Кіраванне і арганізацыя работы ў адным
з функцыянальных падраздзяленняў бібліятэкі»
1. Зрабіць аналіз сістэмы планавання аддзела (адзначыць асаблівасці відаў планаў, формаў уліку розных накірункаў дзейнасці, формаў справаздачнасці, іх суадносіны з агульнабібліятэчнымі планамі і справаздачамі).
2. Зрабіць спіс нарматыўна-метадычнай і тэхналагічнай дакументацыі, якая рэгламентуе дзейнасць аддзела.
3. Прааналізаваць выкарыстанне ў рабоце аддзела вынікаў маркетынгавых даследаванняў, удзел аддзела ў іх правядзенні, распрацоўцы мэтавых праграм і праектаў.
4. Прааналізаваць метадычную дзейнасць аддзела па профілі яго работы.
5. Высветліць вывучэнне ў аддзеле эфектыўнасці работы па розных кірунках. Пры неабходнасці прыняць удзел у даследаваннях, якія праводзяцца аддзелам.
6. Прыняць удзел у вытворчых працэсах, якія ажыццяўляюцца ў аддзеле.
ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ ПРАКТЫКІ
Парадак падвядзення вынікаў практыкі
Па заканчэнні практыкі адбываецца абарона практыкі (залік), на якой прысутнічаюць усе студэнты-практыканты, кіраўнікі практыкі ад базы і кіраўнік практыкі ад кафедры.
Студэнты-практыканты здаюць кіраўніку практыкі ад кафедры:
– дзённік практыкі (гл. дадатак 1);
– пісьмовую індывідуальную справаздачу (гл. дадатак 2);
– характарыстыку (водгук) па выніках праходжання тэхналагічнай (вытворчай) і пераддыпломнай практыкі на студэнта-практыканта ці групу студэнтаў-практыкантаў, падпісаную кіраўніком практыкі ад базы практыкі.
Стараста групы дадаткова здае агульную зводную справаздачу па выніках праходжання практыкі групай практыкантаў.
Справаздача аб праходжанні практыкі і дзённік, аформленыя з парушэннем патрабаванняў праграмы, не прымаюцца, і, як вынік, студэнт не дапускаецца да абароны практыкі і не атэстоўваецца.
Дзённік практыкі і справаздача правяраюцца кіраўніком практыкі ад кафедры.
Ацэнка па практыцы выстаўляецца кіраўніком практыкі ад кафедры на падставе здадзеных справаздачы, дзённіка, атрыманай характарыстыкі і выніку абароны практыкі.
Крытэрыі ацэнкі практыкі распрацоўваюцца саветам па практыцы факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый і зацвярджаюцца дэканам факультэта.
Ацэнка практыкі ўлічваецца пры падвядзенні вынікаў агульнай паспяховасці студэнтаў.
Студэнт, які не выканаў праграму практыкі, атрымаў адмоўны водгук аб рабоце ці нездавальняючую ацэнку пры здачы заліку, паўторна накіроўваецца на практыку ў свабодны ад вучобы час.
Справаздачная дакументацыя па практыцы
І патрабаванні да яе афармлення
Дзённік практыкі (гл. дадатак 1) павінен адлюстроўваць звесткі аб паслядоўнасці выканання праграмы практыкі і заданняў, аб штодзённай рабоце на базе практыцы. Дзённік абавязкова візіруецца кіраўніком практыкі ад базы і кіраўніком практыкі ад кафедры.
Пісьмовая справаздача павінна адпавядаць праграме практыкі, якую праходзіў студэнт: азнаямленчай (вучэбнай), тэхналагічнай (вытворчай) ці пераддыпломнай.Яна ўтрымлівае звесткі аб канкрэтна выкананай студэнтам рабоце, кароткае апісанне дзейнасці базы практыкі, пытанні аховы працы, вывады і прапановы аб ходзе праходжання практыкі.
Справаздача, якая складаецца на аснове канкрэтнага фактычнага матэрыялу і суправаджаецца крытычным аналізам, утрымлівае:
– тытульны ліст (гл. дадатак 2);
– змест, у якім павінны быць пералічаны усе раздзелы (параграфы) справаздачы і ўказаны нумары старонак;
– непасрэдна тэкст справаздачы па раздзелах (параграфах);
– пералік выкарыстанай літаратуры;
– дадаткі (пры неабходнасці).
Нумарацыя старонак справаздачы павінна быць бесперапыннай. Табліцы, якія даюцца ў справаздачы, нумаруюцца паслядоўна. Дадаткі таксама нумаруюцца. На ўсе дадаткі ў асноўным тэксце справаздачы абавязкова прыводзяцца спасылкі.
Справаздача аб праходжанні практыкі павінна быць аформлена на стандартных аркушах фармата А4 (210х297 мм) з аднаго боку. Прыкладны аб'ём справаздачы – да 20 старонак. Тэкст друкуецца праз інтэрвал 1,5 шрыфтам Times New Roman 13/14 пунктаў. Размеры палёў: злева – 30 мм, справа – 15 мм, уверсе – 20 мм, знізу – 20 мм. Абзацны водступ – 10 мм. Тэкст абавязкова выраўніваецца па шырыне.