VIII. Дамашняе заданне с. 33

 

Тэма: Матэрыял для чытання: Васіль Сухамлінскі. «Чаму Волечка не сарвала кветку».

Мэта: развіваць умение правільна чытаць па-беларуску з захаваннем фанетычных асаблівасцей мовы, выкарыстоўваць прыёмы выразнага чытання; выпрацоў-ваць умение ўзнаўляць змест твора блізка да тэксту па апорных словах; фарміраваць умение выказваць уласныя адносіны да дзеючых асоб, іх учынкаў; удак-ладняць слоўнікавы запас вучняў.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

2.Сам. чытанне

 

 

I. Праца з мастацкім творам.

1. Чытанне твора настаўнікам.

2. Праверка першаснага ўспрымання твора.

— Ці спадабалася вам дзяўчынка Во­лечка? Чаму?

3. Падрыхтоука да чытання апавядання вучнямі.

Акцэнтуацыйныя практыкаванні:

занесці РУКІ

Практыкаванні на пераадоленне цяжкасцей пры чытанні:

пер-ша-клас-ні-ца

на пя-лёс-тач-ку

у кро-пель-цы

ча-рбў-ну-ю

бла-кіт-на-е

за-гля-дзё-ла-ся

пра-цяг-ну-ла

4. Самастойнае чытанне.

— Прачытайце ўважліва твор і адкажыце на пытанне «Чаму Волечка не сарвала кветку?».

5. Аналіз апавядання.

—Чаму Волечка не сарвала кветку?

—Ці правільна яна паступіла? Адказы абгрунтуйце.

—Як бы вы павялі сябе ў такой сітуацыі? Паразважайце.

—Чаму вучыць гэта апавяданне?

6. Другое чытанне апавядання вучнямі (падрыхтоука да выбарачнага чы-
тання).

7. Выбарачнае чытанне.

—Куды ішла першакласніца Волечка раніцай? Зачытайце.

—Што яна ўбачыла каля дарогі? Зачытайце.

—Пацвердзіце словамі тэксту, чаму Волечка не сарвала кветку.

—Разгледзьце малюнак пасля тэксту. Якія радкі яму адпавядаюць?

—Знайдзіце ў тэксце і прачытайце самыя важныя, на вашу думку, словы і выразы. Настаўнік запісвае адзначаныя словы і выразы на дошцы.

8. Падрабязнае ўзнаўленне зместу тво­ра (абавязкова выкарыстаць важныя сло­вы і выразы, якія запісаны на дошцы).

9. Узнаўленне апавядання ад імя 1-й асобы (калектыўна)*.

— Уявіце, што гісторыя, апісаная ў творы, адбылася з вамі. Вам вельмі хочацца расказачь яе сваім сябрам.

— Як называв аўтар сваю гераіню?

— Якія словы вы будзеце ўжываць замест слоў Волечка, яна?

10. Чытанне твора сам сабе*.

Мэта — падрыхтавацца да выразнага чытання.

11. Выразнае чытанне*.

II. Падвядзенне вынікаў урока.

— Назавіце галоўнага героя апавядан­ня Васіля Сухамлінскага.

—Выкажыце свае адносіны да Во-лечкі. Што вам падабаецца або не пада-баецца ў дзяўчынцы? Растлумачце чаму.

—Чаму мы можам павучыцца ў Во-лечкі?

—Якая галоўная думка твора?

—Якія іншыя загалоўкі вы можаце прапанаваць да апавядання?

Варыянты дамашняга задания:

1) падрыхтавацца да выразнага чы­тання апавядання, стварыць да твора графічныя ілюстрацыі;

2) падрыхтавацца да творчага ўзнаўлення апавядання (прыдумаць працяг) і стварыць да прыдуманай часткі графічныя ілюстрацыі.

 

 

Тэма: Мікола Янчанка. «Хлеб­ный крошкі».

Мэта: фарміраваць умение вылучаць словы аўтара і словы дзеючых асоб, чытаць тэкст па ролях; выпра-цоўваць умение выказваць уласныя адносіны да дзею­чых асоб твора, іх учынкаў; выпрацоўваць умение фармуляваць галоўную думку твора адным сказам; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў новымі словамі.

Абсталяванне: карткі з прыказкамі (гл. уступную гутарку); рэпрадукцыі карцін I. Шышкіна «Жыта», М. Савіцкага «Хлеб», «Зярно», «Ураджай» (гл. 2-ю с. вокл.), Т. Яблонскай «Хлеб».

Ход урока

I. Уступная гутарка.

— Прачытайце загадку і назавіце ад-галку.

На дошцы:

Сеюць мяне, рэжуць мяне, Вяжуць мяне і б'юць, Прайду я агонь і ваду, А нарэшце ў рот пападу.

(Хлеб.)

 

 


Тэма: «Коцік Петрык і мышка» (беларуская народная казка).

