Аздабленне, афармленне работы
Патрабаванні да якасці работы. Лініі контура павінны быць роўнымі, па характару адпавядаць зместу твора (прамыя, хвалістыя). Пераход каляровых плям за межы контураў малюнка непажаданы. Дадзеная хібнасць можа быць апраўдана толькі тады, калі яна абумоўлена аўтарскай задумай.
Гарачы батык
Пры роспісу ў тэхніцы “гарачы батык” контуры малюнка ці яго асобныя ўчасткі пакрываюцца гарачым рэзервам. Адгэтуль і назва – гарачы батык. У гарачым батыку рэзерваванне тканіны з'яўляецца часовым, дапаможным працэсам. Па завяршэнні працы рэзерв з тканіны здымаецца.
Рэзервируючы састаў робяць так. Бяруць парафін, прыкладна палову усяго саставу, воск – адну чацвёртую частку, раздрабляюць і кладуць у металічны посуд, дабаўляюць вазелін, размешваюць састаў і награваюць на вельмі слабым агні.
Затым пэндзлікам наносяць атрыманы састаў па загаддзя выкананаму малюнку (контурныя лініі, як у халодным батыку, тут не абавязковыя). Састаў хутка застывае. Пасля гэтага распісваюць паверхню малюнка анілінавымі фарбавальнікамі (у вучэбных работах – акварэльнымі фарбамі). Праца ў тэхніцы “гарачы батык” сур'ёзная і ўдумлівая, загадкавая і неверагодна маляўнічая. Роспіс вядзецца паступова, ад светлага да цёмнага, перакрываючы адзін маляўнічы слой іншым. У гэтай тэхніцы нельга памыляцца, недабраць ці перабраць з тонам, колерам. Выправіць амаль немагчыма, хіба што перакрыўшы няўдалы фрагмент больш цёмным тонам.
Калі высыхае фарба, тканіну здымаюць з падрамніка, кладуць паміж лістамі чыстай паперы і праглажваюць гарачым прасам. Сумесь пераходзіць на паперу. Так можна паўтарыць некалькі разоў, пакуль не атрымаюць чыстую паверхню.
5. Свабодны роспіс
Вылучаюцца наступныя віды свабоднага роспісу:
– свабодны роспіс падобны да акварэльнага жывапісу;
– свабодны роспіс з выкарыстаннем абмежавання расцякаемасці фарбаў
– роспіс клеявымі, акрылавымі і алейнымі фарбамі.
Асабліва цікавыя вынікі атрымліваюцца ад спалучэння тэхнік свабоднага роспісу з контурнай абводкай, аздабленнем рэзервіруючым саставам, друкаваннем і г. д.
5.1 Свабодны роспіс падобны да акварэльнага жывапісу;
Свабодны роспіс падобны тэхніцы акварэльнага жывапісу, з той розніцай, што праца выконваецца на тканіне, якая нацягнутая на падрамнік.
Для роспісу выкарыстоўваюць любую светлую аднатонную баваўняную тканіну, выконваюць яго звычайна без рэзервіруючага саставу. Такі спосаб дазваляе праявіць творчасць, ён даступны дзецям амаль усіх узростаў. Свабодны роспіс робяць мазкамі пэнзліка па папярэдне нанесенаму малюнку, контуры прапрацоўваюць пяром, бо ад пэндзліка фарба расплываецца. У працы улічваюць тое, што анілінавы фарбавальнік расплываецца па тканіне і гэтыя расплыванні ствараюць арыгінальныя, цікавыя узоры.
Найбольш просты роспіс робяць так. На тканіну наносяць малюнак, моцна не націская на аловак. Калі няма навыкаў малявання, эскіз на паперы выразна прамалюйце па ўсіх контурных лініях, падкладзіце пад тканіну (калі яна светлая) і абвядзіце малюнак. Калі тканіна цёмная ці шчыльная, малюнак трэба перанесці на тканіну пры дапамозе капіявальнай паперы.
Роспіс выконваюць ад цэнтра ці сярэдняй лініі элемента малюнка, фарбавальнік будзе пранікаць у тканіну, і каляровая пляма падыходзіць да крайняй лініі. Пры неабходнасці мазкі выконваюць некалькі разоў. Так дасягаюць патрэбнай насычальнасці колеру. Каб прыдаць малюнку выразнасць, па контуру можна зрабіць прамалёўку аднакаляровым, але іншага адцення фарбавальнікам.
