Сельская гаспадарка. Рэформа П. Кісялёва. Становішча сялян
Зямельная ўласнасць, землеўладанне i гаспадарка памешчыкаў.Умовы развіцця панскай гаспадаркі пры феадалізме ў многім вызначаліся пазямельнымі адносінамі. У канцы XVIII ст. у Беларусі панскае землеўладанне, якое склалася ў часы Вялікага княства Літоўскага, было непадзельна пануючае. У апошняй чвэрці гэтага ж стагоддзя, з улікам з колькасці акладных падатковых адзінак - дымоў4, феадалам, што валодалі прыгоннымі, належала тут 74,9 % агульнай зямельнай плошчы. Пераважную большасць усіх зямель (63,1 %) складала ix уласная зямля5. Зямельная ўласнасць, рэалізаваная эканамічна ў выглядзе феадальнай рэнты, з'яўлялася асновай феадалізму6. Уласнасць на зямлю ў спалучэнні з пазаэканамічным прымусам забяспечвала феадалу магчымасць эксплуатацыі асабіста залежных ад яго сялян.
_____________
1 Sliwowska W. Polskie kolka studenckie w Moskwie i Petersburgu w czterdziestych Latach XIX w. S. 233-235.
2 Sidorowicz-Czerniewska K. Sprawa Emisarjucza Michała Wołłowicza z r. 1833. Grodno, 1934. S. 100.
3Агульную назву "палітыкаманіі" атрымалі ў той час меркаванні, што аднаўленне незалежиай Польшчы - галоўная ўмова вырашэння ўсіх праблем, падпарадкаванне сацыяльных пытанняў гэтай мэце, вера часткі грамадства ў тое, што ўзброенае паўстанне - вайна супраць Расіі - лепшы спосаб вырашэння ўсіх супярэчнасцей.
4Дым - падатковая адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім, якая складалася з 3-5 двароў.
5 Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII - первой половине XIX в. С.70,77.
6Маркс К. Капитал // Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е изд. Т.25.4.2. С.183,184.
101
Пасля далучэння тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў палітыку насаджэння рускага памеснага землеўладання ў краі. Былыя дзяржаўныя i духоўныя ўладанні, канфіскаваныя маёнткі мясцовых памешчыкаў, якія адмовіліся прысягнуць на вернасць новай уладзе, а таксама ўдзельнікаў паўстання 1794, 1830-1831 гг. i рэвалюцыйнага руху ў 30-40-я гг. XIX ст. раздаваліся расійскім вяльможам, ваенным i грамадзянскім чыноўнікам. У 1772-1801 гг. у пяці беларуска-літоўскіх губернях ім падаравалі 250,4 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ сялян. Так, графу Завадоўскаму дасталася Магілёўская эканомія (25 860 сялян), генерал-аншэфу князю Пацёмкіну - Крычаўскае староства (14 250 душ), генерал-фельдмаршалу графу Румянцаву - Гомельскае староства (11 100 прыгонных), генерал-фельдмаршалу графу Чарнышову - Чачэрскае староства (5100 сялян)1.
Раздача дзяржаўных i канфіскаваных прыватных маёнткаў рускім тытулаваным дваранам з'яўлялася для царскага ўрада сродкам умацавання яго сацыяльнай апоры ў заходніх землях. Падараванне казённай зямлі свецкім феадалам пагаршала прававое i маёмаснае становішча сялян, якія пазбаўляліся магчымасці звяртацца са скаргамі на сваіх уладальнікаў у дзяржаўны суд i залежалі ад ix самавольства. Атрыманыя маёнткі можна было прадаць іншым асобам, у тым ліку мясцовым дваранам. На лаяльную шляхту Беларусі, што прысягнула на вернасць царызму, распаўсюджваліся манапольныя пазямельныя правы расійскага дваранства.
За ўдзел паланізаваных памешчыкаў у паўстанні 1830-1831 гг. на тэрыторыі пяці беларуска-літоўскіх губерняў было канфіскавана мноства ix маёнткаў з 64,7 тыс. душ сялян2. Найбольшая колькасць такіх маёнткаў (188 з 54,9 тыс. душ) знаходзілася ў Віленскай і Гродзенскай губернях. Частка ix (каля 25 тыс. душ) пазней была вернута ўладальнікам, што пакаяліся і скарыліся3.
Як слушна адзначыў П.Казлоўскі, падараванні i канфіскацыі адлюстроўвалі сутнасць царскай аграрнай палітыкі канца XVIII - першай паловы XIX ст. на беларускіх землях. Царызм падтрымліваў мясцовых прыгоннікаў, дапамагаў ім ва ўмацаванні феадальнай уласнасці i эксплуатацыі сялян4.
Да часу адмены прыгону ўдзельная вага панскай зямельнай уласнасці заставалася вельмі высокай. У 1859 г. у маёнтках сярэдне- i буйнапамесных уласнікаў (болын за 100 рэвізскіх душ прыгонных) пяці губерняў5 налічвалася 16 071,1 тыс. дзесяцін прыдатнай зямлі, або 66,8 % усёй яе гоюшчы6. Па адносных памерах панскай зямельнай уласнасці Беларусь да канца другой трэці XIX ст. займала першае месца ў Еўрапейскай Расіі7.
___________
1 Жукович П. О русском землевладении в Северо-Западном крае со времени присоединения его к России. СПб., 1895. С.8; Ён жа. Западная Россия в царствование императора Павла // Журнал Министерства народного просвещения. 1916. №8. С.214, 215, 219; Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX века. Мн., 1966. СП.
2 Историческое обозрение 50-летней деятельности Министерства государственных имуществ. СПб., 1888. 4.2. Отд.2. С.80.
3 Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. М., 1965. С.55—56.
4 Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII - первой половине XIX в. С.115.
5Віцебскай,Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай.
6 Военно-статистический сборник / Под. ред. Н.Н. Обручева. СПб., 1871. Bып.IV. "Россия". С. 188, 203.
7 Панютич В.П. Помещичье землевладение в Белоруссии во второй половине XIX в. // Проблемы аграрной истории (XIX - 30-е годы XX в.). Мн., 1978."Ч.II. С.70.
102
Сярод панскай зямельнай уласнасці значна пераважала буйная, латыфундыяльная феадальная ўласнасць (маёнткі, дзе было звыш 500 душ прыгонных). У апошняй чвэрці ХVIII ст. на яе долю ва ўсходніх паветах припадала 74,6 % прыватнаўласніцкай зямлі, у заходніх і цэнтральных - у сярэднім 68,5 %1. У далейшым у сувязі з драбленнем i канфіскацыяй часткі латыфундыяльных уладанняў царскімі ўладамі памеры буйнапамеснай зямельнай уласнасці прыкметна зменшыліся. У 1859 г. у пяці заходніх губернях яна склала 44,2 % панскай зямлі. Да латыфундыстаў належала толькі 4,4 % дваран, што валодалі сялянамі, 23,3 % сярэдняй шляхты (100 - 500 душ прыгонных) мелі 39 % зямлі, 72,3 % дробнай (менш за 100 душ) - 16,8 %2. Да канца разгледжанага перыяду ў Мінскай губерні самыя буйныя ўладанні належалі князю П.Вітгенштэйну (каля 950 тыс. дзесяцін зямлі), князю А.Радзівілу (у фальварках 150,6 тыс. дзесяцін)3, у Магілёўскай губерні князю Ф. Паскевічу (звыш 200 тыс.дзесяцін)4.
Паводле звестак В.Чапкс, у;40-50-я гг. XIX ст. у пяці заходніх губернях налічвалася 9 тыс. панскіх маенткаў. Больш чым 6700 з ix (73,2 %) былі дробныя (20-100 рэвізскіх душ сялян). Амаль ва ўсіх маёнтках вялася ўласная гаспадарка, існавала фальварковая ворная зямля5.
