Дзеепрыметнік мае граматычныя адзнакі дзеяслова і прыметніка.

Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў і захоў- раюць агульнае лексічнае значэнне з зыходным дзеясло- вам: напісаць ліст - напісаны ліст, прачытаць лекцыю - прачытаная лекцыя, вывезці збожжа - вывезенае збожжа. Ім уласцівы агульныя з дзеясловам катэгорыі трывання — незакончанага і закончанага:крыты, мяты, здабыты, разліты; стану - незалежнага -і залежнага: загарэлы, пацямнелы, наклеены, падмецены; прошлага часу: збя- лелы, пажаўцелы, даказаны, замешаны. Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы, кіруюць назоўнікамі:твар пачырванеў ад марозу - пачырванелы ад марозу твар; сцены абклеілі шпалерамі - сцены абклеены шпалерамі. Да дзеепры- метнікаў прымыкаюць прыслоўі: прачытаць выразна верш — прачытаны выразна верш; зарасці хутка - хутка зарослы. Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, маюць формы роду, ліку і склону, якія дапасуюцца да назоўнікаў: абмер- каваны даклад, абмеркаваная кніга, абмеркаванае пытанне, абмеркаваныя працы; абмеркаваны даклад, абмеркаванага даклада, абмеркаванаму дакладу, абмеркаваным дакладам, у абмеркаваным дакладзе.

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець поўную і кароткую форму: прачытаны раман і раман прачытан; абмеркаванае пытанне і пытанне абмеркавана; скошаная трава і трава ско- шана.

 

 

Кароткія формы дзеепрыметнікаў змяняюцца па родах і ліках, але не змяняюцца па склонах: раман напісан, кніга напісана, апавяданне напісана, творы напісаны. У сказе поўныя дзеепрыметнікі выконваюць ролю азначэння або выказніка.

Кароткія дзеепрыметнікі выконваюць ролю выказніка:

Дзеепрыметнікі мужчынскага роду ў ролі выказніка часцей ужываюцца ў поўнай форме

Дзеепрыметнік разам з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыметнікавае словазлучэнне, якое выконвае ролю аднаго члена сказа.

Дзеепрыслоўе. Граматычныя катэгорыі дзеепрыслоўяў. Асаблівасці функцыянавання дзеепрыслоўяў. Адвербіялізацыя дзеепрыслоўяў.

Дзеепрыслоўе - гэта нязменная неспрагальная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне пры асноўным, выражаным дзеясловам-выказнікам. Дзеепрыслоўям уласцівы прыметы дзеяслова і прыслоўя.

Дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеясловаў, маюць агульную аснову і агульнае лексічнае значэнне з зыходным дзеясловам: вадзіць - водзячы, званіць - звонячы; катэгорыю трывання - незакончанага і закончанага: везці - везучы, ісці — ідучы. Усе дзеепрыслоўі адносяцца да незалежнага стану; формы залежнага стану ад пераходных дзеепрыслоўяў не ўтвараюцца: везучы груз, сустрэўшы сябра, ухваліўшы ўчынак, чытаючы кнігу. Дзеепрыслоўі могуць быць зваротнымі; у гэтым выпадку яны ўтвараюцца ад зваротных дзеясловаў незалежнага стану: апранацца - апранаючыся, купацца - купаючыся, сустрэцца - сустрэўшыся, усміх- нуцца - усміхнуўшыся.

 

Яны захоўваюць кіраванне дзеяслова, ад якога ўтвораны: касіць траву - косячы траву. Да дзеепрыслоўяў, як і да дзеясловаў, могуць прымыкаць прыслоўі: добра прадумаць - прадумаўшы добра. Форм часу дзеепрыслоўі не ўтвараюць. Яны абазначаюць дадатковае дзеянне і ў адпаведнасці са сваім значэннем устанаўліваюць часавую суаднесенасць з асноўным дзеяннем, названым дзеясловам-выказнікам. Для выражэння гэтай суаднесенасці выкарыстоўваюцца формы незакончанага і закончанага трывання. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання абазначаюць дадатковае дзеянне, якое адбываецца або адбывалася адначасова з асноўным. Дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае.

Дзеепрыслоўі з'яўляюцца нязменнымі і паясняюць дзеяслоў, як прыслоўі. У сказе яны выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння, часу, прычыны і інш.

Дзеепрыслоўе з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое ў сказе выступае як адзін член сказа. Ужыванне дзеепрыслоўяў пры дзейніку, які абазначае ўтваральніка і асноўнага, і дадатковага дзеяння, адпавядае літаратурнай норме. Калі ўтваральнікамі асноўнага і дадатковага дзеяння з'яўляюцца розныя асо- бы, ужыванне дзеепрыслоўя лічыцца парушэннем літара- турнай нормы.

 

Ужыванне дзеепрыслоўя пры дзеяслове-выказніку ў абагульнена-асабовых сказах лічыцца нарматыўным; утваральнікам асноўнага і дадатковага дзеяння можа быць любая асоба: Не шукаючы - не знойдзеш (Прык.); Зняўшы галаву, па валасах не плачуць (Прык.); Апа- рыўшыся малаком, і на ваду падзьмухаеш (Прык.).

У безасабовых сказах дзеепрыслоўе можа ўжывацца пры састаўным дзеяслоўным выказніку; такое ўжыванне дзеепрыслоўя адпавядае літаратурнай норме: Нельга аспрэчваць гэту думку, не маючы важкіх аргументаў;