Гарады Беларусі ў першай палове XIX ст

Сацыяльна-эканамічнае развіццё гарадоў Беларусі знайшло адлюстраванне ў манаграфіі беларускага гісторыка А.М.Лютага.

…В конце 50-х годов XIX на территории современной Белоруссии числилось 42 города (4 губернских, 32 уездных и 6 заштатных). Из них 6 белорусских городов входило в состав Виленской губ.: Вилейка, Дисна, Ошмяны, Лида – уездные, Друя, Радошковичи – заштатные; в Гродненской губ. было 6 городов: Гродно – губернский, Брест, Волковыск, Кобрин, Пружаны, Слоним – уездные; 13 городов входило в состав Могилевской губ.: Могилев – губернский, Быхов, Гомель, Климовичи, Копысь, Мстиславль, Орша, Рогачев, Сенно, Чериков, Чаусы – уездные, Бабиновичи, Горки – заштатные: 11 городов находилось на территории Минской губ.: Минск – губернский, Бобруск, Борисов, Игумен, Мозырь, Новогрудок, Пинск, Речица, Слуцк – уездные, Докшицы, Несвиж – заштатные и 6 городов – на территории Витебской губ.: Витебск – губернский, Городок, Дрисса, Лепель, Полоцк, Сураж – уездные.

К концу 30-х годов XIX в. еще около 12% всего числа городов Белоруссии (5 из 43 городов) были частновладельческими…

Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в

конце ХVIII – первой половине XIX века. Мн., 1987. С. 16.

 

23. Гандаль у Беларусі у першай палове XIX ст.

Урывак з працы беларускага гісторыка В.В.Чапко.

… Всего в первой половине XIX в. насчитывалось не более 10 крупных ярмарок; 1 собиралась в Минске, 3 – в Гомеле, остальные в местечках, в среднем по 2 на губернию. На крупных ярмарках купцы из русских, украинских, польских городов торговали промышленными товарами, на всех остальных продавались изделия местных ремесленников и сельскохозяйственные продукты. …

 

Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине XIX века. Мн., 1981. С. 95.

24. Разважанні Адама Міцкевіча пра Беларусь і беларускую мову:

Вялікую прастору... займае краіна паміж Дняпром, Чорным морам, Бугам і Нёманам. Яна даўно згубіла агульную назву, бо розныя пакаленні, якія жылі тут, не прызнаюць ужо імя славян за свае родавае... Нарманы і ляхі прыходзілі сюды са сваей уладай, і схіляліся яны то пад скіпетрам рускіх князёў, то пад уладай Польшчы. 3 той пары, калі іх заваяваў дом Рурыка, яны былі ў складзе рускіх земляў… Тут сутыкалася каталіцкая рэлігія з усходняй царквой, шляхецкая Рэч Паспалітая з сістэмай самаўладства...

 

... 3 усіх славянскіх народаў русіны, гэта значыць сяляне Пінскай, часткова Мінскай і Гродзенскай губерняў, захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рысаў. У іх казках і песнях ёсць усё. Пісьмовых помнікаў у іх мала, толькі «Літоўскі Статут» напісаны іхняй мовай, самай гарманічнай і з усіх славянскіх моваў найменш змененай. Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы і прыгнёце.

 

...Мова поўдня Расіі — маларуская, на якой гаворыць амаль дзесяць мільёнаў чалавек, бясспрэчна, самая музычная, самая паэтычная і звонкая, але яна ніколі не была настолькі развітой, каб стаць мовай літаратурнай. На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай, таксама размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і выдатна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ею для сваей дыпламатычнай перапіскі. Мова велікаросаў, на якой гаворыць амаль гэтулькі ж чалавек (трэба выключыць адсюль фінска-маскоўскі дыялект, які моцна ад яе адрозніваецца), вылучаецца багаццем і чысцінёй, але ў ей няма ні цудоўнай прастаты беларускай мовы, ні гарманічнасці і музычнасці маларускай...

Цыт. па:Філаматы і філарэты. Зборнік. Мн., 1998. С. 121-122.