5.2 Свабодны роспіс з выкарыстаннем абмежавання расцякаемасці фарбаў
Свабодны роспіс з выкарыстаннем салевога раствору
Сутнасць гэтага спосабу складаецца ў наступным: нацягнутую на падрамнік тканіна ў залежнасці ад характару малюнка насычаюць водным растворам паваранай солі і пасля высыхання распісваюць (выкарыстоўваць можна не толькі канцэнтраваны раствор паваранай солі, а таксама растворы і эмульсіі вялікамалекульных злучэнняў (крухмалу, ПВА, КМЦ (клей для шпалер), жэлаціну і інш.)). Таксама роспіс можна весці фарбамі з асноўных фарбавальнікаў, у якія ўведзены раствор паваранай солі. Усё гэта абмяжоўвае расцякаемасць фарбы, дае магчымасць выконваць малюнкі свабоднымі мазкамі, вар'іруючы форму і ступень насычанасці колерам.
Роспіс выконваюць пры дапамозе ватовых тампонаў і пэндзляў рознай велічыні, больш ці меней прамочаных фарбай, дзякуючы чаму можна выконваць сакавітыя, насычаныя колерам ці паўтонавыя мазкі рознага характару. Калі малюнак патрабуе дробных распрацовак (дэталяў), тампон робяць з тонкім завостраным канцом; для малюнка з буйнымі круглявымі формамі ўжываюць тампон вялікага памеру і круглей. Каб тампон не губляў форму і не кудлаціўся, абцягніце яго тонкім шаўковым ці капронавым трыкатажам. Каб фарба з тампона не крапала, яго адціскаюць (у залежнасці ад патрабаванай насычанасці колеру). Памятаеце, што, трапляючы на скуру рук, фарбавальнік яшчэ доўга не можа адмыцца, таму трэба працаваць вельмі акуратна ці ў хірургічных (эластычных) пальчатках.
Пачынаюць працу ад светлых тонаў да цёмных. Пад канец робяць агульнае суцэльнае пакрыццё больш цёмным тонам. Калі падчас працы матэрыял хутка сохне, змочвайце яго некалькі разоў, фарба ад гэтага не расцякаецца. Аднак змочваць неабходна ўсё палатно, не пакідаючы сухіх месцаў, інакш будуць атрымлівацца зацёкі.
Свабодны роспіс з выкарыстаннем салявога раствору |
Свабодны роспіс ззагушчальнікам.
Свабодны роспіс ззагушчальнікам |
За апошні час набыў шырокае распаўсюджанне роспіс фарбамі з розных груп фарбавальнікаў з выкарыстаннем загусткі з крухмалу ці жэлаціну. Гэтыя загусткі даюць магчымасць працаваць фарбамі па тканіне без прымянення рэзервіруючага саставу для абмежавання каляровай плямы.
Жэлацін спачатку заліваецца халоднай вадой (1 ч. л. на стакан вады), настойваецца да набракання крышталяў, а затым награваецца да поўнага растварэння, але не кіпяціцца. Далей змешваецца з вадкай анілінавай фарбай. Крухмальная загустка рыхтуецца аналагічна желацінавай, але без папярэдняга набракання (1 ч. л. крухмалу на 1 стакан халоднай вады). Давядзіце да кіпення ваду і дадайце крухмал, разведзены ў невялікай колькасці халоднай вады, дынамічна памешваючы да атрымання аднастайнай кансістэнцыі. Далей у крухмальную загустку дадайце фарбавальнік.
Ужыванне для роспісу шчацінных пэндзляў, ватовых і губчатых тампонаў, накладанне колеру на колер дазваляюць выкарыстоўваць самыя разнастайныя прыёмы афармлення тканін. Празрыстая фактура малюнка вельмі падыходзіць для афармлення лёгкіх тканін, асабліва капрону. Пры гэтым спосабе роспісу надзвычай узбагачаецца тканіна і разам з тым захоўваюцца прыродныя якасці валакна – яго бляск, пругкасць і т. п.
Светлату і насычанасць фарбы можна рэгуляваць колькасцю ўведзенай ў яе загусткі. Калі фарба стане занадта густой і дрэнна будзе сыходзіць з пэндзля, яе можна развесці кіпячонай вадой, пры гэтым яе трэба добра размяшаць.
