларусі і летам 1921 г. стварыў Цэнтральны беларускі паўстанцкі камітэт на чале з У. Пракулевічам. На Палессі, Навагрудчыне і Віленшчыне партызанскі рух разгортваўся пад кіраўніцтвам камуністаў. Грошы, зброю і літаратуру дастаўлялі нелегальна з Мінска, з фондаў КПБ(б). Найбольш вядомымі кіраўнікамі партызанскай барацьбы былі К. Арлоўскі. С. Ваўпшасаў, В. Корж і інш. Паводле афіцыйных звестак урадавых колаў у 1922 г. зроблена 878, у 1923 г. – 503 партызанскія напады. Каб зламаць партызанскі рух, польскія ўлады ўзмацнілі паліцэйскі тэрор. 3 дапамогай засланых правакатараў польская дэфензіва ў пачатку 1922 г. раскрыла эсэраўскія паўстанцкія структуры і правяла масавыя арышты ўдзельнікаў. Дзесяткі партызан былі расстраляны па прыгаворах ваенна-палявых судоў.

 

Якасна новы этап у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху быў звязаны з выбарамі ў кастрычніку 1922 г. у польскі сейм. Блок нацыянальных меншасцей сабраў у Заходняй Беларусі 286 тыс. галасоў. 11 абраных дэпутатаў утварылі разам сеймавую фракцыю – Беларускі пасольскі клуб (БПК), дзейнасць якога была накіравана ў першую чаргу на адстойванне нацыянальных і сацыяльных правоў беларускага народа.

 

У кастрычніку 1923 г. на канферэнцыі Беластоцкага, Брэсцкага і Віленскага акруговых камітэтаў Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КРПП) была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яна ўвайшла ў склад Кампартыі Польшчы на правах тэрытарыяльна-аўтаномнай арганізацыі, сваёй праграмы і статута не мела. КПЗБ аказвалі падтрымку, (ідэйную, фінансавую і арганізацыйную) савецкія і партыйныя органы Савецкай Беларусі (дзейнічала Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, функцыянаванне падпольнай школы ў Мінску па падрыхтоўцы кадраў для нелегальнай работы ў Заходняй Беларусі. Ва ўмовах пэўнай міжнароднай і ўнутранай стабілізацыі з восені 1925 г. ЦК КПЗБ узяў курс на спыненне партызанскага руху. Галоўным палітычным апанентам КПЗБ у асяродку нацыянальна-дэмакратычных сіл была Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), створаная ў маі 1917 г. 3 сярэдзіны 1920-х гг. яна стала найбольш уплывовай сярод беларускіх дэмакратычных партый. Яе ідэолагі і арганізатары Ф. Абрантовіч, Ад. Станкевіч, В. Гадлеўскі і іншыя адмаўлялі і капіталізм, і сацыялізм, прапагандавалі тэорыю самабытнасці развіцця беларускай нацыі, прынцып самавызначэння народаў, патрабавалі перадачы зямлі без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам ва ўласнасць, 8-гадзіннага рабочага дня, дэмакратычных свабод, права беларускага народа на самастойнасць, а таксама выступалі супраць выкарыстання рэлігіі ў палітычных мэтах.

 

Значным поспехам у згуртаванні левых сіл нацыянальна-вызваленчага руху ў краі з’явілася стварэнне летам 1925 г. Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), арганізацыі рэвалюцыйна-дэмакратычнага характару. Праграма БСРГ уключала патрабаванні поўнай свабоды сходаў і дзейнасці палітычных арганізацый, права свабоднага выбрання органаў самакіравання, перадачы памешчыцкіх і царкоўных зямель сялянам без выкупу, скасаванне асадніцтва, 8-гадзіннага рабочага дня, аплатнага водпуску і інш. Занепакоеныя ростам папулярнасці БСРГ сярод насельніцтва, польскія ўлады ў студзені 1927 арыштавалі кіраўнікоў Грамады Б. Тарашкевіча, С. Рак-Міхайлоўскага, П. Валошына і П. Мятлу, а таксама больш як 400 яе актывістаў. У сакавіку БСРГ была забаронена, сялян гвалтам прымушалі здаваць членскія білеты. Узмацніліся рэпрэсіі супраць іншых беларускіх культурна-асветных арганізацый. У адпаведнасці з пагадненнем, заключаным паміж Польшчай і СССР па абмене палітзняволенымі, С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч і іншыя кіраўнікі БСРГ у 1932 г. прыехалі ў БССР, дзе ў хуткім часе былі абвінавачаны ў «контррэвалюцыйнай змове і антысавецкай дзейнасці» і рэпрэсіраваны.