Рост таварнай прадукцыі ў панскай гаспадарцы, асабліва павелічэнне вытворчасці збожжа на продаж, патрабаваў пашырэння плошчы фальварковай ворнай зямлі. Яна павялічвалася не толькі за кошт асваення новых зямель, але i ў выніку захопу сялянскіх угоддзяў. У многіх маёнтках замест традыцыйна належачых сялянам 2/3 такой зямлі ім адводзілі ад 2/5 да 1/3, іншы раз i менш. Паводле даных інвентароў 800 маёнткаў, у 40-я гг. XIX ст. у Гродзенскай губерні панскія гаспадаркі з фальварковай ворнай зямлёй памерам звыш 1/3 усіх ворных зямель уладання склалі больш за 3/4 ix агульнага ліку, у Мінскай - 62 %, у Віцебскай - звыш паловы гаспадарак6. У апошнія гады перад адменай прыгону ўдзельная вага фальварковай ворнай зямлі хутка павялічвалася. У 1859 г. у маёнтках сярэдне- i буйнапамесных уласнікаў Магілёўскай губерні яна займала ўжо 65 % ворных угоддзяў, Віцебскай - 63, Мінскай 56 %7. Хуткае пашырэнне плошчы фальварковай ворнай зямлі абумовіла значнае ўзмацненне феадальнага прыгнёту сялянства, павелічэнне адпрацовачных павіннасцей.
Галоўнай прадукцыйнай сілай панскай гаспадаркі з'яўляліся прыгонныя сяляне. У пяці беларуска-літоўскіх губернях у 1795 г. (5-я рэвізія) яны складалі 84,8 % усяго сялянства, або 75,1 % народанасельніцтва, у 1858 г.
______________
1 Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII - первой половине XIX в. С.70, 86.
2 Тройницкий А. Крепостное население в России по X народной переписи. С.45.
3 Акрамя таго, частка зямель А.Радзівіла знаходзілася ў карыстанні прыгонных сялян.
4 Приложения к трудам Редакционных комиссий для составления Положения о крестьянах, выходящих из крепостной зависимости. СПб., 1860. T.V, VI; Список землевладельцев Минской губернии за 1876 год. Мн., 1877. С.131; Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С.118.
. 5ЧепкоВ.В. Сельской хозяйство Белоруссии в первой половине XIX века. С. 13,14.
6Там жа. С.14-15.
7 Приложения к трудам Редакционных комиссий для составления Положения о крестьянах, выходящих из крепостной зависимости. Т.VI.
(10-я рэвізія) - адпаведна 70,9 i 57,6 %1.Змяншэнне ўдзельнай вагі прыгонных сялян тлумачыцца крызісам феадальна-прыгонніцкай сістэмы, абу-моўленымі ім частымі неўраджаямі, голадам у панскай вёсцы.
Асновай гаспадаркі памешчыкаў было ворнае земляробства. 3 другой паловы XVIII ст. пануючай сістэмай яго стала папарнае трохполле. 3 пашырэннем пасеваў бульбы ў многіх маёнтках яно замянялася чатырохполлем. 3 развіццём танкаруннай авечкагадоўлі, галоўным чынам на захадзе Беларусі ў некаторых панскіх гаспадарках з'явілася шматполле, з травасеяннем. Шырэй ужываліся новыя агратэхнічныя прыёмы (зяблевае ворыва, праполка, вапнаванне глебы), паляпшалася ўгнаенне палёў.
У абсалютнай большасці гаспадарак памешчыкаў апрацоўка зямлі i ўборка ўраджаю вяліся цяглавай сілай, прымітыўнымі прыладамі (саха, драўляная барана, серп, каса) i працай прыгонных сялян. Удасканаленыя прылады (плугі, жалезныя бароны), сеялкі, жняяркі, сенакасілкі сустракаліся рэдка. У 40 - 50-я гг. XIX ст. у панскіх фальварках шырокае распаўсюджанне атрымалі толькі машыны для абмалоту i апрацоўкі зерня - малацілкі, веялкі.
Разам з тым ужо ў канцы XVIII ст. у магнацкай сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі наёмная рабочая сіла склала 17,2 %, Усходняй Беларусі -7,4 % усёй рабочай сілы2. Скарыстанне машын i наёмнай працы ў панскай сельскай гаспадарцы сведчыць аб фарміраванні капіталістычнага укладу ў нетрах феадалізму, спробе перабудовы перадавых маёнткаў у буржуазным кірунку. Аднак у эпоху позняга феадалізму наёмная праца не ўяўляла яшчэ альтэрнатывы паншчыне, a толькі спадарожнічала ёй.
Вынікам панавання папарнага трохполля і ў цэлым слабай тэхнічнай узброенасці земляробства былі пераважна збожжавы характар паляводства, невысокая ураджайнасць.
У структуры панскіх пасеваў першае месца займала азімае жыта, якое з'яўлялася галоўнай харчовай i рыначнай культурай. Сярод яравых пераважалі авёс i ячмень. 3 тэхнічных культур сеялі лён, каноплі, з канца 20-х гг. XIX ст. на панскіх палях пачалі саджаць бульбу. Ураджайнасць збожжавых некалькі ўзрасла. Калі ў канцы XVIII ст. у панскіх гаспадарках усіх катэгорый яна склала ў сярэднім сам-3, то ў 30-40-я гг. XIX ст. - сам-3,5.3 Аднак абвастрэнне крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы да канца 50-х гг. абумовіла паніжэнне ўраджайнасці ў сярэднім да сам-2,8. Скарацілася пасяўная плошча, знізіліся зборы збожжавых культур. Калі ў першым дзесяцігоддзі XIX ст. у панскіх маёнтках пяці губерняў высявалі збожжа прыкладна 4,3 млн чвэртак4, а збор ix дасягаў 16 млн чвэртак, то напярэдадні рэформы 1861 г.- адпаведна 3,2 i 9 млн чвэртак5. У 1858-1860 гг. у параўнанні з 1843 - 1847 гг. сярэднегадавыя пасевы бульбы ў панскіх фальварках Вілен-
_____________
1 Кабузан В.М. Изменения в размещении населения России в XVIII - первой половине XIX в. (по материалам ревизий). М., 1971. С.112—113,172—173.
2 Материалы научной сессии по теме "Разложение крепостнической системы и процесс формирования капиталистического уклада в сельском хозяйстве Белоруссии и Литвы». Вильнюс; Мн., 1975. С.31.
3Тэта значыць, што агульны збор збожжавых перавышаў ix пасеў адпаведна ў 3 i 3,5 раза.
4Чвэрць - старажытнаруская мера сыпучых рэчываў, роўная 8 чацвярыкам. 1 чацвярык роўны 8 гарнцам, 1 гарнец - 3,28 літра.
5 Козловский П.Г., Мелешко. В.И., Панютич В.П. и др. Основные этапы развития сельскохозяйственного производства в Белоруссии во второй половине XVIII - начале XX в. // Проблемы аграрной истории. Ч.П. С.9-10.
104
скай і Гродзенскай губерняў зменшыліся з 241,2 тыс. да 157,7 тыс. чвэртак (на 34,6 %)1.
Земляробства ўсё больш падпарадкоўвалася попыту ўнутранага і знешняга рынкаў, набывала таварны характар. Да канца XVIII ст. з магнацкіх ла-тыфундый заходніх і цэнтральных паветаў на ix паступала больш за 3/4 вытворчасці жыта. Самай таварнай галіной магнацкага прадпрымальніцтва было вінакурства - манаполія мясцовых дваран. Звыш 90 % атрыманай гарэлкі прадавалі наўнутраным рынку. 3 магнацкіх маёнткаў наўсходзе Беларускага рэгіёна вывозілі галоўным чынам лён, пяньку, а таксама лес i прадукты перапрацоўкі драўніны2. У 40-я гг. XIX ст. на землях буйных землеўласнікаў Беларусі на продаж адпраўлялі 70-80 % сабранага жыта i 45-55 % - ячменю, ауса, гароху, бульбы .
Другой па значнасці галіной панскай гаспадаркі была жывёлагадоўля. Разводзілі пераважна прадукцыйную жывёлу - кароў, свіней, авечак. Многія памешчыкі заводзілі пародзістую малочную i мясную жывёлу. Землеўладальнікі, што пачалі скарыстоўваць у фальварках наёмную працу, набывалі валоў i коней. 3 ростам суконнай вытворчасці ў 30-40-я гг. XIX ст. у заходніх паветах значнае развіццё атрымала гандлёвая панская мерыносавая авечкагадоўля. На рубяжы гэтых дзесяцігоддзяў у Гродзенскай губерні налічвалася 500-600 тыс. танкарунных авечак4. Распаўсюджвалася i таварная мяса-малочная жывёлагадоўля.
3 пашырэннем рыначных, таварна-грашовых адносін у Беларусі пасту-пова складвалася раённая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі (лён - у паўночных паветах, каноплі - ва ўсходніх, бульба - у заходніх i цэнтральных, жывёлагадоўля - на захадзе i Палессі).