Злучаючы роспіс вадкімі фарбамі, якія злёгку расцякаюцца з роспісам гусцейшымі, можна дасягнуць цікавых мастацкіх эфектаў у распрацоўцы каляровай кампазіцыі.
5.3 Роспіс клеявымі, акрылавымі і алейнымі
Апрацоўка тэкстыльных вырабаў клеявымі фарбамі простая па выкананню і мае шырокае прымяненне у афармленчым мастацтве. Для працы выкарыстоўваюць гуаш з дабаўленнем невялікай колькасці сталярнага клея або клею ПВА.
У невялікі посуд наліваюць фарбу патрэбнага колеру і клей, старанна размешваюць састаў палачкай. Тканіну нацягваюць на драўляны падрамнік і пераводзяць малюнак. Роспіс выконваюць свабодна мазкамі, пачынаюць ад сярэдней лініі элемента малюнка, паступова набліжаюць да контуру. Астатнія прасветы закрываюць паўторнымі мазкамі, старанна расціраючы фарбу, каб яна клалася роўным, без бугаркоў слоем.
Калі элемент малюнка шматколерны, то спачатку робяць роспіс адной, затым другой каляровай плямай, дабіваючыся патрэбнага эфекту. Не трэба забывацца, што ў кожную фарбу патрэбна дабаўляць клей. Такую работу можна выконваць з дзецьмі любога школьнага ўзросту. Распісваюць бавоўну, лён, шэрсць.
Роспіс акрылавымі фарбамі (контурамі па тканіне) зусім просты, таму што спецыяльна падрыхтоўваць фарбы і тканіну не патрэбна.
Контур па тканіне (густая паста, якая стварае контур малюнка) можна выкарыстоўваць як самастойны інструмент для роспісу.. Контуры выпускаюцца ў разнастайнай каляровай гаме ў цюбіках з наканечнікамі, у якіх ужо ёсць невялікая адтуліна для выціскання фарбы на тканіну.
Контурныя лініі праводзяць на чыстай прапрасаванай тканіне, раскладзенай на роўнай паверхні. Пры нанясенні фарбы на тканіну цюбік трымаюць вертыкальна, мякка націскаючы на яго бакі, пасту выціскаюць раўнамерна. Пры гэтым наканечнік прыціскаюць да тканіны, ведучы яго бесперапынна ўздоўж лініі меркаванага контуру.
У роспісу прыгожа выглядае спалучэнне контураў і вадкай акрылавай фарбы для тканіны. Яна фасуецца ў слоічкі і наносіцца на тканіну неразведзенай пры дапамозе пэндзліка.
Пасля канчатка роспісу трэба дачакацца, пакуль высахне фарба (рэкамендацыі глядзі на ўпакоўцы), і прагладзіць малюнак прасам са сподняга боку тканіны. Пасля гэтага выраб можна мыць (рэкамендуецца выконваць для адзення беражлівае мыццё, вывернуўшы выраб на адваротны бок і не замочваючы яго перад мыццём).
Роспіс алейнымі фарбамі не мае патрэбы у дадатковай падрыхтоўцы тканіны. Спачатку трэба падрыхтаваць фарбу. Яе выціскаюць з цюбіка на слабапраклеяную паперу, напрыклад, газету і пакідаюць на некалькі гадзін, каб алей уцягнуўся ў паперу. Затым абязтлушчаную фарбу здымаюць, кладуць у невялікую баначку, дабаўляюць у яе растваральнік і размешваюць.
Роспіс робяць як і папярэдняй рабоце, дабіваючыся колернай насычанасці шматразовымі мазкамі. Роспіс мастацкімі алейнымі фарбамі можна выконваць практычна на любой тканіне. Пасля заканчэння работу пакідаюць сушыць на некалькі дзён у сухім, цёплым месцы.
Вырабы, якія выкананы алейнымі фарбамі можна мыць у цёплым мыльным растворы.
6. Роспіс праз трафарэт
Калі трэба зрабіць некалькі аднолькавых малюнкаў, ці шматразова паўтарыць асноўныя элементы, напрыклад пры выкананні арнаменту, выкарыстоўваюць трафарэт – спецыяльнае прыстасаванне з плоскага матэрыялу з выразанымі часткамі малюнка. Трафарэт можна зрабіць з тонкай пласмасавай плёнкі – целлулоіда, ці тонкай шчыльнай паперы, якая прапітваецца аліфай, або парафінам.