Мэта: выцрацоўваць уменне вызначаць асаблівасці казачнага жанру; развіваць уменне перадаваць змест казкі, выкарыстоўваючы казачныя вобразныя выразы; фарміраваць уменне фармуляваць галоўную думку твора; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў.

Абсталяванне: партрэт Якуба Коласа, малюнак з выявай гумна.

Ход урока

I. Уступная гутарка.

— Давайце разам прачытаем словы Якуба Коласа, вядомага беларускага паэта і пісьменніка (настаўнік дэманструе вучням партрэт Якуба Коласа).

На дошцы:

Вось паслухай, зрабі ласку: Раскажу табе я казку...

— Сёння на ўроку мы трапім у чароўны свет казкі.

II. Праца з казкай.

1. Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспры-мання твора.

гумно — у гумно

Вялікі халодны будынак, куды складваюць збожжа.

Паказ малюнка.

куток — у куток

Частка памяшкання паміж дзвюма сценамі.

Шляхам назірання.

2. Чытанне казкі настаўнікам.

3. Праверка першаснага ўспрымання.

— Якія чарадзейныя моманты вы заў-важылі ў казцы? Адказ абгрунтуйце.

4. Падрыхтоўка да чытання казкі вучнямі.

Практыкаванні на пераадоленне цяжкасцей пры чытанні:

за-ша-ма-це-ла

за-ха-це-ла-ся

спа-да-ба-ла-ся

5. Самастойнае чытанне (моўчкі).

6. Гутарка па змесце казкі.

— Назавіце галоўных герояў казкі.

—Хто з герояў вам найболыы спадабаўся? Чаму?

—Чаго вельмі хацелася коціку Петрыку?

—Ці злавіў ён мышку?

—На якую хітрасць пайшла мышка,каб выратавацца?

—Ці ведаеце вы гульню «Кошкі-мышкі»? Раскажыце.

—Ці ўдалося мышцы перахітрыць коціка? Чаму?

—Чаму вучыць казка?

—Якая галоўная думка твора?

7. Стварэнне вусных партрэтаў герояў.

—Якім вы ўяўляеце коціка Петрыка?
Апішыце яго знешні выгляд.

—Які ў яго характар?

Такім жа чынам ствараецца слоўны партрэт мышкі.

8. Выбарачнае чытанне.

—Прачытайце, якімі словамі пачынаецца казка.

—Якія зачыны казак ведаеце вы?

—Чаму коцік Петрык захацеў злавіць мышку? Прачытайце.

—Як Петрык яе шукаў? Прачытайце.

—Прачытайце, як коцік сустрэў мышку.

—Прачытайце, як мышка вучыла коціка гуляць у кошкі-мышкі.

—Прачытайце канцоўку казкі.

—Успомніце, як яшчэ могуць заканчвацца казкі.

—Чаму ў канцы апошняга сказа стаіць шматкроп'е? Паразважайце.

9. Падзел тэксту на сэнсавыя часткі згодна з планам.

— Прачытайце план на с. 52.

— Знайдзіце ўрывак, які адпавядае першаму пункту плана. Зачытайце яго.

— Які эпізод адпавядае другому пункту? Трэцяму?

10. Перадача зместу твора па плану (ланцужком).

Выбарачнае ўзнаўленне казкі (перадача зместу адной з частак казкі на выбар вучняў).

Выкарыстоўваецца адзін з відаў працы на выбар настаўніка.

11. Творчае ўзнаўленне*.

— Прыдумайце працяг казкі.

12. Інсцэніраванне*.

—Знайдзіце ў тэксце размову коціка з мышкай. Назавіце дзеючых асоб гэтага
ўрыўка.

3 якой інтанацыяй неабходна чытаць словы коціка? Мышкі? Растлумачце, чаму.

Настаўнік дапамагае вучням размеркаваць ролі.

Разыгрываецца дыялог коціка і мышка.

III. Падвядзенне вынікаў урока.

—Назавіце галоўных герояў казкі «Коцік Петрык і мышка».

—Чаму вучыць гэтая казка?

—Якая галоўная думка твора?

Варыянты дамашняга задання:

1) падрыхтавацца да выразнага чытання казкі;

2) падрыхтавацца да перадачы зместу казкі;

3) падрыхтавацца да інсцэніравання казкі.

 

 

Тэма З.Верас “Сонца сеціць”,РАСЦІСЛАЎ БЕНЗЯРУК «ЛЯСНАЯ ГОСЦЯ»

Мэты:

> выпрацоўваць выразнае чытанне, правільнае маўленне;

> развіваць мысленне, узбагачаць слоўнік вучняў;

> ствараць добрую эмацыянальную атмасферу, якая садзейнічала б раскрыццю лепшых якасцей вучняў, іх творчых здольнасцей.

Тып урока: урок-казка, Абсталяванне: магнітафон, малюнкі,

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

Старонка эрудыта: крыжаванка (мал. 3).

1.Як называецца лес, дзе растуць адны елачкі? (Ельнік.)

2.Што абуваюць у моцны мароз? (Валёнкі.)

