Заданне 4. Перакладзіце словы на беларускую мову

Бактериолог, биатлон, каприччио, фейерверк, леопард, аккордеон, иена, радиация, видеофильм, конвейер, импрессарио, неофит, ихтиолог, пиала, реостат, ионизация, спелеология, фиалка, фиолетовый, сольфеджио, плэйер, клиентура, тойота, авиация, пантеон, Токио, виолончель, плагиат, коэфициент, ориентация, ажиотаж.

 

Заданне 5. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары.

Парлам..нтарый, ч..мярыца, світ..р, мец..нат, пр..снак, зан..пад, каракул..вы, ж..мчужына, агр..сіўны, ч..ргаванне, м..нтол, г..рбарый, яшч..р, ад..кватны, ц..на, гард..роб, р..зюме, ш..раговы, дыл..тант, рэш..та, ц..нзура, кр..мень, фельч..р, в..рнісаж, к..раміка, партр..тыст, дроб..зь, ман..кен, карц..р.

 

Заданне 6. Выпішыце нарматыўны варыянт напісання дадзеных слоў.

Падцвердзіць – пацвердзіць, дзесьці – дзесці, абедзенны – абедзены, замеценны – замецены, палкоўнік – паўкоўнік, каўбаса – калбаса, шарсцяны – шэрсцяны, клас – кляс, дыаграма – дыяграма, песенка – песенька, кінце – кіньце, сцежка – сцешка, разсыпаць – рассыпаць, патпаліць – падпаліць, булён – бульён.

 

Заданне 7. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары.

Св..ткаваць, дыл..тант, інв..нтар, ч..мпіён, кілам..тровы, м..нзурка, вас..мнаццаць, др..зіна, с..кунда, к..фір, п..жама, д..густацыя, выц..гнуць, д..кампрэсія, т..рапія, ц..р..монія, інж..нер, кард..олаг, д..спансер,т..лепат, выц..жка, канфід..нцыяльны, д..рэктар, інт..рнатура.

Заданне 8. У сказах выпраўце памылкі пры ўтварэнні і ўжыванні ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў.

Карацей сталі ночы. Валасы ў Ганны былі яшчэ больш белыя, чым у Міхася. Над вадой крукат колаў здаваўся гучней. Больш усяго браты любілі канікулы. Стаць урачом была мая самая найвялікшая мара. Здароўе даражэй багацця. Самы большы апельсін вырашылі пакінуць бацьку. Найбольш цяжэйшым мне падаўся пад’ём угору.

Заданне 9. Адзначце няправільна ўжытыя дзеепрыметнікі.

Змакрэлая кашуля, замеценная дарога, стаміўшыеся ногі, пажаўцелыя палі, падмецяная падлога, пабялеўшы твар, затрыманны злодзей, намоклая куртка, сплючы дзядзька, апалае лісце.

Заданне 10. Адзначце сказы з памылкамі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных зваротаў.

Мне стала спакайней, даведаўшыся, што цягнік ужо прыбывае. Аднакласнікі доўга смяяліся, успамінаючы выпускныя экзамены. Уваходзячы ў аўдыторыю, выкладчык пачаў лекцыю. Зразумеўшы, што сябры не прыйдуць, мне стала крыўдна. Ішоўшы з заняткаў, ён разважаў над прачытаным артыкулам. Гуляюючы па парку, дзяўчаты збіралі кляновы лісты. Стоячы па калена ў вадзе, холад усё мацней данімаў нас.

Заданне 11. Адзначце сказы з памылкамі пры ўжыванні займеннікаў.

Я нідзе не мог знайсці сябе месца. Мікола не мог не абвінавачваць ва ўсіх бедах сябе самога. Ну і хтосьці з вас адкажа мне на пытанне? Маці папрасіла мяне наліць сабе кавы. Я ўяўляю сябя на міжнароднай выставе. Мы ганарымся табой і тваімі дасягненнямі. Наш калектыў заўсёды будзе памятаць аб цябе. Мы прыйдзем на дапамогу ў кожную гадзіну сутак. Як да табе дазваніцца?

Заданне 12. Утварыце формы 2-ой асобы адзіночнага і множнага ліку абвеснага ладу.

Спаць, несці, выдумляць, кідаць, касіць, піць, таўсцець, пазяхаць, марыць, рубіць, сыпаць, глядзець, рэзаць, жаваць, скардзіцца, класці, адчыняць.