Узрастала вотчыннае прадпрымальніцтва. Поруч з вінакурнямі ў маёнтках ствараліся суконныя, палатняныя, шкляныя, гарбарныя, паташныя i іншыя мануфактуры, другія прадпрыемствы. 3 1796 па 1860 г. у Беларусі колькасць вотчынных мануфактур павялічылася з 51 да 70 (27,1 %), а ix валавая прадукцыя - з 353 тыс. да 757 тыс. руб. (у 2,1 раза). У канцы 20-х гг. XIX ст. з'явіліся першыя панскія фабрыкі. Да сялянскай рэформы 1861 г. колькасць ix узрасла з 2 да 18, а валавая прадукцыя - са 151 тыс. да 850 тыс. руб. (у 5,6 раза)5. На прамысловых прадпрыемствах скарыстоўвалася як паншчынная праца прыгонных, так i наёмная праца (сваіх cялян i пабочных асоб).
Дзяржаўныя маёнткі. Дзяржаўная зямельная ўласнасць у Беларусі ў гэты перыяд значна уступала панскай. У апошняй чвэрці XVIII ст. на яе долю прыпадала каля 18 % усяго зямельнага фонду. У фактычным жа ўладанні феадальнай дзяржавы знаходзілася толькі 7,5 % агульнай зямельнай плошчы6. Астатнія дзяржаўныя землі былі аддадзены ў арэнду, заклад, кіраванне свецкім i духоўным феадалам.
_______________
1 Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С.164.
2 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. Мн., 1974. С.96, 98, 173; Мелешко В.И. Из истории аграрных отношений Восточной Белоруссии в период упадка Речи Посполитой // Acta Bałtico-Siawica. Białystok, 1967. Т. V. S. 75.
3 Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX века. С.29.
4Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии.
С.200.
5БолбасМ.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.). Мн., 1966. С.67, 71,84,86,97.
6Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII - первой поло»ине XIX в. С.70, 77; Историческое обозрение 50-летней деятельности Министерства государственных имуществ. 4.II Отд.2. С.75-76, 80-82.
105
3 далучэннем тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі дзяржаўны зямельны фонд яшчэ больш зменшыўся. Як ужо адзначалася, царскі ўрад раздаваў казённыя землі разам з сялянамі расійскім саноўнікам. Пасля другога i трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай Кацярына II падаравала ў Мінскай, Слонімскай i Віленскай губернях былыя каралеўскія i старасцінскія маёнткі з 40,4 тыс. душ, Павел I у Літоўскай губерні - з 19,8 тыс. душ1. У 1810-1816 гг. расстройства дзяржаўных фінансаў прымусіла царызм пра-даць многія казённыя маёнткі ў прыватныя рукі2. Аднак у далейшым у казну перайшлі канфіскаваныя землі ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. Дзяржаўны зямельны фонд у 30-я - пачатку 40-х гг. XIX ст. папоўніўся таксама за кошт секулярызацыі царкоўных і манастырскіх уладанняў. У выніку да часу рэформы дзяржаўных сялян (канец 60-х гг.) у пяці заходніх губернях казне належала столькі зямлі (4472 тыс. дзесяцін, або 18,7 %)3, колькі яна прыкладна мела ў апошняй чвэрці XVIII ст.
3 раздачай дзяржаўных зямель колькасць казённых сялян у Беларусі ў апошняй трэці XVIII ст. зменшылася прыкладна ў тры разы i склада 76,4 тыс. рэвізскіх душ, ці 5,5 % народанасельніцтва4. У далейшым з пашырэннем дзяржаўнай зямельнай уласнасці і натуральным прыростам насельніцтва колькасць ix тут узрасла. У 1866 г. яна дасягнула 266 тыс. душ мужчынскага полу, што складала 21,1 % сялянскага, або 15,5 % усяго насельніцтва5.
Амаль усе дзяржаўныя маёнткі здаваліся з публічных таргоў у доўгатэрміновую арэнду (на 24 гады i больш) чыноўнікам, дробнай шляхце. Фальварковая гаспадарка вялася працай казённых сялян. У пачатку XIX ст. частка дзяржаўных зямель была перададзена самім сялянам на правах грашовай арэнды. Пры гэтым фальваркі ліквідаваліся. Земляробства, жывёлагадоўля, уся гаспадарка дзяржаўных маёнткаў да 40-х гг. XIX ст. знаходзіліся на той жа ступені развіцця, што i ў панскіх фальварках.
Абеззямеленне i расслаенне сялянства.Сяляне атрымлівалі ў карыстанне ад феадала зямельны надзел, за які абавязаны былі адбываць паншчыну або плаціць грашовы аброк. 3 развіццём фальваркова-паншчыннай гаспадаркі ішоў працэс абеззямелення сялянства. У 90-я гг. XVIII ст. у За-ходняй i Цэнтральнай Беларусі налічвалася 17,8 тыс., або 7 % сялян (ага^ роднікаў i халупнікаў), якія не мелі палявога надзелу6. Абеззямеленне сялян найбольшых памераў дасягнула перад адменай прыгону. 3 сярэдзіны 40-х да пачатку 60-х гг. XIX ст. у Гродзенскай губерні плошча сялянскай надзельнай зямлі зменшылася з 760 тыс. да 602,6 тыс. дзесяцін, г.зн. на 20,7 %,
____________
1 Жукович П. О русском землевладении в Северо-Западном крае со времени присоединения его к России. С.9; Ён жа. Западная Россия в царствование императора Павла. С.218,219.
2 Сосно В А. Складывание сословия государственных крестьян в Белоруссии в конце XVIII - первой половине XIX в. // Вопросы истории. Межведомственный сборник. Мн., 1981. Вып.8. С.62.
3 Военно-статистический сборник. Вып.IV. С.203.
4 Сосно В.А. Формирование сословия государственных крестьян в Белоруссии в конце XVIII - первой половине XIX в.: Автореф. дис. ... канд. ист. наук. Мн., 1983. С.14.
5Памятная книжка Виленского генерал-губернаторства на 1868 год. СПб., 1868. С. 184 — 225.
6 Материалы научной сессии по теме «Разложение крепостнической системы и процесс формирования капиталистического уклада в сельском хозяйстве Белоруссии и Литвы». С .4l.
106
у Віленскай - на 15 %1. У апошняй толькі за восем перадрэформенных гадоў каля 100 тыс. дзесяцін надзельнай зямлі было далучана да панскіх фальварковых угоддзяў2. Памешчыкі захоплівалі лепшыя надзельныя ўчасткі, каб у будучым прымусіць сялян адпрацоўваць за зямлю або ператварыць ix у пастаянных наёмных рабочых-парабкаў. У выніку напярэдадні рэформы 1861 г. у маёнтках сярэдне- i буйнапамесных уласнікаў пяці заходніх губерняў землі, што знаходзіліся ў сялянскім карыстанні, складалі толькі 26,6 % панскай зямлі3.
3 развіццём таварна-грашовых адносін, абеззямеленнем часткі сялянскіх двароў, пры розным забеспячэнні ix рабочай i прадукцыйнай жывёлай паглыблялася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства. У другой палове 50-х гг. XIX ст. у маёнтках сярэдне- і буйнапамесных уласнікаў і дзяржаўных уладаннях Беларусі было звыш 100 тыс. беззямельных сялян-бабылёў абодвух полаў4. Апрача таго, тут налічвалася прыкладна столькі ж ма-лазямельных сялян-агароднікаў. Для большасці беззямельных i малазя-мельных асноўнай крыніцай існавання з'яўлялася наёмная праца. Паступова складвалася эканамічна ўстойлівая група гаспадарак, якая рэзка вылучалася з ix агульнай масы. Вылучалася праслойка заможнага сялянства, якое мела вялікія надзелы i значную колькасць жывёлы. Іншы раз заможныя ся-ляне ў якасці падрадчыкаў арандавалі ў феадальнай дзяржавы i ўладальнікаў маёнткаў зямлю i прамыслова-гандлёвыя прадпрыемствы (корчмы, млыны, лаўкі i інш.), займаліся гандлем, дзе эксплуатавалася наёмная праца сялянскай беднаты. Маёмаснае расслаенне сялянства складала асно-ву для распаўсюджання найму. Да таго ж у 1830 г. у казённых маёнтках заходніх губерняў урад дазволіў аддаваць у работнікі да заможных гаспадароў беззямельных сялян-кутнікаў5. Пазней такое права атрымалі і заможныя панскія сяляне. На панскіх землях Віленскай губерні ў канцы 40-х гг. XIX ст. сялянскія гаспадаркі, што звярталіся да найму парабкаў, складалі 7-8 % ад ix агульнай колькасці, у Гродзенскай губерні ў канцы 50-х гг. - каля 10 %6. Наёмная праца, але ў меншых памерах, ужывалася таксама на панскіх фальварковых землях. Яшчэ шырэй наёмную рабочую сілу скарыстоўвалі на казённай вёсцы. У дзяржаўных маёнтках толькі першай губерні ў сярэдзіне 50-х гг. гадоў штогод працавала па найме 17-19 тыс. дзяржаўных сялян7. Гэта сведчыць аб працэсе сацыяльнага расслаення сялянства, хоць наёмная праца пераважна была прымусовая, па загаду памешчыкаў і ўлад. Сацыяльнае расслаенне сялянства Беларусі пачалося ў другой палове XVIII ст. i да
______________
1 Хилюта В.А. Землепользование и землевладение бывших помещичьих крестьян Гродненской губ. в середине XIX века (40-е - начало 70-х гг.): Автореф. дис.... канд. ист. наук. Мн., 1982. С.16; История Литовской ССР. Вильнюс, 1978. С.208.
