Прачытайце сказы. Расстаўце знакі прыпынку (каардынацыя дзейніка і выказніка).

СКАЗЫ І ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ІХ

 

1.Мінск сталіца Беларусі.

2.Хатынь наш нязгасны боль.

3.Маці гэта галоўны на свеце чалавек.

4.Мір гэта ўзаемапавага і дапамога.

5.Дні светлыя, ясныя.

6. Расці, мой сыне, ты крыніца майго жыцця.

7.Цікавы чалавек гэты Нупрэй.

8.Лайдак і свавольнік наш Арцём.

9. Неба чыстае, васільковае.

10.Сумленне самы вялікі начальнік над чалавекам.

11.Гармонік, у кожнай нашай хаце ты жаданы госць.

12.Энергетыка аснова сучаснай гаспадаркі.

13.Быць незайздросным не мець лішняга клопату.

14.Гаспадарку весці не лапці плесці.

15.Вочы люстэрка душы.

16.Дзяцел, ты цудоўны лясны лекар.

17.Згода сіла грамады.

18.Звычай няпісаны закон.

19.Дубы жывыя помнікі, створаныя самой прыродай.

20.Мама, я часцінка твая.

21.Бацькоў слухаць не знаць гора.

22.Каханне свята душы.

23.Вясна, ты прыроды абуджэнне.

24.Маўчанне знак згоды.

25.Поле араць не рукамі махаць.

26.Жанчына, ты таямніца з таямніц.

27.Сяброўства найдаражэйшы дар.

28.Аўчарка цудоўны вартаўнік.

29.Родная мова наш бестэрміновы пашпарт.

30.Факты рэч упартая.

31.Моладзь, ты наша нацыянальнае багацце.

32.Явар незвычайнае дрэва.

33.Жыццё пражыць не поле перайсці.

34.Жыта, ты вечны наш скарб!

35.Свіцязь ціхае, ласкавае возера.

36.Белавежская пушча самы вялікі запаведны лес у Еўропе.

37.Зялёны май, ты мой любімы месяц.

38.Пракос весці не зуліцу месці.

39.Прырода найцікавейшая кніга.

40.Зіма, ты чараўніца.

41Біяграфія гісторыя чалавека.

42.Памятаць свой род не быць сіратой.

43.Навагрудчына радзіма паэта-генія Адама Міцкевіча.

44.Кнігі Францыска Скарыны наш гонар.

45.Балоты, вы неацэннае багацце Палесся.

46.Зямля бацькоў адвечны рай.

47.Раніца ціхая бязветраная.

48.Жыццё дзве сціплыя простыя даты.

49.Цудоўны гітарыст гэты Мікіта.

50.Сітуацыя вельмі далікатная.

51.Я амаль не студэнт.

52.У нас усе бары і ельнікі музеі славы несмяротнай.

53.Матчыны пірагі вельмі смачныя.

54.Кнігі сведкі часу.

55.Боханы хлеба пышныя зарумянелыя.

56.Пекла справа нашых рук.

57.Будаваць вялікае шчасце для чалавецтва.

58.Літаратура падручнік жыцця.

59.Паклёп і хлусня зброя забітых у адкрытым баі.

60.Нядрэння хлопец гэты Віцеў аднакласнік.

61.Вадарод лягчэйшы за паветра.

62.Языком малоцт не дровы калоць.

63.Чалавечае жыццё не вечнае.

64.Парэчча слаўная мясціна куток прыгожы і вясёлы.

65.Матчыны рукі асабліва ласкавыя.

66.Яго жыццё ьарацьба са смерцю.

67.Наш паэт жывая галіна ад нашага дрэва.

68.Сэрца паэта чуйнае да справядлівасці.

69.Кожная яго песня непаўторны дыямент.

70.Уладзімір Каракевіч адзін з самых любімых пісьменнікаў.

71.Зрабіць гэты чарцёж простая для цябе справа.

72.Мінулае падмурак будучыні.

73.Мы нашчадкі продкаў-герояў.

74.Полацкая зямля прарадзіма беларусаў.

75.Шахматы адна з самых старажытных гульняў.

76.Любоў народа ўзнагарода.

77.Касіць мужчынская справа.

78.Неба чыстае васільковае.

79.Верасень месяц святла празрыстасці асмужаных аксамітных даляў.

80.Цудоўная пара канікулы!

81.Загадзя падрыхтаваць глебу значыць забяспечыць добры ўраджай.

82.Сцяпан вялікі начальнік.

83.Залётнік першы з раслін абжывае пашкоджаныя пажарам лясныя дзялянкі.

84.Увесь інструмент дзятла вострая дзюба.

85.Вялікая сіла мара.чалавек без че нішто.

86.Я не з баязлівага дзясятка.

87.Арганізаваць камандаваць Сцёпкава стыхія.

88.Самыя лепшыя лекі ад болю ад лютай сваробы гай сенажаці і рэкі…

89.Кузьма чорны тонкі знаўца роднай мовы і душы чалавека.

90.Я твой застурнік абаронца.

91.Возера Свіцязь помнік прыроды.

92.Лес ціхі бадзёры свежы.

93.Выдатная пасада быць на зямлі чалавекам.

94.Пупышкі на вербах гнуткіх гэта вясны пачатак.

95.Воблакі залочаныя чаўны.

96.Цікавы чалавек гэты Нупрэй.

97.Я сын зямлі нашчадак хлебароба.

98.Гаспадарку весці не лапці плесці.

99.Фантастыка выдумка спецыфічныя асаблівасці народнай казкі.

100.Ён чалавек уважлівы адказны.

101.Пра ўсё даведацца і ўсё бачыць мая мара.

102.Дзеці самыя чулыя да прашды і хараства людзі.

103.Птушыны свет пінскіх балот багаты і разнастайны.

104.Мы людзі свабодныя.

105.Без цябе ўсе мае дні глухія і будныя.

106.Цікавы субяседнік васіль Пракопавіч.

107.Знайсці грыб у спракатым дыване апалай лістоты справа нялёгкая.

108.Ты маё шчасце мая радасць.

109.Маўленчая культура чалавека гэта люстэрка яго духоўнага жыцця.

110.Апалае лісце канец восені.