 

Тэставыя заданні

 

  1. Аб якіх падзеях 1812 г. узгадваў адмірал П.Чычагаў у наступным урыўку:

“Ужасное зрелище представилось нам, когда мы 17 ноября пришли на то место, которое накануне занимал неприятель и которое он только что оставил: земля была покрыта трупами убитых и замёрзших людей; они лежали в разных положениях. Крестьянские избы везде были ими переполнены, река была запружена множеством утонувших пехотинцев, женщин и детей; около мостов валялись целые эскадроны, которые бросились в реку».

 

  1. Хто ўзначальваў “Дэмакратычнае таварыства”?

А) Т.Зан

Б) М.Рукевіч

В) Ф.Савіч

 

  1. Калі дзейнічаў Камітэт па справах заходніх губерняў?

А) 1831 – 1848

Б) 1831 – 1857

В) 1857 – 1861

 

  1. Калі ўзніклі ваенныя пасяленні на Беларусі?

А) 1807

Б) 1810

В) 1812

Г) 1830

 

  1. Калі адбывалася будаўніцтва Бабруйскай крэпасці?

А) 1810 – 1820

Б) 1824 – 1839

В) 1833 – 1842

 

  1. У якім годзе г. Беласток і Беласточчына ўвайшлі ў склад Гродзенскай губерні?

А) 1795

Б) 1807

В) 1843

Г) 1863

 

  1. Вызначыце, калі існавала Беларуская навучальная акруга?

А) 1803 – 1917

Б) 1812 –1820

В) 1829 – 1850

 

  1. Калі ўзнікла таварыства філаматаў?

А) 1812

Б) 1817

В) 1836

 

  1. Якім быў характар паўстання 1830-1831 гг.на Беларусі?

А) нацыянальна-вызваленчым

Б) сялянскім

В) шляхецкім

Г) антыфеадальным

 

  1. Каля якога беларускага горада ў ліпені 1812 г. саксонскі корпус Ж.Рэнье панес значныя страты?

А) пад Віцебскам

Б) каля Магілёва

В) пад Кобрынам

Г) каля Міра

 

  1. Калі выдавалася “Часовая мінская газета”?

А) 1812

Б) 1812 –1820

В) 1830 – 1831

Г) 1863

 

  1. Хто быў першым папячыцелем (куратарам) Віленскай навучальнай акругі?

А) М.Агінскі

Б) І.Лялевель

В) М.Навасільцаў

Г) А.Чартарыйскі

 

  1. Калі быў заснаваны музей старажытнасцяў ў Вільні?

А) 1820

Б) 1848

В) 1855

Г) 1857

 

  1. Калі была ўтворана Мінская губернія?

А) 1772

Б) 1793

В) 1802

 

  1. Калі адбывалася будаўніцтва Брэсцкай крэпасці?

А) 1824 –1839

Б) 1810 – 1820

В) 1833 – 1842

 

  1. Які водны канал злучаў басейны Нёмана і Віслы?

А) Агінскі

Б) Аўгустоўскі

В) Бярэзінскі

 

  1. Якую вагу ў памешчыцкай гаспадарцы першай паловы XIX ст.займалі прыбыткі ад жывёлагадоўлі?

А) 1-2%

Б) 4-10%

В) 20-25%

Г) 50%

 

  1. Вызначыце формы арганізацыі прамысловай вытворчасці:

1._________________________

2._________________________

3._________________________

 

  1. Калі была заснавана Горы-Горацкая земляробчая школа?

А) 1820

Б) 1840

В) 1848

 

  1. Калі дзейнічала арганізацыя “Саюз свабодных братоў”?

А) 1817 – 1823

Б) 1836 -1838

В) 1846 –1849

 

  1. На якой тэрыторыі Беларусі існавалі ваенныя пасяленні?

А) на ўсёй тэрыторыі

Б) у Гродзенскай і Віленскай губернях

В) у Віцебскай і Магілёўскай губернях

Г) у Мінскай губерні

 

  1. Калі была ўтворана Віленская навучальная акруга?

А) 1800

Б) 1803

В) 1812

 

  1. Калі ў сувязі с польскім паўстаннем на тэрыторыі Беларусі было абвешчана ваеннае становішча?

А) лістапад 1830 г.

Б) снежань 1830 г.

В) люты 1831г.

Г) сакавік 1831 г.

 

  1. Калі адбыўся Полацкі царкоўны сабор?