Спачатку выконваюць малюнак на асобным лісце паперы з раскладкай колеру, улічваючы кожную каляровую пляму. Для рознакаляровых малюнкаў робяць столькі трафарэтаў, колькі колерных плямаў. Затым кожную каляровую пляму пераносяць на плёнку і выразаюць. Каб супалі асобныя часткі малюнка, на эскізе і на кожным з трафарэтаў у трох вуглах робяць кантрольныя прарэзы.
Есць больш складаная тэхніка падрыхтоўкі трафарэтаў, якая тут не разглядаецца.
Роспіс праз трафарэт выконваюць на роўнай спецыяльна падрыхтаванай паверхні: яе пакрываюць старой тоўстай тканінай, якую замацоўваюць па краях цвічкамі. Потым кладуць тканіну, прызначаную для роспісу, добра выраўноўваюць яе і прыколваюць шпількамі. Папярэдне намячаюць размяшчэнне малюнка ці арнаменту, затым кладуць трафарэт зверху і праводзяць набіванне фарбы старчаком роўна абрэзаным шорсткім пэндзлікам, пачынаючы ад края трафарэта да сярэдзіны. Неабходна сачыць, каб трафарэт не зрушваўся і шчыльна прылягаў да тканіны, каб пазбегнуць падцёкаў пад яго фарбы (мал.).
Для роспісу маек, футболак спачатку трэба абавязкова падрыхтаваць трафарэт. Тэматыка малюнкаў тут шматвобразная. Гэта могуць быць асобныя літары, лічбы, слова, эмблемы, сімвалы, расліны, птушкі, жывёлы, геаметрычныя узоры і г.д. Калі малюнак будзе выконвацца шматразова, трафарэт абавязкова трэба рабіць з пласмасавай плёнкі: для недоўгачасовага карыстання можна браць шчыльную паперу ці тонкі кардон, таму што з часам яны набракаюць, становяцца непрыгоднымі.
Для роспісу баваўнянага адзення падыдуць акрылавыя, нятлустыя алейныя і друкарскія фарбы. Пад частку адзення, якая будзе распісывацца трэба падкласці дадаткова непатрэбны кавалак тканіны або некалькі слаёў газеты, якія неабходна накрыць чыстай паперай. Роспіс лепш выконваць дваім: адзін прытрымлівае трафарэт, другі праводзіць набіванне малюнка. Набіванне можна рабіць тампонам, яго робяць з ваты, загорнутай у некалькі слаёў марлі. Добры тампон атрымліваецца з паралону. Асабліва асцярожна трэба працаваць пры набіванні малюнка з краю трафарэта, фарба можа пацячы пад яго і сапсаваць рэч, па-гэтаму краі трэба добра прыціскаць. Пасля заканчэння работы трафарэт акуратна здымаюць, каб не размазаць фарбу. Адзенне пакідаюць да поўнага высыхання.
7. Аэраграфія
Аэраграфія. Першы спосаб (вузельчыкавы) |
Аэраграфія (зборка тканіны пры дапамозе іголкі і нітак) |
Аэраграфія (работа па шаблонах) |
Аэраграфія – гэта спосаб нанясення на тканіну ўзораў з дапамогай аэрографа (удасканаленага пульверызатара) праз адтуліны трафарэтаў і сетак, накладзеных на тканіну. Для роспісу, выкананай у гэтай тэхніцы, характэрны мяккія пераходы аднаго колеру ў другі. Даступнасць, прастата, эфектнасць канчатковага выніку надалі гэтай тэхніцы вялікую папулярнасць. Існуе шмат прыёмаў нанясення малюнка на тканіну пры дапамозе распыляльніка.
Першы спосаб (вузельчыкавы). Тканіна перавязваецца вузельчыкамі, прычым вузельчыкі можна завязаць так, што пры роспуску пасля афарбоўвання яны могуць даць малюнак стылізаванай кветкі, ліста ці любой геаметрычнай фігуры. Краі вузельчыкаў звычайна афарбоўваюцца слабей, таму атрымліваюцца тонкія расцёкі фарбы ці пераходы тонаў.