 

Са снежня 1927 па 1930 гг. існавала легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя працоўных Заходняй Беларусі “Змаганне”, створаная як выбарчы рабочы камітэт для выбараў у сейм. У выніку выбараў, што адбыліся ў сакавіку 1928 г. у абставінах жорсткіх рэпрэсій, у сейм прайшлі толькі 5 беларускіх дэпутатаў: С. Дварчанін, Я. Гаўрылюк, Ф. Валынец, І. Грэцкі, А. Стагановіч. Яны стварылі пасольскі клуб, які супрацоўнічаў з камуністычнай фракцыяй сейма і фактычна стаў парламенцкай фракцыяй КПЗБ. Пасольскі клуб яны ператварылі ў легальны палітычны цэнтр КПЗБ. “Змаганне” легальна выдавала газеты нацыянальна-вызваленчага кірунку: “На варце,” “Свет,” “Світанне,” “Да працы,” “Праца,” “Наша газета” і г.д. У 1930 г. улады арыштавалі дзеячаў клуба змаганне. Паводле прыгавора суда 1931 г. Дварчанін, Гаўрылюк, Валынец і Крынчык былі прыгавораны да 8 гадоў турмы.

 

У той жа час на развіццё нацыянальна-вызваленчага руху адмоўна паўплывала імкненне кіраўніцтва КПЗБ фарсіраваць рэвалюцыйны працэс. ЦК КПЗБ у кастрычніку 1932 г. вызначыў у якасці асноўнай тактычнай лініі «папулярызацыю лозунга пра ўсеагульную забастоўку, прапаганду ўзброенага паўстання». Такая тактычная лінія выцякала з курса Камінтэрна на сусветную пралетарскую рэвалюцыю. У пачатку 1930-х гг. органамі НКУС пачалася распрацоўка версіі аб «засмечанасці» КПЗБ, як і КРПП, «агентамі польскай дэфензівы». А ў 1939 г. рашэннем Камінтэрна КРПП і КПЗБ былі распушчаны.

 

Беларусізацыя

 

БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ — шэраг мерапрыемстваў, які праводзіўся ў перыяд НЭПа і садзейнічаў нацыянальна-культурнаму будаўніцтву на Беларусі.

 

БССР

 

Першыя крокі беларусізацыі былі зроблены пасля заканчэння грамадзянскай вайны. Пачынаецца перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову, ідзе арганізацыя школ для нацыянальных меншасцей на іх роднай мове. У гэтай рабоце ўдзельнічалі і некаторыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: У. М. Ігнатоўскі, З. Х. Жылуновіч, А. Л. Бурбіс і іншыя. Пад уплывам іх дзейнасці ажыццяўляецца беларусізацыя шэрагу рэспубліканскіх устаноў.

 

Выдавецтва «Савецкая Беларусь» выпускае газеты, часопісы, кнігі на беларускай мове і мовах нацыянальных меншасцей. Пачаў дзейнічаць Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка. Ствараецца сістэма дашкольнага выхавання і школьнай адукацыі, прафесійных вучылішчаў і тэхнікумаў. У 1921 г. адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Быў заснаваны інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), шэраг бібліятэк. Пачалі працаваць Дзяржаўны музей і Цэнтральны архіў.

