Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
Перадача акання на пісьме
þУ адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ненаціскныя фіналі -эль , -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
| 1959 г. | 2008 г. |
| альма-матэр | альма-матар |
| камп’ютэр | камп’ютар |
| лідэр | лідар |
| прынтэр | прынтар |
| шніцэль | шніцаль |
| АЛЕ: унтэр-афіцэр |
Заўвага! Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Юпітэр.
Параўнайце: Юпітэр (1. У старажытнарымскай міфалогіі вярхоўны бог. 2. Планета ў Сонечнай сістэме) і юпітар (электрычная дугавая лямпа).
Звярніце ўвагу! Было: алітэрацыя. Стала: алітарацыя.

Перадача акання на пісьме
þУ адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” на канцы нескланяльных іншамоўных слоў пасля галосных не пад націскам пішацца а.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
| 1959 г. | 2008 г. |
| адажыо | адажыа |
| Ватэрлоо | Ватэрлоа |
| Токіо | Токіа |
| партфоліо | партфоліа |
| трыо | трыа |
Заўвага! Антоніа (м.р.),Эміліа(м.р.) і г.д.
Антонія (ж.р.), Эмілія (ж.р.) і г.д.

Перадача якання на пісьме
þУ адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў першым складзе перад націскам у лічэбніках і ўтвораных ад іх назоўніках пішацца літара я.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
| 1959 г. | 2008 г. |
| дзевяты | дзявяты |
| дзесяты | дзясяты |
| дзевятка | дзявятка |
| семнаццаць | сямнаццаць |
| васемнаццаць | васямнаццаць |
| пяцьдзесят | пяцьдзясят |
| шэсцьдзесят | шэсцьдзясят |
| АЛЕ: семсот, восемсот |
Звярніце ўвагу! У лічэбніках семдзесят і восемдзесят у паслянаціскным складзе пасля дз пішацца е. У парадкавых лічэбніках сямідзясяты і васьмідзясяты пасля дзу першым складзе перад націскам пішацца літара я.

Правапіс галосных
Літары э, е
þНа канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геагарафічных назваў пасля зычных, акрамя к, л, пішацца э: купэ, рэзюмэ, кафэ, Душанбэ, Морзэ, Брыгвадзэ; але:філе, піке, камюніке.
þЛітары э або е ў сярэдзіне запазычаных слоў пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішуцца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, маянэз пішуцца з літарай э, а словы медаль, менеджмент, парламент– з літарай е.
!!!Напісанне э, е ў такіх словах вызначаецца па слоўніку.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
| 1959 г. | 2008 г. |
| экземпляр | экзэмпляр |
| тунель (тунэль) | тунэль |
| інтэрнет (інтэрнэт) | інтэрнэт |

Правапіс спалучэнняў галосных
У запазычаных словах
þКалі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:
— пасля галосных — праз ё пад націскам і я не пад націскам: маёр, раён, маянэз, Мая, Нью-Ёрк. Калі спалучэнні вымаўляюцца іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады на пісьме яны абазначаюцца:
— у пачатку слова — літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, Іосіф, Іаан, іанізацыя.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
| 1959 г. | 2008 г. |
| Нью-Йорк | Нью-Ёрк |
| Йоркшыр | Іаркшыр |
| Йашкар-Ала (Іашкар-Ала) | Іашкар-Ала |

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
þУ асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што адлюстроўваецца на пісьме: праязны, капусны, шчаслівы, міласэрнасць.
þУ адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” спалучэнне сн пішацца і ў запазычаных словах.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
| 1959 г. | 2008 г. |
| аванпостны | аванпосны |
| фарпостны | фарпосны |
| баластны | баласны |
| кантрастны | кантрасны |
| кампостны | кампосны |