Другі спосаб. Можна проста пры дапамозе іголкі і нітак збіраць тканіну ў рознага выгляду фігуры, потым на прыгатаваную такім чынам тканіну накіроўваць струмень фарбавальніка з распыляльніка. Сабраныя месцы ці не афарбоўваюцца зусім, ці афарбоўваюцца слабей, даючы шэраг пераходаў ад больш інтэнсіўных тонаў да ледзь бачных. Потым збіраюць тканіну інакш і накіроўваць струмень фарбавальніка іншага колеру і т. д.
Гэта найпросты спосаб нанясення малюнка шляхам аэраграфіі. Малюнкі атрымліваюцца нескладаныя, часта неспадзяваныя для самага аўтара, і ўвесь акцэнт робіца на колер, а не на форму.
Трэці спосаб (работа па шаблонах). У якасці шаблонаў выкарыстоўваюцца расліны і элементы, выразаныя з кардона. Перш чым працаваць з аэрографам на тканіне, зрабіце некалькі вопытаў на паперы, паэксперыментуйце. Пачынайце з малюнкаў асобных элементаў – ліста дзьмухаўца, клёну, канца маладой галінкі з лісцем рознага памеру.
Магчыма, гэта будзе цэлая калекцыя матываў, з якіх вы абераце тое, што больш падыходзіць для працы над задуманай рэччу. Тады застанецца толькі нарыхтаваць пабольш тых раслінных элементаў, якія вы жадаеце выкарыстоўваць.
Аэрограф | Праца аэрографам |
Працуючы аэрографам, варта ўлічваць, што моцны струмень паветра, які выходзіць разам з фарбай, можа ссунуць раскладзеныя расліны. Таму іх трэба прытрымваць рукой у гумовай пальчатцы. Струмень фарбы зручней накіроўваць пад вуглом уздоўж сцябла расліны. Для атрымання выразнага краю ліста накіруйце струмень фарбы ад сярэдзіны да краёў. Аэрограф трымайце на адлегласці каля 30 см, тады фарба будзе класціся раўнамерна, не ўтвараючы плям.
Расліны можна паслядоўна накладваць у два ці некалькі слаёў. Тады кампазіцыя будзе больш складанай і аб'ёмнай. Спачатку на лісце размяшчае буйнае лісце і расліны "другога плану". Апрацоўваюць іх аэрографам. Потым накладваюць наступныя расліны і зноў афарбоўваюць. Кампазіцыю можна пабудаваць і так. На лісце паперы размяшчаюць расліны асноўнага матыву, калі мяркуецца, што яны павінны застацца белымі. Прымацоўваюць іх кравецкай шпількай. Апырскваюць фарбавальнікам. Накладваюць наступныя элементы, прымацоўваюць і афарбоўваюць. Можна паўтарыць гэту аперацыю некалькі разоў. Пры рашэнні ў чорна-белым дыяпазоне на творы будуць прадстаўлены ўсе пераходы белага колеру ў чорны. Пры выкарыстанні некалькіх фарбавальнікаў неабходна сачыць, каб яны ўзаемаспалучаліся і дапаўнялі адзін аднаго.
Чацвёрты спосаб.Яшчэ адзін цікавы эфект у аэраграфіі – гэта вераўчаная сетка. Вяроўка ўкладваецца на раму ў выглядзе розных выяў, у залежнасці ад фантазіі мастака. Тут магчымыя камбінацыі, пачынальна ад простай рашоткі ці найпростых геаметрычных фігур, накшталт трохвугольнікаў, проста паралельных ліній і т. д., і канчаючы сапраўднымі карункамі з вяровак, дзе спляценням могуць давацца формы стылізаваных кветак, лісця, птушак і т. д. Такі вераўчаны трафарэт накладваецца на тканіну, як шаблон, і далей праца вырабляецца звычайным парадкам.
Дзякуючы сваёй вялікай эластычнасці, гнуткасці вераўчаны шаблон дае на тканіны малюнак лягчэйшы, які вар'іруецца перавязкай вузлоў і здвойваннем шнурка. Можна рабіць такія ж шаблоны з каркаса, з дроту.
Пяты спосаб (трафарэтны роспіс метадам аэраграфіі).
Для працы неабходны трафарэт, напрыклад карункавае палатно і любы распыляльнік.
1. Спачатку трэба загрунтаваць тканіну, нацягнутую на падрамнік. У якасці грунту вазьміце жэлацін ці крухмал.
Спосаб падрыхтоўкі грунту.
