Артыкул 28. Мова работы пошты і тэлеграфа
У межах Рэспублікі Беларусь паштоватэлеграфная карэспандэнцыя ад грамадзян, дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, уста-ноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў прымаецца на беларускай або рускай мове.
Пошта і тэлеграф забяспечваюцца маркамі, канвертамі, паштоўкамі, бланкамі і г. д., надпісы на якіх выконваюцца на беларускай або рускай мове і адпавядаюць патрабаванням актаў Сусветнага паштовага саюза і Міжнароднага саюза электрасувязі.
Артыкул 29. Мова аб'яў, паведамленняў і рэкламы
Тэксты афіцыйных аб'яў, паведамленняў, плакатаў, афіш, рэклам і г. д. выконваюцца на беларускай або рускай мове.
Артыкул 30. Мова маркіроўкі тавараў
Маркіроўка тавараў, этыкеткі на таварах, інструкцыі па карыстанню таварамі выконваюцца на беларускай або рускай мове.
Маркіроўка тавараў, прызначаных на вываз за межы Рэспублікі Беларусь, выконваецца на беларускай ці рускай мове або на мове заказчыка.
Назвы ў таварных знаках падаюцца на беларускай або рускай мове.
Глава 5. Мова назваў
Артыкул 31. Мова назваў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіра-вання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў
Афіцыйныя назвы дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў даюцца на беларускай і (або) рускай мовах. Пры неабходнасці гэтыя назвы могуць давацца ў перакладзе на іншую мову.
Артыкул 32. Мова тапонімаў і картаграфіч-ных выданняў
У Рэспубліцы Беларусь тапонімы (назвы населеных пунктаў, адміністрацыйна-тэрытары-яльных адзінак, вуліц, плошчаў, рэк і г. д.) даюцца на беларускай або рускай мове.
Назвы геаграфічных аб'ектаў, якія знаходзяцца па за межамі Рэспублікі Беларусь, даюцца на беларускай або рускай мове ў адпаведнасці з традыцыяй, а новыя - у транскрыпцыі з мовы арыгінала.
Картаграфічныя выданні, прызначаныя для карыстання ў Рэспубліцы Беларусь, рыхтуюцца і друкуюцца на беларускай або рускай мове.
Артыкул 33. Мова асабовых імён
Беларускія (рускія) асабовыя імёны і прозвішчы ўжываюцца ў адпаведнасці з традыцыяй, нормамі і правіламі беларускай (рускай) мовы.
Асабовыя імёны і прозвішчы з іншых моў пішуцца і ўжываюцца на беларускай (рускай) мове ў адпаведнасці з правіламі перадачы іншамоўных уласных імён.
Глава 6. Садзейнічанне нацыянальна-культурнаму развіццю этнічных беларусаў, якія жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь
Артыкул 34. Садзейнічанне нацыяналь-на-культурнаму развіццю этнічных белару-саў, якія жывуць за межамі Рэспублікі Бе-ларусь
Рэспубліка Беларусь на аснове пагадненняў з іншымі дзяржавамі садзейнічае нацыянальна культурнаму развіццю этнічных беларусаў, якія жывуць у гэтых дзяржавах.
Рэспубліка Беларусь у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права садзейнічае задавальненню нацыянальна-культурных інтарэсаў асоб беларускага паходжання, якія жывуць у замежных краінах"
Артыкул 2.Гэты Закон уступае ў сілу з дня апублікавання.
Артыкул 3.Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
падрыхтаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
забяспечыць перагляд і адмену рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падначаленымі Савету Міністраў, іх нарматыўных актаў, што супярэчаць гэтаму Закону.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А. Лукашэнка
13 ліпеня 1998 г., г. Мінск, № 187-3
Мікалай ПРЫГОДЗІЧ
ШЛЯХАМІ БЕЛАРУСКАГА СЛОВА
Народ выражае сябе найпаўней і найдасканалей у мове сваёй.
Тчмяіл Спачнейгкі
Беларуская літаратурная мова ў гістарычным развіцці не была аднароднай. Перыяд фарміравання беларускай (старабеларускай) літаратурнай мовы прыпадае на XIV - XVI стст., калі пісьменства на тэрыторыі Беларусі паступова насычалася спецы-фічна мясцовымі арфаграфічнымі, фанетычнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі. Першая ж фіксацыя асаблівасцей беларускай гаворкі ў помніках пісьменства адносіцца да пачатку XIIIст. (т. зв. Смаленская грамата 1229 г.). Беларуская пісьмовая мова старажытнага перыяду (мела ў той час назву русшй языкь) складвалася на аснове пісьмовай спадчыны ўсходнеславянскай мовы і жывых гаворак былых плямёнаў дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў. Тэрмінам рускый языкь (пазней і простый языкь) найперш абазначалася мова ўсходнеславянскай часткі насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Назва белорусшй языкь пачала выкарыстоўвацца толькі з XVII ст. у Маскоўскай дзяржаве, агульная ж на-зва Белая Русь у гістарычных крыніцах замежнага паходжання адзначаецца з XV ст. Старабеларуская літаратурная мова дасягнула найвышэйшага ўзроўню ў XV - XVI стст., калі стала афіцыйнай мовай справаводства (лічы - дзяржаўнай) Вяліка-га княства Літоўскага. Менавіта ў гэты час, асабліва пасля стварэння першых двух Статутаў ВКЛ, яна пачала абслугоўваць усе найважнейшыя сферы грамадскага жыцця: на ёй пісаліся і перапісваліся летапісы, вялася дыпламатычная перапіска з іншымі краінамі, працавалі магістраты, афармляліся судовыя і дзяржаўныя дакументы, стваралася мастацкая, навуковая і рэлігійная літаратура, перакладаліся папулярныя ў Еўропе рыцарскія раманы і воінскія аповесці, арыгінальныя зборнікі казанняў і павучэнняў хрысціянскіх прапаведнікаў. На старабеларускай мове з'явіліся першыя ўсход-неславянскія друкаваныя кнігі Францыска Скарыны, на ёй пісалі і выдавалі свае творы С. Будны, В. Цяпінскі, С. Зізаній, Л. Карповіч, А. Філіповіч, Ф. Еўлашоўскі, А. Рымша і іншыя. "Не обчмм ка-кмм языком, але свомм власным права спмсаные маем п каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крывды ведатм можем..." - з гонарам пісаў у прадмове да Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. адзін са стваральнікаў гэтага першага на нацыянальнай мове і самага дасканалага ў Еўропе таго часу зводу юрыдычных законаў падканцлер ВКЛ Леў Сапега.