 

II сесія ЦВК БССР (15 ліпеня 1924 г.) паклала пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяржаўнай палітыцы. Была створана спецыяльная камісія па яе правядзенні пад кіраўніцтвам А. І. Хацкевіча. Яна, сумесна з акруговымі камісіямі, абавязана была правесці шырокі комплекс мерапрыемстваў:

перавод рэспубліканскіх устаноў і часцей Чырвонай Арміі на беларускую мову;[1]

вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафсаюзную работу;

арганізацыя работы навучальных устаноў на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры і гэтак далей. Пераход устаноў і арганізацый на беларускую мову планавалася ажыццявіць на працягу 1-3 гадоў.

 

У 1924—1925 гг. праводзіцца работа па тлумачэнні сутнасці беларусізацыі. На розных мовах выдавалася спецыяльная літаратура, выступалі агітатары і прапагандысты. Ва ўстановах і арганізацыях вывучалася беларуская мова, ажыццяўляўся перавод на яе справаводства. У 1927 г. беларускай мовай валодалі 80% службоўцаў.

 

На адказную работу вылучаюць не толькі беларусаў, але і часткова тых, хто вывучыў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. Напрыклад, да 1927 г. сярод кіраўнікоў акруг і раёнаў беларусаў было 48%. Высокім узроўнем прафесіяналізму дзяржаўнага дзеяча вызначаліся палітыкі рэспубліканскага рангу, такія як Старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў, Старшыня СНК БССР Я. Адамовіч і інш.

 

Паспяхова праходзіла беларусізацыя навучальных устаноў. Да 1928 г. 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Вывучаюцца гісторыя, эканоміка і геаграфія БССР. Дзейнічалі курсы беларусазнаўства, якія рыхтавалі настаўнікаў і лектараў. Беларускую мову неслі ў масы беларускія пісьменнікі У. Дубоўка, М. Чарот, К. Чорны і інш.

 

Мастацкія творы 20-х гадоў сведчаць аб зменах, якія адбываліся ў грамадстве. Паэма Я. Коласа «Новая зямля» дала цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўным патэнцыяле. У рамане К. Крапівы «Мядзведзічы» і інш. творах паказаны жыццё, праца, мары звычайных працаўнікоў таго часу. Развіваецца краязнаўства. На сярэдзіну 20-х гадоў у БССР дзейнічала 240 краязнаўчых арганізацый. Краязнаўцы выступалі з дакладамі, выдавалі рукапісныя зборнікі, збіралі фальклорныя творы.

 

У ходзе беларусізацыі развівалася новая галіна ў навуцы — беларусазнаўства.

 

Беларусізацыя прадугледжвала культурнае развіццё іншых нацыянальнасцей, якія жылі ў рэспубліцы. Былі створаны нацыянальныя Саветы ў месцах іх кампактнага пражывання. Выкладанне ў школах вялося на 8 нацыянальных мовах. Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў 20-я гады ажыццяўлялася ў сутычках розных сіл. Адны спрабавалі прыпыніць беларусізацыю, другія — фарсіраваць. Пытанні барацьбы з шавінізмам і нацыяналізмам абмяркоўваліся на з'ездах КП(б)Б і Пленумах ЦК. У 20-я гады партыйныя органы спрабуюць адыгрываць вядучую ролю ў правядзенні беларусізацыі, пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асабліва праявілася ў адносінах да Інбелкульта, які страціў сваё першапачатковае прызначэнне.

 

Але нягледзячы на цяжкасці, плённа працавалі на ніве беларускага адраджэння паэт, празаік Цішка Гартны; пісьменнік М. Гарэцкі; гісторыкі В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, У. Пічэта; жывапісец і графік М. Філіповіч; стваральнік першага беларускага кінафільма «Лясная быль» Ю. Тарыч; аўтар першай п'есы на беларускай мове «Машэка» Е. Міровіч; кампазітар, аўтар Дзяржаўнага гімна БССР Н. Сакалоўскі і інш.

 

Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў. Яна палегчыла барацьбу з непісьменнасцю, садзейнічала ажыццяўленню асветніцкай работы, стварыла перадумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР.

 

Беларусізацыя датычылася толькі ідэалагічна карысных сфер. Таму ініцыятыва часткі беларускіх кзяндзоў па беларусізацыі касцёла сустрэла пэўнае спачуванне ўладаў, але падрымкі не атрымала. У канцы 20-х - пачатку 30-х гг. ксяндзы-рэфарматары былі арыштаваныя.

