Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Дробавыя лічэбнікі. Зборныя лічэбнікі. Сінтаксічная спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі. Парадкавыя лічэбнікі.

Колькасныя ліч. абазначаюць адцягненыя лікі або колькасць аднародных прадметаў: два, сорак. Яны падзяляюцца на:

· пэўнаколькасныя (чатыры, семсот) – указваюць на пэўную колькасць аднародных прадметаў або абазначаюць адцягненыя лікі. Усяго іх 36 слоў. Ад іншых разрадаў адрозневаюцца граматычнымі асаблівасцямі. Большасць з іх не змяняецца па родах і ліках (тры, дваццаць).

·

·

·

·

·

·

· Лічэбнік адзін мае формы ўсіх трох родаў у залежнасці ад назоўніка, з якім спалучаецца. Ліч. два спалучаецца з назоўнікамі мужч. і ніякага роду, дзве – жаночага. Ліч. тысяча мае форму жаночага роду, мільён, мільярд – мужчынскага. Яны маюць катэгорыю ліку (тысяча-тысячы).

Пэўнаколькасныя лічэбнікі согуць мець значэнне няпэўнай колькасці. Гэта ўласціва лічэбнікам, якія ў колькасна-іменным спалучэні стаяць пасля назоўніка або пасля прыназоўнікаў пад, з, за, каля.

· зборныя (трое) – абазначаюць пэўную колькасць прадметаў або асоб як сукупнасць. Найбольш часта ўжываюцца зборныя лічэбнікі двое, трое – да дзесяцёра. Ліч. адзінаццацёра і інш. пераважаюць у гутарковай мове. Да зборных адносяцца таксама ліч. абодва, абедзве, абое.

Большасць зборных ліч. не мае катэгорыі роду і ліку, але скланяецца. Катэгорыю роду маюць только зборныя лічэбнікі абодва, абедзве.

Зборныя ліч. уступаюць у сінтаксічную сувязь з назойнікамі: а) назвамі маладых істот; б) множналікавымі назоўнікамі; г)назвамі асоб мужч. полу; д) з наз. асобы, людзі, дзеці, коні, свінні, гусі. Ужываюцца з займеннікамі вы, мы, яны, усе.

Зб. ліч. пераважаюць у мастацкім і публітыстычным стылях.

· дробавыя (адна другая) – абазначаюць дробавыя велічыны – частку адзінкі.

Асаблівасць: здольнасць спалучацца з рэчыўнымі і зборнымі назоўнікамі (шэсць сёмых насельніцтва). Паводле структуры яны састаўныя. Утвраюцца з пэўнаколькаснага лічэбніка ў лічніку і парадкавага лічэбніка ў назоўніку (чатыры дзявятыя). Сярод дробавых ліч. выдзяляюцца словы паўтара, паўтары, якія абазначаюць колькасць, што складаецца з цэлага і яго палавіны.

Састаўному пэўнаколькаснаму лічэбніку сто пядзесят адпавядае лічэбнік паўтараста, які не мае граматычных катэгорый роду і ліку.

Др. ліч. пераважаюць у навуковым і афіцыйна-справавым стылях.

 

Сінтаксічная сувязь ліч. з назоўнікамі выражаецца ў формедапасавання або кіравання.

Ліч. адзін, адна, адно, адны дапасуюцца да назоўніка ў ліку, склоне, родзе. Ліч два, абодва, тры, чатыры ўжываюцца з назоўнікаміназоўнага склону множнага ліку (абодва дрэвы).

Ліч. ад пяці і далей, акрамя састаўных, якія заканчваюцца лічэбнікамі адзін, два, абодва, 3, 4, кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону мн. ліку: пяць метраў, дваццацьвосем кілаграмаў. Ва ўскосных склонах яны дапасуюцца да назоўнікаў.

Лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону мн. ліку: тысяча метраў.

Зборныя лічэбнікі ў назоўным і вінавальным склонах кіруюць назоўнікамі (двое сяброў) , у астатніх склонах дапасуюцца да іх (Р. дваіх сяброў).

Дробавыя лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі роднага склону: тры пятыя насельцтва.

Парадкавыя лічэбнікі дапсуюцца да назоўнікаў у ліку, родзе, склоне: першы семестр.

 

Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні (пяты паверх).

Паводле марфалагічных асаблівасцей яны набліжаюцца да прыметнікаў. Яны змяняюцца па ліках, у адзіночным ліку і па родах,

 

 

скланяюцца, як прыметнікі, дапасуюцца да назоўнікаў і ў сказе выконваюць сінтаксічную функцыю пераважна дапасаванага азначэння. Адрозненне ад прым.: яны абазначаюць не якасці, а іх парадак пры лічэнні, месца сярод аднародных прадметаў.

Большасць пар. ліч. утвараецца ад асновы пэўнаколькаснх з дапамогай суфіксаў –ав-, -н- або бязафіксным спосабам. Пры ўтварэнні ад састаўнога пэўнаколькаснага форму парадкавага лічэбніка набывае толькі апошнее слова: трыццаць восьмы.