Аднак ужо ў XVI і асабліва ў першай палове XVII ст. сфера выкарыстання старабеларускай літаратурнай мовы паступова пачала звужацца. Беларускі край у новых палітычных і культурных умовах, што склаліся пасля Люблінскай уніі 1569 г., калі ў выніку аб'яднання Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага была ство-рана федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая, апынуўся пад вялікім уплывам рымска-каталіц-кай царквы, якая ўсяляк імкнулася апалячыць мясцовае насельніцтва. Усеагульная канфедэрацыя саслоўяў Рэчы Паспалітай у 1696 г. у Варша-ве прыняла пастанову аб вядзенні афіцыйнага справаводства на польскай мове. 3 таго часу ў афіцыйным канцылярскаюрыдычным пісьменстве на Беларусі запанавалі польская і лацінская мовы. У гэты ж перыяд прыкметна скарацілася колькасць рукапіснай свецкай і рэлігійнай літа-ратуры на беларускай мове, фактычна спынілася друкаванне беларускіх кніг. Беларуская мова заставалася толькі ва уніяцкіх базыльянскіх школах і ў вуснагутарковым маўленні.
Старажытная беларуская мова функцыянавала ў вусна-гутарковай і кніжна-літаратурнай формах. Першапачаткова дзве гэтыя формы амаль не перасякаліся, бо сферы функцыяна-вання былі розныя, калі не сказаць дыяметраль-на процілеглыя. Праблема ўзаемаадносін мовы кніжнай з вуснадыялектнай - адна з найболып складаных. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што, па сутнасці, уся старажытная літаратура ствара-лася як "полезное чтенне": яна прапагандавала ідэі хрысціянства, яго духоўныя каштоўнасці, была прызначана павучаць і маралізаваць, што непазбежна прыводзіла да насычэння твораў стандартнымі моўнымі формуламі і штампамі. Белетрыстыка як спецыфічны жанр літаратуры для займальнага чытання са сваімі адметнымі сродкамі і прыёмамі літаратурнага выказвання на беларускай мове стала развівацца параўнальна позна, калі з'явіліся пераклады рыцарскіх рама-наў і аповесцей на гістарычную тэматыку, узнікла палітычная сатыра, сталі стварацца паэтычныя творы, школьная драма і г. д. Ва ўмовах заняпаду старога беларускага пісьменства яна не паспе-ла адыграць належнай ролі ў дэмакратызацыі тагачаснай літаратурнай мовы, не магла ўнесці карэнных змен у яе стылістыку, моцна прывяза- ную да кніжна-пісьмовых традыцый. Аднак бе-летрыстыка ўсё ж стала своеасаблівым "мастком" паміж старой і новай беларускай літаратурай1.
Узнікненне новага беларускагапісьменства і складванне новай беларускай літаратурнай мо-вы (сучаснай, як яе прынята называць) звязана з нацыянальным адраджэннем беларускага на-рода, з вызваленчым рухам народаў Расійскай імперыі, які адбываўся на працягу XIX - пачатку XX ст. Пісьмовая традыцыя перарвалася, таму новая літаратурная мова ўзнікала на народна-гутарковай аснове.
Як вядома, у канцы XVIII ст. у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь была канчаткова далучана да Расіі. 3 гэтага часу афіцыйнай мовай на Беларусі стала руская. Аднак да 30-х гг. XIX ст. па-ранейшаму шырока ўжывалася і польская мова, якая выкарыстоўвалася ў справаводстве і школь-ным выкладанні, на якой гаварылі і пісалі польскія і мясцовыя памешчыкі і арыстакраты.
Толькі мове карэннага насельніцтва краю, як і ў цэлым беларускай культуры, адмаўлялі ў пра-ве на існаванне і самастойнае развіццё. Бела-рускай мовай у яе дыялектных разнавіднасцях карысталіся найперш сялянства, блізкая да яго па сацыяльным становішчы дробная шляхта і жыхары мястэчак, а таксама ніжэйшыя слаі насельніцтва буйных гарадоў. На народнай мове працягваў развівацца фальклор.
Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова ўзнікала першапачаткова як мова мастацкай літа-ратуры. На працягу ўсяго XIX ст. яна не выходзіла за межы апошняй. Нават тыя нешматлікія публі-цыстычныя творы, якія з'яўляліся на беларускай мове ў гэты час (а творы іншых жанраў на ёй не выдаваліся), звычайна пісаліся ў форме непасрэд-най гутаркі ў сялянскім асяроддзі і з боку адбору і прыёмаў выкарыстання моўнавыяўленчых сродкаў прынцыпова не адрозніваліся ад твораў мас-тацкай прозы. I першыя, і другія грунтаваліся на стылістыцы народнага побытавага апавядання. Такім чынам, сама беларуская літаратурная мова як быццам атаясамлівалася з мовай мастацкай літаратуры. Толькі ў пачатку XX ст. яна стала па- шырацца ў сродках масавай інфарма-цыі. На ёй пачалі складвацца розныя газетныя жанры - ад звычайнага ка-роткага паведамлення пра бягучыя падзеі да разгорнутых аналітычных разважанняў на вострыя, злабадзён-ныя тэмы грамадска-палітычнага жыцця і навукова-папулярных арты-кулаў. Тым не менш вядучая роля ў развіцці беларускай літаратурнай мо-вы непахісна заставалася за мастац-кім маўленнем. Новыя жанры, што ўзнікалі і развіваліся ў беларускай літаратуры, патрабавалі асваення новых моўных сродкаў, найперш тэрміналагічных.
Выкарыстоўвалася не толькі ўласная лексіка, але і запазычаная з іншых моў (найперш з суседніх польскай і рускай), пашыраўся набор сінтаксічных канструкцый, і ўсё гэта - у адпаведнасці з тымі традыцыямі ў адборы моўных сродкаў, якія складвалі-ся ў мастацкай літаратуры па меры яе сталення і сэнс якіх заключаўся ў тым, каб тое, што выпрабоў-валася ў літаратурнай практыцы, не супярэчыла заканамернасцям жывой народнай мовы3.