2Улащик Н.Н. Обезземеливание крестьян Литвы и Западной Белоруссии накануне отмены крепостного права // Революционная ситуация в России в 1859-1861 гг. М., 1960. С.55.
3 Военно-статистический сборник. Вып.IV. С.188,199.
4 Падлічана па: РДГА, ф,1290, воп.6, спр.19, арк.3-7, 9-10; Дружинин Н.М. Государственные крестьяне и реформа П.Д.Киселева. М., 1958. Т.2. С.182; Шпаков М.Ф. Реализация реформы 1861 г. в Могилевской губ. // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы. 1963. Вильнюс, 1965. С.568-569.
5ПСЗ. Собр. 2-е. Т.5. №4148.
6 Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С.332,336.
7 Корева А. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губ. СПб., 1861. С.498-499.
107
сярэдзіны XIX ст., яквынікае з прыведзеных даных, дасягнула значнай велічыні.
Рост паншчыны. Дзяржаўныя падаткі і павіннасці сялянства.3 пашырэннем плошчы фальварковай ворнай зямліадбываўся перавод сялян з аброчныху паншчынныя. Да сярэдзіны XIX ст. у параўнанні з апошнім дзесяцігоддзем XVIII ст. удзельная вага паншчыннага сялянства ў панскіх маёнтках Беларусі павялічылася з 77 да 97 %1. Казённыя сяляне да 40-х гг. XIX ст. таксама адоывалі паншчыну. Гэта тармазіла разлажэнне феадальна-прыгонніцкіх і развіццё капіталістычных адносін як у фальварковай, так i ў сялянскай гаспадарцы, але не магло спыніць яго.
На працягу першай паловы XIX ст. памер паншчьшы, што прыпадала на сялянскую гаспадарку, узрос у сярэднім у 1,5 - 2 разы. У 30-40-я гг. у большасці маёнткаў найбольш пашырана была паншчына ў 6 дзён у тыдзень з сялянскай гаспадаркі. Павялічыліся нормы згонаў (гвалтаў), іншых работ. У многіх маёнтках існавала урочная сістэма паншчыннай працы. Нявыкананыя за дзень работы пераносіліся на другі тэрмін. Захоўваліся шматлікія павіннасці па абслугоўванні панскага двара i натуральны аброк ("даніна") - абавязак даваць землеўладальніку прадукты сваёй гаспадаркі: палатно, птушку, яйкі, мёд, а таксама грыбы, ягады i інш. Многія памешчыкі аддавалі сваіх прыгонных у наём падрадчыкам па кантрактах на будаўнічыя i дарожныя работы, адпраўлялі на нарыхтоўку i сплаў лесу2.
Апрача павіннасцей за карыстанне зямлёй сяляне неслі дзяржаўныя грашовыя i натуральныя павіннасці. Да першых належалі падушны падатак, земскі збор, якія ў 40-я гг. XIX ст. складалі 5-7 руб. з сялянскага двара. Заплаціць такую суму сялянскай беднаце часта было не пад сілу. Сяляне адбы-валі дарожную, кватэрную (пастойную) натуральныя павіннасці, абавязаны былі перавозіць ваенныя грузы. Новым для Беларусі відам цяжкай павіннасці стала рэкруцкая павіннасць, што забірала з сялянскіх сямей ма-ладых, здаровых работнікаў. Кожны рэкрут прыпадаў на 200 сялянскіх двароў. Забеспячэнне яго ляжала на абавязку сельскай грамады3.
Сялянская гаспадарка.У сялянскай гаспадарцы, як i ў панскай, панавала папарнае трохполле. Сяляне аралі зямлю сахой, рыхлілі яе галоўным чынам драўлянай бараной. Сеялі ўручную, збожжа i траву ўбіралі сярпом i касой, малацілі цэпам. Удасканаленыя прылады працы i машыны практычна адсутнічалі. Структура пасеваў збожжавых культур на сялянскіх палях амаль не адрознівалася ад фальварковай. Але ў сялян большую плошчу займалі тэхнічныя расліны - лён i каноплі. Сяляне паўночнай часткі Беларусі сеялі лён не толькі для сябе, але i на продаж. У другой палове гэтага перыяду пасля хлеба найбольш важным прадуктам сялянскага харчавання стала бульба.
Пры дрэнным угнаенні глебы i нярэдка горшай якасці сялянскай зямлі ў параўнанні з фальварковай яе ўраджайнасць была нізкая. Звычайна ўраджай на надзельных палях складаў сам-2-34. Пры такой ураджайнасці з зямель-
______________
1 Материалы научной сессии по теме «Разложение крепостнической системы и процесс формирования капиталистического уклада в сельском хозяйстве Белоруссии и Литвы». С.35; Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX века. С. 117.
2Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.480-483.
3 Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX века. С.136-138.
4 Материалы научной сессии по теме «Разложение крепостнической системы и процесс
Нормирования капиталистического уклада в сельском хозяйстве Белоруссии и Литвы». С.66; Козловский П.Т., Мелешко В.М., Панютич В.Л. и др. Основные этапы развития сельскохозяйственного производства в Белоруссии во второй половине XVIII - начале XX в. С.7.
108
нага надзелу, які меўся ў большасці сялян (8-12 дзесяцін на двор ва ўсходніх, цэнтральных i 12-15 дзесяцін у заходніх наветах), у многіх выпадках немагчыма было пракарміць сялянскую сям'ю. Нізкі агратэхнічны ўзровень земляробства ва ўмовах панавання паншчыннай сістэмы выклікаў частая неўраджаі.
У цэлым павялічвалася пагалоўе сялянскай рабочай i прадукцыйнай жывёлы. Адначасова рост яго ў сялянскіх дварах запавольваўся тым, што феадалы захоплівалі грамадскія лугі. Немалыя страты былі ад эпізаотый, што паўтараліся даволі часта.
Сяляне, як i раней, займаліся рознымі промысламі (вырабам для сябе льняных i суконных тканін для адзення, аўчын, драўляных хатніх прадметаў, вазоў, саней, простых прылад працы). Прамысловыя заняткі яны звы-чайна спалучалі з сельскагаспадарчымі, з апрацоўкай зямельнага надзелу. У многіх панскіх i дзяржаўных маёнтках зімой, у вольны ад земляробчых работ час, амаль усе сяляне з дазволу ўладальніка ішлі на лесараспрацоўкі. Шырокае распаўсюджанне атрымалі адыходныя промыслы - работы на будаўніцтве дарог, крэпасцей i асабліва сплаў лесу, возніцтва. У 40-я гг. XIX ст. толькі з Магілёўскай губерні адыходзілі на дарожна-будаўнічыя работы да 10 тыс. сялян. На пабудове Кіева-Брэсцкай шашы ў Гродзенскай губерні працавала каля 3 тыс. чалавек. У 30-я гг. у Беларусі на сплаве лесу было занята 50-60 тыс. чалавек, у 40-50-я гг. - да 150 тыс.1 Промыслы, асабліва адыходныя, садзейнічалі пранікненню таварных адносін у сялянскую гаспадарку. Яны з'яўляліся для асноўнай масы сялянства амаль адзінай крыніцай атрымання грашовых сродкаў для выплаты падаткаў і закупкі неабходных
______________
1 Материалы научной сессии по теме «Разложение крепостнической системы и процесс формирования капиталистического уклада в сельском хозяйстве Белоруссии и Литвы». С.73; Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская губ. / Сост. П. Бобровский.СПб., 1863. 4.1. С.215.