А) 1831

Б) 1839

В) 1844

 

  1. Суаднясіце ўдзельнікаў грамадска-палітычнага руху з пэўнымі арганізацыямі:
А) М.І.Рукевіч 1. таварыства філаматаў
Б) Ф.Савіч 2. таварыства “Злучаных сяброў”
В) С.Трусаў 3. таварыства “Ваенныя сябры”
Г) Ю.Яжоўскі 4. “Дэмакратычнае таварыства”

 

Навучальны модуль II

 

· Беларусь у другой палове XIX ст. Мадэрнізацыя і нацыянальнае самавызначэнне

·

Лекцыі

Планы семінарскіх заняткаў

Дакументы і матэрыялы

Тэставыя заданні

 

Лекцыі

 

Гістарыяграфія, крыніцы.

Перыяд 60-90-х гг.XIX ст. у гісторыі Беларусі аб'ядноўвае шэраг самастойных у гістарыяграфічным плане пытанняў: адмена прыгоннага права і шляхі капіталістычнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі; рост гарадоў, развіццё прамысловасці і гандлю; сацыяльны рух; фарміраванне беларускай нацыі і развіццё культуры; палітыка царызму і г.д. Першыя публікацыі, прысвечаныя аналізу гэтых пытанняў, з'явіліся яшчэ да 1917 г. Спецыфічнай рысай тагачасных публікацый было тое, што іх аўтары часта з'яўляліся сведкамі гістарычных падзей і працэсаў, якія яны апісвалі. Іх работы вызначаліся эмпірызмам, багаццем цікавых назіранняў, статыстычных звестак. Сярод іх, у залежнасці ад манеры структурызацыі і характару змешчаных матэрыялаў, сустракаюцца гістарычныя нарысы з элементамі мемуарыстыкі, падра-бязныя статыстыка-эканамічныя даследаванні, падмацаваныя вялізнымі дадаткамі ў выглядзе табліц, этнаграфічныя і фальклорныя агляды і г. д. Тагачасная гістарыяграфія развівалася ў трох аспектах: афіцыйна-ахоўніцкім, ліберальна-дэмакратычным і народніцкім.

3 пункту гледжання афіцыйных колаў былі адлюстраваны гістарычныя падзеі 1863 г. на Беларусі, а таксама грамадска-палітычнае жыццё пасля разгрому паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага ў публікацыях П. Бранцава, М. Каткова, Г. Карнілава, М. Каяловіча, В. Ратча і інш. Імклівыя з'явы аб'ектыўнай рэальнасці, класавыя супярэчнасці канца XIX -пачаткуXX стст. знайшлі свой адбітак з адпаведных пазіцый у публікацыях чарнасоценца Л. Саланевіча, ліберала А. Сапунова, прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай думкі Антона і Івана Луцкевічаў, К. Каганца, С. Палуяна і іншых.

Бурны рост прамысловасці, саматужных промыслаў, пашырэнне гандлю, становішча рабочых, эвалюцыя аграрнага пытання і сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі 60-90-х гг. XIX ст. адлюстраваны ў багатых звесткамі выданнях, даследаваннях I. Вульферта, А. Дэмбавецкага, П. Баброўскага, В. Сямёнава і іншых.

У 20-я гг.XX ст. з'явіліся грунтоўныя працы М. Доўнар-Запольскага "Народное хозяйство Белоруссии 1861-1914 гг." (1926), А. Цвікевіча "Западно-руссизм": Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в." (1929). Грамадска-палітычны рух і яго вынікі не маглі заставацца па-за ўвагай даследчыкаў таго часу. Былі надрукаваныя ў гэты час манаграфіі і артыкулы С. Агурскага, У. Пічэты, А. Смоліча, Ф. Турука і іншых.

Гістарыяграфія 30-50-х гг.XX ст. вызначылася празмернай ідэалагізацыяй рабочага і сялянскага руху, грамадска-культурнага жыцця. Не без ідэалагічных шаблонаў таго часу, але ўсё ж змястоўны матэрыял аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі ўтрымліваюць даследаванні Д. Дудкова, I. Саладкова, М. Фрыдман і іншых.