24 лістапада 1905 г. пачаў дзейнічаць так званы закон аб свабодзе друку, які дазваляў друкаваць творы беларускай літаратуры і пераклады на беларускую мову з іншых моў. Аднак беларускую мову паранейшаму забаранялася выкарыстоўваць у сферы грамадска-культурнага і палітычнага жьгц-ця, не мела яна доступу і ў школы. I ўсё ж нават у гэ-тых умовах на Беларусі прыкметна ажыўлялася літаратурнае жыццё, разгортвалася кнігавыдавецкая справа. У 1906 - 1907 гг. выйшлі першыя зборнікі Я. Купалы, Ф. Багушэвіча, паэма "Гапон" В. Дуніна-Марцінкевіча, пераклады твораў А. Чэхава, М. Гор-кага, Э. Ажэшкі, першыя падручнікі па роднай мове (т. зв. лемантары, або чытанкі) К. Каганца, Цёткі, першыя легальныя газеты "Наша доля" і "Наша ніва" і інш. Увогуле колькасць выданняў на беларускай мове пасля падзей рэвалюцыі 1905 г. рэзка ўзрасла. Падлікі вучоных сведчаць, што ў пачатку XX ст. (да падзей 1917 г.) выйшла 245 выданняў, у той час як за ўсё XIX ст. толькі 75.
У пачатку XX ст. у беларускім друку выкарыс-тоўваліся дзве графічныя сістэмы: лацінка ў яе польскім (пасля і чэшскім) варыянце і кірыліца (рускі шрыфт). Першапачаткова некаторыя выданні друкаваліся двума шрыфтамі - кірыліцай і лацінкай (газета "Наша ніва" толькі з сярэдзіны 1912 г. перайшла на адзіную графіку - кірыліцу). Кірыліца паступова выцясняла лацінку і станавілася асноўнай беларускай графікай. У гэ-ты ж час замацоўваліся адметныя рысы беларускага алфавіта (літары і, шч замест ы, іц, літара ў і інш.), адбывалася далейшая уніфікацыя беларускага правапісу Паступова ў практыцы беларускага кнігадрукавання замацоўваўся фанетычны прын-цып для перадачы галосных гукаў і марфалагічны - для напісання зычных. Слоўнік і фразеалогія прыкметна папаўняліся, беларуская мова асвойвала словы і звароты з класічных моў і літаратур, актывізаваўся працэс выпрацоўкі грамадска-палітычнай, навукова-тэхнічнай, сельскагаспадарчай тэрміналогіі. У дзейнасці пісьменнікаў - прадстаўнікоў розных дыялектаў - усё выразней выяўляліся і замацоўваліся агульнапашыраныя моўныя рысы. Адбывалася паступовае ўзбагачэнне і ўдасканаленне саміх граматычных сродкаў. Пашы-раліся словаўтваральныя магчымасці беларускай літаратурнай мовы, новымі формамі папаўняліся некаторыя граматычныя катэгорыі (нескланяльнымі назоўнікамі, дзеепрыметнікамі незалежнага стану), выпрацоўваліся больш разнастайныя структурныя тыпы складаных і простых сказаў, ускладняліся граматычныя сувязі паміж словамі ў словазлучэннях і спосабы злучэння складаных сінтаксічных канструкцый і інш.
Нягледзячы на абмежаванае функцыянаван-не, адсутнасць адзінага і ўстойлівага правапісу, графікі, агульнаабавязковых граматычных нормаў, па ступені ўнутранай дасканаласці беларуская літаратурная мова напярэдадні падзей 1917 г. была ў стане аформіць думкі з многіх галін жыцця народа.
Пытанне аб ролі рэвалюцыі 1917 г. у лёсе беларускай літаратурнай мовы заслугоўвае асобнай гаворкі. Нягледзячы на розныя погляды на-вукоўцаў на характар падзей 1917 г., мы лічым, што толькі рэвалюцыя 1917 г. і падзеі наступных гадоў дазволілі ўпершыню ў шматвекавой гісторыі беларускага краю ўтварыць суверэнную нацыянальную дзяржаву, яна адкрыла новы этап у развіцці беларускай літаратурнай мовы.
Маладая рэспубліка ўсё больш актыўна ўклю-чалася ў культурнае будаўніцтва, нягледзячы на цяжкае эканамічнае становішча, недахоп кадраў нацыянальнай інтэлігенцыі ў паслярэвалюцыйны час. Другая сесія ЦВК БССР 15 ліпеня 1924 г. прыняла пастанову "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі", паклаўшы пачатак планаваму ажыццяўленню беларусізацыі.
Праграма беларусізацыі ўключала ў сябе арганізацыю навучальных устаноў на роднай мове, развіццё нацыянальнай літаратуры, выданне беларускіх кніг, навукова-даследчую працу па ўсебаковым вывучэнні Беларусі, перавод партыйнага, дзяржаўнага, прафсаюзнага, кааператыўнага апарату і часцей арміі на тэрыторыі рэспублікі на беларускую мову і інш. Паводле Канстытуцыі БССР 1927 г., беларуская мова абвяшчалася "пераважнай для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесіянальнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі".
Набыццё беларускай літаратурнай мовай шырокіх грамадскіх функцый патрабавала не-адкладнай ліквідацыі разнабою ў вымаўленні і ўжыванні формаў, вымагала адзіных, агульнапрынятых напісанняў. Для замацавання граматыка-правапісных нормаў неабходна было скласці нарматыўную граматыку беларускай мо-вы. Спробы, якія рабіліся ў гэтым кірунку да рэвалюцыі, як вядома, жаданых вынікаў не далі.
Асновай для выпрацоўкі літаратурных нор-маў сталі сярэднебеларускія гаворкі (пераважна цэнтральных раёнаў Міншчыны і часткова ўсходніх раёнаў Гродзеншчыны), якія найбольш ярка ўвасобілі адметнасці беларускай мовы. Важным, а магчыма і вырашальным фактарам у выпрацоўцы нормаў беларускай літаратурнай мовы было тое, што буйныя беларускія пісьменнікі канца XIX - пачатку XX ст. (Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Цётка, Цішка Гартны, як і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Ба-гушэвіч) былі родам з цэнтральнай Беларусі.
Яшчэ ў дакастрычніцкі перыяд у беларускай літаратурнай мове пад уплывам сярэднебеларускіх гаворак замацаваліся такія спецыфічныя рысы, як поўнае недысімілятыўнае аканне, зацвярдзеннер, губных зычных перад і і на канцы слова, чаргаван-не складоўро -ры, ло - пы, фрыкатыўны характар гука [г] і інш. У працэсе выпрацоўкі літаратурных нормаў у паслякастрычніцкі час выбіраліся най-болып тыповыя рысы і з іншых дыялектаў. Напрыклад, на першых этапах станаўлення нацыя-нальнай літаратурнай мовы значную ролю адыгрывалі паўднёва-заходнія гаворкі, пад уплывам якіх у якасці літаратурнай нормы замацаваліся такія дзеяслоўныя формы, як нясе, косіць, многія формы іменнага скланення і інш. Пазней узрасла роля паўночна-ўсходніх гаворак, якія маюць шмат агульных рыс з рускай мовай і яе гаворкамі.
