Галоўны сэнс польскага пытання – быць вольнымі ад ганебнай перавагі чужых загадаў – выкладзены ў

ЗАЦВЯРДЖАЮ

дэкан гістарычнага факультэта

________________А.А. Бурык

 

“____”________________2016 г.

Матэрыялы для комплекснай кантрольнай работы

па курсу “Гісторыя Беларусі”(гістарычны факультэт, 5 курс)

 

Варыянт 2

Вызначце адзін правільны адказ

Які гаспадарчы занятак адносіцца да прысвойваючай гаспадаркі?

а) паляванне

б) ткацтва

в) ляднае земляробства

г) жывёлагадоўля

 

Як звалася жалезістая маса, якую першабытная майстры атрымлівалі ў печах-домніцах?

а) чурынга

б) кераміка

в) крыца

г) бранзалет

 

3. Форма феадальнага землеўладання, якая давала магчымасць уладальніку зямлі прадаваць, абменьваць, дзяліць сваю маёмасць мела назву:

а) палюддзе

б) памеснае землеўладанне

в) кармленне

г) вотчыннае землеўладанне

 

У якім годзе полацкая дружына на чале з Усяславам Брачыслававічам (Чарадзеем) здзейсніла паход на Пскоў?

а) 1021 г.

б) 1065 г.

в) 1067 г.

г) 1073 г.

 

Хто ўдзельнічаў у забойстве Міндоўга?

а) Войшалк, Даўмонт, Таўцівіл

б) Шварн Данілавіч, Трайдзень, Даўмонт

в) Даўмонт, Таўцівіл, Трайнята

г) Трайдзень, Трайнята, Таўцівіл

 

Хто першым выкарыстаў герб “Пагоня” як асабісты герб вялікіх князёў?

а) Гедымін

б) Міндоўг

в) Войшалк

г) Віцень

 

Якім чынам да ВкЛ было далучана Віцебскае княства?

а) праз шлюб нашчадкаў двух княжацкіх родаў

б) было адваявана войскам ВкЛ у Маскоўскага княства

в) праз захоп княства ўзброеным шляхам

г) было адваявана войскам ВкЛ у крыжакоў

 

8. Вызначце часы праўлення вялікага князя ВкЛ Гедыміна:

а) 1295–1316 гг.

б) 1316–1341 гг.

в) 1345–1377 гг.

г) 1377–1430 гг.

 

У якім годзе была падпісана Віленска-Радамская ўнія?

а) 1392 г.

б) 1401 г.

в) 1413 г.

г) 1447 г.

 

10. Службовая асоба ў ВкЛ, сачыўшая за спагнаннем падаткаў і збораў:

а) ваявода

б) канцлер

в) падскарбій

г) кашталян

 

11. Катэгорыя залежных сялян у ВкЛ, якія не мелі ўласнай сядзібы, наймалі жыллё, выконвалі работы па найму, а галоўнай павіннасцю быў чынш:

а) чэлядзь нявольная

б) сяляне пахожыяв

в) агароднікі

г) кутнікі

 

У якім годзе адбыўся мяцеж М. Глінскага?

а) 1508 г.

б) 1514 г.

в) 1537 г.

г) 1569 г.

 

13. Вайна 1558–1583 гг. у гісторыі ВкЛ – гэта:

а) “вялікая вайна”

б) грамадзянская вайна ў ВкЛ

в) Паўночная вайна

г) Інфлянцкая (Лівонская) вайна

 

14. Дваццацігадовы тэрмін пошуку збеглых сялян быў усталяваны:

а) Судзебнікам Казіміра 1468 г.

б) Статутам ВКЛ 1529 г.

в) Статутам ВКЛ 1566 г.

г) Статутам ВКЛ 1588 г.

 

15. У чым сутнасць права “liberum veto”:

а) права любога дзяржаўнага дзеяча адмяніць прыняцце закона

б) права любога шляхціца, пасла сейму, адмяніць прыняцце закона

в) права вялікага князя адмяніць рашэнні Рады

г) права польскага караля адмяняць рашэнні вялікага князя ВкЛ

 

Які ўніяцкі дзеяч праславіўся незвычайнай жорсткасцю ў прывядзенні праваслаўных да ўніі?

а) Іпацій Пацей

б) Кірыла Тарлецкій

в) Іасафат Кунцэвіч

г) Петр Скарга

 

Хто супрацьстаяў казацкім загонам падчас казацка-сялянскай вайны 1648–1651 гг. на беларускай тэрыторыі?

а) кароннае войска пад кіраўніцтвам Яна Казіміра

б) гарадское апалчэнне

в) войска ВкЛ пад кіраўніцтвам Януша Радзівіла

г) сялянскае апалчэнне

 

18. Цэнтральная тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі:

а) пасля I падзела Рэчы Паспалітай

б) пасля II падзела Рэчы Паспалітай

в) пасля III падзела Рэчы Паспалітай

г) ніколі не ўваходзіла

 

Адной з галоўных задач расійскай палітыкі на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVІІІ – першай палове XІX ст. была

а) выкарыстанне беларускіх зямель у якасці сыравіннага дадатку імперыі б) інтэграванне і русіфікацыя беларускіх зямель
в) выкарыстанне беларускіх зямель у якасці палігона для эканамічных рэформ г) выкарыстанне беларускіх зямель у якасці буфера падчас вайны з Францыяй
   

Далучаныя да Расіі ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад

а) Віленскай і Слонімскай губерняў б) Віцебскай і Магілёўскай губерняў
в) Віленскай і Мінскай губерняў г) Полацкай і Мінскай губерняў

 

Галоўны сэнс польскага пытання – быць вольнымі ад ганебнай перавагі чужых загадаў – выкладзены ў

а) мазурцы Дамброўскага б) Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 г.
в) артыкуле “Апошняе папярэджанне Польшчы” г) прамове Напалеона І перад польскімі дэпутатамі ў Берліне

 

22. Па плану М. Агінскага тэрыторыя адноўленага княства Літоўскага павінна была складацца з

а) пяці губерняў і трох акруг б) шасці губерняў і дзвюх акруг
в) сямі губерняў і адной акругі г) васьмі губерняў і дзвюх акруг