НЕСЯЛОЎСКІ Францішак Ксаверы

[18.12.1771, мяст. Ляхавічы Навагрудскага пав., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — 15.9.1845], ваенны і дзяржаўны дзеяч. З шляхецкага роду гербу «Кошбак», сын Юзафа Несялоўскага. У 1785—88 вучыўся ў Галоўнай ваеннай школе ВКЛ у Вільні. З 1788 камандзір палка пяхоты войск ВКЛ. У 1792 удзельнічаў у баях з расійскімі войскамі пад Брэстам, узнагароджаны крыжам «Virtuti Militari». Браў удзел у падрыхтоўцы паўстання 1794. Вызначыўся са сваім рэгіментам 7.5.1794 у бітве пад Палянамі (каля Ашмян), у чэрв.-ліп. ў рэйдзе па Курляндыі. У вер. 1794 трапіў у палон. У Гродне расійскі генерал Рапнін у адказ на просьбу бацькоў сустрэцца з арыштаваным прапанаваў прысягнуць на вернасць Кацярыне ІІ, але Несялоўскі не пайшоў на кампраміс. Быў вызвалены і выехаў у Германію. Вярнуўся ў 1796, але ў 1798 абвінавачаны ў падрыхтоўцы новага паўстання і зняволены ў Вільні. Пасля вызвалення падтрымаў план А.Чартарыйскага адбудаваць дзяржаўнасць пад эгідай Расіі. З 1807 у складзе судова-адміністрацыйнай камісіі Віленскага ун-та. У 1812 падтрымаў Напалеона, уведзены ім у склад Вайсковага камітэта ў Вільні. Пазней у званні генерала брыгады прызначаны інспектарам пяхоты арміі і паспалітага рушэння ВКЛ. Разам з напалеонаўскай арміяй адступіў за мяжу. У 1814 пасля амністыі вярнуўся ў Беларусь, прадаў родавыя маёнткі і выехаў у Польшчу. У 1830 абраны паслом сейма Каралеўства Польскага. Узяў удзел у паўстанні 1830—31: нам. губернатара Варшавы, камандзір брыгады пры абароне горада. Пасля задушэння паўстання арыштаваны і дэпартаваны ў Волагду.

НЯМЦЭВІЧ Юльян Урсын

[16.2.1758, в. Скокі Брэсцкага пав., цяпер Брэсцкага р-на — 21.5.1841, Парыж], пiсьменьнiк, ад’ютант Тадэвуша Касьцюшкі, адзін з аўтараў першай Канстытуцыi ў Еўропе, нарадзiўся у Скоках. Вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, у 1770—77 у Рыцарскай школе (Кадэцкім корпусе) у Варшаве. Абраны паслом на Чатырохгадовы сейм 1788—92, удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі 3 мая 1791. З 1791 член Адукацыйнай камісіі. Пасля перамогі прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі эміграваў, жыў у Саксоніі, Аўстрыі, Італіі. У час паўстання 1794 ад’ютант і сакратар Т.Касцюшкі. Паранены ў Мацяёвіцкай бітве, трапіў у палон; зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбургу. Пасля амністыі ў 1796 разам з Касцюшкам выехаў у ЗША. Вярнуўся ў Варшаву ў 1807, заняў пасаду сакратара Сената Варшаўскага княства. З 1813 сакратар Сената Каралеўства (Царства) Польскага. У сваім маёнтку Урсынаў пад Варшавай сабраў вялікую бібліятэку. У 1809, 1816 і 1819 зрабіў некалькі падарожжаў па Беларусі з мэтай апісання помнікаў. У 1820 у Віцебску ставілася камедыя Н. «Пан Навіна». З 1827 старшыня Таварыства сяброў навук у Варшаве. Падчас паўстання 1830—31 увайшоў у склад Часовага ўрада, абраны сенатарам-кашталянам. Пасля задушэння паўстання маёмасць Н. канфіскавана, у тым ліку і бібліятэка, якую прадалі на аўкцыёне. Н. эміграваў Парыж. У 1838 заснаваў у Парыжы Польскую бібліятэку. Адзін з найвыдатнейшых польскіх пісьменнікаў эпохі Асветніцтва. Ініцыятар і рэдактар выдання «Збор гістарычных мемуараў пра старажытную Польшчу» (т. 1—7, 1822—36).