Пачалася работа па выпрацоўцы і замацаван-ні стабільных правілаў граматыкі і арфаграфіі. У 1918 г. выйшла адразу пяць граматык беларускай мовы, сярод якіх найболып аўтарытэтнай стала "Беларуская граматыка для школ" Б. Тарашкевіча. Пабудаваная на фактычным матэрыяле жывой народнай гаворкі, беларускіх дарэвалюцыйныхвыданняў і навуковых прац па роднай мове, граматыка Б. Тарашкевіча даволі паслядоўна вызначала граматычныя рысы беларускай мовы і дакладна сфарму-лявала яе правапісныя нормы. Яна стала найболып аўтарытэтным і стабільным вучэбным дапаможнікам, на аснове якога ў далейшым ствараліся новыя падручнікі і даследаванні па беларускай мове4.
Аднак і граматыка Б. Тарашкевіча, і іншыя падручнікі, што ўзнікалі на яе аснове, не змаглі дакладна вызначыць усе характэрныя рысы беларускай мовы і канчаткова замацаваць граматычныя і арфаграфічныя нормы. У 1920-я гг. праходзіла актыўнае абмеркаванне пытанняў нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы. Згадаем, напрыклад, што ў 1926 г. на працягу тыдня ўдзельнікі Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі слухалі і абмяркоўвалі спецыяльныя даклады Язэпа Лёсіка, Сцяпана Некрашэвіча, Пятра Бузука, Максіма Гарэцкага і іншых. Хоць прынятыя канферэнцыяй пастановы не атрыма-лі сілы закона, аднак некаторыя з іх потым былі ўлічаны пры распрацоўцы правапісных праектаў 1930 і 1933 гг. Менавіта на аснове апошняга ў 1933 г. быў падрыхтаваны і выдадзены "Праект спрашчэння беларускага правапісу", паводле якога Саўнарком БССР прыняў пастанову "Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу", якая ўпершыню ў гісторыі беларускай мовы заканадаўча абвясціла агульнадзяржаўнымі канкрэтныя нормы беларускага правапісу і граматыкі.
Новыя гістарычныя ўмовы, у якіх апынулася беларуская літаратурная мова, істотна закранулі яе слоўнік і фразеалогію. Слоўнік беларускай мовы папаўняўся найперш за кошт стварэння новых слоў і словазлучэнняў на ўласнай моўнай аснове, шляхам запазычання з іншых моў, а таксама ў вы-ніку асваення багаццяў народнай гаворкі. У гэты час пачалася выпрацоўка нацыянальнай тэрміна-логіі, на працягу 1922 - 1930 гг. былі апублікаваны 24 выпускі "Беларускай навуковай тэрміналогіі", якія сталі трывалай базай для стварэння новых падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў па розных галінах ведаў, спрыялі далейшаму разгортванню лексікаграфічнай дзейнасці.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыліся істотныя змены ў сістэме стыляў літаратурнай мовы. Калі да 1917 г. беларуская мова выконвала абмежаваныя культурна-грамадскія функцыі, выкарыстоўвалася пераважна ў мастацкай літаратуры, то цяпер паўстала вострая неабходнасць у пашырэнні яе функцый на ўсе сферы дзяржаўнага і адміністрацыйнага справаводства, асветы, навукі, культуры і г. д. Пачалі развівацца афіцыйна-справавы, навуковы, грамадска-публіцыстычны і іншыя стылі беларускай літаратурнай мовы.
Намаганнямі лепшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, навукі і культуры беларуская літаратурная мова ў канцы 20-х - пачатку 30-х гг. XX ст. дасягнула высокага ўзроўню развіцця. Гэтыя поспехі былі б яшчэ большыя, калі б беларусізацыю не задушылі палітычныя рэпрэсіі. У канцы 1930-х гг. многія беларускія школы пачалі пераводзіць на рускую мову навучання, родная мова паступова выцяснялася з болынасці сфер гра-мадскага і культурнага жыцця краіны. Паступова складвалася сітуацыя вымушанага двухмоўя, дзе руская мова пачала замацоўвацца адміністрацыйнай і штодзённай практыкай у якасці практычна адзінай "афіцыйнай" мовы ў Беларусі.
Асноўнымі сферамі выкарыстання роднай мовы заставаліся ў той ці іншай ступені адукацыя, мастацкая культура і гуманітарна-філалагічная навука. У пасляваенныя гады мастацкая літаратура і публіцыстыка сталі вядучым звяном у захаванні нацыянальнай культуры і беларускай мовы. У 60 - 70-я гг. XX ст. актывізавалася навуковае даследаванне літаратурнай і дыялектнай мовы, фальклору, літаратуры, розных відаў мастацтва, выйшлі шматлікія слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі, апублікаваны артыкулы па роз-ных праблемах нацыянальнага мовазнаўства. Усё часцей пытанні беларускай мовы рабіліся прадметам абмеркавання на Міжнародных з'ездах славістаў, разнастайных форумах лінгвістаў як у Беларусі, так і за мяжой. Дысгармонія ў функцы-янаванні беларускай мовы асабліва моцна стала выяўляцца ў 70 - пачатку 80-х гг. XX ст., калі жы-вая беларуская мова ўсё больш і больш страчвала раней заваяваныя пазіцыі. У рэспубліцы склалася сітуацыя, якая магла прывесці да поўнай страты нацыянальнай мовы. Аднак дэмакратызацыя жыцця ў краіне, утварэнне суверэннай беларускай дзяржавы абудзілі ў людзей цікавасць да гісторыі, культуры і мовы. Была распрацавана рэспубліканская праграма "Родная мова", створана Таварыства беларускай мовы, іншыя грамадска-культурныя арганізацыі. Нарэшце 26 студзеня 1990 г. 14-я сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон "Аб мовах у Беларускай ССР" і вызначыла парадак ужывання беларускай, рускай і іншых моў у рэспубліцы. Паводле гэтага закона беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі. У верасні 1990 г. на аснове закона была прынята і "Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР".
Сур'ёзнае ажыўленне беларускамоўнага жыцця ў краіне перапыніў рэферэндум 1995 г., паводле якога статус дзяржаўнай атрымала і руская мова. Наданне апошняй статусу дзяржаўнай немінуча прывяло да зніжэння сацыяльнай ролі беларускай мовы, рэзка звузіла сферы яе выкарыстання. У сённяшніх умовах беларуская мова ўсё больш становіцца элітарнай, вымушанай з цяжкасцю адваёўваць і хоць бы ў нейкай ступені захаваць свой раней усталяваны імідж адной з самых высокаразвітых і самадастатковых моў Еўропы.