СТЫЛІ МОВЫ

Стыль – гэта функцыянальная разнавіднасць мовы, якая характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў і выкарыстоўваецца ў палітычнай, навуковай, афіцыйна-справавай і іншых сферах грамадскага жыцця. У залежнасці ад зместу і мэты выказвання, сферы зносін, характару ўжывання моўна-выяўленчых сродкаў вылучаюцца наступныя стылі:

а) афіцыйна-дзелавы;

б) навуковы;

в) публіцыстычны;

г) мастацкі;

Д) гутарковы.

Існуючыя межы паміж стылямі з’яўляюцца досыць умоўнымі, паколькі назіраецца ўзаемапранікненне стыляў. Аднак нельга казаць пра нейкі працэс аб’яднання іх у адзін стыль, бо кожнаму з іх уласцівыя свая лексіка, фразеалогія, пэўныя граматычныя прыметы.

 

АФІЦЫЙНА-ДЗЕЛАВЫ СТЫЛЬ

Афіцыйна дзелавы стыль – гэта стыль дзяржаўных дакументаў, законаў, справаздач і г.д. Асаблівасці дадзенага стылю абумоўліваюцца спецыфічнасцю яго ўжывання. Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, паслядоўнасці, адназначнасці фармулёвак, лагічнасці.

У афіцыйна-дзелавым стылі адсутнічаюць прастамоўныя, дыялектныя, жаргонныя словы і выразы, мова пазбаўлена эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі.

Афіцыйна-дзелавы стыль характарызуецца:

1. Спецыфічнасцю лексікі:ніжэйназваны, наяўнасць, выяўлена, адзначыць, запатрабаваць і г.д.;

2. Тэматычна абумоўленай тэрміналогіяй:кампенсацыя, персанал, пацыент, койка-месца, стаж і г.д.;

3. Ужываннем аддзеяслоўных назоўнікаў:прымяненне, выкарыстанне, знішчэнне, невяртанне і г.д.;

4. Выкарыстаннем дзеяслоўных словазлучэнняў:вырашаць – прымаць рашэнне, дазваляць – даваць дазвол, удзельнічаць – прымаць удзел і г.д.;

5. Складанымі канструкцыямі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, складанымі злучнікамі:зыходзячы з таго, што...; улічваючы сказанае...; з прычыны таго, што...;

Сферы ўжывання: афіцыйныя і службовыя дакументы, законы, статуты, пастановы, указы, дагаворы, загады, рэзалюцыі, пратаколы, аўтабіяграфіі і інш.

Прыклад:

Закон Рэспублікі Беларусь

АБ ДЗЯРЖАЎНЫХ САЦЫЯЛЬНЫХ ІЛЬГОТАХ, ПРАВАХ І ГАРАНТЫЯХ ПА АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЯХ ГРАМАДЗЯН

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 1. Паняцце дзяржаўных сацыяльных ільгот, правоў і гарантый

Для мэтаў гэтага Закона дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі (далей – сацыяльныя льготы) – гэта прадугледжаныя заканадаўствам перавагі, поўнае або частковае вызваленне ад выканання ўстаноўленых абавязкаў або аблягчэнне ўмоў іх выканання ў сувязі з асаблівым сацыяльна-прававым статусам грамадзяніна або асаблівасцямі яго прафесійнай дзейнасці...

НАВУКОВЫ СТЫЛЬ

 

Навуковаму стылю ўласцівы лаканічнасць, інфарматыўная насычанасць, нейтральныя словы з намінатыўным значэннем і спецыяльная тэрміналогія. Большасць тэрміналагічнай лексікі інтэрнацыянальна. Так медыцынская тэрміналогія мае ў асноўным грэчаскае і лацінскае паходжанне, хаця і змяшчае досыць вялікі пласт уласнай лексікі. Часам ў навуковым стылі прысутнічаюць словы з іншамоўнай графікай, схемы, графікі, умоўныя абазначэнні.

Навуковы стыль характарызуецца:

1. Ужываннем формамі множнага ліку рэчыўных назоўнікаў:солі, вапны, маслы і інш.;

2. Складаназалежнымі сказамі, даданая частка якіх нясе асноўную інфармацыю, а галоўная часта пазбаўлена зместу:Неабходна падкрэсліць, што...; Трэба адзначыць, што...; Можна сказаць, што... і г.д.