П.Вывучэнне новага матэрыялу.

Тэма ўроку, задачы, імёны славутых людзей, запісаныя на дошцы.

Хто быў першым друкаром?

Дзе нарадзіўся Ф.Скарына?

У якім годзе ён надрукаваў сваю першую кніжку?

Хто быў прадаўжальнікам справы Скарыны?

У якім горадзе надрукаваў сваю кніжку Сымон Будны?

Як захоўвае наш народ памяць аб таленавітых людзях?

Сёння наша размова будзе ісці пра вялікае і прыгожае ў жыцці людзей – тэатр і музыку, а таксама пра тое, хто стварыў усё гэта.

1)Лялечны тэатр – батлейка.

Чытаем 1 -4 абзацы на ст. 88. Што такое батлейка? (Вандроўны лялечны тэатр)

Разгледзьце малюнак на ст. 90. Раскажыце, як стваралася батлейка?

Ці можна стварыць яе ў школе?

2) Сімяон Полацкі.

Паглядзіце на партрэт Сімяона Полацкага на ст.89. Што вы можаце расказаць аб ім?

==Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629-1680гг.)

У Маскву па запрашэнню цара пераехаў у 1664 г. Быў настаўнікам царскіх дзяцей. Заснаваў у Маскве друкарню. Па яго ініцыятыве была адкрыта першая вышэйшая навучальная ўстанова – Славяна-грэка-лацінская акадэмія.

Сімяон Полацкі – вялікі патрыёт Радзімы. У сваіх творах ён славіў наш край і да канца свайго жыцця памятаў аб ім. ==

3)Тэатр.

Малюнак на ст. 91 – Слонімскі тэатр. 3 абзац на ст. 92-93. Партрэт Казіміра Агінскага.

==Самыя вядомыя тэатры:

- Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку,

- Сапегаў у Ружанах,

- Тышкевічаў у Свіслачы,

- Агінскага ў Слоніме.==

4) Паланез Міхала Клеафаса Агінскага.

Паланез – польскі музычны твор, танцавальны бальны танец.

==Доўгі час паланез выконваў ролю гімна. Кожны дзень у 6 гадзін раніцы ў г. Слоніме гарадскі музыка падымаўся на пажарную вежу, адчыняў усе вокны, браў трубу – і па ваколіцах горада лілася чаруючая музыка- на ўсход, на поўдзень, на поўнач і захад. Пад гэтыя гукі пачынаўся рабочы дзень.==

Паслухайце паланез Агінскага “Развітанне з Радзімай”, які аўтар напісаў, калі знаходзіуся ў ізгнанні, паланез – танец, пад музыку якога ніхто ніколі не танцаваў.

 

Ш. Замацаванне.

Параўнайце дзейнасць дзвюх гістарычных асоб:

Пытанні Францыск Скарына Сімяон Полацкі

1)Дзе нарадзіўся? г.Полацк г. Полацк

2)У якім стагоддзі

жыў? XV-XVI XVII

3)Чым праславіўся? Першадрукар Беларускі і рускі

асветнік

 

На ст. 90 намаляваны музычныя інструменты. Назавіце струнныя, духавыя, ударныя. Ці чулі вы гучанне іх? Ці выкарыстоўваюць зараз музыкі гэтыя інструменты?

 

IV. Вынікі ўроку.

З якім тэатрам мы пазнаёміліся? Што незвычайнага ў ім?

Імёны якіх людзей праславілі нашу беларускую зямлю?

 

V. Хатняе заданне.

Апавяданне на ст. 88-93, адказаць на пытанні.

Паўтарыць звесткі аб Ефрасінні Полацкай.

 

ТЭМА 21. У ШТО ВЕРЫЛІ НАШЫ ПРОДКІ.

МЭТА: даць агульнае ўяўленне аб релігійных вераванняў беларусаў у мінулым і цяпер.

ЗАДАЧЫ: пазнаёміць з існаванне многабожжа ў продкаў беларусаў у старажытныя часы і прыходам яму на змену хрысціянскай веры, з падзелам хрысціян на праваслаўных і католікаў,

развіваць разуменне паслядоўнасці развіцця гістарычных працэсаў і з’яў,

выхоўваць шаноўныя адносіны да духоўнай спадчыны нашага народу.

АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ

Паняцці У што верылі нашы продкі Імёны

Многабожжа 1. Многабожжа. Рагнеда

Культура 2. Хрысціянства: Ізяслаў

Назвы а) праваслаўе Ефрасіння Полацкая

царква б) каталіцызм Багі

касцёл 3. Вернікі іншых рэлігій. Дажбог

мячэць Пярун

сінагога Вялес

 

І. Работа над матэрыялам хатняга задання.

Заданне 1. Растлумачыць паняцці БАТЛЕЙКА, ЦАР.

Заданне 2. Расказаць аб стварэнні прафесійных тэатраў.

Заданне 3. Расказаць аб заслугах:

- Сімяона Полацкага,

- Міхала Казіміра Агінскага,

- Міхала Клеафаса Агінскага.

Заданне 4. Запоўніць крыжаванку.

1 3

2-Б А Т Л Е Й К А

Э Я

А Л

Т Ь

Р К

І

1- Памяшканне, у якім выступаюць музыканты, спевакі, танцоры.

2- Вандроўны лялечны тэатр.

3- Хто выконваў ролі ў батлейцы?

Заданне 5. Расказаць пра музычныя інструменты на ст. 90, падзяліць іх на групы.

Заданне 6. Расказаць пра дзейнасць Сімяона Полацкага.