У 60-80-х гг.ХХ ст. з'явіўся шэраг прац па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі (даследаванні М.В. Біча, М.Ф. Болбаса, К.І. Шабуні, В.П. Панюціча, Л.П. Ліпінскага, Х.Ю. Бейлькіна і іншых), станаўлення грамадска-палітычнай і навуковай думкі (Г.В. Кісялёў, У.А. Васілевіч, У.М. Конан, В.Ф. Шалькевіч, Г.А. Каханоўскі, А.С. Майхровіч,С.Х. Александровіч і інш.), эвалюцыі і формаў рабочага, сялянскага, рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвален-чага рухаў, палітыкі царызму на Беларусі (С.М. Самбук, М.В. Біч і іншыя), гісторыі культуры Беларусі (Л.М. Дробаў, А. А. Лойка, А.І. Мальдзіс і іншыя). Каштоўным здабыткам для вывучэння гісторыі Беларусі стала выданне калектыўных абагульняючых прац: "История рабочего класса Белорусской ССР" (Мн., 1984. Т. 1), "Гісторыя Беларускай ССР" ( Мн., 1972. Т. 2), "Гісторыя беларускага мастацтва" (Мн., 1989. Т. 3) і г. д.

Па-за ўвагай даследчыкаў у гэты час засталіся пытанні гісторыі дваранства, буржуазіі, інтэлігенцыі, комплекснага асэнсавання развіцця беларускага нацыянальнага руху і яго ідэалогіі, фарміравання беларускай нацыі, палітыка царызму у Беларусі ў сацыяльна-культурнайі нацыянальнай сферах,грамадска-палітычнага становішча і г. д.

90-я гады мінулага стагоддзя вызначаліся цікавасцю даследчыкаў да пытанняў перш за ўсё палітычнай і этнакультурнай гісторыі Беларусі. З'явіліся ў друку цікавыя працы М.В. Біча, В.П. Панюціча, Г.В. Кісялёва, П.І. Брыгадзіна, З.В. Шыбекі і інш. Выдадзены "Нарысы гісторыі Беларусі" (Мн., 1994. Ч. 1; Мн., 1995. Ч. 2).

Крыніцы па гісторыі Беларусі 60-х гг.XIX - пачаткуXX стст. шматлікія. У значнай ступені яны апрацаваны і апублікаваны, асабліва статыстыка і заканадаўчыя акты. Але большасць дакументаў знаходзіцца ў архівасховішчах і рукапісных аддзелах бібліятэк Мінска, Гродна, Вільнюса, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава і інш. Узнікае праблема іх выяўлення і выкарыстання. Як архіўныя, так і апублікаваныя крыніцы адрозніваюцца па свайму паходжанню і ступені сваёй рэпрэзентатыўнасці. Часта гістарычныя кры-ніцы не супаставімыя паміж сабой з-за адрозненняў па свайму паходжанню, тэхніцы і праграме збору звестак. Па прычыне існуючага разрыву паміж задачамі, якія стаялі перад складальнікам дакумента, і навуковымі мэтамі даследчыкаў, нярэдка паўстае праблема выяўлення падтэкставай, скрытай інфармацыі.

Аснову для характарыстыкі сацыяльна-эканамічных, дэмаграфічных і культурных працэсаў складаюць масавыя статыстычныя дадзеныя. Цікавыя звесткі па гісторыі Беларусі даносяць апублікаваныя матэрыялы пазямельных абследаванняў 1877, 1887, 1905 гг., ваенна-конскіх перапісаў, статыстыкі землеўладання, дадзеныя паказальнікаў і спісаў фабрык і заводаў, штогадовых справаздач губернатараў і дадаткаў да іх, аглядаў навучальных устаноў, "Адресов-календарей ..." і г. д. Каштоўнымі з'яўляюцца апублікаваныя вынікі Усеагульнага перапісу насельніцтва 1897 г. Яны дазваляюць адцосна аб'ектыўна характарызаваць сацыяльна-дэмаграфічную, прафесійную і саслоўную структуры насельніцтва, дапамагаюць прааналізаваць вынікі на цыянальнай палітыкі царызму, эвалюцыю сацыяльна-эканамічных працэсаў на Беларусі ў канцы XIX ст.

Значную частку дакументаў складаюць заканадаўчыя акты, распараджэнні ўрадавых органаў, а таксама матэрыялы справаводства міністэрстваў, Сінода, губернатарскіх канцылярый, павятовых органаў. Яны дазваляюць характарызаваць палітыку царызму на Беларусі, тагачаснае грамадскае і культурнае жыццё, некаторыя працэсы ў развіцці эканомікі.

