Нарматыўныя крыніцы, дакументы і літаратура. Тэма 1. Уводзіны ў гісторыю дзяржавы і права Рэспублікі Беларусь

ТЭМАТЫКА СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

 

 

Тэма 1. Уводзіны ў гісторыю дзяржавы і права Рэспублікі Беларусь

1. Значэнне, прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Рэспублікі Беларусь.

2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права Беларусі ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных.

3. Перыядызацыя гісторыі дзяржавы і права Рэспублікі Беларусь.

 

Тэматыка рефератаў

1. Пытанні дзяржавы і права ў творчасці асветнікаў і навукоўцаў Беларусі 16-18 стагоддзяў.

2. Жыццё і навуковая дзейнасць стваральнікаў гісторыі дзяржавы і права Беларусі (Т. Чацкі, І. Даніловіч, М. Уладзімірскі-Буданаў, М. Любаўскі, У. Пічэта ды інш.).

 

Пытанні для самакантролю

1. Паспрабуйце вызначыць месца гісторыі дзяржавы і права Беларусі ў сістэме навуковых ведаў.

2. Характэрызуйце прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

3. Як суадносяцца паміж сабой паняцці “крыніца права” і “помнік права”?

4. Як вы разумееце ўзаемасувязь тэорыі і гісторыі дзяржавы і права?

5. Назавіце перадумовы ўзнікнення навукі гісторыі дзяржаўнасці і права на нашых землях.

6. Які час можна прызнаць найбольш спрыяльным для развіцця навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі?

7. На якія перыяды падзяляецца гісторыя дзяржавы і права Беларусі?

 

Нарматыўныя крыніцы, дакументы і літаратура

1. Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. давед. – Мн., 2001.

2. Вішнеўская І.У. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. – Мн., 2006.

3. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 2000.

4. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбная праграма курса. – Гомель, 2003.

5. Мысліцелі і асветнікі Беларусі X-XIX стст. – Мн., 1995.

6. Вішнеўскі А.Ф, Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 1998.

7. Юхо Я.А. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі. – Мн., 1999.

8. Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн, 2000.

9. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1993-2003.

 

Тэма 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – першай палове ХІІІ стст. Асноўныя рысы старажытнага звычаёвага права

1. Асаблівасці палітычнага ладу Полацкага і Тураўскага княстваў.

2. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.

3. Гісторыка-прававая характарыстыка Дагавора Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай, Гоцкім берагам і нямецкімі гарадамі 1229г.

4. Выяўленне ў Дагаворы 1229г. нормаў розных галін права (абмеркаванне вынікаў адпаведнага практычнага задання).

 

Тэматыка рефератаў

1. Міжнародныя пагадненні і васальныя дагаворы – крыніцы старажытнага беларускага права.

2. Звычаёвае права Беларусі і яго адлюстраванне ў пісаным заканадаўстве.

3. Параўнальны аналіз нормаў “Рускай праўды” і Дагавора 1229 года.

 

Пытанні для самакантролю

1. Назавіце гістарычныя перадумовы пераходу да новага тыпу публічнай улады – княжацкай улады.

2. Чаму палітычныя ўтварэнні ўсходніх славянаў у 9-13 стст. былі нетрывалымі?

3. Паспрабуйце выявіць падабенства і адрозненні ў развіцці раннефеадальнай дзяржаўнасці ў нашым рэгіёне і ў Заходняй Еўропе.

4. Ці можна лічыць сацыяльны лад грамадства 9-13 стст. саслоўным?

5. Якім чынам адбывалася фарміраванне феадальных адносінаў на ўсходнеславянскіх землях?

6. Якія прадстаўнічыя органы абмяжоўвалі ўладу князя? Інтарэсы якой часткі грамадства яны прадстаўлялі?

7. Пералічыце крыніцы права старажытнай Беларусі.

8. Якія рысы характарызуюць звычаёвае права Беларусі?

9. Ці можна выкарыстоўваць нормы “Рускай праўды” для характарыстыкі права старажытнай Беларусі?

10. Чым адрозніваецца паняцце злачынства ў звычаёвым праве ад яго трактоўкі ў пазнейшыя часы?

 

Нарматыўныя крыніцы, дакументы і літаратура

1. Абрамовіч А., Доўнар.Т., Сатолін У., Юхо Я. Дагаворы і граматы як крыніцы беларускага права. – Мн., 2000.

2. Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX-XIII вв. – М., 1966.

3. Беларускія летапісы і хронікі. – Мн., 1997.

4. Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 1. – Мн., 1959.

5. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 2000.

6. Вішнеўскі А.Ф, Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 1998.

7. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай, Гоцкім берагам і нямецкімі гарадамі 1229г. // Вішнеўскі А.Ф, Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 1998, с.15-19.

8. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды. – Мн., 1990.

9. Тарасаў С. Полацкае княства (станаўленне і барацьба за дзяржаўную незалежнасць) // Старонкі гісторыі Беларусі. – Мн., 1992.

10. Штыхаў Г.В. Вытокі беларускай дзяржаўнасці // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. - №1.

11. Юхо Я.А. Паходжанне дзяржавы на Беларусі // Спадчына. – 1990. - №4.

12. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 1992.

13. Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн, 2000.

14. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1993-2003.