Паняцце функцыянальнага стылю мовы

У кожнай мове на працягу яе развіцця фарміруюцца і замацоўваюцца пэўныя нормы ўжывання моўных сродкаў у залежнасці ад сферы зносін, зместу і задач выказвання. Гэтыя нормы ляжаць у аснове вылучэння функцыянальных стыляў мовы.

Слова стыль (грэч. stylos) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчачках, залітых воскам. З другога канца палачка мела форму лапаткі, якой сціралі, загладжвалі, выпаўнялі напісанне.

Зараз слова стыль мае іншыя значэнні. Адно з іх – “ужыванне слоў, словазлучэнняў і сказаў паводле іх адпаведнасці зместу і мэце выказвання”.

Функцыянальны (моўны) стыль – разнавіднасць мовы, якая характарызуецца пэўнымі асаблівасцямі адбору, спалучэння і арганізацыі моўных сродкаў ў залежнасці ад задач паведамлення.

На фарміраванне моўных стыляў, акрамя рэсурсаў самой мовы, аказваюць уздзеянне і экстралінгвістычныя (нямоўныя) фактары:

- форма зносін (вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная);

- сацыяльная сфера зносін (бытавая, вытворчая, культурная, палітычная і г.д.);

- змест інфармацыі (тэма і прадмет выказвання);

- мэта зносін (паведамленне, просьба, загад, прапанова і г.д.)

Стылі мовы – прадмет вывучэння функцыянальнай стылістыкі (стылістыкі маўлення), што з’яўляецца адным з напрамкаў сучаснай стылістыкі, які даследуе заканамернасці ўжывання моўных сродкаў у розных сферах зносін. Да іншых яе адгалінаванняў належаць: апісальная стылістыка – разглядае магчымасці выкарыстання стылістычна афарбаваных сродкаў (сінанімія ў шырокім сэнсе), практычная стылістыка – выпрацоўвае нормы ўжывання слоў, словазлучэнняў і сказаў ў розных функцыянальных стылях, стылістыка мастацкай літаратуры – апісвае асаблівасці функцыянавання мовы ў мастацкім кантэксце, даследуе адметнасць стыляў пісьменніка.

У стылістыцы беларускай мовы вылучаюць пяць стыляў: чатыры кніжныя (афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі) і гутарковы (размоўны).

Для кніжных стыляў ўласцівы наступныя рысы: падрыхтаванасць, абдуманасць, паслядоўнасць, лагічнасць выкладу матэрыялу. Для гутарковага стылю характэрны экспромтнасць, неафіцыйнасць, эмацыянальнасць.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай, а таксама наяўнасцю міжстылявых (нейтральных) моўных сродкаў.

Размежаванне стыляў заснавана не толькі на наяўнасці пэўных асаблівасцей (стылеўтваральных рыс), але і на тым, што кожны стыль пазбягае ўключэння такіх элементаў, якія яму не ўласцівы. Так, афіцыйна-дзелавому стылю не могуць належаць словы з суб’ектыўнай ацэнкай: дочачка, ціхуткі, малюсенькі, велізарны. Такія выразы як вахта міру, кола грамадскасці шырока выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных творах і не характэрны для тэкстаў навуковага, афіцыйна-дзелавога і размоўнага стыляў і г.д.

Разам з тым неабходна адзначыць, што функцыянальныя стылі не з’яўляюцца замкнутымі сістэмамі, бо ўяўляюць сабой разнавіднасці сродкаў адной моўнай сістэмы. Яны могуць узаемадзейнічаць, кожны са стыляў у рознай меры могуць ўключаць у сябе элементы іншых стыляў, калі гэта выклікана ўмовамі і мэтай зносін і не парушаецца стылістычная цэласнасць тэксту. Найбольш пранікальнымі лічацца мастацкі і публіцыстычны стылі, менш пранікальным – афіцыйна-дзелавы.