У другой палове XIX - пачаткуXX стст. узрастае роля перыядычнага друку. Перыядычныя выданні істотна адрозніваліся паміж сабой па ідэйна-мастацкаму накірунку. У Мінску, Гродне, Віцебску, Магілёве, Вільні выдаваліся "Губернские ведомости" з афіцыйнай інфармацыяй губерняў, "Памятные книжки...", "Епархиальные ведомости" і г. д. Вялікі ўплыў на грамадскую думку аказвала газета "Минскнй листок", якая хутка адклікалася на розныя праявы жыцця. У пачаткуXX ст. павялічылася колькасць дзяржаўных і пры-ватных перыядычных выданняў, у тым ліку з'явіўся беларускамоўны легальны друк, матэрыялы якога дазваляюць узнавіць многія старонкі гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, жыцця рабочых і сялян.

Да нядаўняга часу мала выкарыстоўвалася даследчыкамі беларуская мемуарыстыка. Багатыя звесткі ўспамінаў, а таксама эпісталярная спадчына дазваляюць раскрыць падтэкст гістарычных з'яў і працэсаў. Частка мемуараў апублікавана. Гэта ўспаміны віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, нацыяльна-культурных дзеячаў А. Луцкевіча, Я. Дылы, А. Багдановіча і інш.

Звесткі аб палітычных працэсах і падзеях, сацыяльных канфліктах, вызваленчым руху на тэрыторыі Беларусі ўтрымліваюць дакументы палітычных партый, нелегальных арганізацый. Гэтыя матэрыялы ў большасці яшчэ не апрацаваныя і захоўваюцца ў архівах. Наогул гістарычныя крыніцы па беларускай гісторыі другой паловы XIX ст. разнапланавыя і багатыя, што дазваляе гісторыкам праводзіць маштабныя даследаванні.

 

 

Адмена прыгоннага права.

У другой палове XIX ст. у дзяржаўна-палітычным ладзе краін Заходняй Еўропы адбыліся значныя змены. Перамога капіталізма над феадалізмам у эканоміцы выклікала неабходнасць стварэння адпаведнай палітычнай сістэмы буржуазнага грамадства. На змену феадальна-абсалютнай манархіі прыйшлі новыя формы дзяржаўнага ўтварэння — канстытуцыйныя манархіі, буржуазна-парламенцкія рэспублікі.

У адрозненне ад краін Захаду дзяржаўна-палітычны лад Расіі ў сярэдзіне XIX ст. яшчэ заставаўся некранутым буржуазнымі пераўтварэннямі. Тут працягваў сваё існаванне абсалютызм і прыгоннае права. Яскравым сведчаннем крызісу дзяржавы стала Крымская вайна (1853 — 1856 гт.). Расія не здолела супрацьстаяць высокаразвітым краінам Заходняй Еўропы і пацярпела паражэнне. Стала відавочна, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі значна прайграе капіталістычнай з яе таварна-грашовьмі адносшамі, рьнкам працы і жорсткай канкурэнцыяй, якія падштурхоўваюць тэхнічнае развіццё, вядуць да інтэнсіфікацыі вытворчасці. Між тым Расія няўхільна рухалася да капіталізму. Аб'ектыўныя патрэбы эканамічнага і палітычнага развіцця грамадства прымусілі расійскія ўлады пачаць распрацоўку і правядзенне неабходных рэформ "зверху".

Беларусь сярэдзіны XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён. Сельская гаспадарка вызначала яго эканамічнае аблічча. Асноўную масу насельніцтва (каля 72,3%) складалі сяляне, якія падзяляліся на тры асноыныя катэгорыі прыватнаўласніцкія, дзяржаўныя і вольныя. Акрамя гэтага на Беларусі меліся нязначныя групы сялян ўдзельных (належылі царскай сям'і), паезуіцкіх, леных, царкоўных і манастырскіх.

Нягледзячы на прыгоннае права, сіла эканамічнага развіцця непазбежна ўцягвала Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму супраціўлялася дваранства, якое трымалася за свае саслоўныя правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў пашыралі барскую запашку і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну (у 50-я гады на ёй былі звыш 90% сялян). Працэс абеззямельвання ў сувязі з увядзеннем у 40—50-х гг. інвентароў, якія рэгламентавалі памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцяў, дасягнуў найбольшых памераў. На ўзмацненне ўціску беларускае сялянства адказвала супраціўленнем. Толькі за 1858—1860 гг. у Беларусі адбылося болып 40 выступленняў сялян, многія з якіх былі падаўлены з дапамогай войск.

