Разгледжаны і зацверджаны на пасяджэнні кафедры, пратакол №2 ад 15.09.2011

Экзамецыйныя пытанні

па курсу«Гісторыя Беларусі»

(для ўсіх форм навучання)

(20112012 навуч. год)[1]

 

1. Крыніцы і гістарыяграфія курса «Гісторыя Беларусі».

2. Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Айчыны.

3. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Айчыны.

4. Полацкае княства – адно з першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Айчыны.

5. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння ВКЛ.

6. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ.

7. Землеўладанне i землекарыстанне ў ВКЛ.

8. «Устава на валокi» 1557 г. i яе вынiкi.

9. Асаблiвасцi развiцця населеных месц Беларуска-Літоўскай дзяржавы ў XIII – першай палове XVI ст. Магдэбургскае права.

10.Узаемаадносіны ВКЛ і кароны Польскай. Крэўская унія.

11.Барацьба ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

12.Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў.

13.Паходжанне назваў «Русь», «Белая Русь» і «Літва».

14.Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці ў раннім сярэднявеччы на айчынных землях.

15.Асаблівасці развіцця духоўнай культуры насельніцтва айчынных зямель у ВКЛ.

16.Утварэнне Рэчы Паспалiтай. Органы ўлады i кiравання.

17.Дзяржаўна-палітычнае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.

18.Феадальнае землеўладанне на айчынных землях ў XVI – XVIII ст. Канчатковае запрыгоньванне сялян.

19.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторыі Айчыны пасля ўключэння іх у склад Расійскай імперыі.

20.Галоўныя напрамкi палiтыкi царызму ў заходніх губернях у першай палове XIХ ст.

21.Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 г. ў Паўночна-Заходнім краі.

22.Спецыфіка прамысловага перавароту ў Паўночна-Заходнім краі.

23.Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Паўночна-Заходняга края на пачатку XX ст.

24.Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазные рэформы 60 – 70-х гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх правядзення ў Паўночна-Заходнім краі.

25.Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкi.

26.Грамадска-палітычны рух у заходніх губернях Расіі ў 20 – 30-я гг. XIX ст., паўстанне 1830 – 1831 гг. i ўзмацненне антылітвінскай палiтыкi самаўладдзя.

27.Паўстанне 1863 – 1864 гг. у Паўночна-Заходнім краі. Яго вынікі і значэнне.

28.Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у Паўночна-Заходнім краі ў 70 – 90-х гг. XIX ст.

29.Утварэнне i дзейнасць палiтычных партый i арганiзацый у Паўночна-Заходнім краі ў канцы XIX – пачатку XX ст.

30.Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. у Паўночна-Заходнім краі.

31.Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку ХХ ст.

32.Фарміраванне літвіна-беларускай народнасці.

33.Асаблівасці фарміравання беларускай нацыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

34.Берасцейская царкоўна-рэлігійная унія.

35.Рэфармацыя і Конррэфармацыя і іх уплыў на канфесійнае становішча насельніцтва ВКЛ.

36.Канфесійнае становішча ў Паўночна-Заходнім краі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

37.Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры ВКЛ у эпохі Адраджэння і Асветніцтва.

38.Складванне беларускай літаратурнай мовы.

39.Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку ХХ ст.

40.Войны ХVІ – ХVІІІ стст. і іх наступствы для насельніцтва ВКЛ.

41.Унутраныя і знешнія прычыны заняпаду Рэчы Паспалiтай і яе падзелы.

42.Заходнія губерніі Расіі ў вайне 1812 г

43.Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічнае становішча Паўночна-Заходняга края ва ўмовах Першай сусветнай вайны.

44.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. i яе ўплыў на тэрыторыю нашай Айчыны.

45.Адметнасці развіцця беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху ў сакавіку – кастрычніку 1917 г.

46.Кастрычнiцкая рэвалюцыя 1917 г. ў Расii i ўстанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.

47.Абвяшчэнне незалежнасцi БНР.

48.Утварэнне БССР: падставы, ход, значэнне.

49.Утварэнне і лёс Літоўска-Беларускай ССР. Другое абвяшчэнне БССР.

50.Утварэнне СССР і ўзбуйненне БССР.

51.НЭП: сутнасць і ўрокі.

52.Курс на «беларусiзацыю» i яе зрыў.

53.Адметнасці індустрыялiзацыі і калектывiзацыі ў БССР.

54.Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.

55.Перыяд дэмакратызацыi грамадска-палiтычнага жыцця. «Адліга» ў БССР.

56.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 60 – 80-х гг. ХХ ст.

57.Сутнасць палiтыкi «перабудовы» ў СССР. Асаблівасці яе правядзення ў БССР.

58.Грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі ў другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст.

59.Абвяшчэнне незалежнасцi Рэспублікі Беларусь.

60.Распад СССР і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

61.Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання.

62.Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.

63.Беларуская мадэль развіцця.

64.Рэферэндумы 1995, 1996, 2004 гг. і іх вынікі.

65.Саюз Беларусі і Расіі: сучасны стан і перспектывы.

66. Духоўнае i культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ – ХХІ стст.

 

 


Разгледжаны і зацверджаны на пасяджэнні кафедры, пратакол №2 ад 15.09.2011