1 Шакун, Л. М.Мастацкае маўленне ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун // Пісьменнік мова - стыль. - Мінск, 1996. - С. 147.
2 Жураўскі,А. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / А. I. Жураўскі, М. Р. Прыгодзіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. - Мінск, 1994. - С. 151 - 152.
3 Шакун,Л. М.Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун. - Мінск, 1984. - С. 223 і інш.
4 Прыгодзіч, М. Р.Гісторыя беларускага мовазнаў ства / М. Р. Прыгодзіч // Беларуская мова : энцыклапе- дыя. - С. 143.
Аляксандр ЛУКАШАНЕЦ
БЕЛАРУСКАЯ МОВА: АСАБЛІВАСЦІ СУЧАСНАГА СТАНУI ФУНКЦЫЯНАВАННЯ*
Міжнародны дзень роднай мовы, які шырока адзначаецца ў свеце пад эгідай ЮНЕСКА, перш за ўсё накіраваны на тое, каб звярнуць увагу сусветнай супольнасці на неабходнасць падтрымання і захавання нацыянальных моў у сучасных умовах інтэнсіўнай міжнароднай інтэграцыі і глабалізацыі. Гэтым самым падкрэсліваецца важнасць і каштоўнасць нацыянальнай адметнасці народаў, нацыянальных моў і культур.
Для нашай краіны святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы з'яўляецца добрай нагодай, каб яшчэ раз звяр-нуць увагу на праблемы беларускай мовы - нацыянальнай мовы беларускага народа, дзяржаўнай мовы нашай краі-ны і мовы тытульнай нацыі, на яе ролю ў гістарычным развіцці беларусаў, станаўленні і захаванні нацыянальнай культуры і фарміраванні нацыянальнай адметнасці і свядомасці, месца беларускай мовы ў сучаснай моўнай сітуацыі, яе запатрабаванасці ў розных камунікатыўных сферах, на асаблівасці развіцця яе сістэмы на сучасным этапе. У сучаснай беларускай рэчаіснасці гэта набывае асаблівую актуальнасць, паколькі беларуская мова сёння функцыянуе і развіваецца выключна ва ўмовах двухмоўя і таму надзвычай надзённымі з'яўляюцца задачы пашырэння беларускай мовы ва ўсе сферы жыцця сучаснага беларускага грамадства, захавання яе значнасці не толькі як фактару і сімвала нацыянальнай ідэнтыфікацыі і нацыянальнай свядомасці народа, але і рэальнага сродку зносін.
Любая натуральная нацыянальная мова адыгрывае выключна важную ролю ў духоўным жыцці народа, камунікатыўныя патрэбы якога яна абслутоўвае. Яна служыць не толькі сродкам зносін паміж людзьмі, але і скарбніцай гістарычнага культурнага вопыту і традыцый народа, адлюстроўвае асаблівасці менталітэту і светаўспрымання, з'яўляецца захавальніцай ведаў і пазнання навакольнага асяроддзя.
Не з'яўляецца выключэннем у гэтых адносінах і беларуская мова, што прайшла працяглы і складаны шлях развіцця і заняла належнае месца сярод славянскіх моў на лінгвістычнай карце Еўропы. Сёння гэта высокаразвітая літаратурная мова з багатым слоўнікавым складам і распрацаванай сістэмай нормаў, якая можа паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Яна паранейшаму застаецца найважнейшым элементам беларускай культуры і фактарам нацыянальнай адметнасці.
На працягу ўсяго свайго існавання беларуская мова адыграла выключную ролю ў гісторыі беларускага народа, у станаўленні яго нацыянальнай свядомасці і дзяржаўнасці. Вядома, што ў Вялікім княстве Літоўскім беларуская мова таго часу (старабеларуская) выконвала ўсе функцыі дзяржаўнай мовы, выкарыстоўвалася ва ўсіх сферах жыцця тагачаснага грамадства (ад побытавай да дзяржаўнага справаводства). У навуковых цэнтрах Еўропы і ўсяго свету захоўваюцца шматлікія помнікі старабеларускага пісьменства, дзякуючы якім пра Беларусь і беларускі народ ведаюць іншыя народы Еўропы і свету.
Выключна важнай была роля беларускай мовы ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці і ў пачатку XX ст. Сапраўды, нацыянальнае адраджэнне беларусаў у XIX ст. пачалося менавіта з адраджэння мовы, са стварэння новай літаратурнапісьмовай мовы. Дзякуючы літаратурнай творчасці многіх выдатных дзеячаў беларускай культуры беларус-кае пісьмовае слова шырока распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, а сама беларуская мова набыла ўсе прыкметы літаратурнай. Гэта было выключна важна. Таму што ў дадзеным выпадку спрацавала формула: ёсць самастойная літаратурная мова -ёсць народ з уласнай адметнай культурай і мовай, які мае права на сваю дзяржаўнасць. Гэтая акаліч-насць, несумненна, стала асноўным аргументам на карысць стварэння БССР у 1918 г.
На працягу XX ст. беларуская мова даказала сваю жыццёвасць і неабходнасць. Нягледзячы на многія складанасці і праблемы, асаблівасці моўнай сітуацыі, яна заўсёды была асноўным фактарам падтрымання нацыянальнай культу-ры і нацыянальнай свядомасці народа, што да-зволіла беларусам захаваць нацыянальную ад-метнасць і спецыфіку ў сучасным шматмоўным і шматкультурным свеце.
Абсалютна заканамерна, што і ў першыя гады існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь у кан-цы XX ст. праблемам моўнага жыцця сучаснага беларускага грамадства і пытанням ролі і мес-ца беларускай мовы ў камунікатыўнай прасторы таксама надавалася істотная ўвага. У выніку пэў-най паслядоўнасці дзеянняў з боку грамадскасці і дзяржаўных рашэнняў заканадаўчага характару ў нашай краіне склалася сітуацыя дзяржаўна-га двухмоўя. Сёння дзяржаўнымі мовамі ў Рэс-публіцы Беларусь з'яўляюцца беларуская мова як мова тытульнай нацыі і руская моваяк най-больш пашыраная ў камунікатыўных адносінах.