1-шы спосаб. Растворыце 1 сталовую лыжку жэлаціну ў 1 стакан кіпячонай халоднай вады. Вытрымайце 40-60 хвілін, нагрэйце, не даводзячы да кіпення, пры бесперапынным памешванні да растварэння.
2-гі спосаб. Сухі крухмал – 125-150 г; вада – 850-875 мл.
Ваду падзеліце на дзве няроўныя часткі. Вялікую частку вады закіпяціце. Сухі крухмал размяшайце з невялікай колькасцю халоднай вады, дадайце ў кіпячую ваду, затым на працягу некалькіх хвілін пры памешванні давядзіце да атрымання празрыстай масы. Гатовую загустку працэдзіце праз частае сіта.
2. Пасля грунтоўкі высушыце палатно. Грунтоўка не дае фарбе расплывацца па яе паверхні, яна робіць магчымым нанясенне найтонкіх ліній і выкананне найдалікатных узораў.
3. Затым асцярожна апырскайце адзін бок трафарэта загусткай. Калі загрунтаваная паверхня цалкам высахне, накладзяце ваш карункавы трафарэт на шоўк, прасачыўшы за тым, каб ён правільна ляжаў і добра прыляпіўся. Гэта вельмі важна: фарба ні ў якім разе не павінна патрапіць на ўчасткі, зачыненыя трафарэтам.
4. Далей добра пафарбуйце тканіну з дапамогай ручнога пульверызатара, аднак самая зручная прылада ў дадзеным выпадку – невялікі аэрограф.
5. Калі фарба высахне, застаецца толькі асцярожна адлучыць трафарэт ад шоўка, зняць працу з рамы і замацаваць фарбы. Працу можна аформіць у прыгожую рамку.
8. Дадатковыя эфекты ў роспісу тканіны
Роспіс па тканіне можна ўзбагаціць дадатковымі эфектамі:
роспіс па мокрай тканіне,
прысыпка сухімі фарбавальнікамі,
выкарыстанне кухонай солі і мачавіны,
прымяненне гарачага рэзервіруючага саставу (эфект “кракле”) і інш.
1-шы спосаб –роспіс па мокрай тканіне, калі фарбавальнікі, плаўна перацякаючы адзін у другі, ствараюць непаўторныя адценні. Тканіна ці яе ўчастак змочваюць вадой, пасля чаго пачынаюць роспіс пэндзлем ці тампонам, лёгка дакранаючыся паверхні. Працу варта скончыць да высыхання тканіны, інакш могуць утварыцца зацёкі з грубым контурам. Праводзячы па адным месцы фарбавальнікамі розных колераў і тампонамі рознай шырыні ці змешваючы фарбавальнікі прама на тканіны, вы атрымаеце вельмі цікавыя адценні колеру. Асабліва акуратнымі трэба быць пры роспісу фону ці вялікіх плоскасцяў узору, дзе працаваць трэба хутка і ўпэўнена.
2-гі спосаб – прысыпка сухімі фарбавальнікамі Нацягнутую на раму тканіну змочваюць і ў патрэбных месцах з пакеціка з анілінавым фарбавальнікам акуратна лёгкім пастукваннем высыпаюць трохі парашка. Як толькі часціцы парашка крануць вільготнай паверхні тканіны, на ёй з'явіцца ўзор з каляровых кропак, ад якіх у бок пацягнуцца разводы, якія нагадваюць хвасты каметы. Часціцы фарбы накіруюцца ўслед за рухам вады ў бок ад сырога да сухога. Нельга толькі дапусціць, каб фарбавальнік упёрся ў край сырога ўчастку, інакш па краі ўтворыцца брыдкая пляма з цёмным контурам. Такім чынам можна распісаць тканіну для адзежы і інтэр'еру, патрэбны матыў роспісу, напрыклад салют ці кветку. Чым менш парашка і чым танчэй ён нанесены, тым цікавей узор.