Урад Аляксандра II, які разумеў неабходнасць адмены прыгоннага права, у студзені 1857 г. зрабіў першы практычны крок да ажыццяўлення сялянскай рэформы: пад кіраўніцтвам імператара “для абмеркавання мер па ўладкаванню быта памешчыцпах сялян" быў створаны Сакрэтны камітэт.

Пад непасрэднай пагрозай хуткага ўвядзення цяжкіх для іх інвентарных правіл, памешчыкі Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай губерняў праз генерал-губернатара У.І. Назімава выказалі сваю згоду на вызваленне сялян. Прадугледжвалася, што сяляне бясплатна атрымаюць толькі асабістую свабоду, а ўся зямлля і нерухомая сялянская маёмасць застануцца ва ўласнасці памешчыка. У адказ, 20 лістапада 1857 г. Аляксандр II накіраваў рэскрыпт на імя У. Назімава, у якім абвяшчаў пачатак падрыхтоўкі сялянскай рэформы. Абавязковай умовай яе правядзення было прадастаўленне сялянам акрамя сядзібнага, таксама і палявога надзелу. Самадзяржаўная ўлада аказалася больш дальнабачнай, чым памешчыкі заходніх губерняў. Для падрыхтоўкі праекта рэформы былі створаны губернскія дваранскія камітэты.

У лютым 1858 г. Сакрэтны камітэт быў перайменаваны ў Галоўныкамітэт па сялянскай справе. Цяпер гэта была публічная, заканадаўча аформленая ўстанова. Губернскім камітэтам даручалася распрацаваць праекты палажэнняў "аб паляпшэнні быта памешчыцкіх сялян" і падаць іх у Галоўны камітэт. Большасць беларускіх памешчыкаў па-ранейшаму выказвалася за беззямельнае вызваленне сялян, гэта значыць за пераўтварэнне іх у вечных арандатараў, прывязаных да памешчыцкіх маёнткаў.

Прапановы беларускіх і літоўскіх землеўладальнікаў аказаліся настолькі грабежніцкімі, што Рэдакцыйныя камісіі, створаныя ў сакавіку 1859 г. пры Галоўным камітэце, адхілілі іх. Пазіцыя мясцовых памешчыкаў выклікала абурэнне з боку прагрэсіўных колаў беларускага грамадства. Настрой гэтай часткі насельніцтва Беларусі ярка перадае У. Сыракомля ў вершы, надрукаваным у 1858 г. :

Но вот вопрос решён ... о бедный край родной!

Отцы уездов честь отчнзны помрачнлн,

И цепи рабства вновь, под фирмою иной,

На шее навсегда крестьянской закрепнлн!

Позорной памятн, над бедным мужичком

Проект своей опеки подпнсали

И стыд за Вильню мне, печати стыд с гербом

Стыжусь, чтобы меня литвином называлн !

(Русская стрнна. Ноябрь. 1884.С. 20)

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным Саветам заканадаўчыя акты ("Палажэнні”) аб "сялянах, якія выйшлі з-пад прыгоннай залежнасці" і адначасова "Маніфест" аб адмене прыгоннага права. Гэтыя дакументы былі апублікаваны 5 сакавіка 1861 г.

У адпаведнасці з "Палажэннямі" памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца асобай селяніна і прадаваць, дарыць, умешвацца ў сямейныя справы. Сяляне атрымлівалі права набываць на свае імя нерухомую маёмасць займацца гандлёва-прамысловай дзейнасцю. Аднак памешчык па-ранейшаму заставаўся ўласнікам на ўсю зямлю. Хоць сялянам і давалася ў карыстанне пэўная колькасць зямлі, аднак да яе выкупа (не раней чым праз 9 гадоў) яны не з'яўляліся ўласнікамі гэтай зямлі.

Для заключэння выкупной аперацыі селянін знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку. Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры палявога надзела і павіннасці за яго. Для складання ўстаўных грамат і падпісання іх сялянамі і памешчыкамі быў назначаны 2-х гадовы тэрмін — да 19 лютага 1863 г.

