Творы, дзеючымi асобамi якiх з’яляюцца казачныя істоты

Да разглядаемай сюжэтна-тэматычнай групы легенд некаторыя даследчыкi адносяць творы, дзеючымi асобамi якiх з’яляюцца страхi, чэрцi, лесавiкi, дамавыя, гуменнiкi, русалкi, ваўкалакi, хваробы, калдуны, знахары, чараўнiкi. «Святыя днi» гэтых творах — антрапаморфныя iстоты, якiя папярэджваюць людзей аб неабходнасцi выконваць прадпiсаннi царквы: не працаваць у нядзелю i iншыя святы, прытрымлiвацца посных дзён i г. д. У выглядзе маладой жанчыны цi старой бабулi яны прыходзяць да тых, хто парушае станолены парадак, папярэджваюць, павучаюць цi нават караюць iх. Адной маладзiцы, якая прала позна ў пятнiцу, нейкая старая дае сто верацёнцаў i загадвае к заутраму ўсе напрасцi. Маладзiца дагадалася (або ёй падказау св. Мiкола) i на кожнае верацяно наматала па нiтачцы, а калi зноу прыйшла старая, паказала ёй верацёны.

— Разумная ты, маладзiца, што так здзелаць дагадалася, не здзелай ты гэтага, а аддай мне голыя верацёны, я б цябе самую як голае верацяно скруцiла ды ссушыла. Я святая пятнiца. Глядзi, баранi цябе Божа, нi разу пятнiцу не прадзi.

У легендах-былiчках пра гаспадароу лесу (лесуноў, лесавiкоу) гэты персанаж нагадвае казачачных гаспадароу лесу: яму таксама падпарадкуюцца жывёлы i пгушкi, ён можа паспрыяць палянiчаму, здольны пераўвасабляцца. «Лясун iдзе па бору, галавою вышэй над соснамi, а перад iм выбягае на паляну агромнiстае стада вавёрак, зайцау, сарнау i iншых звяро у паветры стаi цецерукоу, курапатак i iншых птушак адлятаюць прэч».

Чалавек сутыкаецца з дамавым, гуменнiкам, баннiкам, якiх таксама трэба асцерагацца. Дамавы можа заездзiць ноччу коней цi зусiм iх звесцi. Вельмi небяспечныя сустрэчы з русалкамi, якiя могуць заказытаць чалавека да смерцi. Цiкава адзначыць, што на гэтыя творы з персанажамi славянскай дэманалогii прыкметны ўплы аказала хрысцiянскае веравучэнне. У свядомасцi людзей яны нярэдка асацыiравалiся з памагатымi д’ябла, з нячыстай сiлай, чарцямi, выратавацца ад якiх магчыма толькi пры дапамозе крыжа i малiтвы. Крыжам, малiтвай i свянцонай вадой абаранiуся гаспадар ад дамавога, якi па начах заганяу яго коней, малiтвай быу пераможаны гуменнiк, якi абяцау селянiну спрыяць у справах, але патрабаваў ад яго распiску крывёю.

«... А старык тэй вынiмае з кармана новы ножык i кажа:

— На, разрэж ножыкам правы мязiнец i капнi куды-небудзь каплю сваей крывi.

Э, думае сабе бацька: дзела плоха. Ета, значыцца, нячыстая сiла.

— Не, — кажа, — я етага не магу здзелаць.

Гэтымi ж сродкамi, паводле шматлiкiх былiчак, баранiлiся ад чарцей, якiя рознымi спосабамi спакушалi людзей, заманьвалi iх у непраходныя балоты, у лясы, перакiдвалiся жывёл, чалавека.

Вера у розныя метамарфозы, у магчымасць ператварэння чалавека ў жывёлу адбiлася ў шматлiкiх творах пра ваукалакау. Па сваiх жанравых асаблiвасцях яны наблiжаюцца i да чарадзейных казак. У адным з запiсау А. К. Сержгiутоускага сцвярджаецца, што «больш за усё чараунiкi абарачваюць у ваукоў людзей на вяселлi, цэлую бяседу, як яна едзе цi пераходiць на пярэзвы». У воука быу перакiнуты жанiх, якi адмовiся ажанiцца з дзяучынай, да якой хадзiу. Яе мацi дала яму на шыю хустачку, той завязау на сабе i тут жа стау ваукалакам.

У аблiччы людзей выступаюць розныя хваробы, пошасць, паморак. Пад выглядам старой бабы, дзеда цi паненкi яны iмкнуцца трапiць у вёску, просяць падвезцi iх, а потым робяць шкоду. Але часам людзям удаецца абаранiць сябе, сваю гаспадарку: яны скiдваюць паморак у агонь.

Трэба адзначыць, што метамарфозы прысутнiчаюць у розаых жанрах вуснапазтычнай творчасцi, асаблiва ў казках i баладах, i звязаны з мiфалагiчным светасузiраннем нашых продкау. У былiчках i легендах ён значна трансфармаваўся, звычайна тлумачыцца як вынiк дзеяння нячыстага i яго памагатых цi як Боскае пакаранне людзей за iх грахi.