У межах кожнага функцыянальнага стылю можна вылучыць падстылі. Падстыль – разнавіднасць стылю, якая характарызуецца сукупнасцю, адборам і сістэмна-моўнай арганізацыяй сродкаў, уласцівай толькі пэўнаму тыпу тэкстаў. Трэба адзначыць, што размежаванне стыляў на падстылі не мае адзінай асновы, бо дыферэнцыяцыя апошніх заснавана не на асноўных (“базавых”) стылеўтваральных фактарах, а на дадатковых, уласцівых кожнаму стылю. Кожны тэкст з улікам яго зместу, структурна-кампазіцыйнага афармлення і спецыфічных моўных асаблівасцей можна суаднесці з пэўным стылем, падстылем і жанрам.

Жанр – гэта від тэксту, які вылучаецца ў межах таго ці іншага функцыянальнага стылю ці падстылю і характарызуецца своеасаблівай кампазіцыйнай арганізацыяй матэрыялу і моўных сродкаў.

2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.

№ п/п Стыль Падстылі /жанры Сфера прымянення Мэты зносін Асноўныя віды тэкстаў Асноўныя характарыстыкі
Гутарковы Мае дзве разнавіднасці: 1. Вусная. 2. Пісьмовая. Быт, сямейныя, сяброўскія адносіны. Абмен думкамі, інфарма-цыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі. Гутаркі (дыялогі), запіскі, лісты блізкім людзям. Непадрыхтаванасць, аўтаматызм, натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, адсутнасць строгай лагічнасці, ацэначны характар моўных сродкаў. У выснай разнавіднасці вялікую ролю адыгрываюць жэсты, міміка, поза, інтанацыя.
Навуковы Падстылі: 1. Уласна навуковы (манаргафія, дысертацыя, аўтарэферат). 2. Навукова-вучэбны (падручнік, вучэбны дапаможнік, семінарскі даклад, лекцыя). 3. Навукова-папулярны (брашура, выступлене, артыкул). Навука і тэхніка, вучэбны працэс. Тлумачэн-не дасяг-ненняў навукі і тэхнікі, паведамленні пра іх. Выступ-ленні, даклады, лекцыі, дыспуты, артыкулы, кнігі на навуковыя тэмы, падручнікі Дакладнасць, лагічнасць, доказ-насць, абстрактнасць, пэўная сухасць маўлення.
Афіцыйна-дзелавы Падстылі: 1. Заканадаўчы (закон, канстытуцыя, указ, статут, грамадзянскія і крымінальныя акты і г.д.) 2. Дыплама-тычны (камю-ніке, мема-рандум, міжнародныя дагаворы і г.д) 3. Канцылярскі (заява, аб’ява, даверанасць, распіска, спра-ваздача і г.д.) Афіцый-ныя зносіны. Рэгуляцыя афіцыйных адносін. Службо-выя па-перы (да-ведка, справа-здача, за-гад, заява, пратакол, дагавор і інш.) Сцісласць, афіцыйнасць, строгая дакладнасць, сухасць маўлення, бясстрастнасць, устойлівая форма падачы фактаў.
Публіцыстычны Падстылі: 1. Газетна-публіцыстыч-ны . 2. Радыё- і тэлежурналісцкі. 3. Аратарскі. Жанры: 1. Інфар-мацыйны (рэпартаж, інтэрв’ю). 2. Аналітычны (карэспандэнцыя, артыкул, рэцэнзія, агляд). 3. Мастацка-публіцыстыч-ны (нарыс, замалёўка, фельетон). Грамадс-ка-палі-тычнае, грамадска-культур-нае, спар-тыўнае і г.д. жыццё. Інфарма-цыя пра грамадска важныя справы; інфарма-цыйнае ўздзеянне на свя-домасць і пачуцці людзей. Газетныя і часопіс-ныя арты-кулы, выс-тупленні, даклады, лекцыі на грамадска-палітыч-ныя, гра-мадска-культур-ныя тэмы Лагічнасць, дакладнасць у падачы фактаў, натуральнасць, даходлівасць, эмацыянальнасць, часам афіцыйнасць выкладу, адкрытая аўтарская пазіцыя.
Мастацкі Дзеліцца на падстылі ў адпаведнасці з трыма родамі літаратуры – лірыкай, эпасам, драмай: 1. Вершаваная мова (верш, паэма і г.д.) 2. Мастацка-празаічны (аповесць, апавяданне, раман і г.д.) 3. Драматур-гічны (каме-дыя, драма і г.д.) Мастацкая літаратура. Інфарма-цыя аб духоўным вопыце людзей, эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека. Апавядан-не, апо-весць, раман, п’еса, верш, казка, быліна і інш. Мастацкая вобразнасць, канкрэтнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць.