Землеўпарадкаванне беларускіх сялян праводзілася па двух "Мясцовых палажэннях". У Магілёўскай губерні і васьмі беларускіх паветах Віцебскай землеўпарадказанне сялян праводзілася па “Мясцоваму палажэнню для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў”. У беларускіх паветах, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, памеры зямельных надзелаў складалі: вышэйшы — ад 4 да 5,5 дзес., ніжэйшы — 1/3 ад вышэйшага. Згодна з устаўньмі граматамі сялянам дазвалялася ў карыстанне тая колькасць зямлі, якую яны мелі да рэформы. Калі памер надзела перавышаў вышэйшы, памешчык меў права адрэзаць “лішак” на сваю карысць. За карыстанне "поўным", г. зн. вышэйшым надзелам, сяляне павінны былі плаціць аброк (у сярэднім 8 рублёў у год), або адбываць паншчыну (40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год). Акрамя гэтага сяляне павінны былі несці на карысь памешчыка і іншыя павіннасці (падводную, будаўнічую і г. д.). Захаванне кругавой парукі гарантавала памешчакам спраўнае выкананне ўстаноўленых павіннасцей.

У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і чатырох паветах Віцебскай губерняў землеўпарадкаване сялян праводзілася па асобнаму "Мясцоваму палажэнню", якое не ўстанаўлівала пэўныя нормы надзелаў. У пастаянным карыстанні сялян гэтых губерняў захаваліся прысядзібныя землі і ўгоддзі, якімі яны згода з інвентарамі карысталіся да 1861 г. Калі ў селяніна было больш, чым паказана у інвентары, або ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель, то апошні меў права адрэзаць на сваю карысць да 1/6 часткі сялянскіх зямель. Памер павіннасцяў вызначаўся незалежна, ад памеру надзелаў, але не павінен быў перавышаць інвентарную норму: паншчына не больш 23 дзён, аброк не больш 3 руб. з дзесяціны ў год. За выкананне павіннасцяў сяляне паветаў неслі асабістую адказнасць перад памешчыкам, таму што надзел адводзіўся ў падворнае карыстанне кожнаму гаспадару.

Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася праз выкуп. Правілы выкупу палявога надзелу былі аднолькавамі для ўсіх губерняў Расіі. Памер выкупной сумы вызначаўся на аснове капіталізацыі 6% гадавога аброку. У гэту суму ўключаўся прыбытак ад прыгоннай працы, якога памешчык быў пазбаўлены ў сувязі з вызваленнем сялян. Напрыклад, калі часоваабавязаны селянін плаціў памешчыку аброк 30 рублёў у год, тады выкупная сума складала 500 рублёў (30*100 : 6 = 500). Такім чынам, выкуп зямлі сялянамі па сутнасці з'яўляўся выкупам асобы, яе аброчных павіннасцей. Дзяржава для ажыццяўлення выкупной аперацыі давала сялянам доўгатэрміновую грашовую пазыку на 49 гадоў. Сяляне рабіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі выплачваць ёй доўг высокімі працэнтамі — так званыя выкупныя плацяжы. Памер выкупу значна перавышаў фактычны кошт зямлі. Напрыклад, рыначны кошт зямлі ў Мінскай губерні складаў 18 рублёў за дзесяціну, а па выкупу селянін павінен быў заплаціць за яе 79 руб. 20 кап. Выкупныя плацяжы спыніліся перад першай расійскай рэвалюцыі 1905—1907 гг., калі ўрад быў вымушаны датэрмінова адамяніць іх. За гэты час сяляне выплацілі ўраду ў тры разы болып, чым каштавала купленая імі зямля.

"Агульным палажэннем" вызначаўся парадак кіравання сялянамі. Сельская абшчына, што складалася з сялян, якія пражывалі на землях аднаго памешчыка, выбірала сельскага старасту і зборшчыка подацей. Некалькі сельскіх абшчын утваралі воласць. На валасным сходзе выбіралася праўленне на чале з валасным старшынёй, а таксама валасны суд. Сельскія і валасныя праўленні ведалі раскладам і зборам падаткаў, аб'яўлялі сялянам законы і распараджэнні цэнтральных і мясцовых улад, сачылі за грамадскім парадкам. Для правядзення рэформы ў жыццё ствараліся спецыяльныя органы — павятовыя міравыя з'езды і міравыя пасрэднікі, губернскія па сялянскіх справах прысутнасці.