Гэта замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Законе Рэспублікі Беларусь "Аб мо вах у Рэспубліцы Беларусь". Так, артыкул 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь устанаўлівае, што "дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Бела-русь з'яўляюцца беларуская і руская мовы".
Больш дэталёва гэтае канстытуцыйнае пала-жэнне раскрываецца ў Законе Рэспублікі Беларусь "Аб моваху Рэспубліцы Беларусь" (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 187-3 ад 13 ліпеня 1998 г.).
Нарматыўныя палажэнні гэтьгх дзяржаўных да-кументаў дастаткова выразна акрэсліваюць моўныя правы грамадзян і абавязкі дзяржаўных органаў і службовых асоб у сферы моўнага жыцця. Аднак у сучасным беларускім грамадстве ў гэтых адносі-нах існуюць істотньы праблемы, якія патрабуюць дзяржаўнай увагі. На сённяшні дзень надзвычай важна сфарміраваць у грамадстве цывілізаванае разуменне сутнасці дзяржаўнага двухмоўя і пры-віць грамадзянам уменне жыць у прававым полі. Цяпер пад дзяржаўным двухмоўем звычайна разу-меецца права грамадзяніна карыстацца той ці ін-шай мовай ва ўсіх сферах дзейнасці. I гэта правіль-на. Аднак не заўсёды выразна ўсведамляецца другі бок праблемы, а іменна тое, што дзяржава праз свае ўстановы павінна рэальна забяспечыць гэтае права кожнаму грамадзяніну. 3 гэтага вынікае, што кож-ны дзяржаўны служачы ці работнік дзяржаўнай установы менавіта як прадстаўнік дзяржавы паві-нен абавязкова валодаць дзвюма дзяржаўнымі мо-вамі. Для ўсведамлення гэтага на наступным этапе развіцця нашай дзяржаўнасці павінна быць пра-ведзена вялікая растлумачальная і практычная ра-бота. Ад гэтага ў многім будзе залежаць далейшае гарманічнае развіццё нашага грамадства. Больш за тое, калі кожны грамадзянін нашай краіны бу-дзе выразна ўсведамляць, што, каб прэтэндаваць на тую ці іншую дзяржаўную пасаду, яму неабход-на рэальна валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі, зусім па-іншаму будзе выглядаць запатрабаванасць беларускай мовы ў грамадстве і зусім па-іншаму бу-дуць ставіцца да яе вывучэння ў школе.
Вырашэнне гэтай праблемы бачыцца ў фарміраванні грамадскага ўсведамлен-ня высокага прэстыжу рэальна двухмоў-най асобы, якая ў першую чаргу валодае мовай тытульнай нацыі і з'яўляецца най-болып падрыхтаванай для рэалізацыі сваіх магчымасцей і амбіцый у сучасным шматмоўным і шматкультурным свеце.
Сёння беларуская мова - адзін з іс-тотных кампанентаў моўнай сітуацыі, які адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці сучаснага беларускага грамад-ства. Аб гэтым сведчаць не толькі рэальнае выкарыстанне беларускай мовы як сродку зносін значнай часткі беларускага соцыуму, але і актуальныя працэсы развіцця і ўдасканалення сістэмы самой беларускай мовы.
Беларуская мова сёння з'яўляецца рэальным сродкам зносін для значнай часткі беларускага грамадства, прадстаўлена фактычна ва ўсіх ка-мунікатыўных сферах і актыўна выкарыстоўва-ецца ў многіх з іх.
Згодна са звесткамі апошняга перапісу насель-ніцтва значная частка беларусаў карыстаецца бе-ларускай мовай у паўсядзённым ужытку (дома).
Беларуская мова дастаткова шырока прысут-нічае ў сферы школьнага навучання. Яна з'яў-ляецца не толькі вучэбным прадметам, але і рэальным сродкам навучання. Наогул сярэдняя школа сёння фактычна выступае тым асноўным дзяржаўным інстытутам, які падтрымлівае бела-рускамоўную кампетэнцыю нашага грамадства.
На беларускай мове ствараецца высокамастац-кая літаратура. Беларуская мова прысутнічае ў сфе-ры вышэйшай адукацыі і навукі, дастаткова шыро-ка - у СМІ, яна выкарыстоўваецца ў сферы справа-водства і кіравання, з'яўляецца мовай візуальнай і гукавой інфармацыі і рэкламы. Беларуская мова -гэта мова дзяржаўных афіцыйных дакументаў, яна прысутнічае ў вайсковай сферы. Большасць назваў радоў войск, назваў вайсковых падраздзяленняў, апазнавальных знакаў і нашывак на абмундзіраван-ні вайскоўцаў выкананы на беларускай мове.
Ёсць адна сфера моўнай дзейнасці, дзе, ня-гледзячы на дзяржаўнае двухмоўе, выкарыстоў-ваецца толькі беларуская мова. У адпаведнасці з заканадаўствам усе дакументы на атрыманне вышэйшых дзяржаўных узнагарод нашай краі-ны афармляюцца толькі на беларускай мове.
Усё гэта сведчыць, што сёння беларуская мо-ва - гэта поўнафункцыянальная мова, якая мо-жа паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Праблема заклю-чаецца толькі ў тым, каб яна ў кожнай з гэтых сфер была прадстаўлена ў той ступені, у якой павінна быць прадстаўлена дзяржаўная мова краіны і мова тытульнай нацыі.
На сучасным этапе назіраецца тэндэнцыя да развіцця і ўскладнення сістэмы нацыянальнай бе-ларускай мовы. Калі да нядаўняга часу лічылася, што сучасная беларуская мова прадстаўлена дзвю-ма асноўнымі разнавіднасцямі (літаратурная мова і народныя гаворкі), то сёння яна ўяўляе сабой значна больш складанае ўтварэнне, што дазваляе гаварыць пра фарміраванне і развіццё новых разнавіднасцей (падсістэм) нацьшнальнай беларускай мовы.
У сённяшняй моўнай сітуацыі нацыянальная беларуская мова ў камунікатыўнай і культурнай прасторы сучаснага грамадства прадстаўлена не-калькімі разнавіднасцямі (падсістэмамі), якія па-рознаму запатрабаваны ў розных сферах ужытку і маюць розную сацыяльную стратыфікацыю.
У цэлым сістэму сучаснай нацыянальнай бе-ларускай мовы можна прадставіць наступным чынам.