3.Яна прыходзіць раз у год

I водзіць з намі карагод.
Ей у пакоі не сядзіцца,

Цяпла і сонейка баіцца. (Снягурка.)

4.Мастак ён, будаўнік,

Зімой відаць яго работу.

Кладзе дарогі напрамкі

I праз раку, і праз балоты.

(Мароз.)

— А зараз прачытайце па вер-тыкалі слова, якое атрымалася.

Ці здагадаліся, пра што мы будзем гаварыць на ўроку? — Правільна, пра елку.

II.Новая тэма

—Што вы ведаеце пра елку? (Адказы дзяцей.)

—А цяпер паслухайце, як елачка трапіла ў казку «Лясная госця», якую расказаў Расціслаў Бензярук [1, с. 55—57].

III. Чытанне тэксту настаўнікам

Бюро даведак:

пашкадавала — пожалела;

няхай — пусть;

каралі — бусы (пацеркі);

прапанавала — предложнла.

Хвілінка адпачынку(пад музыку)

Раз-два-тры-чатыры-пяць,

У ельнік мы пайшлі гуляць.

Ветрык ёлачкі хістае,

Шышкі на зямлю кідае.

Іх хоча з сабой узяць —

Раз-два-тры-чатыры-пяць. (Імітацыя рухаў.)

IV. Чытанне тэксту вучнямі

1. Чытанне тэксту па частках і падбор загалоўкаў да іх. (I частка — «Лясная госця»; II частка — «Упрыгожванне ёлкі»; III частка — «Навагодні карагод».)

2. Першую і другую часткі прачытаць па асобах, апускаючы словы аўтара.

3. «Скачкі». Чытаць праз слова III частку.

V. Аналіз зместу твора

—Як звалі лясную госцю? Калі і куды яна прыйшла да дзяцей?
Куды дзеці яе запрасілі? Як стала адчуваць сябе госця? Чаму?

—Што вырашылі зрабіць дзеці?

—Чаго яшчэ захацела лясная прыгажуня?

—Што зрабілі дзеці? Хто яшчэ прыйшоў да дзяцей і елачкі?Што рабілі дзеці? Які ў іх быў настрой?

—Што рашыла рабіць елачка? Ці добра гэта?

—Як вы разумееце выразы «лясная госця», «вадзіць карагод»?

VI. Актуалізацыя ведаў вучняў

—Як вы думаеце. ці весела было елачцы з дзецьмі ў школе? А ці ўсім бывае так добра?

—Давайце параўнаем елачку і коціка Петрыка, пра якога вы чыталі дома. Ці аднолькавы быў у іх настрой? Чаму? Як Петрык сябе адчуваў, калі ад яго збегла мышка?

—Прачытайце, што хацеў зрабіць коцік Петрык.

—Раскажыце, куды ён пайшоў і што там знайшоў.

—Прачьттайце размову коціка і мышкі.

VII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

—На якое свята завітала госця з лесу да дзяцей у школу?

—Малайцы! Вы добра працавалі. Надышоў час заканчваць урок.
Дзякуй за працу!

Дамашняе заданне

1. Падрыхтаваць самастойна матэрыял пра іншыя святы, якія пры-
ходзяць к людзям разам з Новым годам (можна зайсці ў бібліятэку).

2. Прачытаць выразна апавяданне Р. Бензярука і адказаць на
пытанні да тэксту [1, с. 57].

 

 

Тэма В.Жуковіч “Цудоўныя святы”, П.Сушко “Зіхатлівыя сняжынкі”

Мэта: развіваць уменне правільна чытаць па-беларуску з захаваннем фанетычных асаблівасцей мовы; развіваць уменне ствараць слоўныя замалёўкі, слоўныя партрэты ге-рояў твора; вучыць складаць партытуру паэтычнага твора; узбагачаць лексікон вучняў вобразнымі словамі і выра-замі, лексічным матэрыялам па тэме «Зіма».

Ход урока

I. Самастойнае чытанне

У бабулі дзве ,

А ў дзядулі – дзве

У Анюцінай сястрыцы –

Банты два і две

Колькі

І колькі

У дзеда, бабы

І сястрыцы –

Разам з

У касіцах?

Чарацінка

Чарацінка сўмавала на рачным беразе. "Стаіш-ш-ш?" — пытаўся вецер, пралятаючы каля яе. "Стаю", — шапацела чарацінка ў адказ. І вецер ляцеў далей.

Прыйшла зіма. Вецер ад марозу стаў надта злосны. "Стаіш-ш-ш?" — налятаў ён на чарацінку. "Стаю", — шаптала яна, дрыжучы ад холаду.

Хутка выпаў снег. Чарацінка сагрэлася пад снежнай коўдрай і заснула. Ёй снілася лета, сонейка, кветкі ў траве, і сябе яна бачыла ў зялёным убранні. Пралятаючы вецер шыпеў: "Стаіш-ш-ш?" Але, вандруючы ў снах, чарацінка ўжо не чула ветру.