[правіць]

Смаленшчына

 

У 20-30-я гг. XX стагоддзя гэты працэс ахапіў і некаторую частку беларускіх зямель Смаленшчыны. У гэты час значная частка тутэйшага насельнітва яшчэ належала да беларускамоўнай меншасці. У першыя гады савецкай улады актыўна выкарыстоўваліся мовы нацыянальных меншасцей для развіцця адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі і літаратуры. Гэта дазволіла бальшавікам умацаваць уладу ў краіне ў час пасля грамадзянскай вайны.[2]. Беларусізацыя на Смаленшчыне ў параўнанні з гэтым працэсам у БССР мела шэраг асаблівасцей:

 

1) ніколі не ахоплівала ўсіх беларусаў у Смаленскай і Заходняй абласцях.

 

2) асноўнай формай была арганізацыя беларускіх школ. Для такіх навучальных устаноў існавалі адмыслоыя падручнікі і праграмы. У 1926-1927 гг. у Мінску былі праведзены курсы перападрыхтоўкі для 40 настаўнікаў са Смаленшчыны[3].

 

3) была канчаткова згорнута ў 1934—1938 г. разам з ліквідацыяй беларускіх устаноў асветы[4].. В 1920-е и начале 1930-х годов в Руднянской волости действовали 12 белорусских школ. В городе Рудне работал белорусский педагогический техникум...преподавание на языках национальных меньшинств в школах постепенно свернули. Дело доходило до того, что учителя сдирали обложки с текстами на белорусском языке с тетрадей учащихся. Сами педагоги едва ли проявляли подобную инициативу. 1938 год явился знаковым, когда советская власть перестала канителиться с учащимися других национальностей

пераклад і адаптацыя тэксту паводле нормаў сучаснай мовы [схаваць]

 

У 1920-я і ў пачатку 1930-х гадоў у Руднянскай воласці дзейнічалі 12 беларускіх школ. У горадзе Рудні працаваў беларускі педагагічны тэхнікум...выкладанне на мовах нацыянальных меншасцяў паступова згарнулі. Справа даходзіла да таго, што настаўнікі здзіралі вокладкі з тэкстамі на беларускай мове з сшыткаў вучняў. Самі педагогі наўрад ці праяўлялі гэткую ініцыятыву. 1938 стаў знакавым, калі савецкая ўлада перастала ваджацца з вучнямі іншых нацыянальнасцяў.

 

 

разам з тым, існуе і шэраг падабенстваў:

 

1) праводзілася "зверху", згодна з указаннямі партыйных органаў.

 

2) падтрымлівалася абмежаванай групай інтэлектуалаў і не карысталася значнай падтрымкай насельніцтва[5].. Отношение националов к русскому языку хорошее. Что касается отношения к родному языку, у отдельных национальностей оно различно. Например латыши очень охотно посылают своих детей в латышские школы. Всячески подчёркивают принадлежность свою к латышской национальности...Белорусское население, в большинстве своём, относится индифферентно. Бывают случаи активного противодействия организации школ на родном языке.

пераклад і адаптацыя тэксту паводле нормаў сучаснай мовы [схаваць]

 

Стасунак нацыялаў да рускай мовы добры. Што датычыцца стасунку да роднай мовы, у асобных нацыянальнасцей яно рознае. Напрыклад латышы вельмі ахвотна пасылаюць дзяцей у латышскія школы. Усяляк падкрэсліваюць сваю прыналежнасць да латышскай нацыянальнасці...Беларускае насельніцтва, у сваёй большасці, адносіцца індэфірэнтна. Бываюць выпадкі актыўнага супрацьдзеяння арганізацыі школ на роднай мове.

 

 

3) вельмі часта мела фармальны характар.

 

Беларусізацыя ў гэтай частцы беларускага этнічнага абшару мела такі цікавы аспект, як дзейнасць Беларускага студэнцкага зямляцтва ў Смаленску, Беларускай секцыі пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы, Смаленскага таварыства краязнаўства[6]