Агульналітаратурная мова.Найвышэйшая форма нацыянальнай мовы, якая характарызуец-ца агульнанацыянальнай значнасцю, поліфунк-цыянальнасцю і разнастайнасцю пісьмовых і вус-ных жанраў. Як найбольш прадстаўнічая форма нацыянальнай мовы абслугоўвае ўсе сферы дзей-насці носьбітаў гэтай мовы. Сёння літаратурная беларуская мова характарызуецца багатым слоўні-кавым складам, разгалінаванай сістэмай словаў-тваральных спосабаў і сродкаў, наяўнасцю сістэмы функцьшнальных стыляў і навуковай тэрмінало-гіі, што дазваляе ёй забяспечваць камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Яе нарматыўную базу складаюць разнастайныя слоўнікі, граматыкі і іншьш даведнікі нарматыўнага характару: "Тлу-мачальны слоўнік беларускай мовы" ў 5 т., 6 кн. (Мінск, 1977 - 1984), "Тлумачальны слоўнік бела-рускай літаратурнай мовы" (Мінск, 1994; 3-е выд. 2002), акадэмічньш "Граматыка беларускай мовы" ў2 т. (Мінск, 1962 - 1964), "Беларуская граматыка" ў2 ч. (Мінск, 1985 - 1986), нарматыўны "Слоўнік беларускай мовы" (Мінск, 1897), Закон Рэспуб-лікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", а таксама разнастайньш энцыклапе-дычныя, двухмоўныя і тэрміналагічньы слоўнікі.
У апошні час беларуская літаратурная мова дастаткова інтэнсіўна пранікае ў сферу інтэрнэт-і СМС-камунікацыі, што сведчыць пра пашырэн-не сфер выкарыстання беларускай літаратурнай мовы, а таксама пра фарміраванне новага функ-цыянальнага стылю пісьмовай беларускай мовы са спецыфічным выкарыстаннем рознаўзроўне-вых моўных сродкаў (лексіка, марфалогія, сінтак-сіс і нават пунктуацыя). 3 пункту погляду кола карыстальнікаў (у асноўным моладзь) беларуская мова інтэрнэт- і СМС-камунікацыі мае выразньш прыкметы сацыяльнага дыялекту.
"Тарашкевіца".Другі варыянт літаратурна-пісьмовай беларускай мовы, арыентаваны напісьмовую традыцыю 20-х гг. XX ст. і пісьмовую практыку беларускамоўнага замежжа. Характа-рызуецца асаблівасцямі фанетыкі, слоўнікава-га складу, марфалагічных, сінтаксічных і сло-ваўтваральных нормаў і часта разглядаецца як паралельны, альтэрнатыўны варыянт сучаснай беларускай літаратурнай мовы. "Тарашкевіца" фактычна сімвалізуе істотны этап гістарычнага развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы і з'яўляецца адным з важных элементаў духоўнай культурнай спадчыны беларускага народа.
Народныя гаворкі.Фактычна можна гава-рыць пра рэшткі традыцыйных народных га-ворак, якія спарадычна выкарыстоўваюцца ў сферы побытавых зносін пераважна ў сельскай мясцовасці жыхарамі сталага ўзросту, а такса-ма прысутнічаюць у маўленні сельскіх жыхароў маладзейшага ўзросту і тых гарадскіх жыхароў, якія не страцілі сваёй сувязі з вёскай.
Сацыяльныя дыялекты(студэнцкі і маладзёж-ны слэнг, камп'ютэрны жаргон). Да нядаўняга часу лічылася, што беларускай нацыянальнай мове на сучасным этапе яе існавання не ўласцівы сацыяль-ныя разнавіднасці, аднак цяпер можна ўпэўнена гаварыць пра фарміраванне гэтай разнавіднасці нацыянальнай мовы. Сёння ў беларускамоўным маўленні выразна прысутнічаюць студэнцкі і мала-дзёжны слэнг, камп'ютэрны жаргон і інш. Элемен-ты гэтых разнавіднасцей нацыянальнай беларускай мовы інтэнсіўна пранікаюць і ў мову СМІ. Усё гэта сведчыць пра пашырэнне функцый беларускай мо-вы і сацыяльнай базы яе карыстальнікаў.
"Трасянка"(разнавіднасць змешанага вуснага маўлення, якое характарызуецца наяўнасцю эле-ментаў другой моўнай сістэмы). Да беларускай моўнай стыхіі ў гэтым выпадку адносіцца: пе-раважна беларускае маўленне з элементамі рус-кай мовы, пераважна беларускае літаратурнае маўленне з элементамі "тарашкевіцы", пераважна беларускае літаратурнае маўленне з элементамі мясцовых традыцыйных гаворак і г. д. Пры гэ-тым варта адрозніваць змешанае вясковае маў-ленне і змешанае гарадское маўленне, якое фак-тычна збліжаецца з гарадскім прастамоўем.
Такім чынам, у апошнія два дзесяцігоддзі сіс-тэма беларускай нацыянальнай мовы істотна ўскладнілася ў плане колькасці разнавіднасцей (падсістэм) і функцыянальных стыляў.
Рэальным фактам з'яўляецца развіццё і ўдас-каналенне сістэмы беларускай літаратурнай мо-вы, асабліва яе слоўнікавага складу.
Канец XX - пачатак XXI ст. у развіцці беларус-кай літаратурнай мовы вызначаецца істотнымі зру-хамі ў яе лексічным складзе і сістэме словаўтварэн-ня. Змены, што адбываюцца ў лексічнай сістэме беларускай мовы на мяжы стагоддзяў, абумоўлены, перш за ўсё, натуральнымі патрэбамі называння новых і актуальных з'яў рэчаіснасці. Інтэнсіўнасць гэтых змен, з аднаго боку, звязана з пазалінгвістыч-нымі фактарамі: зменамі ў грамадскім ладзе жыцця, развіццём новых тэхналогій, навуковых напрамкаў, зменай культурна-вартасных арыенціраў і г. д. 3 другога боку, інавацыйныя з'явы ў сучасным бела-рускім маўленні часта абумоўлены імкненнем нар-матыўнай пераацэнкі існуючых моўных сродкаў з пурыстычных пазіцый адштурхоўвання ў першую чаргу ад рускай мовы, якая сёння займае даміную-чае становішча ў камунікатыўнай і інфармацыйнай прасторы беларусаў.
У асноўным змены ў слоўнікавым складзе бе-ларускай мовы адбываюцца ў межах дзвюх ма-гістральных тэндэнцый да інтэрнацыяналізацыі і нацыяналізацыі. Пры гэтым тэндэнцыя да ін-тэрнацыяналізацыі мае універсальны, агульны для большасці славянскіх моў характар, а тэн-дэнцыя да нацыяналізацыі, наадварот, абумоў-леная пурыстычнымі памкненнямі, вызначаец-ца спецыфікай і своеасаблівасцю.