109
тавараў. Аднак неземляробчай прамысловай дзейнасці сялян перашкаджала паншчынная сістэма з вельмі высокай нормай адпрацовачных павіннасцей.
Рэформа П.Кісялёваў дзяржаўйых маёнтках.Крызіс феадальна-прыгонніцкіх формаў гаспадаркі, узмацненне сялянскага руху прымусілі ца-рызм правесці некаторыя змены ў сістэме феадальнай эксплуатацыі сялянства. У снежні 1839 г. пачалася перабудова адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання дзяржаўнай вёскай заходніх губерняў. Яна з'яўлялася састаўной часткай агульнарасійскай рэформы П.Кісялёва. Праводзілася люстрацыя, г.зн. падрабязнае апісанне маёнткаў i вызначэнне памераў сялянскага землекарыстання i павіннасцей. Уводзіўся падушны надзел, роўны 3 дзесяцінам ворнай зямлі i 1 дзесяціне сенажацей. На аснове маёмаснай няроўнасці на дзяржаўнай вёсцы сяляне былі падзелены на цяглых, напаўцяглых, агароднікаў i бабылёў. Цягламу двару паншчына вызначалася памерам у шэсць дзён на тыдзень, паўцягламу - тры дні. Агароднікі за карыстанне агародамі i пашамі павінны оылі выконваць розныя дваровыя работы, а ў выпадку неабходнасці прыцягвацца i на паншчыну. Бабылі працавалi ў маёнтку за натуральную ці грашовую плату.
Рэформа палепшыла становішча дзяржаўных сялян. У выніку праведзенай люстрацыі павіннасці казённых сялян Віцебскай i Магілёўскай губерняў зменшыліся на 62-65 %, Гродзенскай i Мінскай - на 30-35; зямельныя надзелы ў апошніх губернях павялічыліся на 32-36, у Магілёўскай - на 15 %. 3 1844 г. у дзяржаўных уладаннях Беларусі ліквідаваліся фальваркі, сяляне пераводзіліся з паншчыны на грашовы аброк. Памеры яго адпавя-далі даходу, які атрымлівала казна па інвентарах i арэндных кантрактах. Пазней былі адменены даніна i дадатковыя адпрацовачныя павіннасці. Перавод на аброк істотна змяніў эканамічны стан сялян: яны атрымалі большую свабоду для гаспадарчай дзейнасці. Была спынена таксама здача дзяржаўных маёнткаў у арэнднае карыстанне1.
Інвентары панскіх маёнткаў.У1844 г. Мікалай I зацвердзіў Палажэнне, згодна з якім у гэтым жа годзе ва ўсіх заходніх губернях былі створаны губернскія дваранскія камітэты для складання абавязковых інвентароў панскіх маёнткаў. Камітэты павінны былі перагледзець старыя інвентары ў маёнтках, а там, дзе яны адсутнічалі, - скласці новыя. Увядзенне ў дзеянне перагледжаных i складзеных ўпершыню інвентароў у Беларусі пачалося ў 1845 г. Павіннасці сялян у ix вызначаліся адпаведна колькасці i якасці надзельнай зямлі, але не маглі перавышаць 1/3 валавога даходу з пазямельных участкаў. Інвентары фіксавалі i велічыню надзелаў з мэтай некалькі аб-межаваць сялянскія павіннасці. Зямля, што знаходзілася ў фактычным карыстанні сялян, захоўвалася за імі. Разам з тым для цяглага двара вызначаліся нормы надзелу ад 4,75 да 9 дзесяцін. Такая гаспадарка абавязана была адпрацаваць у тыдзень на паншчыне тры дні з канем (мужчынская паншчына) i адзін дзень без яго (жаночая паншчына). Фурманачная павіннасць выконвалася ў лік паншчынных дзён. Памешчыкам было забаронена самаволь-на вызначаць згонныя дні, а таксама абкладаць сялян натуральнымі паборамі2.
Інвентарная рэформа выклікала незадавальненне памешчыкаў, якія ўвогуле выступілі супраць умяшання дзяржавы ва ўнутрыпамеснае размеркаванне ўгоддзяў i рэгламентацыю сялянскіх павіннасцей. Яны ўсяляк тар-
____________
1Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.487-488.
2 Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.58—59; Псторыя Беларускай ССР. Т.1. С.488.
110
мазілі перагляд старых i ўвядзенне новых інвентароў. Уваходзячы ў інвен-тарныя камітэты, памешчыкі дабіліся па многіх маёнтках не толькі захавання ранейшых прыгонніцкіх павіннасцей, але часта i ix павелічэння. Увядзен-не абавязковых інвентароў ішло павольна. Царскі ўрад, баючыся абвастрыць адносіны з мясцовымі памешчыкамі, не асабліва падганяў ix. У панскіх уладаннях Заходняй i Цэнтральнай Беларусі абавязковыя інвентары былі складзены i ўведзены ў другой палове 40-х гг. XIX ст. Ва ўсходніх паветах яны былі ўведзены ў частцы маёнткаў. Тут інвентары некалькі разоў перагля-даліся i выпраўляліся. Перагляд i выпраўленне ix ва Усходняй Беларусі зацягнуліся да 1857 г., калі пачалася падрыхтоўка адмены прыгону. У сувязі з гэтым неабходнасць ва ўвядзенні абавязковых інвентароў у маёнтках зусім адпала. У цэлым інвентарная рэформа, выкліканая крызісам прыгонніцкага ладу, засталася незавершанай i не аблегчыла становішча панскіх сялян. Вынікам яе было абвастрэнне класавай барацьбы на панскай вёсцы1.
Такім чынам, у Беларусі, як i ва ўсёй Расійскай імперыі, прыгонніцкая сістэма гаспадаркі, асновай якой з'яўлялася феадальная ўласнасць на зямлю, да сярэдзіны XIX ст. прыйшла ў заняпад. Яна стала тормазам для далейшага развіцця прадукцыйных сіл, што ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. вяло да станаўлення капіталістычнага укладу ў нетрах феадалізму. У 40-50-я гг. XIX ст. феадальна-прыгонніцкі спосаб вытворчасці аказаўся ў стане глыбокага крызісу. Адначасова павялічвалася феадальная эксплуатация болыпай часткі сялянства, становішча яго пагаршалася. Вынікам гэтага былі масавыя сялянскія хваляванні.
Антыпрыгонніцкі рух сялян
Сялянскі рух, які з'яўляўся адным з найважнейшых фактараў разлажэння i крызісу прыгонніцтва, у першай палове XIX ст. узрастаў. Гэта ў першую чаргу было выклікана ўзмацненнем феадальна-прыгонніцкага ўціску, што знайшло сваё адлюстраванне ў павелічэнні феадальных павіннасцей, захопе ці скарачэнні сялянскіх надзелаў, гвалтоўным перасяленні сялян на горшыя, неўрадлівыя землі, пераводзе на вотчынныя фабрыкі, ператварэнні вольных людзей у прыгонных, у жорсткім абыходжанні з імі памешчыкаў, аканомаў, арандатараў казённых маёнткаў (пасэсараў). Узмацненню феадальнага прыгнёту сялянства аказвала ўсё больш рашучы адпор.
Формы сялянскага руху былі разнастайныя: скаргі, "іскі аб волі", адмова ад выканання павіннасцей, уцёкі, падпалы панскіх i дзяржаўных будынкаў, супраціўленне землеўласнікам, аканомам, пасэсарам, а таксама паліцыі i войску, забойства памешчыкаў, ix служачых.
Сялянства не абмяжоўвалася барацьбой за змякчэнне прыгонніцкага ўціску. Яно ішло значна далей - выступала за поўную ліквідацыю прыгоннай залежнасці. У першай палове XIX ст. у Беларусі, як i ў іншых рэгіёнах Расійскай імперыі, барацьба прыгонных за "волю" з'яўлялася вядучым кірункам сялянскага руху. У апошнія перадрэформенныя гады назіраўся рост выступленняў сялян за знішчэнне прыгону, вольных людзей - за зям-
______________
1Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.59; Улащик Н.Н. Введение обязательных инвентарей в Белоруссии и Литве // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы. 1958. Таллин, 1959. С. 262, 267, 272-274, 276-277; Короткевич А.Т., Лысенко М.Г. Инвентарный вопрос в Восточной Белоруссии в период кризиса крепостничества // Уч. зап. Полоцк, гос. пед. ин-та. 1958. Вып.1. С.50-62.