Міравыя пасрэдні прызрызначаліся губернатарамі з мясцовых памешчыкаў. Ім падпарадкоўвалася сялянскае кіраванне некалькіх валасцей. Асноўным іх абавязкам было садзейнічанне складанню актаў, якія вызначалі пазямельны лад і павіннасці сялян згодна "Палажэнням". Губернская па сялянскіх справах прысутнасць кіравала правядзеннем рэформы ў губернях, старшынёй яе быў губернатар, членамі — мясцовыя пемешчыкі і чыноўнікі. Прадстаўнікоў ад сялян не было ў гэтых установах.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком для развіцця шырокага сялянскага руху.У 1861—1862 гг. беларускае сялянства аказвала сур'ёзнае супрацьдзеянне міравым пасрэднікам, стварэнню новых органаў сялянскага "самакіравання” і ўвядзенню ўстаўньк грамат. Да лютага 1863 г., гэта значыць да канца вызначанага тэрміна іх стварэння, не было падпісана амаль 80 % устаўных грамат. Кульмінацыйнай кропкай сялянскага руху было паўстанне пад кіраўніцвам К. Каліноускага Паўстанне было падаўлена, аднак аказала сур'ёзны ўплыў на палітыку царызму ў аданосінах да Беларусі. Царскі ўрад вымушаны быў пайсці на ўступкі сялянам.

1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязанага становішча сялян у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях і 4-х паветах Віцебскай губерні. Праз тры месяцы гэты ўказ быў распаўсюджацы на Магілёўскую губерню і беларускія паветы Віцебскай. Указ уводзіў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў. Часоваабавязаныя адносіны спыняліся паміж селянінам і памешчыкам з 1 мая 1863 г. Выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян—уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павятовае казначэйства. Указам ад 9 красавіка 1863 г. ствараліся паверачныя камісіі, якія павінны быді праверыць правільнасць складання ўстауных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя ануляваліся. У выніку праверкі у часткі сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжан аброк і адпаведна вькупныя плацяжы, за сялянамі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, лугі, сенажыці, вадапоі і г. д.), якімі яны карысталіся дз рэформы 1861 г.

Урадавая адміністрацыя надавала вялікае значэнне землеўладкаванню беззямельных і малазямельных сялян. На падставе цыркуляра 17 жніўня 1863 г. сяляне, абеззямеленыя пасля 1857 г., павінны былі атрымаць свае надзелы ў поўным аб'ёме. Змянілася і землеўладкаванне дзяржаўных сялян Беларусі. Па закону да 16 мая аброчная подаць пераўтваралася ў выкупныя плацяжы, і дзяржаўныя сяляне станавіліся ўласнікамі зямельных надзелаў. Такім чынам, у выніку рэформы 1863 г., сялянству Беларусі вярнулі адрэзаныя ад іх раней землі, а таксама былі значна аблегчаны ўмовы выкупа зямлі. У адрозненні ад ўнутраных губерній Расійскай імперыі феадальныя адносіны на Беларусі былі ліквідаваны ў 1863 г. праз спыненне часоваабавязанага становішча сялян.

Настрой сялянства ў сувязі са змяненнем ўмоў правядзення аграрнай рэформы добра адлюстроўвае выказванне аднаго селяніна: "Дзякуем Вам, паночку, і всяму панству, что Вы взбунтоваліся. Інакш бы нам такой ласкі от царя во век не дачакацця".

Рэформа 1861 г. з'явілася пераломным момантам, мяжой паміж дзвюма эпохамі у гісторыі Беларусі — феадалізмам і капіталізмам. Асабістае вызваленне ліквідавала манаполію памешчыкаў на эксплуатацыю сялянскай працы, садзейнічала росту рынка працоўнай сілы як у прамысловасці так і ў сельскай гаспадарцы. Умовы рэформы забяспечвалі як памешчыкам, так сялянам пераход ад прыгоніцкай да капіталістычнай гаспадарцы. Буржуазная па зместу сялянская рэформа разам з тым захавала шматлікія прыгонніцкія перажмткі, галоўным з якіх з'яўлялася памешчыцкае землеўладанне.