Так, з тэндэнцыяй да інтэрнацыяналізацыі звязана ў першую чаргу інтэнсіўнае папаўненне слоўнікавага складу беларускай мовы:
- непасрэднымі запазычаннямі з іншых моў (пераважна англа-амерыканізмамі): дылер, кілер, хакер, дэмпінг, холдынг, дылінг, роўмінг, брэйк, шоу, шоп, маркет і інш.;
- вытворнымі лексічнымі адзінкамі з іншамоў-нымі элементамі (базавымі і фармантнымі): кілер-скі, дылерскі, дылерства, андэграундны, брэйк-данс, брэйкер, брэйкерскі, дылінгавы, дэмпінгавы і г. д.
У словаўтварэнні гэтыя лексічныя працэсы знаходзяць адлюстраванне ў наступным:
1. Уключэнні запазычаных лексічных адзінак у сістэму
беларускага словаўтварэння ў якасці базавых: дэмпінг -
дэмпінгавы, дылер - дылерскі, хакер - хакерны, хакерскі,
хакерствсц інтэрнэт-кафэ, бізнес-цэнтр,рок-тусоўка.
2.Актывізацыі іншамоўных словаўтваральных фармантаў, якія спалучаюцца як з іншамоўнымі, так і спрадвечнымі асновамі: дэ-: дэбюракратызацыя, дэ-манапалізацыя, дэканфліктызацыя, дэіерархізацыя, дэкалектывізацыя, дэпрафесіяналізацыя; анты-:ан-тыапазіцыйны, антыглабалісцкі, антыглабаліст, антыдэмпінгавы, антыкрызісны, антыкультурны, антылітаратурны, антылюдзі, антычалавек і г. д.
3.Актывізацыі спрадвечных словаўтваральных фар-мантаў, якія актыўна спалучаюцца з іншамоўнымі аснова-мі: камп'ютэршчык, хакерскі, дылерства, лабіраванне.
4. Паяўленні цэлых гнёзд вытворных лексіч-ных адзінак з іншамоўнымі каранямі: камп'ютэр -камп'ютэрны, камп'ютэршчык, камп'ютэршчыца, камп'ютэрызаваць, камп'ютэрызацыя і г. д.
5. Папаўненні інвентару словаўтваральных срод-каў. Напрыклад, -мен (-смен) (бізнесмен, бармен, шоу-мен, яхтсмен); -гейт(ірангейт); -інгі-ынг(планінг, маркетынг, роўмінг, дылінг, інжынерынг).
3 тэндэнцыяй да нацыяналізацыі, сутнасць якой у беларускай мове выражаецца ў пурыстыч- ным імкненні да пашырэння адметных беларускіх моўных сродкаў, што адрозніваюць яе ад іншых суседніх моў, у першую чаргу рускай, звязана:
- увядзенне ў актыўны ўжытак лексікі абмежа-ванага ўжывання (устарэлай і рэгіянальнай), у тым ліку і запазычанняў: імпрэза, амбасада, міліцыянт, паліцыянт, адсотак, наклад, улётка і г. д.;
- актыўнае папаўненне слоўнікавага складу новымі вытворнымі лексічнымі адзінкамі, якія функцыянуюць паралельна з ужо існуючымі: аб'ядновец - літ. стандарт аб'яднальнік; авангар-довы - авангардны; адпачыванец, адпачываль-нік - адпачываючы; бізнесменшчык, бізнесовец, бізнесоўца - бізнесмен і інш.
3 пункту гледжання словаўтварэння названыя з'явы знаходзяць увасабленне ў наступным:
1.Істотным павелічэнні прадуктыўнасці словаў-тваральных фармантаў (як спрадвечных, так і інша-моўных): выступальнік, напаЬальнік, адпачывальнік; міліцыянт, паліцыянт, наступант, выступант.
2.Пашырэнні валентнастных магчымасцей сло-ваўтваральных фармантаў: літаратурны стандарт -дыпламант, адрасант, канкурсант, дактарант і пад. (адназоўнікавыя назвы асоб);
інавацыйнае словаўтварэнне - наступант, вы-ступант, мітынгант (аддзеяслоўныя назвы асоб).
3.Канкурэнцыі словаўтваральных сродкаў і тыпаў, што вядзе да непажаданай словаўтваральнай варыянт-насці ці збыткоўнай лексічнай сінаніміі: міліцыянер -міліцыянт; бізнесмен - бізнесменшчык (бізнесовец, бізне-соўца); балерына - балетніца; культурны - культуровы; рытмічны -рытмоўны; суфіксальны - суфіксавы і інш.
4.Паяўленні новых словаўтваральных ланцужкоў, кампаненты якіх могуць прэтэндаваць на нарматыўнае замацаванне ў лексікаграфічных даведніках, паколькі ад-павядаюць пашыраным у беларускай мове словаўтвараль-ным мадэлям і ліквідуюпь словаўтваральныя лакуны: ба-лет - балетнік - балетніца (балет - артыст балета - бале-рына). Параўн.: гітара - гітарыст - гітарыстка.
5.Паяўленні матываваных адзінак, якія не суадно-сяцца з вядомымі спосабамі словаўтварэння: напры-канцы, напрыпачатку, спашукальнік і інш.
Змены ў сістэме літаратурнай мовы, зразумела, закранаюць не толькі лексіку і словаўтварэнне, але і іншыя ўзроўні моўнай сістэмы (марфалогію, фа-нетыку, правапіс і г. д.). У прыватнасці, у прынятым у 2008 г. Законе Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" ўдакладненні і змены накіраваны на набліжэнне пісьмовай бела-рускай мовы да асаблівасцей фанетычнага ладу бе-ларускай мовы і сучаснага беларускага вымаўлення (напрыклад, пашырэнне адлюстравання на пісьме акання ў словах іншамоўнага паходжання, больш паслядоўная перадача на пісьме "ў" і інш.).
Усё гэта сведчыць, што сучасная беларуская мова па-ранейшаму застаецца рэальным сродкам зносін у грамадстве, важнай часткай беларускай духоўнай нацыянальнай культуры і мае тэндэн-цыю да развіцця і ўдасканалення сваёй сістэмы.
* У артыкуле коратка выкладаюцца назіранні за станам су-часнай беларускай мовы ў грамадстве і асаблівасцямі развіцця яе сістэмы. Асноўныя палажэнні артыкула ўжо знайшлі сваё адлюстраванне ў іншых публікацыях і выступленнях аўтара.