Сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка

ЗАЦВЕРДЖАНА

Міністэрствам адукацыі

Рэспублікі Беларусь

2 верасня 2008 г.

Рэгістрацыйны № ТД-СГ.015/тып.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

(ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)

 

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў

Мінск

РІВШ


УДК 808.26

ББК 81.411.3

Б 43

 

Р э к а м е н д а в а н а

для зацвярджэння ў якасці тыпавой:

 

Кафедрай гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 8 ад 4 сакавіка 2008 г.);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 3 ад 27 сакавіка 2008 г.);

Вучэбна-метадычным аб’яднаннем ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (пратакол № 4 ад 31 сакавіка 2008 г.)

 

 

С к л а д а л ь н і к і :

 

Прыгодзіч М. Р.,загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар

Кулеш Г. І., дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Лобань Н. П.,дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Р э ц э н з е н т ы :

 

Кафедра беларускай і рускай моў УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія” (заг. кафедры Скікевіч Т.І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт);

Ляшчынская В.А., прафесар кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”, доктар філалагічных навук, прафесар;

Старавойтава Н.П., дацэнт кафедры беларускай і рускай моў УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

 

 

Беларуская мова (прафесійная лексіка) : тыпавая вучэб. праграма для

Б 43 выш. навуч. устаноў/ склад.: М. Р. Прыгодзіч, Г. І. Кулеш,

Н. П. Лобань; пад рэд. М. Р. Прыгодзіча. – Мінск : РІВШ, 2008. – 28 с.

УДК 808.26

ББК 81. 411.3

Афармленне. ДУА «Рэспубліканскі

 
інстытут вышэйшай школы», 2008

ЗМЕСТ

Тлумачальная запіска..................................................................................4

Прыкладны тэматычны план....................................................................11

Змест вучэбнай дысцыпліны....................................................................12

Спіс літаратуры.........................................................................................16

Асноўныя паняцці і тэрміны....................................................................21

Дадатак. Прыкладныя тэмы вусных паведамленняў
і рэфератаў.................................................................................................24

 

 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

 

Тыпавая вучэбная праграма новага пакалення па вучэбнай дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» прызначана для ажыццяўлення на першай ступені вышэйшай адукацыі ў межах цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яе характэрнымі рысамі з’яўляюцца: абноўлены змест, акцэнтаванне на кампетэнтнасным падыходзе да навучання, значнае ўзмацненне ролі і месца самастойнай працы студэнтаў, выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій. У межах супрацоўніцтва выкладчыка і студэнта праграма выступае своеасаблівым арыенцірам у працэсе набыцця ведаў, разнастайнай інфармацыі; атрымання практыка-арыентаваных і жыццядзейнасных уменняў.

Вучэбная праграма дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» распрацавана ў адпаведнасці з такімі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі, як:

· Макет образовательного стандарта высшего образования первой ступени (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374);

· Образовательный стандарт «Высшее образование. Первая ступень. Цикл социально-гуманитарных дисциплин» (зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2006 г. № 89);

· Изменение № 1 к РД РБ 02100.5227-2006 (зацверджана і ўведзена ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2008 г. № 3);

· Макет типовой учебной программы дисциплины социально-гуманитарного цикла высшего образования первой ступени (Методические рекомендации для разработчиков типовых учебных программ, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2007 г.);

· Порядок разработки, утверждения и регистрации учебных программ для первой ступени высшего образования (зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 28.12.2007 г.).

У вучэбнай праграме ўлічаны патрабаванні адукацыйнага стандарта па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

 

Агульныя патрабаванні да фарміравання

сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў у вышэйшай навучальнай установе з’яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-вартасным і сацыяльна-творчым вопыце, што забяспечваюць вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

Сфарміраванасць у выпускніка сацыяльна-асобасных кампетэнцый садзейнічае развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці як інтэграванага выніку адукацыі ў ВНУ.

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

1) прынцыпам гуманізацыіякпрыярытэтным прынцыпам адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэса і творчую самарэалізацыю выпускніка;

2) прынцыпам фундаменталізацыі, які садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі акаляючага свету, прыродазнаўча-навуковымі і гуманітарнымі ведамі;

3) прынцыпам кампетэнтнаснага падыходу, які вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўзмацненне яго практычнай арыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай работы студэнтаў па вырашэнні задач і сітуацый, мадэліруючых сацыяльна-прафесійныя праблемы, і фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых умовах жыцця;

4) прынцып сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, які забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве атрыманых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэб і магчымасцей навучэнцаў;

5) прынцып міждысцыплінарнасці і інтэграцыі сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць пазнання гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік вышэйшай навучальнай установы пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме пер-
шай ступені (спецыяліст) павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

· кампетэнцыі культурна-вартаснай і асобаснай арыентацыі;

· кампетэнцыі грамадзянскасці і патрыятызму;

· кампетэнцыі сацыяльнага ўзаемадзеяння;

· кампетэнцыі камунікацыі;

· кампетэнцыі зберажэння здароўя;

· кампетэнцыі самаўдасканалення.

Выпускнік у працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць і ўдасканаліць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі:

· валоданне метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу;

· сфарміраванасць крытычнага мыслення;

· уменне працаваць у камандзе;

· валоданне навыкамі праектавання і прагназавання;

· сфарміраванасць асобасных якасцей: самастойнасць, адказнасць, арганізаванасць, мэтанакіраванасць, а таксама матывацыйна-каштоўнасная арыентацыя;

· уменне вучыцца, пастаянна павышаць кваліфікацыю.

 

Мэты і задачы дысцыпліны

«Беларуская мова (прафесійная лексіка)»

Беларуская мова (прафесійная лексіка) – дысцыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамовамі і інш.

Праграма курса «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць любую інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:

· выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

· развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы;

· пашыраць і ўзбагачаць прафесійны лексічны запас будучых спецыялістаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

· фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;

· выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Задачы вывучэння дысцыпліны:

· сфарміраваць у студэнтаў разуменне неабходнасці ведаць і карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;

· даць студэнтам неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;

· дапамагчы студэнтам усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні нацыі;

· садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытычна думаючых спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

· ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыяльных зносін;

· функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

· месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

· сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

· поўны набор прафесійнай лексікі;

· тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці;

умець:

· граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

· адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю;

· перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;

· складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступленні і г.д.;

· выконваць тэсты і тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.