Паэксперыментуйце з тканінай рознай ступені вільготнасці. Калі тканіна змочана вельмі моцна, фарбавальнік можа проста расцячыся плямай. На амаль сухой тканіне фарбавальнік утворыць каляровыя кропкі. Пры жаданні сумесціце абодва варыянты. Калі ў сярэдзіну пасыпанага фарбавальнікам участку дадаць кроплю вады, фарбавальнік накіруецца ад цэнтра да краёў, узмацняючы эфект салюту. Выкарыстоўвайце прысыпку сухімі фарбавальнікамі для стварэння фону пры роспісу пано ці паштовак ці ў якасці замены першага фарбавання ў гарачым батыку. Калі задумана прысыпаць нейкі фрагмент, а не ўсю размалёўку, закрыйце астатнія яе ўчасткі паперай ці выражце трафарэт. Пры замацаванні з дапамогай пары фарбавальнік на тканіны толькі трохі расплывецца, што будзе практычна непрыметна. Калі эфект прысыпкі выкарыстоўваецца для гарачага батыку, тканіну перад пакрыццём яе воскам трэба прасушыць. Пасля пакрыцця воскам фарбавальнік прысыпкі пры запарванні расплывацца не будзе.
3-ці спосаб – выкарыстанне кухонай солі і мачавіны. Дзякуючы гіграскапічным уласцівасцям крышталі солі прыцягваюць вільгаць, а разам з ёй і фарбавальнік. Дзякуючы гэтаму тканіна становіцца святлей, фарбавальнікі ссоўваюцца, а складаныя фарбавальнікі (напрыклад, фіялетавы = сіні + чырвоны; зялёны = сіні + жоўты) нярэдка раскладваюцца на складнікі. Соллю пасыпаюць вільготную роспіс. Гэта можна зрабіць адвольна: пасыпаць частку роспісу (напрыклад, палову лісціка) ці акуратна раскласці крышталі ў неабходным парадку. Ці вакол крышталяў салі акуратна нанесці пэндзлем ваду, але не занадта шмат, каб соль не растварылася, утвараючы бясформавыя плямы. Эфект гэтага прыёму залежыць ад велічыні крышталяў. Буйныя крышталі даюць выразнае зрушэнне колеру адносна буйнымі мазкамі, дробныя ствараюць арыгінальны малюнак, які ажыўляе і ўпрыгожвае роспіс.
Вынік уздзеяння буйнай солі | Нанясенне вады вакол асобных крышталяў солі пэндзлікам | Атрыманы эфект ад нанясення вады вакол асобных крышталяў солі |
У гэтай тэхніцы можна цалкам распісаць шалік, на які наносяць каляровыя палосы ці плямы і прысыпаюць у некаторых месцах соллю рознай зярністасці, карэктуючы ўзор даданнем да крышталяў вады. На месцы крышталяў утворацца цёмныя плямкі. Пасля высыхання прыбярыце лішкі солі. Вельмі добрая салевая тэхніка для дзіцячай аплікацыі пры размалёўцы розных звяркоў, бо надасць іх "шэрсці" бачнасць пушыстасці.
Выкарыстанне мачавіны |
Звычайная мачавіна (угнаенне для агарода) таксама можа надаць роспісу арыгінальны эфект. Гранулы мачавіны, раскладзеныя пінцэтам на вільготнай распісанай тканіне, утвораць белыя гарошыны, бо мачавіна з'ядае фарбавальнік. У залежнасці ад ступені вільготнасці тканіны плямка будзе мець ці адносна выразны контур і невялікі памер, ці расплывістыя краі і вялікую плошчу. Гэта тэхніка таксама патрабуе папярэдняга эксперыментавання з вільготнасцю тканіны і колькасцю мачавіны. Лішкі мачавіны пасля дасягнення задуманага эфекту зніміце ватай, інакш на тканіны ўтворыцца брыдкая матавая пляма.
4-ты спосаб – прымяненне гарачага рэзервіруючага саставу. Гэта вельмі эфектыўны прыём завяршэння працы. Гэта так званы эфект “кракле”.
Пасля таго як спосабам гарачага батыка выкананы ўсе этапы працы, тканіна, нацягнутая на падрамнік, пры дапамозе шырокага пэндзля запар пакрываецца разагрэтым які рэзервуе складам. Калі ён застыне, тканіну здымаюць з падрамніка, асцярожна змінаюць і падтрасаюць, каб на пласце рэзерву з'явіліся частыя трэшчынкі, затым тканіна зноў нацягваюць на падрамнік і губчатым ці ватовым тампонам пакрываюць больш цёмнай фарбай. Фарба, пранікаючы ў трэшчынкі, пакідае на тканіны тонкую вытанчаную цёмную сетку. Неабходна памятаць, што фарбу для запаўнення ў трэшчынак варта падбіраць з улікам каляровай гамы ўсёй працы. Яна павінна быць ледзь цямней самага насычанага (яркага) колеры дадзенай кампазіцыі, але ні ў якім разе не чорнай, інакш гэта загубіць усю работу. Чорная фарба будзе выбівацца з агульнай каляровай гамы. З гэтай фарбай трэба быць вельмі асцярожным. І толькі ў тым выпадку, калі тон працы вельмі цёмны і іншая фарба не будзе бачная, для гэтага прыёму бяром чорны колер.