111
лю ў сувязі з выгнаннем ix з маёнткаў. Масавы антыпрыгонніцкі рух сялянства аказваў істотнае ўздзеянне на памешчыкаў i палітыку ўрада. Барацьба сялян стрымлівала імкненне першых да бязмежнага павелічэння феадальных павіннасцей, a іншы раз прымушала змякчаць прыгонніцкі ўціск, ідучы на ўступкі. Супраціўленне сялянства сур'ёзна тармазіла панскую каланізацыю на ўскраіны Расійскай імперыі1.
Хваляванні сялян у 1800-1839 гг.2У гэтыя гады ў Беларусі зафіксавана (акрамя ўцёкаў) 160 выступленняў сялян. Імі было ахоплена 147 маёнткаў, звыш 200 паселішчаў у 40 паветах3. 3 адзначаных маёнткаў 109 з'яўляліся панскімі i 31 - дзяржаўны4. У 37 выпадках для падаўлення сялянскіх хваляванняў выклікалася войска. Найбольшая колькасць выступленняў сялян (44) прыпадае на 1818-1823 гг. У 1830- 1832 гг. адбылося 18 хваляванняў, у 1812-1814 гг. i 1833-1835 гг. - па 13, у 1803-1805 гг. - 12. Шэраг сялянскіх выступленняў вылучаўся ўпартасцю і вялікім напалам барацьбы: 28 хваляванняў працягваліся больш за два гады. У некаторых з ix сяляне змагаліся з уладальнікамі маёнткаў і ўладамі на працягу многіх гадоў5.
Сялянства супраціўлялася ўзмацненню феадальна-прыгонніцкага ўціску, змагалася з панскім самавольствам. Як ужо адзначалася, пратэст сялян выяўляўся ў розных формах. Найбольш пашыранай пасіўнай формай сялянскага руху ў Беларусі ў разгледжаны час з'яўляліся прашэнні, скаргі, а таксама "іскі аб волі" ці змяншэнні памераў павіннасцей. Усіх ix, паводле далека не поўных даных, улічана 83. Пераважная большасць (56) зыходзіла з панскіх маёнткаў6. Скаргі падаваліся губернатару, маршалку, пракурору, іншы раз - у Правячы Сенат або на імя цара. У ix сяляне ўказвалі на цяжар павіннасцей, частыя перасяленні, катаванні, якія ўчынялі над імі памешчыкі i арандатары маёнткаў. Як правіла, скаргі прызнаваліся несправядлівымі, a скаржнікі сурова караліся. Асабліва жорсткая расправа была з тымі, хто праяўляў упартасць у адстойванні сваіх патрабаванняў. Скаргі адлюстроўвалі наіўную веру сялян у тое, што ўлады і цар могуць выступіць у ix абарону, супраць непамернай эксплуатацыі і бясчынстваў землеўласнікаў, ix аканомаў, пасэсараў.
Калектыўныя "іскі аб волі" ці змяншэнні велічыні павіннасцей падавалі панскія сяляне мястэчак i некаторых вёсак, якія раней з'яўляліся мяшчанамі або дзяржаўнымі сялянамі. Ix хваляванні былі найбольш значнымі ся-
_______________
1 История крестьянства России с древнейших времен до 1917 г. М., 1993. Т.З.С.419,424.
2У адзначаны перыяд назіраўся працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы, які ў 40-50-я гг. XIX ст. прывёў да крызісу феадальных адносін. Гэта пакладзена ў аснову перыядызацыі сялянскага руху ў Беларусі ў 1800-1860 гг.
3 У сучасных граніцах Беларусі ўлічаны і сялянскія выступленні ў паветах, цэнтры якіх знаходзяцца за яе межамі.
4Чатыры маёнткі належалі царкве, адзін - манастыру. У двух выпадках саслоўная прыналежнасць уладальнікаў маёнткаў у крыніцах не вызначана.
5Падлічана па: Крестьянское движение в России в 1796-1825 гг.: Сб. документов / Под ред. С.Н. Валка. М., 1961. С.840-910; Крестьянское движение в России в 1826-1849 гг.: Сб. документов / Под ред. А.В.Предтеченского. М., 1961. С.704-759; Мельцер МД. Из истории крестьянского движения в Белоруссии в 1-й четверти XIX века // Уч.зап. Белгосуниверситета. Сер. ист. 1950. Вып.10. С.67-87; Лысенко М.Г. Крестьянское движение в Восточной Белоруссии в 1825-1860 гг. (по материалам Могилевской губ.) // Уч.зап. Полоцк. гос.пед. ин-та. 1958. Вып.П. С.4-11; Игнатович И.М. Крестьянское движение в России в первой четверти XIX века. М., 1963. С.70-72, 82-83, 95-96, 354-374, 422-429; УлащикНЛ. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С.417-436; Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С. 103-ПО, 117-119,121,123,126-150,155-158,169,184,186.
6 Там жа.
112
лянскімі выступленнямі гэтага перыяду i нярэдка працягваліся шмат гадоў. Сяляне або адмаўляліся выконваць паншчынныя i іншыя павіннасці, спасылаючыся на тое, што яны вольныя, або патрабавалі выканання павіннасцей згодна з інвентарамі маёнткаў XVIII ст., г.зн. у меншых памерах. У "ісках аб волі" сяляне даказвалі сваё свабоднае паходжанне ці незаконнае запрыгоньванне ix памешчыкамі, нярэдка спасылаліся ў агульнай форме на велікакняжацкія або каралеўскія указы, канстытуцыйныя акты, іншыя як быццам існуючыя дакументы.
Як актыўная форма сялянскай барацьбы найбольшае распаўсюджанне ў Беларусі атрымала адмова ад выканання ўзросшых феадальных павіннасцей, перш за ўсё паншчыны, а таксама распараджэнняў памешчыкаў, аканомаў, пасэсараў, мясцовых улад. Паводле звестак адзначаных вышэй крыніц, такія хваляванні адбыліся ў 75 маёнтках Беларускага рэгіёна. Сяляне звычайна спасылаліся на інвентары панскіх уладанняў, зазначаючы, што патрабаванні ix уладальнікаў перавышаюць памер павіннасцей, прадугледжаны гэтымі дакументамі. У асобных выпадках яны патрабавалі пераводу з паншчыны на грашовы аброк. Часта такія выступленні адбываліся ў здадзеных у арэнду маёнтках, дзе сяляне пратэставалі супраць вымаганняў арандатараў. Асабліва значныя хваляванні супраць выканання феадальных павіннасцей адбыліся ў 1808-1809 гг. у Слуцкім, Ігуменскім i Рэчыцкім паветах Мінскай губерні1.
Хваляванні ў беларускай вёсцы не заціхалі i ў час вайны 1812 г. Сяляне выступалі супраць памешчыкаў, у першую чаргу апалячаных, у якіх яны ба-чылі прыхільнікаў Напалеона i сваіх спрадвечных прыгнятальнікаў. Акадэмік Я. Тарле адзначыў, што Беларусь у ліпені i жніўні 1812 г. была ахопле-на бурнымі сялянскімі хваляваннямі, якія месцамі пераходзілі ў адкрытыя паўстанні. Памешчыкі ў паніцы беглі ў Вільню, Віцебск, Магілёў, Мінск, прасілі ўзброенай дапамогі супраць сялян, а таксама аб правядзенні карных экспедыцый2. У прыватнасці, у Віцебскай губерні сялянскі рух назіраўся ў Полацкім, Гарадоцкім, Суражскім паветах. Тут мноства сялян перастала падпарадкоўвацца сваім уладальнікам, выганяла ix з маёнткаў, граміла сядзібы, разбірала панскую маёмасць. Земская (сельская) паліцыя не магла ix уціхамірыць3.
Пасля вайны беларускія сяляне, якія зведалі цяжар акупацыі i ўдзельнічалі ў барацьбе супраць французаў, спадзяваліся атрымаць вызваленне ад прыгоннай залежнасці, чакалі, што ўрад палепшыць ix становішча. Аднак прыгнёт, павіннасці павялічваліся. Імкнучыся кампенсаваць прынесеныя вайной страты i ўзняць разбураную гаспадарку, памешчыкі ўзмацнілі прыгонніцкую эксплуатацыю сялян. Апрача таго, апалячаныя памешчыкі, якія падтрымлівалі Напалеона, помсцілі сваім прыгонным за ix удзел у вызваленчай вайне. Нездавальненне i абурэнне сялян выявіліся ў масавых выступлениях, колькасць якіх асабліва ўзрасла ў канцы другога - пачатку трэцяга дзесяцігоддзя XIX ст.