 

V. Літаратура

Асноўная:

1. Беларуская мова: сцісла і даступна. -Мн., 1997.

2. Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. -Мн.,1992.

3. Сямешка Л.У., Шкраба У.Р., Бадзевіч З. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

4. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. - Мн., 1995.

Дадатковая:

1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

2. Красней В. П. Навуковы стыль сучаснай беларускай літаратурнай мовы // Беларуская мова ў другой палове ХХ ст.: Матэр. міжнар. навук. канф. – Мн., 1998. – С. 16–19.

3. Старавойтава Н. П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць / Вучэбна-метадычны дапаможнік для нефілалагічных спецыяльнасцей. – Мн., 2006.

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

 

 

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол №8 ад 24.02.2010г.

 

 

Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №8

для правядзення заняткаў на І курсе лячэбнага факультэта

па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

 

Тэма: Функцыянальныя стылі маўлення.

 

Час: 75 хвілін

 

 

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

1. Пазнаёміць з паняццем функцыянальнай стылістыкі.

2. Паглыбіць веды аб асаблівасцях фукцыянальных стыляў беларускай мовы.

3. Адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю на беларускай мове.

 

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дыдактычны матэрыял па тэме.

ІІІ. Разлік вучэбнага часу:

№ пп Ход заняткаў Колькасць адведзенага часу ў хвілінах
1. Уводная частка.
2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў у выглядзе тэставання.
3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.
4. Выкананне практычных заданняў.
5. Выстаўленне выніковых адзнак.
6. Заключная частка.

IV. Агульныя метадычныя ўказанні:

 

Пасля праверкі прысутных выкладчык знаёміць студэнтаў з задачамі і тэмай практычных заняткаў. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў праводзіцца ў выглядзе тэставання. На занятках студэнты ўдзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў па разглядаемай тэме, выконваюць практычныя заданні. Выкладчык забяспечвае выкананне ўсіх запланаваных практыкаванняў, арганізуе самастойную работу студэнтаў па выкананні заданняў, тым самым ацэньвае ўзровень ведаў студэнтаў. У заключнай частцы выкладчык дае характарыстыку работы групы, адзначае ступень падрыхтоўкі студэнтаў. Даецца заданне на наступныя заняткі.

 

V. ХОД ЗАНЯТКАЎ.

1. Уводная частка:

1. Арганізацыйны момант.

2. Вызначэнне мэтавай накіраванасці заняткаў.

2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў:

1. Размяркуйце жанры адпаведна стылям. Адказ запішыце ў выглядзе суадносін літар і лічбаў:

Стыль Жанр
А. Навуковы 1) асабісты дзённік 2) мемарандум 3) справаздача 4) верш 5) анатацыя 6) рэферат 7) статут 8) байка 9) манаграфія 10) гутарка 11) пратакол 12) прысяга 13) рэзюме 14) інтэрв’ю 15) заява
Б. Афіцыйна-дзелавы
В. Публіцыстычны
Г. Мастацкі
Д. Гутарковы