Здыманне рэзервіруючага саставу выконваецца таксама як у вырабе работы ў тэхніцы "гарачы батык".
Тэставыя заданні па тэме: “Сучасны мастацкі роспіс тканіны”
1. Радзiмай батыку прынята лiчыць:
а) Японiя;
б востраў Ява;
в) Кiтай;
г) Перу.
2. Ці можна грэць рэзервіруючы састаў на адкрытым агні?
а) так;
б) не.
3. Пры абводцы малюнка рэзервіруючым саставам (халодны батык) у выпадку калі раствор выцякае з трубачкі магчымы наступныя варыянты спынення яго выцякання:
а) даць раствору ў трубачцы крыху астудзіцца;
б узяць трубачку з большым дыяметрам кончыка;
в) сесці далей ад награвальнага прадмета – электрапліткі, абагравальніка;
г) набраць у трубачку больш раствору.
4. Ці неабходна пры абводцы малюнка рэзервіруючым саставам (халодны батык) контур замыкать?
а) так;
б) не.
5. Ці правільна сцвярджэнне, што пачынаюць распісваць тканіну светлымі фарбамі і паступова пераходзяць да малявання цёмных месц малюнка?
а) так;
б) не.
6. Ці правільна сцвярджэнне, што што акварэльныя фарбы пры высыханні святлеюць і становяцца менш насычанымі?
а) так;
б) не.
7. Выбярыце адзін выразны сродак, які характэрны для эфекта “кракле”:
а) зацёк;
б) трэшчынка;
в) контур;
г) сілуэт.
8. У табліцы дадзены дзве групы аб'ектаў. Суаднясіце кожны элемент першай групы, які абазначаны лічбай 1,2,3... , і адпаведны элемент другой групы, які абазначаны літарай А, Б, В..:
1) Халодны батык | А) спосаб афарбоўвання тканіны, пры якім каляровыя эфекты атрымліваюць за кошт перавязвання асобных участкаў тканіны вузламі з наступным афарбоўваннем яе |
2) Гарачы батык | Б) малюнак ствараецца без ужывання рэзервуючых саставаў |
3) Свабодны роспіс | В) спосаб заснаваны на выкарыстанні рэзервуючага саставу, які абмяжоўвае расцякаемасць фарбы па палатне, саставў наносіцца спецыяльнай трубачкай |
4) Вузельчыкавы батык | Г) спосаб заснаваны на выкарыстанні рэзервуючага саставу, які абмяжоўвае расцякаемасць фарбы па палатне, саставў наносіцца пэндзлікам |
9. У табліцы дадзены дзве групы аб'ектаў. Суаднясіце кожны элемент першай групы, які абазначаны лічбай 1,2,3... , і адпаведны элемент другой групы, які абазначаны літарай А, Б, В..:
1) Халодны батык | А) |
2) Гарачы батык | Б) |
3) Свабодны роспіс | В) |
4) Вузельчыкавы батык | Г) |
10. У табліцы дадзены дзве групы аб'ектаў. Суаднясіце кожны элемент першай групы, які абазначаны лічбай 1,2,3... , і адпаведны элемент другой групы, які абазначаны літарай А, Б, В..:
1) Халодны батык | А) |
2) Аэраграфія | Б) |
3) Роспіс праз трафарэт | В) |
4) Вузельчыкавы батык | Г) |
Літаратура:
- Дворкина, И. А. Батик. Горячий. Холодный. Узелковый / И. А. Дворкина— М.: ОАО Издательство «Радуга», 2000. — 160 с, илл.
- Кожохина, С. К. Батик. Всё о картинах на ткани / С. К. Кожохина.— Ярославль: Академия развития: Академия, Ко: Академия Холдинг, 2000. — 144 с: илл.
- Синеглазова, М. О. Распишем ткань сами / М. О. Синеглазова. — М.: Профиздат, 2000. — 96 с., іл. — (Ремесло и рукоделие)
Форма кантролю – праверка канспектаў і тэсціраванне па тэме.