У 1800 - 1839 гг. у Беларусі былі зафіксаваны i сялянскія выступленні, што праяўляліся ў рэзкіх, наступальных формах: забойства памешчыкаў, ix аканомаў i арандатараў маёнткаў - 10 выпадкаў, разгром маёнткаў, падпалы будынкаў - 8, напад на памешчыкаў, пасэсараў - 4. Характэрна, што 9 з 10 за-
_____________
1 Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.107-109.
2 Тарле Е.В, Нашествие Наполеона на Россию. 1812 год. М., 1938. С.175.
3 Игнатович И.И. Крестьянское движение в России в первой четверти XIX века. С.84.
113
бойстваў, усе разгромы маёнткаў і падпалы будынкаў адбыліся ў панскай вёсцы.
Сяляне часта ўцякалі ад сваіх прыгнятальнікаў. У час неўраджаяў i голаду гэта сацыяльная з'ява набывала масавы характар. У прыватнасці, у сувязі з неўраджаем збожжа i голадам тысячы сялян Магілёўскай i Віцебскай губерняў у 1822-1824 гг. накіраваліся ў суседнія Смаленскую, Кіеўскую i Baлынскую губерні. Віцебскія памешчыкі звярнуліся да міністра ўнутраных спраў з просьбай прыняць рашучыя меры супраць уцёкаў сялян, якія, паводле ix слоў, "уцякаюць бесперастанку, не толькі па адным, але сем'ямі i цэлымі вёскамі". Пытанне аб уцёках усходнебеларускіх сялян разглядалася на пасяджэнні Камітэта міністраў. Царскі ўрад у 1822 г. задаволіў хадайніцтва памешчыкаў усходніх паветаў Беларусі аб вяртанні гэтых сялян ix уладальнікам. У канцылярыі гродзенскага губернатара ў 1813 - 1839 гг. таксама налічвалася да 160 спраў аб уцёках прыгонных1.
Сялянскія хваляванні ў 1840 - 1860 гг.3 павелічэннем памераў паншчыны, узмацненнем панскага прыгнёту i свавольства ва ўмовах крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы сялянскі рух значна ўзрос. За гэтыя гады ў Беларусі адзначана (акрамя ўцёкаў) 350 выступленняў сялян, якія ахапілі 330 маёнткаў, 380 паселішчаў у 39 паветах. 3 гэтых маёнткаў 307 былі панскія, 17 - дзяржаўныя i 6 належалі царкве. Такім чынам, абсалютная болыпасць сялянскіх хваляванняў прыпадае на панскія ўладанні. 32 выступленні падаўлены ваеннай сілай. Наибольшая колькасць выступленняў (90) назіралася перад адменай прыгону - у 1858-1860 гг. Як i раней, многія хваляванні сялян вылучаліся ўпартасцю i вялікім напалам барацьбы: 20 выступленняў працягваліся болын чым два гады. Некаторыя сяляне змагаліся з памешчыкамі i ўладамі шмат гадоў2. Самай распаўсюджанай формай сялянскага руху ў Беларусі ў 40-50-я гг. XIX ст. заставаліся прашэнні, скаргі, колькасць якіх намнога ўзрасла. Сяляне падавалі таксама "іскі аб волі" або змяншэнні велічыні павіннасцей. Усіх ix згодна са звесткамі названых вышэй крыніц
_____________
1 Крестьянское движение в России в 1796-1825 гг. С.896; Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.124-125; Игнатович И.М. Крестьянское движение в России в первой четверти XIX века. С.447; Мельцер МД. Из истории крестьянского движения в Белоруссии в 1-й четверти XIX века. С.75.
2Падлічана па: Крестьянское движение в России в 1826-1849 гг. С.762-813;Крестьянское движение в России в 1850-1856 гг.: Сб. документов / Под ред. СБ. Окуня. М., 1962. С.684-731; Крестьянское движение в России в 1857 - мае 1861 гг.: Сб. документов / Под ред. СБ. Окуня и К.В. Сивкова. М., 1963. С.570-679; Гесэн У. Барацьба сялянства на Беларусі напярэдадні 19 лютага 1861 г. // Савецкая краіна. 1932. №6. С.23-26; Мельцэр М.Д. Да гісторыі сялянскага руху на тэрыторыі Беларусі перад сялянскай рэформай 1861 года // Вуч. зап. Сер. гіст. 1948. Вып.6. С. 10—21; Палонскі A. Сялянскі рух у Гродзенскай губ. перад рэформай 1861 г.: 36. навуковых работ. Мн., 1952. С.28-37,41-46; Неупокоев В. Крестьянские волнения в помещичьей деревне Литвы накануне объявления рескрипта от 20 ноября 1857 года (1832-1857 гг.) // Уч. зап. Сер. обществ, наук. Вильнюс, 1954. Т.І. С.129, 143-145, 149; Короткевич А.Т. Антифеодальное крестьянское движение в Витебской губ. в период кризиса крепостничества// Уч. зап. Минской партшколы. 1957. Вып. 1. С. 122-124,130,132; Дружинин Н.М. Государственные крестьяне и реформа П.Д. Киселева. Т.2. С.502-503; Лысенко М.Г. Крестьянское движение в Восточной Белоруссии в 1825-1860 гг. (по материалам Могилевской губ.). С.15,17-22; Фридман М.Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. Мн., 1958. С. 52-59; Фірсава Е.І. Сялянскі рух на Беларусі ў 40-50-я гады XIX стагоддзя // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1960. №1. С.58, 60, 62, 64-65; Лазутка СА. Революционная ситуация в Литве 1859-1862 гг. М., 1961. С.83-87; Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С. 440-442, 444-445; Конюхова ТА. Крестьянское движение в государственной деревне Виленской и Ковенской губерний в период реформы П.Д.Киселева (1840-1857 гг.) // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы, 1966. Таллин, 1971.С.415-418;Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.177-190, 215-216, 220-222, 242-256, 26,0-262.
114
зафіксавана 152, у тым ліку апошніх - 19. Абсалютная большасць выступ-ленняў (144) прыпадала на панскія маёнткі. Важна падкрэсліць, што прыведзеныя лічбы далека не поўныя. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць той факт, што па канцылярыі гродзенскага губернатара з канца 40-50-х гг. XIX ст. захавалася каля 400 епраў аб сялянскіх скаргах. У справах канцылярыі віцебскага губернатара за 1843-1858 гг. маецца да 80 розных скаргаў сялян. Колькасць ix асабліва павялічылася пасля апавяшчэння 20 лістапада 1857 г. рэскрыпта цара на імя віленскага генерал-губернатара У. Назімава аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці. Прашэнні, скаргі, "іскі аб волі" падаваліся павятовым уладам, у губернскія i цэнтральныя установи, часам - на імя цара. Але ўсе прашэнні пераходзілі ў найніжэйшыя інстанцыі, пападалі да мясцовых улад, якія каралі сялян, саджалі ў турму1.
Пошукі волі, імкненне вызваліцца ад прыгоннай залежнасці, панскай улады былі характэрнай рысай сялянскага руху ў Беларусі ў гэты перыяд. Сялянства прагна прыслухоўвалася да чутак аб волі, горача ўспрымала весткі аб сялянскіх хваляваннях у суседніх рэгіёнах, рэвалюцыйных падзеях на Захадзе. Пошукі волі ўсё часцей становяцца падставай для выступленняў беларускіх сялян. Некаторыя з ix працягваліся гадамі. Нярэдка сяляне патрабавалі пераводу ix з паншчыны на аброк ці перадачы ў казённае ведамства. Такія патрабаванні адзначаны ў 12 маёнтках2.
Як i раней, масавай формай сялянскага пратэсту з'яўляліся ўцёкі. У перадрэформеннае дваццацігоддзе толькі злоўленых збеглых па кожнай з заходніх губерняў штогод налічвалася па некалькі соцень чалавек, a ў час голаду i іншых бедстваў колькасць ix значна павялічвалася. У Віленскай губерні ў пачатку 40-х гг. кожны год паліцыя затрымлівала ад 1700 да 2000 i больш уцекачоў. У Гродзенскай губерні у 1855 г. было затрымана 900 збеглых, у 1856 г. - 1082. Каля 3/4 ix з'яўляліся мясцовымі панскімі сялянамі, што ўцякалі ад сваіх уладальнікаў з-за катаванняў i голаду3. Паводле няпоўных даных, у Магілёўскай губерні ў 1855 г. затрымана 786 збеглых сялян, у 1857 г. -10164.