КАСЦЮШКА Тадэвуш (Андрэй Тадэвуш Банавентура)

[1746 (ахрышчаны 12.2.1746), фальварак Мерачоўшчына (паводле іншых крыніц — Сяхновічы) Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 15.10.1817, Салюр, Швейцарыя], дзяржаўны і ваенны дзеяч. З шляхецкага роду гербу «Рох ІІІ». У 1755—60 вучыўся ў Любяшоўскім піярскім калегіуме, у 1765—69 у Рыцарскай школе (Кадэцкі корпус) у Варшаве, якую скончыў на выдатна. У 1769 у чыне капітана накіраваны ў Парыж для вывучэння артылерыі, архітэктуры і фартыфікацыі, слухач Акадэміі жывапісу і скульптуры. Вярнуўся на радзіму ў 1774, у 1775 зноў выехаў у Парыж, а ў 1776 у Паўн. Амерыку, дзе ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. Залічаны ў амерыканскую aрмію ў званні палкоўніка, кіраваў стварэннем фартыфікацыйных збудаванняў. 13.10.1783 Кангрэс ЗША надаў К. званне брыгаднага генерала, амерыканскае грамадзянства і пажыццёвую пенсію. Вярнуўся на радзіму ў 1784. 12.10.1789 прызначаны генерал-маёрам войска Рэчы Паспалітай. У 1792 вызначыўся ў вайне з Расіяй, 3.8.1792 узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» і атрымаў чын генерал-лейтэнанта. У знак пратэсту супраць змовы караля з Таргавіцкай канфедэрацыяй падаў у адстаўку, падаўся ў эміграцыю (Лейпцыг, Парыж). 24.4.1794 на Кракаўскім рынку даў прысягу на вернасць паўстанню і абвясціў, што будзе змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы. Стаў найвышэйшым начальнікам узброеных сіл. 7.5.1794 выдаў Паланецкі ўніверсал, якім абвяшчалася асабістая свабода сялян. У чэрв.—вер. 1794 узначальваў абарону Варшавы ад прускіх і расійскіх войск. 10.10.1794 у бітве пад Мацяёвіцамі паранены трапіў у палон. Тайна (пад прозвішчам «шляхціц Шыманскі») дастаўлены ў Пецярбург і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Пасля смерці Кацярыны ІІ імператар Павел І наведаў К. ў крэпасці і амніставаў яго і іншых удзельнікаў паўстання. Адмовіўшыся ад прапаноў пайсці на расійскую службу, Каскюшка ў канцы 1796 выехаў у ЗША. У 1798 пераехаў у Францыю. Ухіліўся ад цеснага супрацоўніцтва з Напалеонам. Летам 1815 пераехаў у Салюр. Пасля смерці яго забальзамаванае цела перапахавана ў Кракаве на Вавелі. У Беларусі імем К. названы вуліцы ў Гродне, Брэсце, Косаве, устаноўлены мемарыяльныя знакі ў Гродне і Косаве.


3. Помнікі паўстання (Мерачоўшчына, Малыя Сяхновічы, Крупчыцы, Скокі, Музей Суворава)

 

Мерачоўшчына – радзіма Касцюшкі. Калісьці гэта быў адзіны комплекс – парк, палац, мерачоўскі сядзібны дом.

На першым плане выгляд сядзібнага дома з рысамі стылю барока першай паловы XVIII ст. ў фальварку Мерачоўшчына — месца нараджэння кіраўніка паўстання 1794 г. Тадэвуша Касцюшкі (1746—1817). У глыбіні палац графа В. Пуслоускага ў стылі рэтраготыкі, пабудаваны у 1838 г. архітэктарамі Ф. Яшчолдам i У. Марконі. Сядзіба не захавалася, палац у руінах. Літаграфія з малюнка H. Орды.

Але ў верасні 2004 года ў мястэчку Мерачоўшчына адбылося ўрачыстае адкрыцце адноўленнага дома, ў якім нарадзіўся Андрэй Тадеуш Кастюшка. На месцы узроджанай сядзібы быў усяго ліш камень с памятнай даской — в голом поле.

 

Славутай хаты пад двухъяруснай чаротавай крышай не стало ў час Другой Сусветнай вайны. Дом славутага зямляка захаваўся только на малюнках Міхаіла Куляша и літаграфіі Напалеона Арды. В 1999 годзе на месцы былога маентка быў установлены мемарыальны камень.

Калісьці музей, у якім яшчэ не сабралі ўсю калекцыю для экспазіцыі не меней, прыцягнуў увагу аматараў гісторыі. Поўнасцю добраўпарадкаваная тэрыторыя, якая прымыкае к маентку, багата клумбамі і вазонамі.

Кажны год у музеі шыроко одмячаецца дзень народжання Тадэуша Кастюшка (4 лютага). Дом-музей Т. Кастюшка карыстаецца заслужанай папулярнасцю турыстаў і грае вялікую ролю ў справе ўвекавечання памяці нашаго славутага зямляка.

Малыя Сяхновічы