Расійскі корпус, які падчас вайны 1812 г. дзейнічаў у Віцебскай губерні і ахоўваў шляхі на Пецярбург, узначальваў

а) І. Эсэн б) П. Вітгенштэйн
в) Я. Мелер – Закамельскі г) Ф. Эртэль

 

Асноўная катэгорыя гараджан у Беларусі ў канцы XVІІІ – першай чвэрці XІX ст.

а) грамадзяне б) дваране
в) сяляне г) вайскоўцы

Бешанковічскі кірмаш дзейнічаў на тэрыторыі

а) Мінскай губерні б) Віцебскай губерні
в) Гродзенскай губерні г) Магілёўскай губерні

Створаную ў 1812 г. Камісію Часовага ўрада ВКЛ узначаліў

а) А. Сапега б) Ю. Касакоўскі
в) А. Патоцкі г) С. Солтан

Паланафільскія тэндэнцыі ў палітыцы расійскага ўрада адносна Беларусі былі ўласцівы

а) Кацярыненскаму перыяду б) Паўлаўска-Аляксандраўскаму перыяду
в) Мікалаеўскаму перыяду г) перыяду Аляксандра ІІ

 

28. Кіраўнік “таварыства падхарунжых”

а) В. Лукасінскі б) П. Высоцкі
в) Ю. Нямцэвіч г) М. Радзівіл

Кіраўнік кансерватыўнага лагера ў паўстанні 1830-1831 гг.

а) А. Чартарыйскі б) Я. Лялевель
в) С. Шумскі г) В. Пяткевіч

Камітэт заходніх губерняў быў створаны ў

а) 1826 г. б) 1828 г.
в) 1830 г. г) 1831 г.

У 1833 г. для ўмацавання праваслаўя ў Беларусі была адкрыта 3-я праваслаўная епархія з цэнтрам у горадзе

а) Віцебск б) Полацк
в) Брэст г) Слуцк

Інтэлектуальны гурток, які дзейнічаў у Вільні ў 1850-я гады, узначальваў

а) А. Кіркор б) В. Дунін-Марцінкевіч
в) А. Вярыга-Дарэўскі г) Я. Баршчэўскі

33. Ініцыятар стварэння ў 1836 г. тайнай арганізацыі “Дэмакратычнае таварыства”

а) Я. Загорскі б) Ф. Савіч
в) А. Далеўскі г) Ф. Далеўскі

Першы ўрадавы дакумент па сялянскай рэформе быў адрасаваны

а) цару Аляксандру II б) міністру С. Ланскому
в) кіраўніку Сакрэтнага Камітэта Я. Растоўцаву г) Віленскаму генерал-губернатару У. Назімаву

Самая паслядоўная сярод буржуазных рэформ 1860-х гадоў у Расіі

а) гарадская б) ваенная
в) судовая г) школьная

36. Мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны:

а) 9 снежня 1917 г.;

б) 18 лютага 1918 г.;

в) 21 лютага 1918 г.;

г) 3 сакавіка 1918 г.

 

37. Трэцяя Устаўная грамата Рады БНР была прынята:

а) 18 лютага 1918 г.;

б) 21 лютага 1918 г.;

в) 9 сакавіка 1918 г.;

г) 25 сакавіка 1918 г.

 

38. Дагавор аб утварэнні СССР заключылі:

а) БССР, РСФСР, УССР і ЗСФСР;

б) БССР, РСФСР, УССР;

в) БССР і РСФСР;

г) БССР і УССР.

 

39. Да першых мерапрыемстваў бальшавікоў у Беларусі адносіліся:

а) перавод усіх школ на беларускую мову навучання;

б) увядзенне 12-гадзіннага рабочага дня;

в) канфіскацыя памешчыцкіх гаспадарак;

г) індустрыялізацыя.

 

40. Элементамі палітыкі «ваеннага камунізму» не з'яўляліся:

а) усеагульная працоўная павіннасць;

б) развіццё кааперацыі і арэнды;

в) ураўняльнасць у аплаце працы;

г) бясплатнасць камунальных паслуг.

 

41. Другая Канстытуцыя БССР была прынята ў:

а) 1919 г.;

б) 1921 г.;

в) 1924 г.;

г) 1927 г.

 

42. Трэцяя Канстытуцыя Беларускай ССР замацоўвала:

а) перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі ў БССР;

б) утварэнне БССР;

в) уваходжанне БССР у склад СССР;

г) пабудову ў БССР сацыялістычнага грамадства.

 

43. Былыя афіцэры і чыноўнікі, якім польскі ўрад раздаваў участкі заходнебеларускіх зямель за заслугі ў польска-савецкай вайне 1919-1920 гг., называліся:

а) касінеры;

б) карабінеры;

в) асаднікі;

г) легіянеры.

 

44. План гітлераўскай Германіі, які прадугледжваў каланізацыю і германізацыю тэрыторыі Усходняй Еўропы, у тым ліку БССР, называўся:

а) «Барбароса»;

б) «Ост»;

в) «Гельб»;

г) «Баграціён».

 

45. Дапамогу ў аднаўленні народнай гаспадаркі пасля Вялікай Айчын- най вайны БССР атрымала ад:

а) савецкіх рэспублік;

б) ЗША;

в) краін Заходняй Еўропы;

г) Лігі Нацый.

 

46. Картачная сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары была адменена ў:

а) 1946 г.;

б) 1947 г.;

в) 1948 г.;

г) 1950 г.

 

47. «Харчовая праграма СССР», прынятая ў 1982 г., прадугледжвала:

а) стварэнне аграрна-прамысловых комплексаў (АПК);

б) хімізацыю сельскай гаспадаркі;

в) меліярацыю Палесся;

г) механізацыю сельскай гаспадаркі.

 

48. Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася ў:

а) красавіку 1985 г.;

б) красавіку 1986 г.;

в) верасні 1990 г.;

г) сакавіку 1991 г.

 

49. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята:

а) 27 ліпеня 1990 г.;

б) 19 верасня 1991 г.;

в) 15 сакавіка 1994 г.;

г) 10 ліпеня 1994 г.

 

50. Прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь згодна з Канстытуцыяй з'яўляецца:

а) Нацыянальны сход;

б) Канстытуцыйны Суд;

в) Палата прадстаўнікоў;

г) Савет Міністраў.

 

Загадчык кафедры гісторыі Беларусі У.В. Здановіч