Часта ўцёкі сялян былі выкліканы чуткамі аб дараванні волі, перадачы ix у казну. У жніўні-верасні 1841 г. каля 1200 панскіх сялян Беліцкага павета Магілёўскай губерні пакінулі маёнткі і з сем'ямі, рухомай маёмасцю накіраваліся ў Херсонскую, Екацярынаслаўскую губерні i Бесарабію. Масавыя ўцёкі ix былі выкліканы чуткамі аб царскім маніфесце, згодна з якім перасяленцы на поўдні быццам бы атрымаюць волю, зямлю, пэўныя льготы. 3 гэтай нагоды ў адзначаным годзе прыгонныя ўцякалі таксама з суседняга Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Для затрымання збеглых былі пасланы воінскія каманды. Большую частку сялян затрымалі ў Чарнігаўскай губерні. Арганізатары ўцёкаў былі пакараны шпіцрутэнамі, высланы на катар-гу або ў арыштанцкія роты. Многія сяляне, якія ўдзельнічалі ў самавольным перасяленні, былі высечаны розгамі. Аднак уцёкі працягваліся. У 1845 г. у сувязі з неўраджаем, голадам i пагалоскай аб магчымасці пазбавіцца ад пры-
_____________
1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.562; Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.179,180.
2 Падлічана паводле даных адзначаных вышэй крыніц.
3 Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С.447.
4 Шпаков М.Ф. Реализация реформы 1861 г. в Могилевской губ. С.563.
115
гоннай залежнасці беларускія сяляне самавольна масава накіраваліся на Каўказ1.
У выніку частых неўраджаяў невыносным было становішча сялян Віцебскай губерні. У сярэдзіне 40-х гг. неўраджаі тут працягваліся тры гады запар. Шырокае распаўсюджанне атрымалі чуткі, што сам цар даруе волю сялянам i што тыя з ix, хто адпрацуе тры гады на будаўніцтве Мікалаеўскай чыгункі, будуць вызвалены ад прыгоннай залежнасці і паселены за межамі губерні, якую як неўраджайную ўлады мяркуюць запусціць пад лес. Пад ix уздзеяннем у сакавіку - маі 1847 г. хваляванні ахапілі да 10 тыс. віцебскіх сялян. У Дрысенскім, Себежскім, Полацкім, Лепельскім і іншых паветах прыгонныя ўцякалі ў Пецярбург спачатку асобнымі сем'ямі, невялікімі групамі, а затым рушылі цэлымі вёскамі, вялікімі партыямі ў некалькі соцень чалавек. Мясцовыя ўлады з дапамогай паліцыі беспаспяхова спрабавалі спыніць гэты паток уцекачоў. Сяляне, узброеныя дубінамі, косамі, сякерамі, пікамі, стрэльбамі, уступалі ў сутычкі, з якіх нярэдка выходзілі пераможцамі, i накіроўваліся далей. Для спынення хваляванняў віцебскіх сялян i расправы над імі былі выкарыстаны значныя воінскія сілы. Пасланыя войскі затры-малі сялян, супраціўленне ix было злом лена. Усяго з уцёкаў вернута 6 тыс. чалавек. Звыш i 00 з ix аддалі пад ваенны суд, каля 4 тыс. высеклі розгамі2.
Масавы рух сялян Віцебскай губерні ў 1847 г. з'яўляўся адным з найбуйнейшых сялянскіх выступленняў у Расіі 40-х гг. XIX ст. Ён адрозніваецца ад звычайных уцёкаў сялян як па маштабах, так i па сваім характары. Тысячныя натоўпы аб'яднаных збеглых прыгонных ператвараліся ў атрады паўстанцаў, што са зброяй у руках змагаліся супраць царскіх войскаў i паліцыі. Рух віцебскіх сялян паўплываў на сялян іншых мясцовасцей Беларусь У 1847 - 1848 гг. многія з ix у Магілёўскай, Мінскай i Віленскай губернях уцякалі ад сваіх памешчыкаў на пабудову той жа Мікалаеўскай чыгункі3.
Сярод актыўных формаў барацьбы сялян па-ранейшаму найбольш пашыранымі з'яўляліся масавыя адмовы ад выканання павіннасцей i распараджэнняў памешчыкаў, аканомаў, мясцовых улад. Выступленні такога тыпу выяўлены ў 146 маёнтках. Пераважная болыпасць адмоў ад выканання павіннасцей (69 з 88) была накіравана выключна супраць адбывання паншчыны. Нярэдкахваляванні набывалі ўпарты, працяглы характар i ўсё часцей заканчваліся сутычкамі з прадстаўнікамі мясцовай улады, паліцыяй i войскам.
3 другой паловы 40-х гг. XIX ст. сялянскі рух у Беларусі ўзмацніўся так-сама з увядзеннем у панскіх уладаннях абавязковых інвентароў. Такое хва-ляванне ўспыхнула ў красавіку 1856 г. у Гомельскім маёнтку князя Паскевіча, дзе мелася каля 40 тыс. сялян. Інвентары тут не аблегчылі становішча прыгонных, павіннасці ix засталіся ранейшымі. Сярод сялян шэрагу вёсак распаўсюдзіліся чуткі, што інвентары хлуслівыя, і яны адмовіліся
__________
1 Лысенко М.Г. Крестьянское движение в Восточной Белоруссии в 1825-1860 гг. (по материалам Могилевской губ.). С.12—14; Мельцэр М.Д. Да гісторыі сялянскага руху на тэрыторыі Беларусі перад сялянскай рэформай 1861 года. С.12.
2 Короткевич АЛ. Антифеодальное крестьянское движение в Витебской губ. в период кризиса крепостничества. С. 126-129; Слупский Ф, О волнениях крестьян Витебской губ. // Памятная книжка Витебской губ. на 1866 год. Витебск, 1866. С.110—117.
3 Короткевич А.Т. Антифеодальное крестьянское движение в Витебской губ. в период кризиса крепостничества С. 129; Лысенко М.Г. Крестьянское движение в Восточной Белоруссии в 1825-1860 гт. (по материалам Могилевской губ.). С.14; Неупокоев В. Крестьянские волнения в помещичьей деревне Литвы накануне объявления рескрипта от 20 ноября 1857 года (1832-1857 гг.). С.139.
117
адбываць паншчыну, плаціць аброк, падпарадкоўвацца мясцовым уладам. У маёнтак былі накіраваны два батальёны войскаў, i з дапамогай экзекуцый хваляванне спынілі1. У некаторых месцах увядзенне інвентароў суправаджалася скарачэннем сялянскіх надзелаў, павелічэннем павіннасцей. Абеззямеленне сялян пры правядзенні інвентарнай рэформы зафіксавана ў дзевяці панскіх уладаннях. 3 абвастрэннем класавай барацьбы ў беларускай вёсцы пачасціліся забойствы i замахі на памешчыкаў, аканомаў, арандатараў, якія выяўлены адпаведна па 25 i 15 маёнтках.
Спецыфічнай формай сялянскай барацьбы з'яўляўся так званы рух цвярозасці, які напярэдадні адмены прыгону ахапіў большасць губерняў краіны i асаблівага размаху дасягнуў у Заходняй Беларусі i Літве. Сяляне добраахвотна адмаўляліся ад ужывання спіртных напіткаў. У Віленскай i Гродзенскай губернях рух пачаўся ў жніўні-верасні 1858 г., a ў наступным годзе ім было ахоплена тут 428,6 тыс. чалавек, або палова насельніцтва. Асноўную масу яго ўдзельнікаў складала сялянства2. Рух быў накіраваны супраць памешчыкаў - уладальнікаў вінакурань; адкупшчыкаў, феадальнай дзяржавы i карчмароў. Яго вынікам з'яўлялася ліквідацыя ў пачатку 60-х гг. у заходніх губернях акцызна-адкупной сістэмы вінакурства i замена апошняй новай акцызнай сістэмай.
Такім чынам, у першай палове XIX ст. у Беларусі адзначалася ўзмацненне сялянскага руху. Многія выступленні вызначаліся вялікай актыўнасцю, масавасцю i вастрынёй. Сялянскі рух натхняўся ідэяй вызвалення ад прыгоннай залежнасці. Разам з тым, як i ў папярэдні перыяд, ён характарызаваўся распыленасцю, лакальнасцю, слабай арганізаванасцю, адсутнасцю выразных палітычных пазіцый, што абумовіла яго няўдачу.